Read online book «Беркут. Кніга першая» author Мікола Адам

Беркут. Кнiга першая
Мiкола Мiхайлавiч Адам
Раман Мiколы Адама «Беркут. Кнiга першая» распавядае пра пачатак гераiчнага шляху савецкага марскога афiцэра i выведнiка з пазыyным «Беркут». У той жа час раман з'яyляецца i сямейнай хронiкай. Падзеi распачынаюццаy горадзе Шахцiнску Казахскай ССР 1988 года з камбэкамi y гiсторыю ХХ стагоддзя. Для шырокага кола чытачоy.

Беркут
Кнiга першая

Мiкола Мiхайлавiч Адам

Редактор Яyген Ісаевiч Кандратовiч

© Мiкола Мiхайлавiч Адам, 2024

ISBN 978-5-0064-2692-4 (т. 1)
ISBN 978-5-0064-2693-1
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

МІКОЛА АДАМ
БЕРКУТ
(раман)
Майму дзеду Яyгену Пятровiчу Украдыга (1919—1989) – Герою Савецкага Саюза

Кнiга першая

1. Снежань 1988 года. Горад Шахцiнск, Казахская ССР
Яны накiнулiся на яго, як шакалы, знянацку i спадцiшка. Болю ад удару па галаве не адчуy, адно y вачах пацямнела i ногi сагнулiся y каленях. Але да зямлi, якая нiбыта цягнулася абняць рукамi жанчыны, прагнуyшай пацалунку, ён прыпаy не тварам, а далонямi, быццам уздумаy на нейкую трасцу адцiскацца, чым умомант расчараваy яе. Яна адпрэчыла яго, адштурхнула y гневе, i ён перакулiyся на спiну. Чацвёра маладых казахаy у скураных куртках i цяжкiх чаравiках стаялi над iм колам. Адзiн з iх сцiскаy у руцэ яго заплечнiк з прадуктамi i падарункамi для yнукаy (шакаладныя цукеркi, наборы салдацiкаy-пiратаy, лялька, што прамаyляла слова «ма-ма», калi яе нахiлiць), другi перакiдваy з рукi y руку драyляную бiту для гульнi y пiкара. Напэyна, ёю хлопцы мелi намер аглушыць дзеда ды абрабаваць па-цiхаму. Ён узгадаy усiх i кожнага. Разам ехалi апошнiм рэйсавым аyтобусам з Караганды. Яны сядзелi на заднiх сядушках, гучна размаyлялi па-свойму i пiлi партвейн, рагаталi i рыгалi нiбыта наyмысна, нiбыта правакуючы на тое, каб iм зрабiлi заyвагу, каб потым з задавальненнем выплеснуць п’яную агрэсiю на пасажыраy славянскай знешнасцi. Але тыя маyчалi, уцiскалi галовы y плечы або рабiлi выгляд, што спяць. Маyчаy i ён. Не хацеy звязвацца. Дый узрост не той. Да таго ж сядзеy у самым пачатку аyтобуса, акурат за кiроyцам. Не хацеy, яны навязалiся самi. Ішлi, вiдаць, крок у крок за iм, як выйшлi з аyтобуса, на дзiва бясшумна, быццам зданi цi ценi. Ён не пачуy iх, старэе, не iначай, або пастарэy i не заyважыy калi. Амаль ля самага дома, у арцы, праз якую хадзiy заyсёды, бо так блiжэй, за ёй адразу i пачынаyся двор, першы палiсаднiк яго, велiчэзныя таполi паабапал асфальту yздоyж пад’ездаy i жалезнай, пафарбаванай у зялёны колер трубы, што апаясвала сабой двор замест плота, ды карагач…
Моладзь не хацела працаваць, асаблiва карэнная. Рабаваннi i забойствы пачасцiлiся з увядзеннем дэмакратыi. Яны былi крыламi дэмакратыi, яе анёламi i дэманамi. На жаль, нiчога, акрамя подласцi i хлуснi, з ёю y грамадства не прыйшло. Вось ён, вынiк. Напад на пенсiянера y цёмным месцы. Вось яна смеласць сённяшняя. Няyжо дзеля такiх нашчадкаy яго пакаленне гарэла y танках i самалётах, партызанiла y лясах, падрывала сябе гранатамi?!. Каб потым тыя нашчадкi вось так адзячылi, у падваротнi, з-за спiны… Якая гiдота! Зрэшты, хто пра yсё тое памятае цi ведае тут, у горадзе, хоць i шахцёрскiм, але цалкам зэкаyскiм?..
Адзiн з нападнiкаy схiлiyся над iм, маючы намер, вiдаць, абшукаць кiшэнi, упэyнены, што ахвяра аглушаная, як рыба. Ён выпрастаy руку наперад змяёй, якая беспамылкова yпiлася y гарляк бедалагi i бязлiтасна сцiснула кадык. Перад сабой бачыy зараз не чыiхсьцi бязмозглых i бесталковых дзяцей, а ворагаy, як на фронце. І фронтам яго быy вось гэты цёмны закуток у арцы. Ён мусiy трымаць абарону i выжыць, бо галоyнае на фронце не загiнуць, а менавiта выжыць, аб чым нiколi не стамляyся даводзiць падначаленым байцам. Загiнуць нiколi не позна, нiчога складанага y смерцi няма, а вось выжыць – тая шчэ марока, цяжкая, з крывёй i паносам, але неабходная на вайне рэч.
Ён згрупаваyся, як кашак, перакацiyся праз сябе i пакiнуy хрыпець на тым месцы, дзе толькi што ляжаy, таго, каму пашкодзiy кадык. Нямоцна выцяy плячо аб шурпатую сценку аркi ды падняyся, абапiраючыся аб яе спiнай. Ухiлiyся ад чарговага yдару бiтай, якая з такой моцай сутыкнулася з каменем, што высекла iскры, i аскепкi гранiту з адламанай тынкоyкi чырканулi па шчацэ. Раз’юшаныя твары маладзёнаy пагрозлiва матлялiся, бы галовы цмока, хiба што не плявалiся агнём, перад вачыма.
І yсё гэта моyчкi. Нападнiкi не хацелi, каб iх хтосьцi пачуy, яны разлiчвалi на хуткую здабычу i цiхае знiкненне y прасторы, а ён не жадаy нiчыёй дапамогi, хоць двор, яго двор раскiнуyся адразу за аркай, з двара даносiлiся гучныя галасы: яшчэ гуляла дзятва на пляцоyцы, а суседзi па пад’ездах рэзалiся y дамiно, нарды i карты, бо пераднавагодняя зiма сёлета нагадвала хутчэй слотную цёплую восень.
Ён прыкрыy спiну сцяной аркi i yсмiхаyся. Што, не такiя смелыя, калi не можаце yдарыць цiшком? Аднак iх было чацвёра, а ён адзiн. Маладыя, злыя, беспрынцыпныя шчанюкi супраць старога, але ваyка. Ён прапусцiy у працэсе бойкi яшчэ два yдары бiтай па галаве. Кроy залiвала твар. Плашч, апрануты на iм, скоyваy рухi, ды зняць яго ён не мог, не паспеy бы. У нейкi момант бiта апынулася y яго руках. Ён працаваy ёю, як корцiкам на фронце, не на смерць. Яны, усё ж, нечыя дзецi, хоць i гаyнюкi. Потым пасадзiy iх побач адзiн да аднаго, спiнамi прытулiy да сцяны, падняy заплечнiк i капялюш, капялюш сунуy у заплечнiк i пашыбаваy у бок дома. Аднак не праз двор, каб не пабачылi – у якiм ён выглядзе. Абышоy дом ззаду, рушыy па зжаyцелай траве i дзе-нiдзе перасохлай зямлi, падобнай на яго зморшчыны. Тут рэдка калi хто хадзiy, хiба што сабачнiкi на свiтанку. Еyдакiя, жонка, напэyна, хвалюецца, унукi зачакалiся. Яны дакладна ведалi, што дзед з камандзiровак абавязкова вяртаецца з падарункамi для iх. Яму y радасць было iх балаваць. Але тое заyтра. Ды крокi давалiся чамусьцi з незразумелай напругай!.. І, чым блiжэй ён падыходзiy да свайго пад’езда, тым цяжэйшай рабiлася хада. Ногi падгiналiся, у вачах цямнела i мiргала нешта фiялетава-жоyтае, бы пасля таго, як паглядзiш на запаленую электралямпачку. Сэрца, здавалася, вось-вось выкулiцца з грудзей, якiя лопнуць, як прарэха. Але дазволiць адпачынак сабе не мог. Адчуваy, што кожная паблажка пагражае нечым немiнучым, страшным немiнучым. Ён павiнен дайсцi да кватэры на трэцiм паверсе – i тады yсё будзе добра. Гэта ён ведаy пэyна. Перад пад’ездам пакратаy голыя калючыя галiнкi карагача, быццам развiтаyся з iмi. Яны раслi справа ад уваходу, ён зраднiyся з iмi за шматгадовае жыццё y гэтым доме, вiтаyся шторанак, калi выходзiy з дому, спяшаючыся на працу, жадаy дабранач, калi вяртаyся. І яны адказвалi яму, здавалася, узаемнасцю, любiлi яго дотыкi, негаваркую мову да сябе, не былi такiмi калючымi, як з астатнiмi насельнiкамi. І цяпер чаплялiся за яго рукi, быццам прадчувалi расстанне.
Ён не дайшоy да дзвярэй кватэры адзiн лесвiчны пралёт. На апошнiх кроках пачаy задыхацца. Паветра выдыхаy з шумам i крывёй з рота. Затым нiбыта правалiyся y чорны калодзеж, уверсе якога пабачыy матчын твар, якi yжо нават забыy, як выглядае. Яна, маладая, прыгожая, клiкала яго, працягвала руку, ён цягнуyся да яе, але дацягнуцца не мог, як не мог i адказаць на яе клiканне, бо з горла вырываyся толькi хрыплы булькат у крывавых бурбалках i плямах.
Яго знайшоy цi, хутчэй, натыкнуyся сусед па лесвiчнай пляцоyцы (iх адзiныя на yвесь паверх дзве кватэры аднолькавымi, абабiтымi чорнай штучнай скурай дзвярыма глядзелi вочы y вочы), якi вяртаyся пасля адпрацаванай змены на аyтабазе дадому, затрымаyшыся, як заyжды, ля пiyбара. Ён быy крыху маладзейшы, але таксама на пенсii, з тых немцаy, што перад вайной выслалi y Казахстан, ачышчаючы берагi Волгi з такiм iмпэтам, быццам пазбаyлялiся ад паразiтаy. Маючы прозвiшча Леyс, уласна, на арыйца сусед мала паходзiy: каранасты мацак з чорнымi, дзе-нiдзе пабiтымi сiвiзной валасамi. Больш за трыццаць гадоy Леyс круцiy баранку, прымаy непасрэдны yдзел у стварэннi аyтабазы, перасаджваyся час ад часу з грузавiкоy на рэйсавыя аyтобусы i наадварот, нядаyна яму даверылi новы аyтобус i новы маршрут, пушчаны дзеля некалькiх адно пабудаваных i yжо заселеных мiкрараёнаy. Яму было не тое каб весела пасля некалькiх куфляy разлiyнога пiва, але настрой трымаyся прыyзняты, пакуль позiрк не напароyся на распластанае наперадзе цела. Леyс затрымаyся на iмгненне на прыступках, быццам праганяy насланнё, ва yсякiм разе спадзяваyся, што яму прымроiлася, здалося пабачанае, аднак не. Тады ён прыспешыy крок, ужо ведаючы, здагадаyшыся, пазнаyшы па абутку, заyсёды бездакорна наваксаваным, да люстранога бляску, хоць i крыху запэцканым i падрапаным, з камячкамi прыстаyшай зямлi на падэшве, што гэта – Беркут. Беркут Яyген Пятровiч, сусед. П’яны цi што, Пятровiч? Ды не падобна на тое. Нiколi Леyс не бачыy суседа моцна датым за yсё доyгае жыццё, лiчы, побач, хоць той быy яшчэ той пiток.
– Тваю мацi! – заyважыy пабiтую акрываyленю галаву Беркута i збiтыя касцяшкi на абедзвюх руках, адна з якiх мёртвай хваткай трымала заплечнiк. – Пятровiч! – дакрануyся да пляча нерухомага суседа. – Пятровiч, жывы? – тармашнуy мацней. Але той не азываyся. – Чакай, Пятровiч, я зараз!
Пераскокваючы праз дзве прыступкi запар, Леyс дапяy да кватэры суседа, якая yвесь гэты час раyнадушна праз вечка на дзвярах пазiрала на нерухомае цела гаспадара. Іронiя лёсу: быць за два крокi ад дому, здавалася, варта адно руку працягнуць да дзвярэй, за якiмi – жыццё i дапамога, i… нiякая маyклiвая паражнеча накрывае y той самы момант, калi, лiчы, ужо yратаваyся. На yсялякi выпадак цi па нейкай iншай прычыне Беркуты нiколi не замыкалi дзвярэй на замок. Тыя заyсёды трымалiся адчыненымi. Магчыма, Пятровiчу пашанцавала б больш, калi б ён знайшоy сiлы хаця б дапаyзцi да дзвярэй i штурхануць iх, яны якраз адчынялiся yнутр… І хатнiя нiчога не адчулi. Зрэшты, хiба адчуеш падобнае?.. Хiба прадчуеш бяду, якая мусiць адбыцца менавiта з табой проста зараз?..
Леyс забег у кватэру да суседзяy, забыyшыся, што дома магла быць толькi жонка Пятровiча, якую нельга было хваляваць з-за слабога сэрца i дыябету, дый дапамагчы яна нiчым не змагла б. Хвароба нарасцiла на целе жанчыны дужа залiшнюю вагу, i Беркуцiсе каштавала вялiкiх высiлкаy перасоyвацца нават па кватэры на няyпэyненых нагах. На вулiцу яна не выходзiла yжо гадоy дваццаць i свежым паветрам дыхала з балкона, гадзiнамi седзячы там, асаблiва yлетку, на пузатым зэдлiку i yзiраючыся y далячынь цi яшчэ куды-небудзь, на што падала прагнае да сузiрання вока.
Праз доyгi калiдор з завешаным цёмнымi фiранкамi бакавым пакоем злева Леyс трапiy у гасцёyню з двума пакоямi-нiшамi пасярэдзiне. Суседка глядзела тэлевiзар, якраз транслiравалiся мiжнародныя спаборнiцтвы па лёгкай атлетыцы, глядзець якiя ды яшчэ фiгурнае катанне тая вельмi любiла. Яна сядзела y цесным для яе на першы погляд фатэлi побач з балконам i цяжка выдыхала паветра. Белыя прамыя валасы, як заyсёды, былi зачасаныя назад, i на iх ляжаy грабянец. Дзверы y пакой Мiхала – старэйшага з сыноy Беркутаy – аказалiся зачыненымi. Той усё яшчэ халасцякаваy, маючы за плячыма трыццаць восем гадоy, i жыy з бацькамi, а працаваy на адной з чатырох шахт, што апаясвалi сабой, быццам пасам вернасцi, горад. Яго прысутнасць не зашкодзiла б. Зрэшты, трэба як найхутчэй выклiкаць хуткую, але спачатку паведамiць Мiхалу. Галоyнае, каб той быy дома.
– Здароy, суседка! – мовiy Леyс да жанчыны y фатэлi i, не даючы ёй магчымасцi адказаць, адразу ж запытаy: – Мiшка дома?
Тая павольна адарвала позiрк ад тэлевiзара i перавяла яго, як стрэлку насценнага гадзiннiка, на суседа.
– Здароy, сусед, – марудна вымавiла. – Што так позна?
– Дык дома Мiшка цi не? – стараючыся не нервавацца, усё ж нецярплiва паyтарыy пытанне.
На шчасце, той, мабыць, пачуy, што пыталiся яго, i выйшаy з пакоя. Мужчыны парукалiся, i Леyс узмахам галавы паклiкаy Мiхала за сабой. Шэптам на калiдоры y двух словах паведамiy пра Пятровiча.
Той быy жывы. Сын – хударлявы, вастраносы, з даyно нястрыжанымi чорнымi кучарамi, падобны на бацьку хiба што вачыма, – чэпкiм разумным позiркам упэyнiyся y тым, намацаyшы пульс. Разам з Леyсам зацягнуy Пятровiча y бакавы пакой, што суседнiчаy з калiдорам, выклiкаy хуткую, занёс бацькаy заплечнiк на кухню. Заставалася чакаць медыкаy. Ды варажыць, ламаючы мозг, што здарылася. Засохлая кроy на белай галаве Беркута нагадвала каросту, якую карцела адкалупаць пазногцямi пальцаy, бо за ёй, здавалася, хавалася здароyе бацькi y выглядзе тонкай ружовай скуркi.
За сцяной непакоiлася мацi, нiбы нешта адчула, клiкала сына, каб той супакоiy яе. Леyс кiyнуy яму, што той мусiць нешта сказаць жанчыне, зманiць, бо iначай пакуль нельга. Мiхал пагадзiyся i рушыy у гасцёyню.
– Нешта Жэнi доyга няма, – сустрэла яна сына непакоем пра Беркута. – Даyно павiнен быць, табе не здаецца?
– Так, – падтрымаy яе Мiхал, – мабыць, недзе затрымаyся. Ты ж ведаеш яго. Сустрэy сяброy, цi начальства партыйнае не адпусцiла. Ды yсё добра з бацькам. Мабыць, сапе дзе-небудзь у ведамственным гатэлi. Заyтра зранку будзе, ма…
– Але ж ён не патэлефанаваy, – перапынiла яго Беркуцiха, – не папярэдзiy, як звычайна.
– Значыць, не мог, – пацiснуy плячыма Мiхал. – Бывае i такое.
– Думаеш? – сумнявалася яшчэ жанчына.
– Вось пабачыш, заyтра вернецца, нiбы нiчога не сталася, усядзецца y фатэль насупраць, i будзеце разам глядзець тэлевiзар, як звычайна.
– А чаго Леyс прыходзiy? – не адставала yсё адно старая.
– Ды па справе. Да мяне, – манiць Мiхалу было няёмка, ды не yмеy ён, як некаторыя, i не любiy, але мусiy. – Замовiy адну рэч, дык абмяркоyваем памеры, матэрыял, аплату…
– На ноч гледзячы? – не верыла мацi.
– Ну а калi яшчэ? Удзень мы на працы.
Тым часам прагучаy дзвярны званок, упэyнена, патрабавальна, бы на пажар клiкаy. Так, як нiколi яшчэ не верашчаy. Беркуцiха схапiлася рукой за сэрца.
– Хто гэта? – спалохана пазiрала на сына.
– Гэта… да мяне, мама, – не гледзячы на яе, адказаy ён. – Усё добра, я зараз.
Мiхал хуткiм крокам выйшаy з гасцёyнi, на yсякi выпадак прычынiy яе дзвярыма i паспяшаyся сустракаць медыкаy.
Медычка – недзе яго веку прывабная мiнiяцюрная казашка – адно глянула на Беркута, якога Леyс паспеy разуць, як адразу загадала санiтару i, вiдаць, iнтэрну – зусiм маладому, але, на выгляд, дужаму хлопцу – несцi насiлкi. Тыя вокамгненна скочылi за дзверы кватэры i праз секунду вярнулiся з насiлкамi, бо захапiлi iх i пакiнулi на лесвiчнай пляцоyцы. Мiхал, мiж тым, патэлефанаваy дзвюм сваiм сёстрам i малодшаму брату, якiя жылi асобнымi сем’ямi, старэйшая сястра y Абаi, паведамiy пра бацькаy стан. Удаву старэйшага брата (яна жыла y суседнiм пад’ездзе), папрасiy пасядзець са свякроyю. Цi мала што. Сам жа паехаy разам з медыкамi y лякарню. Па дарозе адказваy на дзяжурныя казённыя пытаннi медычкi пра бацьку, якая запаyняла анкетныя дадзеныя дзеля гiсторыi хваробы Беркута, нягледзячы на тое, што yсе i без таго ведалi, каго везлi ратаваць. Беркут быy годнасцю i гонарам горада. Яго партрэты вiселi на Дошцы гонару y самым цэнтры Плошчы Ленiна, у фае школ i завода СМС, дзе ён працаваy апошнiя гады перад пенсiяй.
Каля yваходу y прыёмны пакой ужо чакалi медсёстры з каталкай i загадчык лякарняй. З хуткай Беркута адразу павезлi y аперацыйную. Сын яго застаyся чакаць. Неyзабаве яму вынеслi бацькавы рэчы. Ён памкнуyся было спытаць, як бацька, але медсястра yжо борзда пырхала па накiрунку y глыб калiдора.

2. 1930 год. Сяло Цiшкоyка. Украiнская ССР
Бацька казаy, што яны нашчадкi Захара Беркута, таго самага, якi некалi y Карпатах наладзiy супрацiy манголам. «Адзiнства людзей, дзякуючы якiм была здабытая перамога, будзе страчана, – не аднойчы паyтараy ён, цi то цытуючы кагосьцi з вялiкiх, цi то сябе, – лiхiя часы надыдуць для народа, але з часам яно адродзiцца, i настануць шчаслiвыя часы яго аднаyлення». Цi праyду казаy бацька, цi хацеy, каб так было, пераказваючы сюжэт аповесцi Івана Франко дзесяцiгадоваму сыну на рыбалцы з начоyкай, Беркут не ведаy, дый, па шчырасцi, нiколi не задумваyся над пытаннем радаводу. Не да таго было. У дзяцiнстве мелiся iншыя цiкавосткi, нашмат значнейшыя за нейкiх там далёкiх прашчураy, чыё iснаванне i памяць пра iх даyно пакрылiся мохам сiвiзны. Беркут больш узiраyся y будучыню, бо менавiта будучыня абяцала жыццё, а мiнуyшчына цягнула y нябыт, бы нябачны чорт у твань. Хаця чытаць пра прыгоды пiратаy, мушкецёраy, Следапыта, рыцараy караля Артура любiy i часта адасоблiваyся ад усiх на гарышчы дзеля спаткання з кнiгай. Цягаy жа кнiгi yпотай ад дзеда, бо тыя належалi яму i месцавалiся y вялiзнай грувасткай шафе за шклом насупраць дзедавага ж ложка. Некалi ён служыy у царскiм канвоi, на свае вочы бачыy не толькi царскую сям’ю, але i пiсьменнiкаy Дастаеyскага, графа Талстога, Тургенева. Прысутнiчаy на чытаннi твораy, калi аyтары асабiста чыталi свае сачыненнi. Дзякуючы тым пiсьменнiкам, дзед палюбiy лiтаратуру i кнiгi. За любоy да кнiг i быy звольнены, бо казак у канвоi мусiy ахоyваць жыццё i здароyе сонцалiкiх, а не лунаць дзесьцi y аблоках цi памiж кнiжных старонак. Дзед быy родам з Кубанi, але пасля звальнення з царскай службы дамоy не вярнуyся, бо звальненне, ды яшчэ з-за кнiг, годнасцi не надавала. Яго б там зганьбiлi, а ганьбай чытанне ён не лiчыy, таму рушыy туды, куды вочы глядзелi. Такiм чынам i апынуyся y Цiшкоyцы, пачаy вучыць мясцовых дзяцей грамаце, а потым i yсiх жадаючых. Па версii бабулi, у Цiшкоyку прывяло дзеда каханне да яе. Яны пазнаёмiлiся y Пецярбургу y той яшчэ час, калi дзед нёс службу цару, а яна служыла пакаёyкай у доме графа Загорскага, чый маёнтак знаходзiyся памiж Цiшкоyкай i Капiтонаyкай, ва yладаннях якога яна i нарадзiлася. Дзяyчына расла i выхоyвалася разам з адзiнай дачкой Загорскага, таму атрымала дастатковую адукацыю, каб не толькi yходжвацца на двары, але i музiцыраваць не горш за маладую гаспадыню ды апеляваць кнiжнымi сентэнцыямi, праyда, да нябачных нiкому апанентаy, бо каму цiкавая думка просталюдзiнкi, няхай i з жывым розумам. На адным з пiсьменнiцкiх чытанняy дзед з бабуляй i пазнаёмiлiся. Ён паехаy следам за ёй, калi Загорскiя з’ехалi на лета y маёнтак. Потым прасiy рукi бабулi y графа i дазволу на вяселле. Дачка Загорскага радавалася больш за yсiх. На жаль, казала бабуля, час не пашкадаваy сям’ю графа. Пасля рэвалюцыi iх усiх забiлi, а маёнтак спалiлi. Беркут не разумеy горычы, з якой бабуля распавядала пра гiбель буржуiнаy. Туды iм i дарога. Яны ж ворагi, эксплуатавалi яе, а яна iх шкадуе. І бацька Беркута таксама не разумеy мацярыных адносiн да Загорскiх, гiбель якiх, мiж iншым, кроy якiх была i на яго руках. Ён быy доyгачаканым адзiным сынам пасля чатырох дзяyчат – цётак Беркута – нервовым з самага дзяцiнства, бясстрашным i бескампрамiсным. Бацька ненавiдзеy паноy, не разумеy, чаму мусiy рабiць на iх, тым больш паважаць, калi тыя палец аб палец не yдарылi за yсё жыццё нават у прыбiральнi. Таму з вялiкiм энтузiазмам акунуyся y рэвалюцыйную барацьбу яшчэ y падлеткавым узросце, прымаy удзел у падзеях 1907 года, якiя скаланулi акругу i колiшнi Елiсаветград, пакуль той не стаy Кiраваградам, уступiy у сацыял-дэмакратычную партыю i пасядзеy некалькi гадоy у Елiсаветградскай турме. Падчас Першай сусветнай вайны апынуyся на фронце y сапёрнай роце, дзе жыццё штосекундна вiсела на валаску без перабольшванняy i прыгожых метафар. Нейкiм цудам не трапiy пад газавую атаку немцаy. Узвод, у якiм ён служыy, накiравалi y тыл на адпачынак пасля yдала выкананага задання. Па першым часе бацька верыy у неабходнасць вайны да пераможнага канца, нягледзячы на yсю сваю рэвалюцыйна заточаную душу, бо не хацеy бачыць чужынцаy на зямлi продкаy, нават бязглуздую i дзiкую гiбель паплечнiкаy апраyдваy неабходнымi стратамi, якiя суправаджаюць кожную вайну без выключэння. А потым цар адрокся. Але адрокся ён не толькi ад прэстола. Маладушным учынкам гэтым ён адрокся ад усяго народа агулам, пакiнуy яго сам-насам з вайной i ворагам. Не так павiнна было адбыцца яго адрачэнне. Бацька думаy неаднойчы, уяyляy, як рэвалюцыя пераможа, але пасля вайны, калi знешнi вораг будзе разбiты yшчэнт, каб не перашкаджаy i не лез туды, куды яго нiхто не клiкаy. Цар здрадзiy кожнаму чалавеку, асаблiва тым, хто ваяваy на франтах. Развязаy вайну i – у кусты, як апошнi баягуз, якiм ён i быy па натуры сваёй. Афiцэры ж ад навiны пра адрачэнне цара звярэлi, але злосць спаганялi не на ворагу, а на падначаленых iм салдатах. Несправядлiвасць дратавала бацьку, ад думак пра яе закiпалi мазгi i варылiся y галаве, як яйкi yсмятку. Тым часам актывiзавалася бальшавiцкая агiтацыя y акопах i на перадавой. Бальшавiкi прызывалi забiваць афiцэраy, адбiраць у iх зброю, кiдаць стары фронт i ствараць новы, накiраваны супраць прыгнятальнiкаy, аб’яyлялi адкрытую класавую барацьбу i клiкалi на яе барыкады. Ва yсiх палках адбывалiся масавыя дэзерцiрствы. Камандзiр роты адпусцiy усiх сапёраy па хатах. Тыя y падзяку замалацiлi яго сапёрнымi рыдлёyкамi. Бацька не yдзельнiчаy у тым забойстве, але i не перашкодзiy яму, раyнадушна сузiраy. А y галаве круцiлася пытанне: што рабiць далей? Зрэшты, трэба было браць будучую мацi Беркута, з якой бацька добра паразумеyся якраз, – санiтарку Чырвонага Крыжа, прыкамандзiраваную да iх роты, i прабiрацца дадому. Нiчога добрага iх не чакала y часцi. Афiцэры групавалiся y асобныя падраздзяленнi i давалi адлуп салдатам, не шкадуючы нiкога. Салдаты таксама афiцэраy не шкадавалi. Бацька зразумеy, што вайна, якуя вялi з немцамi, – кветачкi, а ягадкi яшчэ наперадзе.
Мацi Беркута yчапiлася за бацьку, як тапелец за саломiнку, бо сапраyды вакол рабiлася нешта страшнае, i тое страхоцце вельмi палохала яе. Але яна i кахала бацьку.
Ды дома iх чакала яшчэ горшае выпрабаванне: Цiшкоyку занялi немцы, а штаб iх базiраваyся y маёнтку Загорскiх, гаспадар якога, уцёкшы яшчэ падчас першай, лютаyскай, рэвалюцыi, сын той Загорскай, з якой вырасла мацi Беркутавага бацькi, вярнуyся разам з варожымi войскамi i нават узначальваy карны атрад супраць мясцовых партызан, (партызанскiя згуртаваннi, адзiн з якiх узначальваy дзед, хавалiся па навакольных лясах). У душы застаючыся манархiстам, дзед усё ж прытрымлiваyся дэмакратычных прынцыпаy, дзякуючы, зразумела, прачытаным кнiгам, але яшчэ i таму, што быy казаком, прычым сапраyдным. За яго галаву нават прызначылi yзнагароду. Бацька i мацi yлiлiся y дзедаy атрад, як ручаi y раку.
Калi немцаy пагналi з Цiшкоyкi, партызаны занялi маёнтак Загорскiх з усiм яго штабам i, звычайна, гаспадаром, якi прапанаваy бацьку Беркута дуэль на шпагах, маyляy, мы ж цывiлiзаваныя людзi. Ды бацька сказаy Загорскаму, што той не мае права на цывiлiзаваны фiнал свайго жыцця, бо цi можна назваць цывiлiзаваным учынак Загорскага, якi прывёy на зямлю продкаy ворага, прывёy вайну y кожную сям’ю i хату простага чалавека, пасеяy смерць i разбурэнне, ды застрэлiy яго ва yпор з трафейнага маyзера. Як сабаку. А потым яшчэ i плюнуy на распластанае цела з прыкрасцi. Не любiy ён так званую блакiтную кроy; кроy ва yсiх чырвоная, якiм бы хто колерам яе нi называy i нi выдумляy розных адценняy. Сутнасцi yсё адно не зменiш. Да таго ж не сустрэyся яму за yсё жыццё нiводзiн прадстаyнiк вышэйшага саслоyя, якога можна было б паважаць, хiба што y кнiжках. Іх, дарэчы, тым часам ратаваy цаной свайго жыцця, рызыкуючы згарэць у пажары, дзед Беркута. Немцы пры адыходзе падпалiлi сяло, спадзеючыся такiм чынам затрымаць свой пераслед хоць на некаторы тэрмiн. Бацька не разумеy фанатычнай адданасцi, падобнай на рабскую, друкаванаму слову, ды яшчэ напiсанаму дваранскiмi гультаямi. Ён ненавiдзеy, здавалася, дзедавы кнiгi. Хай бы яны згарэлi yшчэнт, калi не нясуць нiякай пралетарскай праyды, але на адкрыты канфлiкт не рашаyся. Адно грэблiва пазiраy, як на ворагаy народа, якiм дазволена было пакуль што неба капцiць. У больш сталым узросце Беркут некалькi разоy перачытваy творы Дастаеyскага, нават палюбiy творчасць пiсьменнiка, як нiякую iншую. Калi б усе мелi магчымасць чытаць яго раманы i аповесцi, калi б своечасова прачыталi, калi б не забаранялiся яны хворым розумам новаспечаных чыноyнiкаy i бюракратаy ад культуры як неблаганадзейныя, непралетарскiя, адсталыя, дэгенератыyныя, непатрэбныя сапраyднаму савецкаму чалавеку-рабочаму-кавалю шчаслiвай будучынi, магчыма, на дваццатае стагоддзе не выпала б столькi крывi, гора i катастроф.
Пажар Цiшкоyку добра патрапаy, але не знiшчыy, ды мiр у сяло з выгнаннем немцаy не прыйшоy. Замест яго yварвалiся дзянiкiнцы, несучы смерць i распырскваючы кроy па баках сваiх стомленых коней. Не паспелi пазбавiцца ад дзянiкiнцаy, як Цiшкоyку акупавала банда Грызлова, затым махноyцы захапiлi сяло, палюючы на тых жанчын i дзяyчат, якiя яшчэ засталiся жывымi. Беркутаy бацька не аднаго гвалтаyнiка з задавальненнем уздымаy на вiлы, нават з Махно счапiyся, але той унiкнуy сутычкi праз жарты ды падаспеyшыя чырвонаармейскiя атрады. Уцякаy, аж пяты блiшчэлi.
Пасля 1920 года, нарэшце, усталявалася мiрная цiшыня, якая злёгку аглушыла цiшкоyцаy, прывыкшых да бясконцых выбухаy, стрэлаy ды крыкаy аб дапамозе i стогнаy параненых. Зрэшты, стан гэты доyжыyся зусiм не працяглы час, бо мiр патрабаваy гэтаксама, як i вайна, руху, руплiвасцi, энтузiязму, калектыyнай працы i агульных свят. Стваралiся рэyкамы, камбеды, розныя працоyныя ды гандлярныя таварыствы, саyгасы, калгасы. Бацька Беркута, у вынiку, узначалiy Цiшкоyскi калгас, адбудаваy сяло, якое да 1930-х гадоy вырасла, аднавiлася i yзнавiлася да непазнавальнасцi. А потым зноy вайна, нямецкая акупацыя, канцэнтрайыйны лагер для ваеннапалонных у межах сяла, у якiм паyмiралi тысячы салдат, зноy партызанскi атрад… Больш за yсё y той час уразiла бацьку Беркута колькасць мясцовых палiцаяy, якiя з задавальненнем служылi вермахту, старанна i аддана, з асаблiвай жорсткасцю адносячыся ледзь не да yсiх, з кiм яшчэ нядаyна жылi, працавалi, адзначалi святы ды вяселлi, гаравалi на хаyтурах. Менавiта палiцаi паказалi немцам на хату дзеда Беркута, распавялi, што той бацька партызанскага камандзiра, да таго ж камунста i былога старшынi калгаса. На свiтанку yварвалiся y хату, выцягнулi старога разам з жонкай з ложка на двор, разбiлi кнiжную шафу, распалiлi вогнiшча, куды выкiдалi кнiгi праз акно. Стары Беркут паспеy перабiць дваiм, асаблiва шчыраваyшым п’янаватым i нахабным, даволi маладога веку палiцаям кадыкi, калi яго наскрозь прадзiравiла аyтаматная чарга. Мёртвага шпурнулi y агонь, бабулю ж прымусiлi жывою зайсцi y полымя i рагаталi, пакуль яна крычала, ахопленая жудаснымi пiсягамi болю i смерцi, затым падпалiлi хату i папярэдзiлi сагнаных на паказальную экзекуцыю цiшкоyцаy, што так будзе з кожным, хто наважыцца падтрымлiваць партызан. Пасля гiбелi бацькоy Беркутаy бацька счарнеy i пасiвеy умомант, зацяyся i прагнуy помсты, замест сэрца, адчуy, у грудзях утварылася чорная яма. Ён высачыy усiх удзельнiкаy расправы паасобку самастойна, нiкога не прасiy аб дапамозе, бо тое было яго асабiстай справай, i выводзiy у лес. Тыя стагналi i скавыталi, малiлi аб дараваннi, аж да агiды, некаторыя праклiналi i яго, i Саветы, але не пашкадаваy ён нiкога. Не меy права, дый думкi такой не меy таксама. Перарэзваy iм гарлякi, бы свiнням, i назiраy, глядзеy проста y вочы, як яны памiралi: хрыпелi, з булькатам захлыналiся крывёю, што пухiрылася на сiнiх губах, i дрыгалi нагамi y апошнiх сутаргах. Ён хацеy, каб кожны з iх бачыy менавiта яго бязлiтасны i пагардлiвы позiрк у хвiлiну смерцi.
Беркутаy бацька таксама загiнуy. У баi – «отвлекающем маневре» – дзеля выратавання ваеннапалонных з лагера. Не yсiм, зразумела, удалося yцячы тады з палону, але партызанам пашанцавала yратаваць сотнi жыццяy цаною жыцця свайго камандзiра. Той адмыслова, здавалася, лез пад кулi. Загiнула i мацi Беркута. Яна была родам з Валынi. Вайна яе заспела там: гасцявала y сваякоy, якiя не пусцiлi жанчыну дамоy, не дазволiлi вярнуцца да мужа, бо лiчылi небяспечным i доyгiм шлях на Кiраваградчыну. Калi пачалася рэзня памiж палякамi i yкраiнцамi – мацi апынулася быццам памiж молатам i кавадлам, папоyнiшы i сваiм целам той жудасны фарш дзеля мясарубкi смерцi. Менавiта з таго часу Бандэру i бандэраyцаy называюць фашыстамi, бо гэта быццам бы ён аддаy загад на знiшчэнне палякаy на Валынi. Зрэшты, Беркут даведаyся пра тое надта позна, каб рабiць нейкiя лёсавырашальныя высновы Дый з бандэраyцамi не yсё так адназначна, як iх падавалi, быццам чарцей на сподку, чэкiсты i iх органы друку на стол савецкага народа. Таму ён i не пагадзiyся y свой час на супрацоyнiцтва з МГБ i адмовiyся ад камандзiравання y Карпаты дзеля выяyлення бандфармiраванняy. Але тое yсё яшчэ наперадзе.
У дзесяцiгадовым жа yзросце Беркут пакутаваy на зубны боль, якi, здавалася, не пакiне яго нiколi i будзе суправаджаць да канца жыцця. Не ратавала анiчога, хоць бiйся галавой аб сценку, хоць падай плазам з вышкi y рачную ваду. Неяк уначы боль стаy такiм невыносным, што Беркут закрычаy, не y сiлах больш трымаць яго y сабе, а слёзы пырснулi з вачэй, быццам кроy з раптам распоратага аб цвiк сцягна. Ад таго болю ён нават страцiy прытомнасць, тэмпература падскочыла, ахапiла лiхаманка. Мацi потым казала, што сын трызнiy цэлымi раздзеламi з кнiг пра пiратаy, iрваyся на абардаж i марыy загiнуць за прыyкрасную Арабелу. Яго на руках дзед занёс на могiлкi да паyшых герояy грамадзянскай вайны, паклаy на зямлю, нешта шаптаy, як шаман, зносiyся з мёртвымi, сыпаy на нерухомае цела yнука якуюсь расталчоную y ступе траву, расцiраy яе y яго на грудзях уперамешку з нечым лiпкiм, улiваy у рот нейкую бурду, дзякаваy, годна схiлiyшыся y паклоне, усiм чатыром бакам свету… Бацька не падтрымлiваy дзедавы хiтрыкi i зайграваннi з прыродай, але яны дапамаглi Беркуту. З той ночы зубы y яго не балелi нiколi. Яго немач назаyжды правалiлася пад зямлю, i яе моцна трымалi нежывыя косцi памерлых.

3. Снежань 1988 года. Горад Шахцiнск, Казахская ССР
Еyдакiя Дзянiсаyна Беркут – жонка Беркута, на пяць гадоy маладзейшая за мужа – напружана пазiрала на дзверы гасцёyнi, якiя чамусьцi зачынiy яе сын. Тыя дзверы дзесяцiгоддзямi нiхто нiколi не зачыняy. Ва yсякiм выпадку яна нiчога падобнага прыгадаць не магла, хоць на памяць не скардзiлася. Былi б здаравейшымi ногi, вядома, прайшла б за дзверы i высветлiла прычыну дзiyных паводзiн сына i суседа. Зрэшты, пры пэyных высiлках, пераадольваючы боль, Еyдакiя Дзянiсаyна yсё ж совалася па кватэры, але менавiта цяпер, дакладней, цягам цэлага дня ногi здавалiся быццам нежывымi i выглядалi як калоды. Дый сама яна, што yжо там, нагадвала калоду, з-за чаго не любiла люстэркаy, якiя бязлiтасна пазiралi на яе яе ж вачыма, штораз гiдлiва адварочвалася ад iх, лiчыла асабiстымi ворагамi, хоць тыя, зразумела, нi y чым вiнаватымi не былi, але адлюстроyвалi праyду. Праyда ж, як вядома, не патрэбна нiкому. Яна зразумела гэта даyно, дзякуючы самай праyдзiвай, як дэкларавалi тое yсе партыйныя босы СССР, газеце «Праyда» – галоyнаму рупару чэкiстаy i сэксотаy. Еyдакiя Дзянiсаyна ненавiдзела iх, ды, зрэшты, нiкому пра гэта не казала, бо муж яе iдэйны партыец, яна б, у першую чаргу, падвяла яго, таго, каму, лiчы, абавязана жыццём, дабрабытам i дзецьмi. За дзяцей асаблiва была yдзячна, нават за няродную ёй, старэйшую, якую Беркут прывёз ужо шаснаццацiгадовай дарослай дзяyчынай аднекуль з Прыкарпацця пасля смерцi яе мамы. Яны i пажанiлiся толькi пасля смерцi той жанчыны, бо афiцыйна Беркут быy жанаты на ёй. Еyдакiя Дзянiсаyна не крыyдавала на яго, кахала, бо не мела iншага выбару, бо згнiла б дзе-небудзь на Салаyках цi y казематах кiраваградскай турмы, калi б не ён. Каханне яе да Беркута аказалася мусовым, спачатку з-за yдзячнасцi, ды потым перарасло y нешта большае пасля нараджэння дзяцей. Так бывае. Цi кахаy Беркут яе? Еyдакiя Дзянiсаyна дасюль не ведала, пражыyшы з iм большую палову свайго жыцця. Зрэшты, за iм яна яна як за каменнай сцяной, ёй нават не давялося працаваць i дня, хадзiць, рыхтык зомбi, на прэславутую работу i мардаваць сябе да знясiлення заводскiмi цi фабрычнымi цэхамi, а затым пакутаваць на абавязковых партыйных сходах ды справаздачах. Беркут вырашыy, што з яе досыць той працы, якую яна спазнала y Нямеччыне, куды яе i яшчэ больш за сто цiшкоyскiх юнакоy i дзяyчат гвалтам вывезлi фашысты. Беркута адрознiвала ад усiх iншых мужчын, якiх ведала Еyдакiя Дзянiсаyна, гiпетрафiраванае, неyласцiвае савецкаму чалавеку, тым больш партыйцу, пачуццё справядлiвасцi. Зразумела, суб’ектыyнае, нярэдка здавалася, што дзiкае, але правiльнае. Вiдаць, бацька Беркута перадаy яго сыну разам з крывёй. Той таксама жыy па-справядлiвасцi, такой, якой яна павiнна быць, па яго меркаванню, не шкадуючы, калi патрабавалася, нiкога, i сябе y тым лiку. Еyдакiя Дзянiсаyна прыгадала Беркута-старэйшага часоy калгаснага старшынства. Ён паходзiy на yзмыленага каня. З яго патрабавала райкамаyскае начальства казачнага багацця yраджаю, асаблiва y 1930-я гады, калi yраджай апрыёры немагчыма было сабраць, бо альбо прыродныя yмовы не спрыялi, альбо не было чым засяваць палеткi, бо чэкiсты падчыстую павымяталi зерне yсiх культур з самых, здавалася, непрыкметных сусекаy. Зразумела, што гаркам i абкам не хвалявалi праблемы i перашкоды yраджаю, бо y iх меyся план, па якiм канкрэтнае населенае месца павiнна было дзяржаве столькi пудоy таго, столькi другога, трэцяга i г. д. Лiчбы – упартая рэч, тым больш тыя лiчбы, якiя yзялi недзе са столi кiраyнiкi вышэйшага рангу, якiя нават паняцця не мелi, якiм чынам здабываецца хлеб, той, што яны жаруць, быццам свiннi, раскiдваючы крошкi па розных баках, нi калiва не шкадуючы нечую працу, бо кожная крошка – гэта чыясьцi праца i жыццё. І тым жыццём адгукалася кожная крошка, дакладней смерцю. Зрэшты, што iм жыццё? Жыццё партыю не хвалявала. Яе хвалявалi толькi лiчбы, выкананне плана, сляпое падпарадкаванне i yра-патрыятызм. Еyдакiя Дзянiсаyна добра памятала, як Цiшкоyку ачапiлi чэкiсты, каб сабраць з усiх хат сяла лiшкi хлеба, быццам тыя лiшкi на самай справе iснавалi. Тых, хто супрацiyляyся, стралялi на месцы, сем’ямi, а маёмасць скiдалi на вазы, пустыя хаты падпальвалi i гучна дэкларавалi, што на гэтым месцы выявiлi i лiквiдавалi злосных ворагаy народа, якiя жадалi смерцi рабочым фабрык i заводаy. Чым большаю здавалася лухта, тым гучней яна вымаyлялася. Беркутаy бацька, як мясцовы прадстаyнiк улады, прыгнечана суправаджаy упаyнаважаных, у бяссiльнай лютасцi сцiскаy кулакi i бялеy пасля кожнага расстрэлу ды падпальвання пустога жытла. Усё ж не вытрымаy i запытаy: навошта падобная жорсткасць? На што yпаyнаважны адказаy з нахабнай усмешкай: «Меней народу – болей кiслароду. Людзi, як саранча, чым больш iх нiшчыш, тым яны хутчэй размнажаюцца. Так што не шкадуйце, бабы яшчэ нараджаюць». Проста y чэкiстаy быy план, дакладней смета, па якой яны павiнны былi y кожным населеным месцы y час акцыi па канфiскацыi лiшкаy хлеба выявiць i фiзiчна знiшчыць на месцы канкрэтную колькасць чалавек, а за перавыканенне плана iх чакала гарантаваная прэмiя: iмянны гадзiннiк i тыднёвы адпачынак у Крыму пасля «трудов праведных». Мала iм было таго, што y злачынцы запiсвалi дзяцей i шматдзетных мацярок, у кiшэнях якiх знаходзiлi па жменьцы зярнят. Зрэшты, знаходзiлi невыпадкова. Савецкая прапаганда дамагалася yсесаюзнага данясення адзiн на аднаго: стукачество yводзiлася y ранг найвышэйшай добродетели. Дзяцей, якiя даносiлi на сваiх бацькоy, узносiлi на п’едэстал святасцi i пазiцыянавалi як сапраyдных герояy часу, узнагароджвалi iх кнiжкамi «Як гартавалася сталь» цi фотаапаратамi, каб яны i надалей неслi пiльную варту ды дакументальна пацвярджалi вернасць самай гуманнай дзяржаве свету. У Цiшкоyцы падобнага не назiралася. Галоyным чынам дзякуючы сям’i Беркутаy, як яго бацьку, так i дзеду з бабуляй, якiя настаyнiчалi y школе i вучылi дзяцей, у першую чаргу, нягледзячы нi на што, заставацца чалавекам. Урокi мовы i лiтаратуры здавалiся сапраyднымi падарожжамi y iншыя светы. Іх рэдка хто прагульваy, а калi i здаралася, то y асноyным, па yважлiвай прычыне. Настаyнiкаy хацелася слухаць бясконца, галасы iх зачароyвалi, вялi за сабой, пранiкалi y сэрцы i заставалiся там быццам пiянерскiя гальштукi, што амаль не здымалiся з кволых вучнёyскiх шыяк. Упаyнаважанаму не спадабаyся з першага погляду дзед Беркута, калi, лiчы, гаспадаром, зайшоy да яго y хату. Чэкiсты паyсюль адчувалi сябе гаспадарамi, нават самыя дробныя з iх i нiкчэмныя, тыя асаблiва вылучалiся, лiчылi, што кожны iм вiнен за той рай на зямлi, якi прынеслi шматнацыянальнаму народу, з лiтасцi дазволiyшы далучыцца да рускага пiрага, але зневажалi любую мову, калi з iмi не размаyлялi па-руску. Наяyнасць вялiкай колькасцi кнiг у звычайнай сельскай хаце не тое што абурыла yпаyнаважанага, якi да кнiг прынцыпова ставiyся як да шкоднага i непатрэбнага прадмету, колькi ашаламiла i, не падумаyшы цi забыyшыся, ён патрабавальна-незадаволеным тонам заyважыy пра лiшак друкаванай прадукцыi y жылым памяшканнi, калi тое памяшканне не бiблiятэка, якая таксама палягае канфiскацыi, бо на сяле трэба працаваць, а не кнiжкi чытаць. Стары настаyнiк, вышэйшы на галаву, калi не на дзве yсiх прысутных, моyчкi падышоy да yпаyнаважанага, спакойны i yраyнаважаны, як здавалася збоку, i так садануy прамоyцу кулаком у падбароддзе знiзу yверх, што той вылецеy з хаты, нiбы корак з бутэлькi ад шапманскага, i глуха цюкнуyся спiнай аб воз, на якiм збiраyся, вiдаць, вывозiць дабро з аблюбаванай хаты. Нiхто не чакаy ад Беркутавага дзеда падобнага yчынку, таму i не зрэагавалi, каб прадухiлiць яго, а калi ачомалiся, упаyнаважаны yжо брудна лаяyся i вымаy пiсталет з кабуры. Бацька Беркута падскочыy тады да яго i папярэдзiy, мiж iншым, у чарговы раз, што яшчэ адна смерць у сяле прывядзе да вынiшчэння yсяго чэкiсцкага атраду. «Пагражаеш?» – працадзiy упаyнаважаны, але больш нiчога не сказаy, вiдаць, прачытаy у вачах старшынi Цiшкоyскага калгаса суворую праyду на свой конт. Не, ён не спалохаyся, затаiyся, каб вярнуцца y Кiраваград i распачаць асабовую справу Беркутаy па выкрыццю iх контррэвалюцыйнага нутра, хоць яны, кожны з iх, вынеслi yсё зерне, што мелi, не пакiнуyшы сабе нi жменi. У хаце Дзянiса Чубахi – бацькi Еyдакii Дзянiсаyны – чэкiстам не было чым пажывiцца. Яны жылi бедна, бацька хварэy, кашляy крывёю, часта задыхаyся, атручаны газамi на фронце Першай сусветнай вайны. Мацi цягнула адна дачку i сына, адзiных выжыyшых з сямёх народжаных дзяцей. Але yпаyнаважны не верыy у тую галечу, якую пабачыy. Занадта яна тэатральна выглядала па яго меркаванню. Ён схапiy дзевяцiгадовую Дусю за валасы i выцягнуy яе на двор, прыставiy да галавы дзяyчынкi пiсталет, патрабуючы Чубаху вывернуць вантробы, але адкапаць хлеб адтуль, дзе закапаy. Хлеб, якi патрэбен маскоyскiм рабочым, што yздымаюць з руiн разбураную антантай, iнтэрвентамi i белякамi iмперыю, то бок маладую савецкую дзяржаву, больш за дыстрафiчных чубахаy, якiм i так засталося дыхаць на два харчкi. Лямант узняyся страшэнны. Дуся румзала i ад страху апiсалася, мацi галасiла, поyзаючы y нагах то yпаyнаважанага, то калгаснага старшынi, бацька харкаy крывёю, трымаючыся за атручаныя газам грудзi, i хрыпеy пра тое, што нiчога y iх няма, што апошняе аддалi яшчэ y мiнулы раз. Чэкiсты iржалi, як конi, iм было весела, наставiyшы вiнтоyкi на выкачаных у пыле i слязах бедалаг, гатовыя стрэлiць у любую секунду без жалю. Яны былi сытыя, здаровыя, маладыя, нахабныя i злосна-радасныя, да таго ж п’яныя ад уседазволенасцi i беспакаранасцi.
Урэшце рэшт Беркутаy бацька прыпынiy здзек над сям’ёй выгукам «Досыць!». Як нi дзiyна, упаyнаважаны паслухаyся яго i адпусцiy малую. Яе тут жа схапiла y абдымкi мацi. Чэкiсты выйшлi са двара Чубахаy i накiравалiся далей па вулiцы. На шчасце, брата Еyдакii Дзянiсаyны Пятра не было дома. Той, цалкам магчыма, не стрымлiваy бы сябе, i загiнуy, а заадно забраy з сабою б i yсю сям’ю.
А yвечар, яшчэ добра не сцямнела, Беркутаy бацька прыйшоy да Чубахаy адзiн. Ён прабачыyся перад сям’ёй, затым паклiкаy гаспадара хаты выйсцi з iм на двор. Мацi занепакоена зiрнула на iх, але супакоiлася пад цёплым позiркам старшынi. Той наyпрост запытаy у Чубахi-старэйшага, цi згодны ён пакараць чэкiстаy, i кiyнуy у бок плота, за якiм стаяла некалькi дзясяткаy аднасяльчан-франтавiкоy. Але нiчога не сказаy пра тое, што будзе, калi напад на чэкiстаy пацерпiць няyдачу. Іх жа yсiх разам з Цiшкоyкай сатруць у пацяруху. Зрэшты, пра няyдачу нiхто не задумваyся, мужыкам карцела помсты, хто-нiхто з iх меy зброю, прыхаваную яшчэ з фронта на чорны дзень. Беркутаy бацька перастаy бы сябе паважаць, калi б дараваy упаyнаважанаму здзекi, перажытыя iм, над аднасяльчанамi. Не такой яму бачылася савецкая yлада, якая не цанiла анi жыцця простага чалавека, анi яго цяжкую працу y iмя яе. І не такiмi yпырамi yяyляy ён яе прадстаyнiкоy. Атрымлiвалася што: скiнулi адных крывасмокаy, каб на карак узлезлi з нагамi другiя, яшчэ горшыя за папярэднiх. Чэкiсты з нарабаваным дабром i хлебам, не апасаючыся нiкога i нiчога, бо менавiта яны былi багамi новага рэжыму, на якi мала хто асмельваyся рот разяyляць, а калi асмельваyся – шкадаваy тут жа: гiльяцiна рэпрэсiй апускалася з смачным чвяканнем не толькi на яго самога, а на yсiх, хто меy неасцярожнасць нават проста выпадкова кантактаваць з iм, – рушылi на ноч гледзячы дадому. А каго iм было баяцца? Бедну басоту, у якой нiчога не засталося за душой, нi волi, нi характару? Менавiта такiм чынам неабходна было пачынаць будаyнiцтва новай краiны з самага пачатку: як шаyковыя былi б усе народнасцi, што трапiлi y вялiкi i магучы саюз рэспублiк, вылiзвалi б боты yпаyнаважным не фiгуральна i лепшых сваiх дзяyчат прапаноyвалi б на сподку з блакiтнай каёмкай y якасцi падарунку i падзякi за светлае будучае, але yпаyнаважаныя яшчэ б падумалi, цi прымаць гэткiя падарункi, наладжвалi б спаборнiцтвы сярод красунь дзеля выяyлення найбольш дастойных пасродкам iх майстэрства дагадзiць сапраyдным гаспадарам свету.
Ружовыя развагi yпаyнаважанага ператварылiся раптам у чырвона-жоyта-фiялетавы калейдаскоп, што замiгцеy перад вачыма з неверагоднай хуткасцю. Гэта нехта з цiшкоyцаy пацэлiy яму булавой у лоб. Яны падкралiся да канвоя чэкiстаy цiхаю пантэрай праз лес, якi ведалi змалку, якi кармiy i паiy iх, быццам родныя бацька i мацi разам. Напад цiшкоyцаy дый самi цiшкоyцы нагадвалi y тую хвiлiну вольных лясных стралкоy Робiн Гуда, а Беркутаy бацька якраз Робiн Гудам i выглядаy. Нягледзячы на тое, што хто-нiхто з яго атраду меy агнястрэльную зброю, ён загадаy не выкарыстоyваць яе альбо толькi y крайнiм выпадку. Яны адолеюць ворага голымi рукамi, а родны лес дапаможа. Такiм чынам найбольш рухавыя i спрытныя заскаквалi на коней да чэкiстаy ззаду i спiхвалi тых на зямлю цi пераразалi iм гарлякi, а потым спiхвалi. Астатнiя дабiвалi. Нiводзiн стрэл не прагучаy з абодвух бакоy. Чэкiсты проста не паспявалi дацягнуцца да зброi. Упаyнаважаны так i не зразумеy, што здарылася, павалiyшыся з воза прабiтай у некалькiх месцах галавой унiз да зямлi. Па iм яшчэ патапталiся конi. Трупы перацягалi y глыб лесу i закапалi y загадзя выкапаную глыбокую яму, зраyнялi з зямлёй i закiдалi галлём. Хлеб i шмаццё ды рыззё занеслi y блiндаж, што застаyся з вайны, замаскiраваны пад дрэвы ды кусты, там жа пакiнулi зброю. Беркутаy бацька, як i астатнiя аднасяльчане ведалi, што iм усiм, у выпадку чаго, не жыць, таму не сумняваyся нi y кiм. Агульнае злачынства, а ён разумеy, што гэта злачынства, як бы iх учынак не выглядаy, лепш за yсё аб’ядноyваy аднадумацаy. Коней было шкада, але ад iх давялося пазбавiцца. На мяса рэзаць не выпадала, бо пах выдаy бы y першую чаргу. І старшыня yласнаручна завёy iх у балота, дзе жывёлiны i патанулi. Канешне, праверкi пасля знiкнення канвою y Цiшкоyку зачасцiлi, але нiхто так i не даведаyся з Кiраваграда – куды падзеyся канвой з хлебам. Знiк, быццам Атлантыда. Цiшкоyка ж выжыла, дзякуючы таму хлебу з блiндажа. Еyдакiя Дзянiсаyна ведала пра yсё гэта не з чыiхсьцi слоy, яна бачыла на свае вочы, як яе бацька некалькiмi yдарамi раскроiy чэрап упаyнаважанаму, а бацька Беркута аддаваy загады. Яна нячутна iшла па iх слядах i, як заварожаная, назiрала за знiшчэннем чэкiстаy, нават памятала, як шаптала: «Так iх! Так iх, тата!..»

4. 1930 год. Сяло Цiшкоyка. Украiнская ССР
Беркут не сумняваyся нi калiва, кiм хоча стаць, i ведаy дакладна, куды паступiць пасля школы. Ён быy зачараваны раманамi пра марскiя прыгоды i не yяyляy свайго будучага без капiтанства на марскiх судах. Так, ён бачыy сябе менавiта капiтанам – марскiм ваyком – якому падкорацца yсе моры i акiяны. Неяк нават хацеy уцячы з дому, каб трапiць юнгам на борт якога-небудзь судна, сабраy рэчы, неабходныя для паходу, запасся запалкамi ды соллю i рушыy у бок чыгункi, што праходзiла за дваццаць пяць кiламетраy ад Цiшкоyкi. На жаль, на выхадзе з сяла яго перастрэy бацька, якi вяртаyся з нейкага чарговага пасяджэння. І чаго Бекркут пайшоy тою дарогай, па якой хадзiлi yсе? Мог жа напрасткi гародамi i праз лес! Спадзяваyся на вечаровы морак, нават перадначны? Дый бацьку сустрэць нi y якiм разе не спадзяваyся i не разлiчваy. Той, як адчуваy нешта, марудзiy вяртацца дадому, iшоy няспешна, курыy у смак. Беркут, калi yбачыy бацьку, але яшчэ не разгледзеy, бо цёмна, думаy праскочыць паyз, схаваyшыся y каyняры, ды той адразу пазнаy сына i, вiдаць, здагадаyся, куды выправiyся падшыванец, таму доyга не разважаy, iмпэтным рухам выцягнуy папругу i выцяy ёю некалькi разоy па плячах нашчадка, каб мазгi таго, пакаламучаныя рамантычнай бздурай, на месца пасталi. І yсё моyчкi. Адно чуваць было, як шумна выдыхаy i yдыхаy паветра носам, раз’юшаны не на жарт. Давялося бегчы, ратавацца, але куды? Вакол цемрадзь i восеньская слота, а Беркуту yсяго дзесяць гадоy. Гнеy бацькi палохаy больш за гнеy усiх багоy разам узятых, якiх адмянiла савецкая yлада, быццам з-за адмены тыя yзялi i раптам знiклi, быццам iх i не было нiколi. Таму дамоy нельга: заб’е. Дый дзе той дом? Беркут ад страху цi ад шоку, бо нiколi раней бацька на яго рукi не падымаy, разгубiyся i не пазнаваy мясцовасцi, у якой нарадзiyся i вырас. З вачэй пакацiлiся здрадлiвыя слёзы. Ён жа нiкому не хацеy зрабiць нiчога дрэннага, наадварот, працаваy бы i дасылаy грошы сям’i, бо меy упэyненасць у знаходцы скарбаy на востраве скарбаy, куды i iмкнулася яго душа, якая, на вялiкi жаль, была прывязаная да цела i без цела злётаць адна на той востраy не магла. Няyжо так цяжка зразумець? Аднак разумець не было каму, бо ён жа не растлумачыy бацьку прычыну свайго yчынку, а yцёк, як ружовы трус. Добра, хай сабе i не ружовы, ды yсё адно сутнасцi тое не мяняе. Беркут ненавiдзеy сябе за асэнсаванне таго, што адбылося, i за факт прызнання сябе баязлiyцам, бо баязлiyцам не быy на самай справе. Наадварот, характар меy бацькаy.
Ногi прынеслi да дзедавага падворка, але y хату Беркут не зайшоy, хоць i ведаy, што дзед зразумее яго, калi распавесцi тому пра сваю мару, i абавязкова падтрымае. Не хацеy хваляваць? Не. Хутчэй не хацеy нiкога бачыць пакрыyджаны на бацьку. Па драбiнах знадворку падняyся на гарышча, праслiзнуy мышшу праз драyляныя аканiцы i шуснуy у салому, утрамбаваную iм жа зусiм нядаyна. Карцела разраyцiся, не yголас, зразумела, але Беркут змахнуy здрадлiвыя слёзы i прымусiy сябе супакоiцца, каб нiколi больш у жыццi не дазволiць слязам зганьбiць яго. Ён нiколi больш не заплача i не пакажа слабасцi. Свет бачыy Беркутавы слёзы y апошнi раз.
Калi yжо задрамаy, пачуy бацькаy голас, устрывожаны, занепакоены, усхваляваны, але не азваyся, адмыслова не азваyся. Няхай бацька патурбуецца i пахвалюецца. Пра тое, што y выпадку выкрыцця яго схову, зноy можа атрымаць папругi, Беркут не думаy. Ахоплены пачуццём помсты, прымiтыyнай i несправядлiвай па праyдзе кажучы, ён не хацеy паставiць сябе на месца бацькi i паслядоyна разабрацца y прычыне yчынку таго y дачыненнi да сына, ды i y сваiм таксама не жадаy калупацца, як пальцам у носе, бо вiнаватым нi y чым сябе не лiчыy. Гэта яго не разумелi, яго прынiзiлi, дык вось вам за гэта, атрымлiвайце!
Бацька сапраyды непакоiyся за Беркута. Ён не сумняваyся, што сын вярнуyся дахаты, бо слова яго было законам. Дапускаy, што мог пакрыyдзiць сына, але не сумняваyся, што меy на тое права, бо yсё ж заставаyся бацькам i чалавекам з вялiкiм жыццёвым вопытам, якому больш вiдаць, што трэба i чаго не трэба дзесяцiгадоваму падшыванцу. Магчыма, крыху перагнуy палку, але не да сантыментаy было, яшчэ дзякуй скажа, што своечасова спынiy… І вельмi здзiвiyся, што не знайшоy Беркута y ложку, маючы намер пагаварыць з iм як мужчына з мужчынам, вiдаць, надышоy час растлумачыць што да чаго. Усю дарогу дадому ён дакараy сябе за жорсткасць, бо любiy адзiнага сына i не хацеy яго крыyдзiць, прыдумваy патрэбныя словы прабачэння перад iм такiя, якiя б i яго аyтарытэт старэйшага не пахiснулi, i малога зноy не абразiлi. Але Беркута дома не аказалася. Бацька перавярнуy хату, нiбы стол, дагары, аднак сын не выкулiyся нi з якага кута i закутка. Пабудзiy i прымусiy дочак i жонку шукаць знiклага сына, да якога пачаy адчуваць раптоyную злосць, а сам рушыy да свайго бацькi, спадзеючыся заспець там Беркута. У дзеда з унукам была непарыyная сувязь, стары не мог надыхацца Беркутам, як паветрам, таму, хутчэй за yсё, той да дзеда i пабег. Аднак бацьку зноy чакала расчараванне, бо дзед нi сном, нi духам пра yцёкi yнука не ведаy. У тое, што Беркут мог праiгнараваць довады старэйшага i yсё ж гародамi ды лесам кiнуцца да чыгункi, бацька не верыy. Адчуваy: стоадсоткава недзе паблiзу хаваyся yшавэлак, назiраy i смяяyся y кулачок. І гэта раз’юшвала не y меру гарачага старшыню надзвычайна. Ён перастаy сябе стрымлiваць i выгукваy у паветра нядобрыя словы y адрас сына, шкадаваy адразу, але iнакш не мог. Дзед супакойваy яго, раiy апамятацца i не псаваць паветра брыдкiмi словамi. Тады бацька закрычаy i на дзеда, абвiнавачваy яго ва yцёках Беркута, у дрэнным уплыве, у дрэнным уплыве праклятых кнiг з дзедавай бiблiятэкi зрынутых арыстакратаy, якiя i пасля смерцi аyтараy тлумяць светлыя галовы пралетарскай моладзi. Начытаyся рознай рамантычнай лухты хлопец i вырашыy, што паyсядзённае жыццё y сяле не для яго, што яно соннае i сумнае, без прыгод i подзвiгаy, выключна дзеля якiх ён i быy народжаны, вось i збег па подзвiгi, д’Артаньян-недаростак!.. Дзед усмiхнуyся y бараду i паправiy старшыню, што Беркут не д’Артаньян, а, хутчэй, капiтан Нэма, бо клiчуць яго не шпагi свiст, а бяскрайнiя марскiя абшары, i гэта нармальна y яго yзросце. Бацька яшчэ пабурчаy дзеля прылiку, але мусiy пагадзiцца з высновамi дзеда, хоць i не напаказ. Тым часам Беркут, якi yважлiва прыслухоyваyся да размовы старэйшых з гарышча i не прапусцiy нiводнага слова паyз вушы, моцна чыхнуy. Ён зацiскаy як мог раздражнёны саламяным пылам нос i далонямi, i пальцамi, i рукавом, але нястрымнае жаданне чыхнуць не праходзiла, а, здавалася, наадварот, узмацнялася з кожным разам яго адцягвання. Беркут чыхнуy, умомант пачырванеy у спалоху выкрыцця, аберуч зацiснуy i нос, i рот заадно, каб больш не выдаць сябе, ды затаiyся, нават не дыхаy. Бацька з дзедам адначасова yтаропiлiся позiркамi y столь. Вачыма дзед папрасiy старшыню не турбаваць хлопца ды iсцi сабе памалу дадому, з унукам сам разбярэцца. Той згодна кiyнуy. Гнеy яго прайшоy. Галоyнае, сын жывы-здаровы i нiкуды не yцёк, а значыць, адна гара з плячэй далоy. Каб жа yсе горы былi такiмi лёгкiмi. Дык не, паселi на яго карку банькамi, усмакталiся п’яyкамi y плоць i смокчуць удзень i yначы ненасытна. Бацька парукаyся з дзедам на развiтанне i пашыбаваy прэч з двара. Беркут выдыхнуy праз пальцы, узрадаваны, што небяспека мiнула, ды, знясiлены нервовым напружаннем, не заyважыy як заснуy. Дзед асцярожна, каб не пабудзiць, зняy яго з гарышча i занёс на руках у хату, паклаy на печ, клапатлiва yкрыy коyдрай, пяшчотна правёy рукой па стрыжанаму вожыку i прысеy на тапчан каля печы. З дальняга пакоя выйшла жонка, мо, пацiкавiлася, трэба чаго. Дзед адказаy, што нiчога не трэба, i дадаy, каб iшла адпачываць, а на яго не звяртала yвагi. Ён з унукам пабудзе, унуку больш неабходна зараз дзедава прысутнасць.
Стары Беркут не спаy усю ноч. Раз-пораз прыкладаy халодную вялiкую далонь да гарачага iлба yнука, астужаy яго, запавольваy ашалелую кроy у маладым арганiзме, ахопленым, здавалася, агнём. Хлопец неспакойна варочаyся, стагнаy у сне, мармытаy нешта незразумелае, але не прачынаyся. Скiдаy з сябе коyдру, утаптваy яе нагамi y сцяну. Дзед зноy укрываy унука, шаптаy цi не замову над iм. Калi той прачнуyся ранкам, першае, што пабачыy, – дзедавы вочы, стомленыя, але добразычлiвыя. Ён нi словам не папракнy малога, запрасiy раздзялiць з iм ранiшнюю трапезу i па-змоyнiцку падмiргнуy. Беркут падмiргнуy у адказ, як падмiргнуy i бацьку, калi пабачыy таго пасля вяртання дамоy, чым абяззброiy амаль да слёз непахiснага старшыню.

5. Снежань 1988 года. Горад Шахцiнск. Казахская ССР
Калi Мiшка, брат пакойнага мужа Ларысы, паведамiy праз тэлефанаванне пра бяду з яго бацькам i папрасiy пасядзець са свякроyю, пакуль ён не вернецца з лякарнi, куды павезлi на хуткай Пятровiча, жанчына незадаволена паморшчылася. У яе былi iншыя планы на вечар, больш прыемныя i шматабяцальныя. Якраз толькi-толькi прыйшоy Андрэй, Андрэй Вiктаравiч, з шампанскiм i цукеркамi y прыгожай вялiкай каробцы, iнжынер з завода мыючых сродкаy, на якiм яна працавала падавальшчыцай. Чалавек, з якiм Ларыса меркавала yзяць неyзабаве шлюб. Вядома, ён пра яе намеры нiчога не ведаy i yпершыню аказаyся y кватэры настойлiвай супрацоyнiцы, чарам якой не змог супрацьстаяць, але гэта пакуль. Ларыса не сумнявалася y паспяховым завяршэннi задуманага. Андрэй быy чалавекам новым у горадзе. Яго перавялi на yзмацненне прадпрыемства з вобласцi як працаyнiка з вялiкiмi паказчыкамi прадукцыйнасцi працы, а y вобласць з iншай вобласцi. Так i пражыy да сарака гадоy бы перакацi-поле. Выглядаy жа yсё ж прадстаyнiча, нягледзячы на, здавалася, зацятую халасцяцкасць: высокi, з ледзь заyважнай сутулаватасцю (што, хутчэй, ад узросту, бо гады бралi сваё), чорнавалосы, без анiводнага сiвенькага валосiка (бабы y цэху жартавалi, што ён iх фарбуе, але яна iм не верыла), але, галоyнае, вусаты, i вусы яму пасавалi, як нiкому. Ён нагадваy з тымi вусамi акцёра Панкратава-Чорнага, хiба што прыгажэйшага. Менавiта да вусатых мужчын Ларыса мела слабасць, напэyна, з-за таго, што тата яе насiy шыкоyныя пышныя вусы, аб якiя яна малою церлася шчакою i адчувала нi з чым не параyнальнае задавальненне, зноy жа таму, напэyна, што яны належалi тату, а тата – ёй. Касцюм на Андрэю заyжды выглядаy як з iголачкi, стрэлкi на нагавiцах бездакорнай роyнядзi, гальштук завязаны iдэальна прапарцыянальна, кашуля аж хрумсцела, здавалася, чаравiкi блiшчэлi iдэальнай чысцiнёй. Цуд, а не мужчына! Магчыма, калi б не вусы, Ларысу i не пацягнула б так шалёна да яго, бо мужчынскай увагай яна не была абдзелена. Зразумела, ёй падабалiся заляцаннi, камплiменты, недвухсэнсоyныя прапановы, але сур’ёзна iх не yспрымала i не лiчыла мужчын за паляyнiчых, каб здавацца iм у якасцi прыза. Паляyнiчай была яна. Упалявала пакойнага мужа, упалюе i Андрэя Вiктаравiча, да якога адчула штосьцi падобнае, што адчула да Беркута – першага кахання i бацькi яе дачкi. Зрэшты, усе Беркуты валодалi магнетычным прыцягненнем, якому хацелася скарыцца, невытлумачальнай харызмай.
Яна любiла Пятровiча. Яе незадаволенасць не распаyсюджвалася на яго, хутчэй на факт бяды менавiта з iм. Мiшка не распавёy падрабязнасцей, спяшаyся. Вiдаць, часу сапраyды бракавала, што азначала сур’ёзнасць становiшча. А Еyдакiю Дзянiсаyну сапраyды нельга было пакiдаць надоyга адну, яна залежала ад мужа i сына як фiзiчна, так i маральна. Ларыса жыла блiжэй за yсiх астатнiх сваякоy, у суседнiм пад’ездзе, у кватэры, якую Пятровiч выбiy на вяселле яе i яго старэйшага сына, а калi той памёр, не прагнаy, паводзiy сябе як з роднай дачкой.
Нiчога не паробiш. Давядзецца перанесцi на iншы раз прыемнасцi з Андрэем Вiктаравiчам. Да таго ж вось-вось i дачка мусiла з’явiцца. І так недзе доyга забавiлася.
– У вас непрыемнасцi? – здагадаyся доyгачаканы госць, адарыyшы Ларысу пранiзлiвым позiркам разумных цёмных, як горкi шакалад, вачэй.
Яна кiyнула.
– Мне непрыемна гэта казаць, – мовiла да яго, – але мушу папрасiць вас сысцi, бо самой трэба сыходзiць па неадкладных справах. Прабачце мяне, калi ласка.
Ларыса yмела пераключаць сябе, нягледзячы на тое, што yсялякае пераключанне ненавiдзела, бо зазвычай яно толькi перашкаджала ёй, з аднаго стана y iншы згодна з сiтуацыямi, бескампрамiсна i yпэyнена. Яе выпальвала знутры прыкрасць, яна злавала на Пятровiча, на Мiшку, на свякроy, якiя бязжальна руйнавалi з такiм клопатам, з такой надзеяй на лепшае yзведзены замак, ну а калi не замак, то yтульнае памяшканне, што сэнсу не змяняла, магчымага шчасця, хiсткага, вядома, нетрывалага i пакорлiвага yсiм мясцовым вятрам… Андрэй Вiктаравiч мог пакрыyдзiцца i меy на тое права: не паспеy прыйсцi, як ужо гоняць… Што ён пра яе, Ларысу, падумае? Што yжо падумаy?
– Я разумею, – сказаy ён i накiраваyся y вiтальню, пачаy абувацца. Яна бачыла: яму было няёмка, але не за сябе, за яе. Ён нi аб чым не пытаy, не патрабаваy тлумачэнняy, не псiхаваy, што сведчыла, вiдаць, аб выхаванасцi альбо аб выпрацаванай самастойна стрыманасцi i павазе да чужых таямнiц. Ларыса адчула ад усведамлення апошняга, як вочы яе набрыняюць слязьмi. З-за жалю да сябе. Яна адвярнулася, каб ён не заyважыy iх, хоць цьмянае асвятленне y вiтальнi не дазволiла б усё адно тыя слёзы разгледзець.
Андрэй Вiктаравiч абуyся, апрануy палiто, насунуy на галаву пыжыкавую шапку, узяyся за дзвярную ручку, каб нацiснуць на яе, адчынiць дзверы i сысцi, магчыма, назаyжды. Мужчына Ларысавай мары вось-вось мог знiкнуць з яе жыцця i нiколi не вярнуцца y яго.
– Андрэй Вiктаравiч! – у адчаi кiнула яе да дзвярэй. – Андрэй!.. – прытулiлася яна да мужчыны, якi адпусцiy дзвярную ручку i аберуч прыхiнуy жанчыну да сябе. Вiдавочна, яна яму таксама падабалася. Ён не зусiм разумеy, хоць i сказаy, што разумее, чаму яго выстаyляюць, але сапраyды падумаy пра форс-мажорныя абставiны, да якiх не меy нiякага дачынення, а таму i не прэтэндаваy на iх веданне. Шчыра кажучы, iх узнiкненне нават паспрыяла пазбегнуць нялоyкiх момантаy, якiя б абавязкова паyсталi бярлiнскай сцяной, застанься ён сам-насам з Ларысай на кухнi пад музычным наглядам радыё «Маяк». Вусны Ларысы, здавалася, гарачым шакаладам частавалi губы Андрэя Вiктаравiча, якiя жарсна i y некаторай ступенi сквапна наталялiся iх смакам. Ларыса верыла i не верыла y тое, што адбывалася, калола шчокi аб вусы Андрэя Вiктаравiча, але yколы тыя яе не раздражнялi вядома. Тым не менш абодва разумелi, што развiтвацца трэба было неадкладна, ды yсё адно марудзiлi. Дапамагла iм Наташка – дачка Ларысы. Яна адчынiла дзверы y кватэру, якiя адчынялiся знадворку на сябе, чым ледзь не справакавала падзенне мацi i яе госця на лесвiчную пляцоyку.
– Пардону просiм, – кiнула iм i, не павiтаyшыся, шмыгнула y свой пакой.
– Прабачце, – першаю ачомалася Ларыса, але не адпускала Андрэя Вiктаравiча ад сябе.
– І вы прабачце, – таксама вырашыy быць ветлiвым той.
– За што? – чаплялася Ларыса за апошнiя секунды спаткання з мужчынам сваёй мары.
– Проста прабачце, – казаy Андрэй Вiктаравiч абы казаць.
– Гэта я павiнна прасiць прабачэння, – не здавалася Ларыса.
– За што? – у сваю чаргу запытаy Андрэй Вiктаравiч.
– Мы пабачымся яшчэ? – праiгнаравала яго пытанне Ларыса i задала сваё.
– А вы хочаце? – свiдраваy ён яе позiркам.
– Па мне нябачна?
– Тады, вядома, пабачымся, – паабяцаy Андрэй Вiктаравiч.
– Вы не крыyдуеце на мяне? – зазiрала яму y вочы Ларыса.
– Ну што вы, – супакойваy яе Андрэй Вiктаравiч.
– Патэлефануйце мне тады… Альбо я патэлефаную, калi yсё yляжацца, – прапанавала жанчына.
– Так, вядома, – пагадзiyся Андрэй Вiктаравiч. – Я буду чакаць.
– Да пабачэння?
– Да пабачэння.
Ларыса лiтаральна адарвала сябе ад мужчыны i закiнула y кватэру, як футбольны мяч у вароты. Зрэшты, на слабасць бракавала часу, таму яна перасмыкнула плячыма, пазбавiлася yсяго лiшняга, i накiравалася y пакой дачкi, адкуль ужо чулiся салодкагалосыя «Белые розы».
Яны былi незвычайна падобнымi адна на адну знешне. Прынамсi, так здавалася Ларысе. Жанчына бачыла копiю сябе y дачцэ, копiю тых часоy, калi сама знаходзiлася y пяшчотным узросце. Абедзве светлавалосыя, не бландзiнкi, але побач з iмi. У абедзвюх аднолькава вытыркалiся кудзеры з прычосак i струменiлiся yнiз па скронях пакручастымi завiтушкамi. Абедзве мелi выразныя вялiкiя вочы колеру насычанага блакiту, праyда, Наташкiны выглядалi цямнейшымi, бо iх яшчэ не абмылi дажджы жыццёвага досведу i не акупавалi сляды лёсавызначальных рашэнняy. Твары абедзвюх вылучалiся матавасцю скуры, на якую нi разу не спакусiyся прыродны грыбок у вобразе прышчэй. Вусны, напэyна, у Ларысы былi бляднейшымi i вузейшымi, якiм не пасаваy чырвоны колер, як Наташцы, аднак ружовы прымушаy засяроджвацца выключна на iх адных. Аднолькавая канстытуцыя целаскладаy мацi i дачкi дазваляла насiць iм рэчы адна другой, што, хутчэй, падабалася Наташцы, якая неаднойчы фарсiла y матчыных сукенках i спаднiцах: яны сядзелi на дзяyчыне так, быццам адмыслова для яе i былi пашытыя. Ларыса нязлосна злавался, калi дачка брала без дазволу яе рэчы, але y думках зайздросцiла самой сабе, бо захавала, нягледзячы на цяжар гадоy, паставу старшакласнiцы. Нават галасы абедзвюх мелi агульнае падабенства. Калi спецыяльна не прыслухоyвацца, лёгка можна было памылiцца, хто з iх хто.
Пакой Наташкi yяyляy з сябе тыповы прытулак падлетка савецкiх часоy. Па yсiх сценах Вiктар Цой у розных iпастасях, кнiжная зашклёная шафа, у якой наяyнасць вiнiлавых кружэлак i магнiтафонных касет пераважала колькасць кнiг. Пад акном пiсьмовы стол, на iм шкло па памеры стальнiцы, пад шклом зноy жа Вiктар Цой; сшыткi, падручнiкi, часопiсы «Ровеснiк» i «Мы», настольная лямпа. Падлога y паласе, бялiзнавая шафа на ёй, грувасткая, на гнутых ножках, цёмнакарычневага колеру i рыпучая, калi адчыняеш дзверы, з замкнутымi на ключыкi, што тырчалi з замкоy язычкамi, шуфлядкамi. Фатэль, старэнькi, з праплешынамi на падлакотнiках, але закiданы, як малады, рознымi рэчамi i адзеннем, якое лянота скласцi y шафу. Палутарны ложак, зусiм нядаyна заменены не y карысць жалезнага панцырнага монстра, што адправiyся на балкон, бо там яму i месца, уражваy вока далiкатна засланым покрывам, на якiм Наташка пачэсвала каленку праз апранутыя гамашы. Магнiтафон ляжаy у яе пад рукой злева, блiжэй да дзвюх узбiтых, як крэм на торце, падушак пад напаyпразрыстым цюлем.
– Выключы! Размова ёсць, – голасна запатрабавала Ларыса ад дачкi. Яна без груку зайшла y яе пакой, чаго нячаста дазваляла сабе. Пасля смерцi мужа i бацькi сем гадоy таму асiрацелыя дзяyчаты вырашылi жыць па-даросламу i паважаць асабiстую тэрыторыю кожнай, праyда, спачатку нараyлiся i прадэпрэсавалi. Цi, хутчэй, прадэпрэсавала Ларыса, суткамi не падымаючыся з ложка i забыyшыся пра iснаванне дачкi. Што ж, дзяyчынцы самастойнасць пайшла толькi на карысць, i менавiта яна, Наташка, выцягнула мацi з ямы безнадзейнасцi i гора. У той час яны як бы памянялiся месцамi. Малая адчувала сябе больш дарослай за мацi, клапацiлася аб ёй, уходжвалася, гатавала ежу, хадзiла па крамах, пры гэтым не забывалася размаyляць з Ларысай на самыя розныя тэмы. Пакуль жанчына не абудзiлася, бо i сапраyды быццам спала.
– Што? – незадаволена выключыла Наташка магнiтафон, але без агрэсii y голасе.
– Пятровiча завезлi y бальнiцу на хуткай, – паведамiла тады Ларыса. – Мiшка тэлефанаваy, прасiy пасядзець з бабай Дусяй, яна там зусiм адна. І, напэyна, наyрад цi ведае, што здарылася.
– А ты? – напружылася Наташка. Яна любiла дзеда i чамусьцi не сумнявалася y тым, што з iм нiколi нiчога дрэннага не здарыцца, такiм упэyненым i непахiсным волатам ён выглядаy у яе вачах. Мацярыны словы не маглi быць праyдай, толькi не з дзедам!..
– Што я? – не зразумела пытання дачкi Ларыса.
– Ты ведаеш? – удакладнiла Наташка.
– Нiчога i я не ведаю, – расчаравала яе мацi. – Вось кажу табе як ёсць.
– Тады хадзем хутчэй, – ускочыла з ложка дзяyчына. – Бабулi сапраyды патрэбна наша падтрымка. Толькi, – задумалася на iмгненне, – захаплю тое-сёе з сабой.
Яна адчынiла кнiжную шафу, прысела на кукiшкi, пацягнулася за нечым аберуч пад самую нiжнюю палiцу i неyзабаве выпрасталася, трымаючы y руках важкi скрутак з полiэтыленавымi пакетамi, якiя збiрала y якасцi хобi. Хтосьцi збiраy маркi або значкi, або паштоyкi цi календарыкi, або машынкi цi фiгуркi салдацiкаy, або партрэты артыстаy кiно ды эстрады, а Наташка захаплялася пакетамi, якiмi, звычайна, нiколi не карысталася па прызначэннi. У яе калекцыi iх ужо налiчвалася амаль сто, большасць з выявамi Пугачовай, Ратару, Баярскага i Лявонцьева, а таксама з кошачкамi, сабачкамi, прадстаyнiкамi дзiкай флоры i фаyны ды дзiснэеyскiх мульцiкаy. Рэдка каму Наташка паказвала сваю калекцыю, нават мацi не заyсёды, але бабуля павiнна ведаць пра захапленне yнучкi. Дзяyчына спадзявалася, што бабулю хоць ненадоyга пакiне неспакой пра дзеда, пакуль яна будзе разглядаць пакеты. Да таго ж зразумее не зусiм прыгожыя yнучкiны yчынкi, павязаныя з крадзяжом грошай з бабулiнага гаманца (мiнiпадробкi пад рыдыкюльчык), што нязменна знаходзiyся y шафцы пад тэлевiзарам. Да гэтага моманту Наташцы нiколi не было сорамна за выцягнуты рубель цi два y давесак да абазначанай сумы на хлеб, малако i блiны, па якiя нярэдка хадзiла для бабулi. Больш за тое, падобныя паходы y краму лiчыла сваiм абавязкам. Яна не думала, што бабуля заyважае знiкненне большай за агавораную суму грошай, бо тая нiколi не папракнула яе, адно зараз дапетрыла, што сорамна было бабулi назваць унучку злодзейкай. Немалую колькасць пакетаy Наташка набыла за тыя скрадзеныя y бабулi грошы, яна пакажа старой калекцыю y апраyданне сябе i, калi трэба, выбачыцца. Выпадак якраз спрыяy.
– Ты сур’ёзна? – не ацанiла Ларыса доччынага iмпэту y дачыненнi да яе калекцыi.
– Вядома, – безапеляцыйным тонам адгукнулася Наташка i накiравалася з пакоя y вiтальню.
– Знайшла час выхваляцца незразумела чым, – усё ж упiкнула Ларыса дзяyчыну.
– Паглядзiм, – абязбройвальна yсмiхнулася ёй дачка.
Яны выйшлi на цёмную вулiцу. Ад бабулiнага пад’езда iх падзяляy усяго адзiн пад’езд. Двор за жалезнай зялёнай, аде дзе-нiдзе з аблупленай ад фарбы y шэрых плямах трубой звычна гуy дзiцячым i падлеткавым рознагалоссем. Змрокi зiмоваю парой, звычайна, накрывалi горад рана, што не азначала, аднак, яго замiрання i паглыблення y спячку, як мядзведзя. Дзятва не прызнавала панавання цемры, да таго ж яна i не была абсалютам. Амаль ва yсiх вокнах гарэла святло дый лiхтары, якiм не паспелi яшчэ разбiць вочы каменнай атакай у гульнi на меткасць, там-сям распырсквалi святло, быццам палiвалi iм з лейкi кветкi. Зузiм нядаyна i Наташка гойсала y двары да позняй гадзiны, цяпер яна таксама дамоy не вельмi спяшаецца, але yжо па iншых прычынах. Яна вучылася yжо y дзявятым класе, зазiралася на хлопцаy, а тыя позiркi, як алоyкi, ламалi аб яе прыгажосць i нават бiлiся. Такiя смешныя, хто патлаты, хто з iракезам на галаве, хто лысы, але надзвычай цiкавыя. Таму яна разумела маму i тых мужчын, якiя хадзiлi да яе. Некаторыя часам заставалiся на ноч. Наташка не асуджала Ларысу, нiводным словам не папракнула напамiнам пра тату. Жывое – жывым. І, калi гэтак цягне мужчын да жанчын i наадварот, то што y гэтым дрэннага?..
Дзверы y патрэбны пад’езд, як заyжды, былi напята расчынены, напэyна, з-за адсутнасцi кватэр на першым паверсе, бо з iншага боку дома першы паверх займала блiнная. Натуральна, асвятленне y пад’ездзе таксама адсутнiчала, як i y кожным iншым. Зрэшты, цемра на лесвiчных пралётах нiколi не ставала перашкодай для жыхароy дома. Яны ведалi на памяць канфiгурацыю лесвiцы i колькасць прыступак, аднолькавую ва yсiх пад’ездах, таму, калi б нават вельмi захацелi, не памылiлiся б, не аступiлiся б i не зламалi б сабе шыю. Страх, вiдаць, адчувалi хiба што дзецi, i тое y выпадку адасобленасцi, аднак хуткiмi крокамi пераадольвалi яго i yжо побач з дзвярыма кватэры, у якой жылi, паказвалi страху i цемры казiную ножку. Нярэдка страх выкарыстоyваy супраць насельнiкаy дома сабак, якiх гаспадары час ад часу выстаyлялi за дзверы. Тыя развальвалiся на кiлiмку (абавязковы атрыбут перад кожнай кватэрай) пад дзвярыма i y цёмную пару абавязкова аббрэхвалi yсiх, хто праходзiy мiма, але, хутчэй, ад уласнага страху. Зрэшты, Наташка y свой час вельмi спалохалася нападу сабакi, што адбыyся на трэцiм паверсе, калi аднойчы yзбiралася пасля школы на родны пяты паверх. Сабака яе нават пакусаy i падрапаy ногi, яна куляй тады вылецела на вулiцу i заходзiлася y нястрымным iстэрычным плачу, якi доyга нiхто не мог спынiць. Мацi гучна пасварылася з гаспадарамi сабакi i абяцала атруцiць яго, калi той не знiкне з лесвiчнай пляцоyкi. Ён кiдаyся не толькi на дзяцей, але тыя не прызнавалiся, на дарослых таксама, якiя цярпелi хвiлiнную нязручнасць, бо не жадалi звязвацца i трапаць нервы. Усё ж Ларыса дамаглася свайго, i сабака больш нiколi не тэрарызаваy пад’езд. Цi не выпускалi з кватэры злоснага пудзеля, цi звезлi на лецiшча або яшчэ куды, Наташка не ведала, але памяць пра яго засталася y выглядзе ледзь прыкметных шнарчыкаy ад кiпцяy i зубоy на лытках пад самымi каленкамi.
У гэтым наскрозь цёмным пад’ездзе сабакi не вадзiлiся, таму мацi з дачкой без прыгодаy дапялi да кватэры Беркутаy i бесперашкодна зайшлi y памяшканне. Разбулiся y вiтальнi, распранулiся i паспяшалiся y гасцёyню, дзе Еyдакiя Дзянiсаyна сустрэла iх трывожным позiркам з фатэля, да якога, здавалася, прырасла i выглядала адзiным з iм цэлым.
– Прывiтанне, бабуль! – падскочыла першаю Наташка, абняла i чмокнула y старэчую, але ружовую шчаку.
– Добры вечар, мама! – павiталася i Ларыса, якая iншай мамы не ведала y сваiм жыццi. Пасля вяселля з Сашам, першым сынам Еyдакii Дзянiсаyны, неяк аyтаматычна, паyтараючы за мужам, яна пачала звяртацца менавiта так да свякровi. Зноy жа аyтаматычна села цi, хутчэй, прысела y фатэль Пятровiча, якi стаяy збоку i адначасова насупраць фатэля з Еyдакiяй Дзянiсаyнай, што свякровi не спадабалася, бо y гэты фатэль раней нiхто, акрамя Беркута, не садзiyся. Гэты фатэль, такi самы, як i яе, мяккi, з утульнымi падлакотнiкамi i спiнкай, засланы цёплым покрывам, быy выключна яго месцам. У iм ён драмаy падчас перагляду тэлеперадач, нярэдка засынаy i заставаyся на ноч, пакуль не прасынаyся i не iшоy на кухню, дзе вымаy з лядоyнi трохлiтровы слоiк самагонкi, настоянай на апельсiнавых корках, вырабнiцтвам якой займаyся yласнаручна, налiваy у гранёную, адмыслова пакiнутую для падобнай справы на шырокiм падаконнi, шклянку пяцьдзясят грамаy, нi больш нi менш, выпiваy, задаволена крактаy i вяртаyся дасынаць, аднак ужо не y фатэль, а y пакой да жонкi, уваход у якi, прыхаваны карычневымi фiранкамi, знаходзiyся памiж фатэлямi. Ложкi y пакоi, гэтаксама, як i фатэлi y гасцёyнi, стаялi не побач цi yсутыч, а насупраць адзiн другога, падзеленыя дзвюма тумбачкамi з лекамi. Ложак Еyдакii Дзянiсаyны падпiраy сценку з узорыстым дываном на yсю яе паверхню. Беркут жа спаy ля акна. З мэблi пакой меy яшчэ драyляную вялiзную шафу з асабiстымi рэчамi старых, i тое, здавалася, што шафе было зацесна. Зрэшты, i Беркута, i яго жонку yсё y пакоi, дзе яны толькi спалi, уладкоyвала.
– Вы штосьцi ведаеце? – не прывiтаyшыся, але занепакоена пераводзiла вочы Еyдакiя Дзянiсаyна з нявесткi на yнучку, якая адышла да тэлевiзара, i наадварот. Яна не сумнявалася, што з Беркутам якаясь сталася бяда, iнакш Ларыса нiколi б не села y яго фатэль, але чамусьцi гэта хавалi ад яе.
Мацi з дачкой перазiрнулiся, быццам пыталiся адна y адной, якiм мусiy быць адказ, бо самi нiчога не ведалi, Наташка дык дакладна.
– Вы пра што, мама? – усё ж адказала Ларыса, але зусiм не так, як на тое разлiчвала Еyдакiя Дзянiсаyна. Цяпер яна не зводзiла пiльнага позiрку з мiтуслiвых вачэй нявесткi i, здавалася, буравiла iх у марных, аднак, намаганнях дабурыцца да праyды, якая не была вядомай нiкому з прысутных.
– Навошта вы тут? – зразумела Беркуцiха, што не пачуе жаданага, i зноy утароплiвалася то y твар унучкi, то y твар яе мацi.
– Мiшка папрасiy, – шчыра адказала Ларыса.
– А сам ён дзе? – учапiлася старая за iмя сына.
– Я ведаю толькi, што ён паехаy на хуткай з Пятровiчам у бальнiцу, – не стала манiць Ларыса. Яна yвогуле не любiла падманваць людзей, тым больш сталага веку, хоць у жыццi давялося нямала казаць хлуснi, мусовай, натуральна, i датычнай iншых абставiн, палярна iншых, павязаных з асабiстымi праблемамi iнтымнага характару. Еyдакiя Дзянiсаyна разумная жанчына, i падманваць яе – не варыянт, нават калi падман лiчыць карысным. Не той выпадак. Ларыса, можа б, i распавяла yсё як на духу, бо не бачыла сэнсу ва yтойваннi iнфармацыi, якой не валодала, таму адно развяла рукамi i y думках насварылася на Мiшку. Ён пераклаy адказнасць перад мацi з сябе на яе, што таксама можна зразумець, але нельга так рабiць, яна ненавiдзела падобныя сiтуацыi. Ненавiдзела сябе, калi не магла нiчым дапамагчы.
– А мне сказаy, што з Леyсам нешта штукарыць, – задумлiва працягнула Еyдакiя Дзянiсаyна. – На ноч гледзячы. Не разумею, як iх штукарствы павязаны з Жэнем.
– Капец! – не yтрымалася Наташка ад каментара. Ларыса сувора паглядзела на яе, i дачка адвярнулася да кнiг за спiнай, што суцэльнай сценкай, быццам шпалеры, апаясвалi палову памяшкання. Кнiгi выпiсваy i купляy Беркут. Ён лiчыy найвялiкшым дасягненнем чалавецтва пiсьменнiцкую творчасць, хоць нiколi нават не задумваyся штосьцi напiсаць, як, напрыклад, яго сучаснiкi Вiктар Астаф’еy, Юрый Бондараy, Васiль Быкаy, Барыс Васiльеy цi Грыгорый Бакланаy. З задавальнененнем чытаy, асаблiва як выйшаy на пенсiю, але сапраyднай кнiгаманкай была Еyдакiя Дзянiсаyна. Калi не глядзела тэлевiзар, яна абавязкова чытала. На яе тумбачцы побач з фатэлем заyжды грувасцiлiся стосы кнiг i часопiсаy.
– Жэня не патэлефанаваy, не папярэдзiy, што затрымлiваецца, – працягвала Беркуцiха, – а гэта азначае, што з iм нешта здарылася, нешта нядобрае, калi дагэтуль не прыйшоy. Я ведаю гэта дакладна, бо ведаю Жэню. Вы штосьцi ведаеце, але маyчыце. Напэyна, не хочаце мне рабiць балюча. Аднак робiце. Сваiм маyчаннем.
Яна быццам упiкнула Ларысу з Наташкай. І не быццам, а yпiкнула. Таму Наташка, якая памкнулася была паказаць бабулi калекцыю пакетаy, разумеючы, што несвоечасова, тым не менш пакрыyджана перадумала i села за стол з боку пакоя, якi належаy дзядзьку Мiшку. Ля iншага бока стала знаходзiyся фатэль Беркута, у якiм сядзела Ларыса. Стол як бы падзяляy пакоi старых i iх сына, вялiкi, рассоyны, па святах гасцiнны, зноy жа з кнiгамi да столi па сценцы, засланы выкшталцоным абрусам бел-чырвона-белага колеру з украiнскiм вышытым уручную арнаментам. На стале нязменным атрыбутам пукацiлася шкляная ваза з букетам штучных кветак, побач з ёй, таксама нязменная i шкляная, застыла ваза, больш падобная на вычурную глыбокую мiску, напакаваная з горкай цукеркамi, печывам i пернiкамi, да якiх адразу i пацягнулася Наташка, аднак нiчога не yзяла, адно перабiрала, не вымаючы, каб заняць рукi.
Тэлефон у вiтальнi непрыемным i быццам нязвычна гучным вiскатам перацягнуy увагу на сябе, але нiхто з трох прадстаyнiц розных пакаленняy жанчын не зварухнуyся з месца.

6. Май 1937 года. Горад Кранштат. РСФСР
– Сёння я з цябе грошай не вазьму, – сказала Беркуту чорнавалосая кудзерыстая маладая жанчына, устала з ложка, падхапiла няyлоyным рухам танклявай амаль празрыстай рукi на яркiм сонцы, што yсмiхалася за акном, здавалася, тварыкам гарэзлiвай дзяyчынкi, лёгкi сiтцавы бэзавы халацiк, накiнула яго на сябе, i ён быццам ператварыyся y другую скуру на ейным целе – прывабным, нават бездакорным на думку Беркута, целе, якое зусiм нядаyна цалкам належала яму. – Але толькi сёння, – дадала дзяyчына, запахнула халат i села да трумо, каб ускудлачаныя пасля бяссонай ночы, праведзенай разам з Беркутам, валасы прывесцi y больш-менш боскi выгляд, бо ненавiдзела, калi яны тырчалi y розныя бакi, што здаралася даволi часта зранку. Беркут, не yстаючы з ложка, пазiраy на спiну дзяyчыны, на яе дзiвосны выгiн шыi, адкрыты яго позiрку з-за паднятых угару валасоy, паднятых на iмгенне з асдмысловым нiбыта разлiкам, каб падражнiць i зноy схаваць пад сабой прыгажосць цi, хутчэй, мастацтва прыроднай лепкi.
Мiжвольна Беркутава рука пацягнулася па папяросы, выцягнула адну разам з запалкамi. Беркут закурыy.
– Не куры тут! – Яна не азiрнулася на яго, бо бачыла y люстэркавым адлюстраваннi, не загадала, але прамовiла так, што Беркут падпарадкаваyся.
– Прабач, – адгукнуyся i пальцамi патушыy папяросу ды паклаy яе на крэсла са сваiмi рэчамi на iм, перавешанымi з акна, побач з ложкам. Курыць ён пачаy нядаyна, хутчэй дзеля таго, каб выглядаць дарослым, чым дзеля задавальнення, да таго ж на курсе рэдкi курсант не курыy i Беркут не хацеy, каб яны лiчылi яго белай варонай. Зразумела, бацька б не yхвалiy з’яyленне y сына шкоднай звычкi, хоць сам смалiy цыгаркi адну за адной, ды не абы з чаго, з самасаду. Ён па-ранейшаму старшынстваваy у калгасе i вельмi неахвотна адпусцiy адзiнага наследнiка вучыцца за свет. Не адразу, але зразумеy Беркутава трызненне морам. Напэyна, i дзед паyплываy таксама. Таму пасля заканчэння хлопцам восьмага класа неяк раз выклiкаy да сябе y кантору, афiцыйна i як не роднага, паведамiy, што праз раён i праз вобласць калгас дамовiyся з Вышэйшай ваенна-марской вучэльняй у Кранштаце аб залiчэннi яго на першы курс без iспытаy, па адных адзнаках у школьным пасведчаннi аб паспяховасцi. Хутчэй за yсё бацька злукавiy пра пасведчанне, бо сын яго не надта мог пахвалiцца паспяховасцю y вучобе, хоць асаблiва i не адставаy ад выдатнiкаy, дый паводзiнамi yзорнымi не вылучаyся. Беркут рос даволi хулiганiстым, магчыма, у знак пратэста бацьку, якога паyсюль прыводзiлi y прыклад як адданага партыйца i кiраyнiка, чый непахiсны аyтарытэт цiснуy i гнуy да зямлi не аднаго Беркута. Менавiта аyтарытэтам ён i дамогся сынавага залiчэння без iспытаy у тую самую вучэльню, куды юнак i прагнуy патрапiць. У любым выпадку Беркут паступаy бы y Кранштат. Бацька яго апярэдзiy i прыемна здзiвiy. Адзiнае, што не спадабалася Беркуту, – гэта афiцыёз, але ён разумеy, што iнакш бацька не мог. Бацька нават паехаy разам з сынам у той Кранштат, каб i сябе паказаць, i малога yладкаваць як след, чаго Беркут, шчыра кажучы, не чакаy. Не чакаy пабачыць старога iнакшым, чалавечным, добразычлiвым, нават сентыментальным i расчуленым. Зазвычай бацька быy зусiм не такiм: суворым, напятым, як струна, нервовым i раздражнёным, гучным i бескампрамiсным у аднойчы прынятым рашэннi. На чужой тэрыторыi, у незнаёмай мясцовасцi не, ён не выглядаy разгубленым цi дэзарыентаваным, хутчэй клапатлiвым, засяроджаным выключна на добраyладкаваннi сына. З рэктарам i выкладчыкамi размаyляy зацiкаyлена i паважалiва, тыя таксама ставiлiся да яго з вялiкай павагай. Аднак Кранштат яму не спадабаyся. Яму yвогуле не падабалася марское паветра i yсё, што было павязана з вадой. З першай хвiлiны свайго жыцця да апошняга yздыха бацька заставаyся казаком, няхай чырвоным, але казаком, чыёй стыхiяй з’яyлялiся стэпавыя, палявыя i лясныя абшары. Беркут не ведаy (праз некаторы час яму прагаворыцца дзед), што бацька марыy жыць зусiм iншым жыццём i y зусiм iншых часах, не y тых, у якiя выпала доляй. У снах ён бачыy сябе паплечнiкам Багдана Хмяльнiцкага, а то i самiм Захарам Беркутам, чыiм прамым нашчадкам з’яyляyся не па чутках i неаднаразова падкрэслiваy гэта y нешматлiкiх размовах з сынам. На жаль, сны свае ён ненавiдзеy, бо тыя заставалiся yсяго снамi, i распавядаy пра iх дзеду з лютай злосцю, аднак той бачыy, што непахiсны старшыня без роздумаy i ваганняy памяняyся б месцамi з любым, калi б узнiкла такая магчымасць, абы апынуцца хоць на гадзiнку поруч з Хмяльнiцкiм на яве, а не y хворым трызненнi, як называy свае сны.
Бацька з’ехаy дамоy толькi тады, калi yпэyнiyся y добраyладкаваннi сына, якога нязвычная yвага старога не бадзёрыла, а наадварот, напружвала. Ён не ведаy, як сябе паводзiць, як рэагаваць на тое запозненае цяпло з боку бацькi, схаванае да гэтага глыбока y душы цi свядомасцi i прарваyшае, быццам гной з раны, непатрэбнай i недарэчнай з’явай, а таму з палёгкай выдыхнуy, як толькi бацькава апекаванне засталося y мiнулым. Беркут застаyся адзiн у чужым i незнаёмым горадзе, ды вось дзiва, не адчуваy сябе адзiнокiм, а y вучобу, у тутэйшае жыццё закахаyся, бы y жаданую i доyгачаканую жанчыну.
Заняткi y вучэльнi пачыналiся а восьмай ранiцы, i да пятнаццатай гадзiны штодзень чыталася шэсць лекцый, пасля шостай вечара пачыналася праца y майстэрнях i лабараторыях. Нягледзячы на тое, што вучэльня была закрытай навучальнай установай, а прысутнасць курсантаy на кожнай лекцыi была абавязковай, навучэнцам дазвалялася адлучацца з вучэльнi да адзiнаццатай гадзiны вечара. Па суботах яны мелi права выязджаць у Ленiнград i заставацца там да адзiнаццатай гадзiны вечара нядзелi.
Цесная сувязь з жыццём флота, порта i заводаy аказвалi на курсантаy не абы якi yплыy. Флот выхоyваy маладыя кадры для сябе. Курсанты y порце мелi доступ на yсе караблi, якiя стаялi на рэйдзе, вывучалi iх унутранае размяшчэнне i абсталяванне, атрымлiвалi апошнiя звесткi ад асабiстага складу. Жывая i непасрэдная сувязь з паyсядзённым жыццём флоту залучала як караблебудаyнiкоy, так i механiкаy з самага першага курса навучання y кола жыцця флоту i прымушала пранiкацца яго актуальнымi задачамi.
Улетку, пасля пераходных экзаменаy, курсанты выязджалi y Ленiнград на трохмесячную вытворчую практыку i размяркоyвалiся па адмiралцейскiх заводах, каб вывучыць пабудову драyляных кiлевых шлюпак у шлюпачнай майстэрнi, а затым азнаёмiцца з размяшчэннем i абсталяваннем цэхоy па халоднай i гарачай апрацоyцы лiставай i профiльнай сталi, якая iдзе на пабудову карабельных карпусоy. Далей у праграму yваходзiла вывучэнне плазавых работ i зборкi корпуса на стапелi. Да канца практыкi патрабавалася прадставiць падрабязную пiсьмовую справаздачу, праiлюстраваную копiямi чарцяжоy, эскiзамi ад рукi, малюнкамi i фотаздымкамi. Дзеля збору звестак, копiй чарцяжоy i тэхнiчных дадзеных курсанты маглi звяртацца да iнжынераy у канторах будаyнiкоy, да канструктараy у чарцёжных i да майстроy на будоyлях, а таксама да кожнага рабочага ля станкоy i кожнага зборшчыка на стапелях. Па заканчэннi летняй практыкi адбываyся праверачны iспыт камiсiяй iнжынераy Ленiнградскага порта, пасля чаго курсантам дазваляyся месячны адпачынак. І так па коле, каб будучыя марскiя капiтаны ведалi свае судны не горш за анатомiю чалавека, бо менавiта на iх плечы клалася адказнасць за жыццё каманды судна i за само судна.
У 1936 годзе былыя палiтычныя курсы, прэабразаваныя y Ваенна-палiтычную школу загадам РВС за №235 на базе вучэльнi, набылi статус Ваенна-палiтычнай вучэльнi флота, куды трапiy i Беркут. Гэта была не зусiм вучэльня y вучэльнi, а хутчэй спецыялiзаваны факультэт для асаблiва адораных курсантаy, якiя праявiлi сябе не столькi y спецыялiзаваных навуках, колькi ва yласных фiзiчных дасягненнях i праяyленнi лiдарскiх якасцяy у характары, мэтанакiраванасцi, неадступнасцi, волi. Кандыдатура Беркута, адзiнага з усiх прэтэндэнтаy сярод курсантаy на сакрэтны факультэт, разглядалася без яго ведама. Так, ён трапiy туды выпадкова i невыпадкова адначасова. За iм назiралi i мелi на yвазе амаль з першага дня залiчэння на вучобу. Здольнасцi юнака yражвалi як непасрэдна кiраyнiцтва вучэльнi, так i прадстаyнiкоy палiтшколы, на базе якой у сапраyднасцi рыхтавалi прафесiйных разведчыкаy, не сухапутных, а марскiх, якiя пры патрэбе маглi б узначалiсь штурмавыя дэсантныя групы, мабiльныя, бясшумныя, з высокiм паказальнiкам вынiкаy пастаyленых задач. Беркут схоплiваy на ляту веды, якiмi дзялiлiся выкладчыкi, i yжо на трэцiм курсе разбiраyся y механiцы айчынных i замежных караблёy лепей за дыпламаваных iнжынераy, што не было дзiyным, бо рыхтаваyся стаць капiтанам, якi мусiy ведаць вантробы будзь якога судна, асаблiва таго, на якiм давядзецца служыць, як свае пяць пальцаy; арыентаваyся y тапаграфii i марскiх мапах так, быццам сам iх маляваy, зноy жа выключна з-за iмкнення быць сапраyдным капiтанам не без, зразумела, рамантачна-yзнёслага yплыву кнiг пра марскiя прыгоды, якiя глытаy з зайздроснай апантанасцю, гэтаксама, зрэшты, як i сур’ёзныя навуковыя працы аб ваеннай марской справе; ды галоyнае – меy байцовы характар, але не бяздумны i шалёны y сваёй бяздумнасцi, а стрыманы i матэматычна вытрыманы, характар стратэга, прычым стратэга бясстрашнага. Беркут быy бы прыyкрасным капiтанам, гонарам i годнасцю флота, з лёгкасцю даслужыyся б да адмiрала, калi б не яго дзiвосныя перамогi на занятках па рукапашнай барацьбе i самаабароне. Ён быy патрэбны новастворанаму факультэту як нiхто iншы, тым больш што y паветры пачынала пахнуць блiзкай вайной, няхай яе магчымасць i адмаyлялася y Крамлi, а тыя ваеначальнiкi, якiя сумнявалiся y словах Сталiна, знiкалi бясследна. Тым часам i y НКУС таксама зацiкавiлiся маладым дараваннем, бо факультэт, як высветлiлася пазней, курыраваy ён. Некалькi разоy запар Беркуту намякалi y кабiнеце рэктара, куды адмыслова выклiкалi, праyда, няyдала, што яму след бы перавесцiся з факультэта, на якiм ён вучыyся, у вучэльню больш вартую яго талентаy. Не загадвалi, што дзiyна, бо хлопец, звычайна б, выканаy загад. Але без загаду яго не цiкавiлi сумнiyныя прапановы. Ён меy мару, i да гэтай мары мэтанакiравана iшоy. І тады вярбоyшчыкi схiтравалi, каб Беркут нiкуды не падзеyся ад абранага iмi для яго лёсу. Навошта былi тыя складанасцi ды разыграная цэлая п’еса, Беркут так нiколi i не зразумеy, напэyна, здагадваyся, але не хацеy верыць сваiм здагадкам.

Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «Литрес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/pages/biblio_book/?art=70915228) на Литрес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.