Read online book «Полацк – горад памежны» author Леанід Спаткай

Полацк – горад памежны
Леанiд Спаткай
Памежны горад на беразе велiчнай ракi… Мiжволi хочацца сказаць, што гэта – Брэст. Але не, гутарка iдзе пра горад на Заходняй Дзвiне – Полацк! Так, за сваё шматвекавое жыцце Полацк неаднаразова быy i памежным горадам, i месцам дыслакацыi памежнiкаy.

Полацк – горад памежны

Леанiд Спаткай

© Леанiд Спаткай, 2024

ISBN 978-5-4496-1272-4
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Памежны фарпост крывiчоy
Памежны горад на беразе велiчнай ракi… Мiжволi хочацца сказаць, што гэта – Брэст. Але не, гутарка iдзе пра горад на Заходняй Дзвiне – Полацк!
Сапраyды, Полацк – гэта не толькi найстаражытнейшы горад Беларусi, але i самая старажытная памежная крэпасць.
Менавiта як памежны фарпост крывiчоy на сумежжы латгалаy i лiтаy i была пабудавана крэпасць Полацк на правым беразе Заходняй Дзвiны y месцы сутоку з ёй ракi Палаты – па таму часу самым зручным месцы для абароны ад нечаканага нападу.
Першы успамiн аб Полацку y рускiм летапiсу «Аповесцi мiнулых часоy» адносiцца да 862 г. i менавiта гэта дата лiчыцца пачаткам адлiку гiсторыi Полацка, але задоyга да гэтага году Полацк пад назвай Palteskia узгадваецца y старажытных скандынаyскiх сагах i даследваннi беларускiх вучоных-археолагаy апошнiх гадоy падцвярджаюць звесткi гэтых саг, што Полацк быy заснаваны на 2—3 стагоддзi раней, чым паведамляе рускi летапiс.
За адносна невялiкi час пасля свайго заснавання Полацк стаy цэнтрам самастойнага дзяржаyнага yтварэння, а таксама адным з самых заможных гарадоy Усходняй Еyропы. Ажыццяyляючы бойкi гандль, палачане паступова каланiзавалi землi yздоyж Заходняй Дзвiны, Бярэзiны, Дняпра, Нёмана, Вiлii (Вялiкай) i iх прытокаy i yжо y 11-м стагоддзi плошча Полацкай дзяржавы складала 120—200 га, а на берагах згаданных рэк i iх прытокаy былi yзведзены памежныя крэпасцi-фарпосты Вiцебск, Орша, Друцк, Клiчаy, Стрэжаy, Тураyля, Камень, Лепель, Лукамль, Востраy, Барысаy, Бярэзiна, Свiслач, Галынка, Гарадзец, Мiнск, Лагойск, Дудзiчы, Шацк, Слуцк, магчыма – Тураy i Мазыр, Капыль, Вiзна, Клецк, Нясвiж, Сноy, Вялiкая Лука, Кажан-город, Пiнск, Здзiтаy, Дарагiчын, Гарадная, Дзiвiн, яшчэ адзiн Гарадзец, Кобрын, Берасце, Мельнiк, яшчэ адзiн Дарагiчын, Бранск, Бельск, Новы Горад, Полтавеск (Пултуск), Магiльна, Турэц, Ноyгорад-Лiтоyскi, Слонiм, Зэльва, Ваyкавыск, Гародня, Юрбурк, Вiлькамiр, Вiльня, Панявеж, Расёны, Меднiкi, Дзiсна, Друя, Брачыслаy, Вiдзы, Свянцяны.


Полацкае княства y IX ст.


Полацкае княства y Х ст.


Полацкае княства. Станiслаy Пахалавiцкi. SDESCRIPTIO DVCATVS POLOCENSIS. 1580 г.


Барысаy камень ля в. Камена Вiлейскага раёну. Магчымы памежны знак Полацкай дзяржавы.

З цягам часу, асвойваючы новыя тэрыторыi, полацкiя памежныя крэпасцi-фарпосты станавiлiся гарадамi, якiя yсё менш i менш падпарадкоyвалiся Полацку, а затым некаторыя з iх i самi сталi цэнтрамi дзяржаyных утварэнняy, самымi вядомымi з якiх з'яyляюцца Вiльна, Гародня, Вiцебск, Друцк, Тураy. Але на тэрыторыi Беларусi i сумежных з ёй краiн да цяперашняга часу захавалiся адзнакi памежных пунктаy i рубяжоy Полацкай зямлi: рака Мяжа – левы прыток Заходняй Дзвiны, Рубеж на поyдзень ад р. Мяжы, яшчэ адзiн Рубеж, Канец, Сцеражнёва, Рубяжнiна, Межнiкi на поyдзень ад Стараселля, Рубежнiкi на р. Суле, Раyковiчы на поyдзень ад Лоска, Равы на паyночны захад ад Крэва, Межы, Вялiкiя i Малыя Межы на р. Рыбчанцы, Межавiцы, Рубежнiк на р. Вялiкай, Межава на захад ад воз. Нешчадра, Межнiцы на паyночны захад ад яго, Мяжэева на захад ад воз. Ужо, а таксама шматлiкiя Гарадзiшчы, Гарадкi, Гарадцы i Гарадзеi, бо, як сведчыць М. Доyнар-Запольскi «старажытнарускiя князi будавалi памежныя умацаваннi, меyшыя назвы: Гародок, Гарадзец, Гарадзiшча, Гародня, Рубеж, Зарубежжа i т.п.».
Такiм чынам, першы раз у сваёй паyтаратысячагадовай гiсторыi Полацк быy памежным адносна невялiкi час.

Заходнiя вароты iмперыi
4 (15) студзеня 1772 г. у Санкт-Пецярбургу памiж Расiйскай iмперыяй i Прускiм каралеyствам была заключана сакрэтная Канвенцыя аб падзелу Рэчы Паспалiтай, згодна з якой iмператрыца расiйская жадала далучыць да сваiх уладанняy частку тэрыторыi Вялiкага Княства Лiтоyскага, Рускага i Жамойцкага (ВКЛ), у прыватнасцi, правабярэжжа Заходняй Дзвiны – Вiцебскае ваявоцтва i частку Полацкага ваявоцтва. У вынiку такога «далучэння» новая мяжа памiж дзвюма дзяржавамi павiнна была прайсцi па рацэ Заходняй Дзвiне.
Таксама y гэты ж дзень Расiя i Прусiя падпiсалi союзную канвенцыю «адносна yтрымання дапаможнага корпусу, якi будзе з тага i другога боку пасланы».
Заключыyшы гэтыя дзве канвенцыi, Расiя i Прусiя пачалi перамовы з Аyстрыяй з мэтай далучэння той да падзелу Рэчы Паспалiтай. Посля нядоyгiх перамоy Аyстрыя, праявiyшы, на словам прускага караля, «драпежнiцкi апетыт», пагадзiлася далучыцца да «падзелу здабычы». Узамен за гэта яна адмаyлялася ад саюзу з Асманскай iмперыяй, якая y той час выявала з Расiйскай.
Канчаткова дамоyленнасць «iмперскiх драпежнiкаy» была зацверждана падпiсаннем 25 лiпеня (5 жнiyня) 1772 г. у Санкт-Пецярбургу памiж Расiяй i Прусiяй, а таксама памiж Расiяй i Аyстрыяй канвенцый, якiя вызначылi памер кавалкаy, аддзiраемых ад Рэчы Паспалiтай.


Мяжа 1772 г. Карта Тобiаса Лоттэра

У вынiку гэтага першага падзелу Расiя атрымала yсходнюю частку цяперашняй Беларусi памiж рэкамi Заходняя Дзвiна, Днепр i Друць – часткова Полацкае, Вiцебскае i Мсцiслаyскае ваявоцтвы ВКЛ, а таксама Лiтоyскую Лiфляндыю – Інфлянцскае ваявоцтва ВКЛ. Амаль адразу ж сюды былi yведзены расiйскiя войскi i на гэтыя тэррыторыi было распаyсюджана дзеянне заканадаyства Расiйскай iмперыi. Так, Указам ад 6 (17) жнiyня 1772 г. «Аб уключэннi y склад Расiйскай iмперыi адыйшоyшых ад Польшы тэрыторый па першаму падзелу Польшы» графу З. Г. Чарнышову загадвалася:
«1. У перыяд з 1 (12) верасня па 7 (18) верасня 1772 г. заняць войскамi i устанавiць рускую адмiнiстрацыю на адыходзячай ад Польшы тэрыторыi (Беларускае намеснiцтва).
2. Абнесцi слупамi з iмператарскiм гербам усю прастору новых межаy.
3. Прызначыць тэрмiны yрачыстай прысягi насельнiцтва на падданства Расiйскай iмперыi.
4. Прыняцца за арганiзацыю дзвюх губерняy (Полацкай i Магiлеyскай) з адыйшоyшых ад Польшы тэрыторый.
5. Пачынаючы з 13 верасня (дня канчатковага заняцця рускай адмiнiстрацыяй Беларусi) збiраць у дзяржаyную казну yсе падаткi i iншыя паступленнi на указанай тэрыторыi».
Такiм чынам, Указам ад 6 (17) жнiyня 1772 г. i iмянным Указам №13850 ад 16 (27) жнiyня 1772 г. «Беларускаму генерал-губернатару» графу З. Г. Чарнышову неабходна было «абнесцi yсю прастору новых межаy ад адного краю да другога слупамi, з Імператарскiм Нашым гербам, каб пасля y прыватных межах з Лiтоyцамi нiдзе спрэчкi заставацца не магло». Прычым, у пачатковым i канечных пунктах новай мяжы абедзве дзяржавы павiнны былi усталяваць кожная на сваiм беразе памежных рэк каменныя памежныя слупы з дзяржаyнымi гербамi.


Для выканання Указаy iмператрыцы полацкай губернскай канцэлярыяй былi выдадзены адпаведныя прадпiсаннi:
«Брыгадзiру Друманту
№40 ад 30 жнiyня 1772 г.
Ад iмя майго аб'яyляю i перадаю… Вам найвысачайшую Яе Імператарскай Вялiкасцi волю па далучэнню польскiх правiнцый да Расiйскай iмперыi.
Ваша Высокароддзе, быyшы y Дынабургу, Вам выканаць наступнае:
…Вырабленныя з расiйскiм гербам слупы таго ж самага дня паставiць пры беразе ракi Дзвiны на бачных узвышшах па абодва бакi ад гораду Дынабургу, а iншыя – з вызначанным нарачным афiцэрам адправiць на падводах для устаноyкi па yсяму ваявоцтву Інфлянцкаму, что цяпер называецца Дзвiнская правiнцыя, праз адну мiлю».
Вiдавочна, што такое ж прадпiсанне была выдадзена i наконт усталявання памежных слупоy па беразе Заходняй Дзвiны «па абодва бакi» ад Полацка i па yсяму ваявоцтву Полацкаму, стаyшаму Полацкай губерняй.
У хуткiм часе распачалiся работы i па абсталяванню новай мяжы. Па самой сухапутнай памежнай лiнii капаyся роy 30-цi локцяy шырынёю, насыпаyся вал, рабiлiся прасекi y лясах, укопвалiся памежныя слупы. Прычым, спачатку былi yкапаны драyляныя слупы толькi з расiйскiм гербам, якiя потым павiнны былi быць заменены каменнымi з гербамi абедзвюх дзяржаy i некаторыя з такiх слупоy захавалiся да нашага часу ля дарогi Талачын – Круглае, што пралягае yздоyж калiсцi памежнай ракi Друць. На рачных жа астравах ставiлiся слупы толькi з гербам той дзяржавы, якой востраy належаy.


Парэшткi мураванага памежнага слупа ля дарогi Талачын – Круглае

У канчатковым выглядзе новая мяжа Расiйскай iмперыi з Рэччу Паспалiтай i ВКЛ, пачынаючыся ад упадзення y Заходнюю Дзвiну з правага берагу ракi Авiксты, iшла па Заходняй Дзiне да yпадзення y яе з левага берагу рэчкi Чорнагосцiцы ля вёскi Будзiлава. Далей мяжа iшла спачатку yверх па гэтай рэчцы, потым праз рэчку Гезянiца i возера Стрыжань. Ад возера мяжа амаль прамой лiнiяй iшла спачатку па yпадаючай у возера рэчцы Свечка, далей – у выглядзе вала да вытоку ракi Друць ля вёскi Вялiкiя Козкi (цяпер – Талачынскi раён) паyз вёсак Вялiкiя Лiпавiчы, Валосава, утвараючы вугал ля вёскi Стуканы y бок Рэчы Паспалiтай (вал, насыпаны y 1772 г., захаваyся да цяперашняга часу фрагментамi на тэрыторыi Чашнiцкага i Талачынскага раёнаy Вiцебскай вобласцi), ад вытоку мяжа iшла па Друцi да яе сутоку з Дняпром ля Рагачова, затым – па Дняпру да сутоку з iм Сожа.



Вал на вайсковай карце 1981 г. (N-35)


Вал на карце ГШ РСЧА 1936 г. (N-35-47-D)

Амаль адначасова з пачаткам работ на лiнii мяжы, тут пачалi стварацца мытнi i памежныя пасты. Так, iмянным указам ат 28 мая 1772 г. №13807 графу З.Г.Чарнышову даручалася вызначыць на новай мяжы найбольш прыдатныя месцы для новых мытняy. Пасля дасканалага даследвання свайго yчастка, граф падрыхтаваy i направiy сенату прапановы аб стварэннi памежных фарпастоy i мятняy, якiя былi зацверджаны указам сената ад 26 кастрычнiка 1772 г. №13894 «Аб усталяваннi фарпастоy па межам Беларускiх губерняy i мытняy на прыстанях рэк Дзвiны i Дняпра…».
Указам iмператрыцы ад 14 лютага 1773 г., мытнi былi заснаваны таксама y Крэйцбургу, Друi, Бельску, Шчучыне, Бешанковiчах, Дынабургу, Талачыне i некоторых iншых памежных населеных пунктах, а y Полацку, Дзiсне, Рубяжове, Друе – мытныя заставы.
Усяго ж па новай мяжы было yсталявана 20 памежных застаy у Дынабургскiм, 13 – у Полацкiм i сем – у Дрыскiм паветах, а таксама дзевяць дыстанцый наглядчыкаy. У штаце кожнай памежнай мытнi, як правiла, былi: галоyны наглядчык, наглядчык, надзёжны, цолнер, касiр, ваг i штемпельмайстар, падканцэлярыст, два капеiсты, тры даглядчыкi, вартаyнiк, наглядчык над аб'ездчыкамi i 14 конных абъездчыкаy. Кожнай мытнi падпарадкоyвалiся чатыры мытныя заставы, у штаце кожнай з якiх былi: унтэр-цолнер, капеiст, даглядчык i шэсць конных абъездчыкаy.
Згодна з «Палажэннем для yсталявання памежнага мытнага ланцугу i варты y Вялiкiм Княстве Лiтоyскiм», участак расiйскай мяжы з Рэччу Паспалiтай, якi па тэрыторыi сучаснай Беларусi меy працягласць 674 вярсты, падзяляyся на тры участкi, а тыя – на 13 дыстанцый прыкладна па 50 вёрст. Ахову кожнай дыстанцыi ажыццяyлялi памежны наглядчык i падпарадкаваныя яму 10 памежных аб'ездчыкаy. Такiм чынам, наглядчык ажыццяyляy ахову yчастка мяжы працягласцю 50 вёрст, а аб'ездчык – каля 6 вёрст, бо пятая частка памежнай варты знаходзiлася y рэзерве i штогод усе аб'ездчыкi пераводзiлiся на новае месца службы.
Мытная варта несла службу на другой лiнii, а на першай лiнii службу неслi атрады з армейскiх або казацкiх палкоy, ад якiх непасрэдна на мяжу выпраyлялiся пешыя патрулi або конныя раз'езды.
Кiравалi памежнай вартай губернскiя yпраyленнi, яны ж ажыццяyлялi подбор асобаy на пасады мытных наглядчыкаy i iх звальненне са згоды «казённых палат i дарадцаy мытных спраy».
Кожны праязджаючы праз мяжу Рэчы Паспалiтай i Расiйскай iмперыi запаyняy «мытную дэкларацыю» – на лiстку простай паперы пiсаy штосцi падобнае:
«Пададзена генвара 11 дня 1776 году, запiсаyшы y кнiгу.
Учынiць дагляд па указу.
У Полацкую мытную заставу
Ад Альшэyскага Алiсея
Я, нiжэйпадпiсаyшыся, аб'яyляю, что вязу з-за польской мяжы y Беларусь разам з сабой тавары:

Подпiс».

У 1775 г. многiя функцыi цэнтральных устаноy Расiйскай iмперыi былi передадзены мясцовым органам кiравання, у прыватнасцi, зборам мытных падаткаy пачалi займацца мытныя экспедыцыi Казённай палаты Губернскага кiравання на чале з дарадцам мытных спраy, абавязкам якога таксама была барацьба са шматлiкiмi злоyжываннямi на мытнях. Аднак казнакрацтва y мытнях працягвала квiтнець буйнымi кветкамi, а мытнымi чынамi yтойвалiся немалыя грошы, аб чым, у прыватнасцi, сведчаць звесткi «аб барацбе з тайнаправозчыкамi» чыноyнiкаy Талачынской мытнi. Так, у 1773 г. (першым годзе яе iснавання) тут было сабрана i перададзена y казну 3 061 руб.,, у 1774 г. – 1 333 руб., у 1775 г. – 100 руб., а з 1776 г. – нуль руб.! Злачынная дзейнась талачынскiх мытнiкаy доyжылася да 1789 г., калi пачалося слецтва. У гэтым жа годзе пад слествам апынулася i палова наглядчыкаy, а таксама 16 абъездчыкаy Полацкай мытнi.
27 кастрычнiка 1782 г. Кацярына II падпiсала указ «Аб усталяваннi асобага мытнага ланцугу i варты для прадухiлення патаемнага правоза тавараy», згодна з якiм у кожнай заходняй памежнай губернii, у тым лiку i Полацкай, стваралася новая мытная варта, а на Дняпры – рачная мытная служба, якiя паступалi y распараджэнне генерал-губернатараy, а мытныя зборы, якiя складалi да 10% дзяржаyнага бюджэту iмперыi, паступалi y казённыя палаты губерняy.
На чале мытняy былi пастаyлены дыстанцыйныя наглядчыкi, якiм падпарадкоyвалiся наглядчыцкiя двары, а тым – пасты, што выстаyлялi на мяжу да трох каманд мытнай варты колькасцю 10—15 чалавек, якiя сачылi за тым, каб усе тавары i асобы перасякалi мяжу толькi праз мытныя пасты.
Дыстанцыйныя наглядчыкi набiралiся з адстаyных афiцэраy, а аб'ездчыкi – з людзей вольных са «збяднеyшыy купцоy» i адстаyных «нiжэйшых чыноy» конных драгунскiх палкоy для чаго патрабавалася ад iх сведчанне аб добрых паводзiнах i надзейныя паручальнiцтвы. Прычым, iмператрыца асаблiва з'вяртала увагу Сената i Каммерц-калегii, «каб да мытнi i да мытнай варты прызначалiся людзi верныя i надзейныя».
Як выконваyся гэты указ на месцах, у прыватнасцi беларускiм генерал-губернатарам Пасекам, сведчыць водгук на яго даклад, зроблены А.М.Радзiшчавым, дзе yскрываецца yвесь негатыy.
У сувязi з неналежнымi мытнымi справамi, сваiмi iмяннымi указамi ад 9 лютага 1783 г. №15663 г. генерал-пракурору князю Вяземскаму «Аб водпуску сумаy на утрыманне памежных мытняy у губернях Полацкай i Магiлёyскай» i №15664 Беларускаму генерал-губернатару Пасеку «Аб усталяваннi мытняy у Полацкай i Магiлёyскай губернях i аб пакараннi за правоз, куплю i продаж забароненых i некляймёных тавараy» Кацярына II загадала «навесцi парадак» у мытнай справе.
У далейшым, у мэтах узмацнення барацьбы з кантрабандай, у 1789 г. было прынята рашэнне аб закрыццi yсiх сухапутных мытняy на заходняй мяжы iмперыi i ажыццяyленнi кантрольнага агляду i перайкляйменню маючых замежных тавараy. Акрамя таго, з гэтага году двойчы на год ва yсiх гандлёвых лаyках вялiкiх i малых гарадоy iмперыi пачалi праводзiцца нечаканыя праверкi, мэтай якiх быy пошук няклейменнага замежнага тавару. Для заахвочвання «кожнага мытнага служыyца, а таксама yсiх i кожнага» за дапамогу y вышуку i затрыманнi кантрабанды была yстаноyлена yзнагарода y памеры канфiскаванага тавара за вылiкам увазной пошлiны.
Аднак, гэтыя захады аказалiся недастатковымi, таму было прынята рашэнне адрадзiць мытнi на старой мяжы Расiйскаi iмперыi i Рэчы Паспалiтай, скасаваныя указам ад 26 мая 1782 г. №15407, г. зн. фактычна усталяваць двайную мытную мяжу. Першым крокам у гэтым накiрунку стаy iмянны yказ iмператрыцы ад 12 красавiка 1790 г. №16852, якiм сенату было загадана адрадзiць мытную варту y Магiлyскай губернi, акрамя таго, загадвалася выключаць «дваран, датычных да правозу забароненых тавараy, са сходу Дваранскага, з тым, каб iх не вызначаць нi да якiх пасад». Другi крокам стала падпiсанне iмператрыцай iмяннога указу ад 7 снежня 1792 г. №7086, якiм сенату загадвалася адрадзiць мытнi y чатырох намеснiцтвах, у тым лiку i Полацкiм, «у тым становiшчы, у якiм яны па агульнаму тарыфу 1782 г. да вайны з туркамi iснавалi».

3 мая 1791 г. у Рэчы Паспалiтай была прынята Канстытуцыя, якая, y прыватнасцi, адмяняла выбранне караля i шляхецкае права «liberum veto». Незадаволеныя Канстытуцыяй магнаты, заручыyшыся падтрымкай Кацярыны II, 14 мая 1792 г. стварылi канфедэрацыю. Для падтрымкi канфедэратаy на тэррыторыю Рэчы Паспалiтай увайшлi руская i пруская армii.
Акупацыя Рэчы Паспалiтай рускiмi i прусскiмi войскамi прывяла да яе другога падзелу, канвенцыя аб якiм была заключана памiж Расiяй i Прусiяй у Санкт-Петербургу 12 (23) студзеня 1793 г. Згодна з гэтай канвенцыяй Расiя атрымала Левабярэжную Украiну i значную частку сучаснай Беларусi. Новая мяжа Расiйскай iмерыi прайшла па тэрыторыi цяперашней Беларусi по лiнii Друя – воз. Нарач – рака Дубрава – мяжы Вiленскага ваявоцтва – Стоyбцы – Нясвiж – Пiнск.
У хуткiм часе, згодна з iмянным указам iмператрыцы яшчэ ад 8 снежня 1792 г. №17090 «Аб распараджэннях у Польскiх абласцях, занятых Расiйскiмi войскамi», якiм генерал-аншэфу М. М. Крэчатнiкаву даручалася «Па устанаyленню [новых] губерняy, памежныя мытнi перавесцi y зручныя месцы на новую мяжу, якiя тады yжо i вызначаны будуць», мытнi i памежная варта былi пераведзены з ранейшых месцаy дыслакацыi, у тым лiку i з Полацка, на новыя.

На германска-расiйскай дэмаркацыйнай лiнii
Пасля Кастрычнiцкай рэвалюцыi, 22 (9 па ст. ст.) снежня 1917 г. у Брэсце, дзе знаходiyся штаб галоyнакамандуючага германскiм Усходнiм фронтам, Савецкая Расiя i краiны Чацвярнога саюзу пачалi мiрныя перамовы, але 10 лютага (29 студзеня) 1918 г. кiраyнiк савецкай дэлегацыi Л.Д.Троцкi выступiy з заявай аб заканчэннi вайны i поyнай дэмабiлiзацыi армii па yсяму фронту. Пасля гэтага савецкая дэлегацыя пакiнула Брэст.
18 лютага 1918 г. Германiя аб'явiла аб заканчэннi часовага перамiр'я i нямецкiя войскi пачалi наступ па yсяму фронту. Нават не наступ, а iмклiвае перамяшчэнне мабiльнымi атрадамi па дарогам i чыгункам. Ужо 19 лютага немцы занялi Дрысу i Дзвiнск, а 21 – Полацк…


Полацк на дарэвалюцыйнай паштоyцы

Толькi пасля захопу Пскова, Юр'ева (Тарту) i Рэвеля (Таллiна) немцы пагадзiлiся на працяг перамоy i дэлегацыя Савецкай Расii выехала y Брэст, дзе 3 сакавiка 1918 г. подпiсала мiрную дамову, прычым на больш цяжкiх умовах, чым прапаноyвалася ёй раней.


Пасля заключэння Брэст-Лiтоyскай дамовы пачалося афармленне дэмаркацыйнай лiнii, якую спачатку планавалася ахоyваць часткамi Рабоча-Сялянскай Чырвонай Армii, якiя потым паступова, па меры iх стварэння, павiнны былi замяняцца фармiраваннямi памежнай аховы. Аднак па умовам Брэст-Лiтоyскай дамовы Савецкая Расiя абавязвалася дэмабiлiзаваць сваю армiю, таму для аховы дэмаркацыйнай лiнii было вырашана стварыць спецыяльную форму вайсковай арганiзацыi – Заслону. З гэтай мэтай савецкi yрад прыняy пастанову аб аб'яднаннi yсiх знаходзiyшыхся паблiзу дэмаркацыйнай лiнii вайсковых фармiраванняy, атрадаy Чырвонай Гвардыi i партызанскiх атрадаy ва yчасткi атрадаy заслоны (УАЗ).
3 сакавiка 1918 г. была прынята пастанова Камiтэту рэвалюцыйнай абароны Петраграду №38, згода якой атрады, знаходзiyшыяся памiж лiнiяй Полацк – Велiж – Белы i р. Прыпяццю былi падпарадкаваны начальнiку Заходняй групы атрадаy, штаб якога павiнен быць выдзелены са штабу Заходняга фронту.
Дырэктывай Вышэйшага ваеннага савету РСФСР ад 5 сакавiка 1918 г. №72 фармiраванне Заходняга УАЗ (ЗУАЗ) была даручана начальнiку штабу Заходняга фронту, быyшаму Генеральнага штабу генерал-лейтэнанту У.М.Ягор’еву (1869—1948), а 26 сакавiка 1918 г. ён быy прызначаны ваенным кiраyнiком (ваенруком) ЗУАЗ.
Дырэктывамi Вышэйшага ваеннага савету рэспублiкi ад 9 красавiка 1918 г. №666 i ад 21 красавiка 1918 г. №989 ваеннаму савету ЗУАЗ была постаyлена задача рэарганiзаваць атрады участка па штатам палявой дывiзii – г. зн. стварыць з разрозненых i разнастайных вайсковых формiраванняy рэгулярныя пяхотныя дывiзii, здольныя выконваць баявыя задачы, у тым лiку – весцi баявыя дзеяннi супраць германскiх войскаy i антысавецкiх фармiраванняy у выпадку iх нападу на савецкую тэрыторыю.
Адначасова з перафармiраваннем атрады ЗУАЗ прадаyжалi выконваць задачы па ахове дэмаркацыйнай лiнii i мытнай службе, бо праз дэмаркацыйную лiнiю y той час, час голада i жорсткага таварнага дэфiцыту, шырокiм патоком iшла кантрабанда. Таскама фармiраваннi ЗУАЗ ажыццяyлялi кантрольную службу па пропуску грамадзян праз дэмакрацыйную лiнiю, перашкаджаючы пачаyшымся масавым уцёкам насельнiцтва паyночных i цэнтральных губерняy, першым ацанiyшага yсё хараство дыктатуры пралетарыята.
На працягу yсяго часу iснавання ЗУАЗ, амаль на yсiм яго участку дэмаркацыйнай лiнii, ледзь не кожны дзень адбывалiся баявыя сутычкi, а то i баявыя дзеяннi, вынiкамi якiх былi людзкiя ахвяры i бясконцыя прэтэнзii i скаргi з абодвух бакоy. Прычым, колькасць iх была амаль аднолькавая. Так, напрыклад, на 14 чэрвеня 1918 г. было зарэгiстравана 13 савецкiх i 11 германскiх скаргаy i прэтэнзiяy, прычым у двух з iх гаварылася аб скрадзеных каровах мясцовага пана Васiлеyскага.
Акрамя парушэнняy дэмаркацыйнай лiнii, немцы yчынялi на акупiраванай iмi тэрыторыi Беларусi масавыя рэпрэсii. Так, зiмой 1918 г. у Леплi нямецкiя салдаты выразалi yсю сямью, якую западозрылi y сувязях з партызанамi; 5 красавiка 1918 г. кайзераyскiя жаyнеры акружылi i падпалiлi памежную вёску Навасёлкi, а яе жыхароy, ратаваyшыхся ад агню, расстралялi з кулямётаy.
Падобныя дзеяннi германскiх войскаy, якiя былi не толькi грубым парушэннем умоy Брэст-Лiтоyскай дамовы, прывялi да таго, што жыхары памежных мясцовасцяy, бежанцы з акупiраваных тэрыторыяy, знаходзiyшыяся на савецкiм баку, сяляне, жыyшыя ля дэмаркацыйнай лiнii i y нейтральнай зоне, стваралi партызанскiя групы i атрады, якiя знiшчалi акупантаy i дэмаркацыйныя знакi. У сувязi з гэтым ужо 26 мая 1918 г. галоyнакамандуючы германскай армiяй прад'явiy бальшавiцкаму баку yльтыматум, патрабуючы разбраення насельнiцтва дэмаркацыйнай лiнii i нейтральнай зоны. Каб пазбегнуць узброеннагя канфлiкта з германскай армiяй мясцовыя органы Савецкай улады i кiраyнiцтва ЗУАЗ былi вымушаны правесцi сумесную з немцамi аперацыю па разбраенню насельнiцтва.
Для прадухiлення падобных ультыматумаy, а таксама для кантролю за пунктуальным выкананнем умоy мiрнай дамовы, у тым лiку i аб недатыкальнасцi нейтральнай зоны, ваенруком Рэвваенсавету рэспублiкi М.Д.Бонч-Бруевiчам y маi 1918 г. было прапанавана стварыць змешанныя пастаянныя мясцовыя камiсi, адна з якiх павiнна была знаходзiцца на чыгуначнай станцыi Палата (№5 – участак ад возера Асвея да чыгункi Полацк – Невель), другая – на чыгуначная станцыi Лаyша (№6 – участак ад чыгункi Полацк – Невель да умоyнай лiнii Сянно – Чарэя).
Пакуль праект разглядаyся, на дэмаркацыйнай лiнii працягвалiся yзброеныя канфлiкты, а y канцы лiпеня 1918 г. германскiя войскi сталi захоплiваць населеныя пункты на нейтральнай зоне, усталёyваць тут агароджы з калючага дроту i агiтаваць насельнiцтва савецкай памежнай паласы да пераходу на акупiраваную немцамi тэрыторыю. Гэта yсё прадаyжалася i пасля стварэння 31 жнiyня 1918 г. спецыяльных памежных змешанных камiсiй…
Загадамi ваенрука ЗУАЗ ад 15 лiпеня 1918 г. №101 i №102 усе атрады ЗУАЗ былi перайменаваны y дывiзii. Напрыклад, ахоyваyшы полацкi yчастак дэмаркацыйнай лiнii Вiцебскi атрад ЗУАЗ – у 1-ю Смаленскую пяхотную дывiзiю. Усяго ж да 1 жнiyня 1918 г. з атрадаy ЗУАЗ было сфармiравана сем пяхотных дывiзiй Чырвонай Армii, якiя, калi стала вiдавочна, што германскiя войскi не збiраюцца прадпрымаць наступ на Маскву, дырэктывай Вышэйшага ваеннага савету ад 11 жнiyня 1918 г. №4313 было загадана зняць з дэмаркацыйнай лiнii i адправiць на франты грамадзянскай вайны, дзе складвалася крытычнае сновiшча. Выконваючы гэты загад, ужо з ранiцы 12 жнiyня 1918 г. пяхотныя дывiзii ЗУАЗ пачалi здымацца з дэмаркацыйнай лiнii, пакiдаючы толькi невялiкiя чырвонаармейскiя кардоны, якiя неслi памежную службу да выхаду на ахову дэмаркацыйнай лiнii 2-й Заходняй (Вiцебскай) акругi памежнай аховы, фармiраванне якой пачалось яшчэ 1 чэрвеня 1918 г.
28 мая 1918 г. Старшынёй Савета Народных Камiсараy (СНК) РСФСР У. І. Ленiным быy падпiсаны Дэкрэт аб стварэннi памежнай аховы, стаyшы асновай многiх iншых дакументаy, рэгламентуючых памежную службу (праз 40 год Пастановай Савета Мiнiстраy СССР от 15 мая 1958 г. дзень падпiсання Дэкрэта СНК РСФСР быy аб’яyлены Днём памежнiка).
Пасля падпiсання Дэкрэта, 31 мая 1918 г. Галоyнае упраyлення памежнай аховы (ГУПА) паведамiла y Галоyнае yпраyленне Генеральнага штабу, што на yчастку дэмаркацыйнай лiнii с Германiяй ад г. Гдова да стыку з дэмаркацыйнай лiнiяй з Украiнай па лiнii Нарва – Орша – Суджа пранiруецца сфармiраваць 2-ю акругу памежнай аховы «ваеннага, вольнанаёмнага характару» y складзе 1-га Гдоyскага, 2-га Порхаyскага, 3-га Вiцебскага, 4-га Аршанскага, 5-га Чэрыкаyскага i 6-га Суражскага раёнаy, «прычым кожны раён будзе yяyляць сабой пяхотны полк 3-батальённага складу i 2 эскадроны».
Начальнiкам 2-й акругi загадам Ваенна-рэвалюцыйнага камiтэту (ВРК) ад 15 мая 1918 г. быy прызначаны быyшы палкоyнiк Асобнага корпусу памежнай варты (АКПВ) Адам-Казiмiр Сiгiзмундавiч Гласко, уражэнец Полацкага павету Вiцебскай губернi. Гэтым жа загадам начальнiкам штаба 2-й акругi быy прызначаны быyшы палкоyнiк АКПВ Ксаверый Восiпавiч Ждановiч, таксама yражэнец Беларусi. Ваенным камiсарам акругi Усерасiйскiм бюро ваенных камiсараy быy прызначаны сакратар фракцii бальшавiкоy Маскоyскага савету Яyсей Барысавiч Браyдэ.
Першапачаткова месцам знаходжання yпраyлення 2-й акругi быy прызначаны Вiцебск. У далейшым, з пачаткам адыходу германскiх войск на лiнiю дзяржаyнай мяжы, устаноyленную Брэст-Лiтоyскай дамовай, планавалася раёны акругi прасоyваць за iмi на новыя yчасткi дэмаркацыйнай лiнii, а пры выхадзе на савецка-германскую мяжу – прыняць пад ахову яе участак ад берагу Рыжскай затокi па лiнii Рыга – Дзвiнск – Друя – Дрысвяты – Мiхалiшкi – Дзевялiшкi – Дакудава – р. Нёман – р. Зэльвянка – Пружаны – Вiдамля. Пасля вызвалення германскiмi войскамi Мiнску, упраyленне акругi павiнна было размясцiцца тут.
12 жнiyня 1918 г. yпраyленне y складзе А. С. Гласко, К.В.Ждановiча, Я.Б.Браудэ, памочнiка начальнiка акругi – быyшага штабс-ротмiстра АКПВ Ф.А.Любiмава, помочнiка военнага камiсара Ройзмана i наборшчыка-друкара тыпаграфii палiтаддзелу Перагуба прыбыло y Вiцебск.
На гэты час y складзе акругi было yжо пяць раёнаy: 2-i Порхаyскi, 3-i Себежскi, 4-ы Вiцебскi, 5-ы Аршанскi i 6-ы Чэрыкаyскi, бо 1-ы Гдоyскi быy перададзены y склад 1-й Петраграцкай акругi. Па дакладу аператыyнага упраyлення Генеральнага штабу y галоyнае упраyленне Генеральнага штабу ад 23 лiпеня 1918 г., па стану на 15 лiпеня y гэтых пяцi раёнах было 15 падраёнаy i 78 дыстанцыяy у якiх па штату павiнна было быць 4679 памежнiкаy.
Згодна з загадам ГУПА ад 30 верасня 1918 г. у гэтым складзе 2-я Вiцебская акруга цалкам прыняла пад ахову yчастак дэмаркацыйнай лiнii yжо ад станцыi Новаселле чыгункi Пскоy – Луга (пасля вызваленне Пскова ад войск iнтэрвентаy – ад паyднёвага берагу Пскоyскага возера) да берагу ракi Іпуть, на паyднёвы захад ад г. Суража.

Амаль адначасова з фармiраваннем памежнай аховы дэмаркацыйнай лiнii пачалi стварацца i памежныя надзвычайныя камiсii.
Пачатак iх стварэнню паклала I Усерасiйская канферэнцыя работнiкаy надзвычайных камiсiй па барацьбе з контррэвалюцыяй i спекуляцыей, больш вядомая як ЧК, якая праходзiла 11—14 чэрвеня 1918 г. у Маскве. Падчас разгляду чацвёртага пункту павесткi дня канферэнцыi «Барацьба з контррэвалюцыяй i спекуляцыяй, ачышчэнне савецкiх органаy ад прымазаyшыхся элементаy i барацьба з бандытызмам i контррэвалюцыйным друкам» дэлегатамi былi выкрыты не толькi недахопы y арганiзацыi i дзейнасцi памежнай аховы i мытных устаноy, але i сур’ёзныя хiбы y дзейнасцi мясцовых ЧК.
Адным з iх была адсутнасць надзейнай памежнай аховы i кантролю на мяжы, у вынiку чаго «становiшча на мяжы было вельмi трывожным». Выступоyцы адзначалi, што y памежнай паласе квiтнее спекуляцыя, узмацняецца шпiянаж, а прадажнасць старых кадраy памежнай варты спрыяе кантрабандзе i вывазу з рэспублiкi yсяго, што yяyляе якую-небудзь каштоyнасць. У вынiку дэлегаты канферэнцыi аднагалосна прынялi рашэнне: «Арганiзаваць пры кожным абласным, губернскiм Савдэпе, а таксама пры буйных павятовых Савдэпах, вузлавых чыгуначных цэнтрах, … у памежнай паласе стройную сетку надзвычайных камiсiй па барацьбе з контррэвалюцыяй i спекуляцыяй».
Гэта рашэнне было падтрымана Старшынёй Усерасiйскай Надзвычайнай Камiсii (ВЧК) Ф.Э.Дзяржынскiм i ужо y лiпенi-жнiyнi 1918 г. усе губернскiя i павятовыя ЧК уздоyж дэмаркацыйнай лiнii былi перафармiраваны y акружныя, участковыя i пунктовыя ЧК, а пры ВЧК быy утвораны памежны пададдзел.
Такiм чынам, са жнiyня 1918 г. у паласе 2-й акругi памежнай варты пачалi дзейнiчаць 13 памежных ЧК: Велiкалуцкая (пазней – Смаленская) акружная i 12 участковых, у тым лiку – Полацкая. Таксама тут дзейнiчалi некалькi пунктавых ЧК, размешчаных у вёсках памежнай паласы i 60 камiсараy пунктаy пропуску.

Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «Литрес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/pages/biblio_book/?art=71067913) на Литрес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.