Читать онлайн книгу «Лябёдка Іваноўскіх. Дакументальная аповесць» автора Леанід Лаўрэш

Лябёдка Іваноўскіх. Дакументальная аповесць
Лябёдка Іваноўскіх. Дакументальная аповесць
Лябёдка Іваноyскiх. Дакументальная аповесць
Леанiд Лаyрэш
У кнiзе расказваецца пра маёнтак Лябёдка, што на гiстарычнай Лiдчыне (сёння Шчучынскi р-н) i яго yладальнiкаy – Іваноyскiх.

Лябёдка Іваноyскiх
Дакументальная аповесць

Леанiд Лаyрэш

© Леанiд Лаyрэш, 2024

ISBN 978-5-0064-6265-6
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Лябёдка Іваноyскiх
Дакументальная аповесць

Ад аyтара
Гэтая аповесць пра маёнтак Лябёдка Іваноyскiх, месца, дзе y адной сям’i выраслi i сфармавалiся выбiтныя дзеячы трох суседнiх народаy: беларускага, польскага i летувiскага. Беларуса Вацлава Іваноyскага, якi быy цэнтральнай фiгурай у справе адраджэння нашай радзiмы, выгадавала Лiдская зямля i яго родная Лябёдка.
Пра Вацлава Іваноyскага грунтоyна напiсаy Юры Туронак. Пра братоy Вацлава – Ежы i Тадаса – шмат пiсалi польскiя i летувiскiя аyтары. Галоyнай асобай маёй аповесцi будзе сястра Вацлава – Алена Скiндар з Іваноyскiх (1886—1973), сястра чатырох братоy, асоба, якая пакiнула свой вялiкi след у беларускай гiсторыi, але знаходзiлася y ценi сваiх братоy[1 - Аповесць грунтуецца на мемуарах Тадаса Іванаyскаса i яго сына Ежы Іваноyскага, Ганны Карнецкай з Іваноyскiх (дачкi Вацлава Іваноyскага) i Казiмiра Іваноyскага (сына малодшага брата Станiслава Іваноyскага).].
Прафесар Гданьскага yнiверсiтэта Казiмiр Іваноyскi[2 - Сын малодшага брата Вацлава Іваноyскага, адваката Станiслава i yнук Леанарда Іваноyскiх з маёнтка Лябёдка Лiдскага павета.] пiсаy пра сваю сям’ю: «Сям’я наша была цiкавай. Мой бацька Станiслаy меy трох братоy розных нацыянальнасцей. Самы старшы Ежы, iнжынер, шмат разоy займаy мiнiстэрскiя пасады, быy сенатарам ІІ-й Рэчы Паспалiтай i лiчыy сябе палякам. Другi – Вацлаy, хiмiк, прафесар Варшаyскай Палiтэхнiкi, быy беларусам. Трэцi – Тадэвуш, заолаг, прафесар Ковенскага yнiверсiтэта, быy летувiсам. Такiя сямейныя падзелы не былi рэдкасцю на тэрыторыi былога ВКЛ, i асаблiвай адзнакай сям’i Іваноyскiх было не гэта, а тое, што мой дзядзька Тадэвуш меy у сваяках прыёмнага радавiтага кiтайца, – такога больш нi y каго не было.
Усе браты былi яркiмi постацямi, i пра кожнага з iх можна напiсаць кнiгу[3 - Пра Вацлава Іваноyскага гл: Туронак Ю. Вацлаy Іваноyскi i адраджэнне Беларусi. Мiнск, 2006.].
Мае дзядзькi мелi адно хобi – часта мянялi жонак. Кожны з iх быy жанаты па тры разы, i таму мы мелi шмат цётак[4 - Ежы Іваноyскi меy трох жонак: Казiмiру Зямецкаю (1880—1967), Мiлабедзка-Гарчынскую (1878—?), Зоф’ю Газдзенскую (1913—1979); Вацлаy Іваноyскi быy двойчы жанаты: з Сабiнай Яцыноyскай (1877—1954) i Лiгiяй Федаровiч (1890? —?); Тадас Іванаyскас меy трох жонак: Марыю Вольскую (1884—?), Ганарату Паскаyскайце (1891—1949) i Марыю Наткевiч (1905—1996).]. У 1920-х гг. мая мацi падчас нейкага раyту y Вiльнi была прадстаyлена Пiлсудскаму. Той запытаy – якога з Іваноyскiх яна жонка?
– Таго, якi мае толькi адну жанчыну, – адказала мая мацi.
– А, значыць, Станiслава, – заyважыy маршал, якi добра арыентаваyся y справах Іваноyскiх».
Пра свайго старшага дзядзьку Ежы (цi Юрыя) Іваноyскага (1876—1965) пляменнiк Казiмiр коратка паведамляy галоyнае: шматразовы мiнiстр адноyленай Польшчы, асабiсты сябар Пiлсудскага i y 1930-я гг. сенатар Польшчы.
Вацлаy Іваноyскi (1880—1943), прафесар-хiмiк i адзiн з заснавальнiкаy Беларускага руху, – чалавек, якi свае мары пра Беларусь перавёy на практычныя рэйкi i аддаy Беларусi сваё жыццё. Пра яго напiсаны кнiгi, i я yпэyнены, што да гэтай постацi яшчэ шмат разоy будуць звяртацца нашыя лепшыя гiсторыкi i пiсьменнiкi.
Тадэвуш Іваноyскi (1882—1970) – прафесар заалогii i потым член-карэспандэнт Лiтоyскай акадэмii. Большую частку жыцця ён быy вядомы як Тадас Іванаyскас, бо сам сабе выбраy нацыянальнасць летувiс.
Апошнi, самы малодшы брат, Станiслаy (1887—1970) прымаy удзел у польскай «Самаахове» Лiдчыны i Гарадзеншчыны, а потым быy шараговым i далёка не самым лепшым вiленскiм адвакатам. Пра яго я таксама трошкi раскажу…

Аyтар выказвае самую шчырую падзяку слыннаму беларускаму гiсторыку Генадзю Семянчуку i Анджэю Іваноyскаму (праyнуку Вацлава Іваноyскага), якiя шмат зрабiлi y справе вывучэння генеалогii роду Іваноyскiх i дапамаглi аyтару пры напiсаннi гэтай аповесцi.

Лябёдка i Іваноyскiя

Род Іваноyскiх

Навукова абгрунтаваны радавод Іваноyскiх з ласкавай згоды яго стваральнiкаy Анджэя Іваноyскага i Генадзя Семянчука я падаю y дадатках да гэтай кнiгi.

З афiцыйнага дакумента №3896 ад 9 сакавiка 1848 г., выдадзенага Канцылярыяй Бюро шляхецкай дэпутацыi Вiленскай губернi, бачна, што Кшыштаф Іваноyскi валодаy дваром Забалаць у Лiдскiм павеце i y 1720 г. перадаy яго сыну Мiхалу. Мiхал у 1750 г. гэты двор з усёй маёмасцю падараваy свайму сыну Дамiнiку Іваноyскаму, якi y 1776 г. на падставе дароyнага акта перадаy двор з прыгоннымi сялянамi сваiм двум сынам Юзафу Вiнцэнту Ферар’ю Іваноyскаму i Людвiку Іваноyскаму, якiя y 1790 г. прадалi двор князю Радзiвiлу. Сынам Юзафа Вiнцэнта Ферарыя Іваноyскага быy Тамаш Іваноyскi, прадзед нашых Вацлава i Алены Іваноyскiх. У Слонiмскiм павеце ён купiy двор Яварова Руда. Хадзiлi чуткi, што зрабiy гэта таму, што там быy закапаны скарб, пра якi больш нiхто не ведаy.
Сын Тамаша Іваноyскага Станiслаy (1818—1900), дзед Вацлава i Алены, ажанiyся з Антанiнай Рыла-Быкоyскай, якая была адзiнай дачкой свайго бацькi i таму yспадкавала пасля яго двор Лябёдка. Шлюб адбыyся 2 лiпеня 1844 г. у касцёле Старых Васiлiшак. У Лябёдцы нарадзiyся Леанард Іваноyскi, а потым усе дзецi Леанарда.
Тадас Іванаyскас цытуе дакументы, з якiх бачна, што «прывiлеям караля польскага Жыгiмонта І ад 7 лiстапада 1510 г. фальварак Дварэц нададзены Яго Каралеyскай Мосцю дваранiну Івашку Рыла-Быкоyскаму i яго нашчадкам», i пасля гэтага ён чатыры стагоддзi заставаyся маёмасцю фамiлii, пераходзiy ад бацькi да сына, i апошнiм у чарадзе yладальнiкаy стаy Юрый Андрэевiч Быкоyскi. Апошнi меy адну дачку Антанiну y замужстве з Станiславам Іваноyскiм i пакiнуy ёй сваю маёмасць. Пасля смерцi Антанiны маёнтак перайшоy у рукi яе адзiнага сына, iнжынера Леанарда Іваноyскага.
У прывiлеi караля Жыгiмонта І гэта маёмасць называецца Дварэц з вёскай Пацкi. У дакуменце ад 12 лiпеня 1568 г. маёнтак ужо мае назву Лябёдка, нагодай змены назвы быy перанос двара на тое месца, дзе ён стаiць i цяпер – у вусце рэчкi Лябёдка. Сяляне вёскi Пацкi перасялiлiся y Ваейкаyцы i Верх-Лябёдку. Там, дзе быy двор Дварэц i вёска Пацкi, у XІX ст. заставалася толькi yрочышча з гэткiмi назвамi, якое належала фальварку Лябёдка. Прозвiшчы сялян усе гэтыя гады засталiся нязменнымi.

Прадзед Тамаш Іваноyскi
У сям’i памяталi гiсторыю, якая сведчыць пра зухаваты i свавольны характар прадзеда. Неяк ён з-за нейкай дробязi паспрачаyся з пробашчам з Васiлiшак i, доyга не чакаючы, загадаy сваiм служкам у цэнтры мястэчка распрануць i высекчы ксяндза розгамi. Справа была вельмi сур’ёзная i пагражала яму смерцю, але прадзед з цяжкасцю i за вялiкiя грошы yратаваyся.
Дзецi Тамаша Іваноyскага – Станiслаy i яго брат Вiнцэнт – мелi такi ж нястрыманы характар, казалi праyду y вочы i нярэдка yблытвалiся y скандальныя гiсторыi. Вiнцэнт закончыy жыццё трагiчна. Закахаyся y прыгожую, але жанатую кабету, якая адказала яму yзаемнасцю. Калi сiтуацыя дайшла на скандалу, жонка атруцiла свайго мужа. Ёй пагражала суровая кара, i падчас суду Вiнцэнт Іваноyскi yзяy яе вiну на сябе. Прыгожую даму апраyдалi, а Вiнцэнта арыштавалi i засудзiлi на катаргу. Па дарозе y Сiбiр ён дачакаyся адпаведнага моманту i напаy на вартаyнiка, але раззброiць жаyнера i yцячы не змог – i быy забiты.

Дзед Станiслаy Іваноyскi
У сям’i Іваноyскiх захавалася школьнае пасведчанне Станiслава, з якога бачна, што ён нарадзiyся y 1816 г. у Яваровай Рудзе Слонiмскага павета. Закончыy трохкласную павятовую вучэльню y Слонiме i y 1833 г. быy прыняты y гiмназiю. Служыy у канцылярыi Гродзенскага дваранскага дэпутацкага сходу i Гродзенскай палаце дзяржаyнай маёмасцi.
Дзед дажыy да старэчага веку i памёр, калi yнукi былi yжо падшпаркамi. Станiслаy шмат часу бавiy з iмi, i таму яго yнук Тадас добра памятаy свайго дзеда.
Станiслаy Іваноyскi толькi y сiвым узросце перастаy займацца маёнткам. Але i y старым узросце, летам ён трохi назiраy за гаспадаркай, размаyляy з працаyнiкамi, а потым палiy люльку i раскладаy пасьянсы. Меy час расказваць гiсторыi з свайго жыцця цi шматкроць паyтараць адны i тыя ж жарты. Любiy паразмаyляць з вяскоyцамi, пачаставаць iх тытунём цi прапанаваць кiлiшак гарэлкi. Тадас памятаy: неяк да iх прыйшоy вясковы стараста, дзед пасадзiy яго за чысты стол i пачаy частаваць гарбатай з печывам i сухiм сырам. Стараста пачаставаyся, а недаедзены сыр схаваy у сваю скураную торбу i забраy з сабой. У сям’i з гэтага моцна смяялiся.
Згодна з старым звычаем, сяляне цалавалi пану руку (асаблiва старому пану). Гэтак было i y Лябёдцы, але дзед Станiслаy звычайна рабiy пры гэтым адзiн i той жа фiнт. Калi чалавек хапаy яго за руку, ён прыкiдваyся напалоханым, крычаy «Што, што?» i yздымаy рукi yверх. Тыя, хто ведалi гэты жарт, усё ж цалавалi яму руку, а чужыя пужалiся цi нават абражалiся.
Але час ад часу праяyляyся i гарачы характар Станiслава Іваноyскага. Неяк касцы суседа перайшлi мяжу i выкасiлi кавалак лугу Іваноyскiх (на балоце Кятуркi, там дзе луг Лябёдкi межаваy з лугам Макрэцкiх). Якраз у той момант на сенакос прыехаy сам стары. Пабачыyшы, што робiцца, ён атакаваy суседа, якi там таксама знаходзiyся. Слова за слова – пачалася спрэчка, якая закончылася тым, што Станiслаy апрацаваy суседа кiем. Аднак доyга не гневаyся, хутка супакоiyся i не толькi выбачаyся, але i запрасiy Макрэцкага на сняданак. Той жа ад такога «гонару» адмовiyся.
Аднак сяляне ведалi, што Станiслаy Іваноyскi меy добрае сэрца i быy зычлiвы да yсiх, яшчэ падчас прыгону ён адносiyся да сваiх сялян як да людзей. Пра гэта можа сведчыць такi факт. Паyстанцам 1863 г. стары Іваноyскi аддаy свайго вельмi добрага каня. Пасля падаyлення паyстання рускiя, каб даведацца, хто быy гаспадаром каня, вадзiлi яго па ваколiцах i пыталiся y сялян, каму ён належыць. І хоць усе ведалi, чый гэта конь, нiхто дзеда не выдаy[5 - Праyнук Станiслава Казiмiр Іваноyскi так падаy гэту гiсторыю: «Пасярод лесу быy крыж, каля якога малiлiся за паyстанцаy 1863 г. Тут казакi наскочылi на лагер iнсургентаy, у лагеры мелiся вазы з маёнтка Лябёдка з рэчамi для паyстанцаy. Следства так не yстанавiла, чые былi тыя вазы i конi – нiхто з суседзяy не выдаy Іваноyскiх (за дапамогу паyстанцам клады канфiскоyвалi маёнткi)».].
Станiслаy Іваноyскi меy вясёлы i прыязны нораy, любiy забаyныя гiсторыi i часта шуткаваy. Расказваючы гiсторыi з былога жыцця, стары не надта выбiраy словы, i таму слухачы (асаблiва маладыя жанчыны) часам чырванелi цi ад сораму апускалi вочы. Але маладзёны трымалiся iнакш. Ведаючы звычкi дзеда, яны старалiся справакаваць яго i yзбудзiць перапалох сярод паннаy i паненак. Аповяды Іваноyскага не былi надта yжо цiкавымi i, тым не менш, мелi свайго слухача.
Вось адна з гэтых гiсторый. Неяк стары ехаy з Вiльнi. Недалёка ад горада, у Папiшках затрымаyся каля карчмы. Там на плоце цi сцяне знайшоy надпiс «У панны Вiнцэсi ёсць на што сесцi»[6 - Па-польску: «U panny Winсenty tylek wypiety».], а нiжэй, iншым почыркам, нехта дапiсаy: «Ёдкаyны». Маладыя кавалеры заyсёды прасiлi дзеда, каб расказаy, што ж было напiсана на карчме y Папiшках, а ён зноy i зноy сур’ёзна згаджаyся выканаць iх просьбу i зноy i зноy засмучаy паннаy i паненак.
Але Станiслаy Іваноyскi любiy шуткаваць i з маладымi кабетамi. Неяк, калi па справе ён знаходзiyся y Гродна, пачалася бура з залевай. Потым дождж спынiyся, распагодзiлася, але па вулiцах яшчэ цяклi ручаi бруднай вады. Іваноyскi падпiльнаваy маладую даму, якая стаяла, падняyшы спаднiцу, i не ведала, як перайсцi на другi бок вулiцы. Дзед незаyважна падкраyся да яе, ухапiy на рукi i перанёс на другi бок. У першую хвiлiну дама аслупянела, але потым апрытомнела i пачала гучна папракаць неспадзяванага кавалера. Станiслаy гжэчна перапрасiy i прапанаваy перанесцi яе назад, але дама не згадзiлася.
Часам ён любiy удаваць сябе за нейкага непрыстойнага старога, але непрыстойнасць не была характэрнай рысай яго жартаy. Такiя паводзiны з’яyлялiся звычайнымi для тагачаснай шляхты i знайшлi сваё адлюстраванне y лiтаратуры. Але калi-некалi яго жарты стаялi блiзка да той мяжы, пасля якой пачынаецца дрэннае выхаванне. Да таго ж з сялянкамi ён размаyляy яшчэ вальней, тым больш што i яны таксама любiлi пагаманiць. Калi чуy нейкую навiну цi проста нешта яго yражвала, звычайна yскрыкваy: «А каб ты yсiкаyся!»[7 - Праyнук Станiслава Казiмiр Іваноyскi пiша, што любiмым прыслоyем Станiслава Іваноyскага было: «А каб ты абасраyся (лася)!», i y яго тэксце гэта лаянка запiсана па-беларуску.] Гэтую лаянку ведалi yсе суседзi i лiчылi звыклым элементам стылю размовы старога пана. Унук Тадас распавёy адну звязаную з гэтым гiсторыю. Ён тады вучыyся y другiм класе Варшаyскай гiмназii i прыехаy у Лябёдку на калядныя вакацыi. Дзед узяy яго з сабой на паляванне. Яны абышлi вялiкi абшар i пры канцы, вырашыyшы вярнуцца дадому, выйшлi на дарогу. Дзед добра стамiyся, унук таксама змучыyся, i таму, пабачыyшы кабету, якая ехала санямi, папрасiлi яе падвезцi iх. Кабета адмовiлася, патлумачыyшы гэта тым, што конь стамiyся, а ёй яшчэ трэба прывесцi хрусту з лесу.
«Каб ты yсiкалася!» – адрэзаy дзед сваёй любiмай фразай. І раптоyна твар кабеты праяснiyся: «А, дык гэта пан Іваноyскi! А я пана не пазнала, прашу сядаць, падвязу…»[8 - Казiмiр Іваноyскi падаваy гэту гiсторыю трохi iнакш: «Расказваy мне дзядзька Тадэвуш, што, калi яшчэ быy хлопцам, неяк узiмку змучаныя разам з дзедам Станiславам вярталiся з палявання. Той жа дарогай ехала санямi баба. Дзед папрасiy, каб яна падвезла. Баба адмовiла, кажучы, што дарога цяжкая i кабылка yжо змучылася. Тады Станiслаy пачаy лаяцца: – А каб ты абасралася! Баба затрымала каня i саромеючыся адказала: – Прашу сядаць, падвязу. Я, дурная, адразу пана Іваноyскага не пазнала».]
Неяк Станiслаy Іваноyскi невядома адкуль прывёз некалькi трусоy i даручыy ахмiстрынi Лябёдкi апекавацца iмi. Потым ён часта пытаy яе пра гэтых звяркоy, i праз некалькi дзён сам прыйшоy да гаспадынi y пакой, якi знаходзiyся на другiм канцы дома, i yбачыy, што адзiн трус ужо здох. Узяy яго i паклаy гаспадынi y ложак памiж матрацам i металёвай рамай. Праз нейкi час зноy спытаy пра трусоy i атрымаy адказ: «Жывыя, здаровыя i добра ядуць». Мана выявiлася, калi трус засмярдзеy.
Без злой волi, але сурова адносiyся стары да маладых кавалераy, якiя заляцалiся да дзяyчат. У Лябёдцы часта гасцявала моладзь, i таму заляцанак не бракавала. У прыбыyшых з вiзiтам маладзёнаy, у якiх ужо пачыналi расцi першыя вусiкi, стары заyсёды пытаy: «Цi ж бацька дазволiy табе гадаваць вусы?»
Неяк дайшло да здарэння, якое назаyсёды сапсавала адносiны Іваноyскiх з адным з сваiх сваякоy. Калi y Лябёдцы сабралiся госцi, з-за Нёмана на канi прыехаy пляменнiк старога Палiкарп Лункевiч[9 - Генерал-маёр Палiкарп Лункевiч пахаваны на Варшаyскiх Павонзках.], якi толькi што атрымаy афiцэрскi чын. Калi з’явiyся стары Іваноyскi, ён якраз з поспехам заляцаyся да прыгожай панны. Дзед прывiтаyся з Палiкарпам i пахвалiy яго, сказаyшы, што той добра выглядае y ваенным мундзiры, а потым дадаy: «А памятаеш, Палiкарпка, як ты прыехаyшы неяк, не мог рашыць практыкаванне па геаметрыi i я загадаy на гэтым каменю даць табе дзесяць бiчоy?». Палiкарп пачырванеy як рак, пайшоy на стайню, асядлаy каня i з’ехаy. Больш у Іваноyскiх ён не паказваyся.
Часам у Лябёдку на паляванне запрашалiся госцi. Звычайна такiя паляваннi арганiзоyвалiся падчас сямейных урачыстасцяy. Паляyнiчыя збiралiся з вечара, i калi дазваляла надвор’е, спалi на сене на падворку. Ім выдавалiся коyдры з падушкамi, i yдзельнiкi палявання клалiся y радок адзiн каля аднаго. Устаць належала да yсходу сонца. Неяк дзед, абудзiyшыся першым, выйшаy на падворак i yбачыy, што yсе паляyнiчыя яшчэ моцна спяць. Пастаяy хвiлiнку, потым загадаy свайму «стральцу», старому Вiнцуку Крывашэю, трымаць доyгi кiй i стаяць каля спячых, а сам узяy у рукi стрэльбу. Раптоyна паляyнiчыя пачулi стрэл i адчулi yдары па спiнам i нагам. Усе iмгненна паyскоквалi. Для yсiх такi пачатак палявання быy у навiну!
Стары меy вялiкi запас паляyнiчых апавяданняy i ахвотна iх расказваy. Звычайна пры гэтым дадаваy да расказаy розную небывальшчыну. Дзясяткi разоy расказваy пра спрытнага зайца, якога гналi сабакi, а ён расплыyся y паветры, i сабакi страцiлi яго след. Потым даведалiся, што заяц заскочыy на высокi пень, таму ганчакi яго не заyважылi i прабеглi мiма. Аднак пра адно паляyнiчае здарэнне дзед не любiy узгадваць. Было гэта так. Ён паляваy на зайца i пачуy, што сабакi гоняць звярка y яго бок. Заяц ужо павiнен быy выскачыць на дарогу, i стары падрыхтаваyся яго сустрэць, як раптоyна пачуy: «Хай будзе пахвалёны», – па дарозе iшла вясковая кабета. Дзед замест «На векi вечныя» закрычаy: «Пацалуй сабаку пад хвост!» І як раз у гэты момант заяц збочыy i yцёк.
Запомнiyся yнукам яшчэ адзiн забаyны эпiзод з бясконцых паляyнiчых гiсторый дзеда. Падчас адпачынку пасля палявання, адзiн з гасцей, нахiлiyшыся, нешта прашаптаy старому на вуха. Станiслаy Іваноyскi меy кепскi слых i, недачуyшы, гучна адказаy: «Што такое… а… добрае месца? Пачакай трохi, зараз закончу расказваць пра справы з тым зайцам… Зараз пакажу». І няспешна закончыy свой аповед, не звяртаючы yвагi на тое, што госць не мог ужо дачакацца фiналу. У канцы ён зноy пачаy шаптаць нешта дзеду на вуха. Тады абодва выйшлi на падворак, i дзед выцягнуyшы перад сабой руку, павярнуyся вакол сябе на адной назе i сказаy: «Дзе толькi хочаш, ажно да самага гарызонту»[10 - Камiчнасць сiтуацыi y тым, што госць запытаy пра прыбiральню – «wyсhodek», а Іваноyскi напачатку падумаy, што справа iдзе пра «добрае месца» для палявання.].
Да сваякоy дзед адносiyся па-рознаму. З нявесткай быy вельмi лагодны i падчас размовы з ёй не дазваляy сабе розных дрэнных словаy. З сваёй апошняй жонкай, бабуляй Стасяй, размаyляy трошкi свабадней. З сваiмi yнукамi размаyляy вольна, час ад часу yстаyляy пiкантнае слоyца. Аднак часта бываy сентыментальным, i тады называy унукаy «душачкамi». Перад i пасля абеду хрысцiyся. Падчас абеду патрабаваy цiшынi i казаy: «Падчас абеду – як у касцёле». Крошкi са стала трэба было сабраць i спалiць, каб не трапiлi на сметнiк цi iншае бруднае месца. Такiм жа чынам дзед шанаваy i жыта. Дажынкавы вянок заyсёды вiсеy у яго каля святых абразоy.
Гэта быy сапраyдны чалавек XІX ст., i y тым стагоддзi ён i застаyся. Але, у той жа час, быy ён прадстаyнiком амбiтнага i свавольнага класа, якi yжо дажываy свой век.

Першая жонка Станiслава Іваноyскага – Антанiна з дома Рыла-Быкоyскiх, мацi Леанарда, памерла y 1852 г. у досыць маладым веку. Станiслаy застаyся yдаyцом. Было яму самотна, i ён адчуваy патрэбу y другiм шлюбе. Паyторна Станiслаy ажанiyся з Каралiнай Клiмантовiч, але i яна, пакiнуyшы дзве дачкi, рана памерла.
Калi яго сын Леанард узяy шлюб, Станiслаy Іваноyскi жанiyся y трэцi раз з дачкой свайго суседа Губарэвiча – Стасяй (1843—1917), якой здаyна аказваy сiмпатыi. Гэтак у сям’i з’явiлася бабуля Стася, якая любiла yсiх унукаy Станiслава, i яе таксама yсе любiлi як родную.
Пра Губарэвiчаy Тадасу Іванаyскасу расказваy стары ляснiк Іваноyскiх Вiнцук Крывашэй. Стары Губарэвiч, уладальнiк двара Галавiчполе, быy прадстаyнiком збяднелай шляхты, якая y той час ужо пачала знiкаць. Часткова y гэтым была вiнаватая i сама шляхта, бо пасля адмены прыгону не прыстасавалася да новай эканамiчнай сiтуацыi. Пасля паyстання 1863 г. шмат двароy знаходзiлася y цяжкiм стане, эканамiчны стан пагаршала яшчэ наложаная на шляхту так званая кантрыбуцыя – грашовая кара за паyстанне.
Маёмасць Губарэвiчаy Галавiчполе лiчылася занядбаным дваром. Ляснiк Вiнцук казаy, што Губарэвiч нават быy не y стане абслугоyваць свой статак быдла i здаваy яго y арэнду яyрэю (таму меy толькi частку малака ад статку). З-за гэтага нават самiм панам Губарэвiчам не хапала смятаны. Яны бралi малочныя прадукты y яyрэя y крэдыт i давяралi ягоным бухгалтарскiм запiсам. Такая сiтуацыя трымалася шмат гадоy, i калi яyрэй пачаy патрабаваць грошы, каб заплацiць, сям’i трэба было прадаць кавалак зямлi.
Аднак Губарэвiч не страцiy добрага настрою i yсё жыццё самааддана паляваy. Трымаy статак сабак, якiх потым перадушылi ваyкi. Стары Вiнцук апавядаy, што неяк сабакi схапiлi ваyка, а Губарэвiч, якi знаходзiyся з тылу, саскочыy з каня i голымi рукамi yхапiy ваyка за заднюю лапу, пасля чаго паламаy яе на сваiм калене.
Губарэвiчы часам наведвалi двор у Ішчалне, дзе жылi iх сваякi Важынскiя. Бабуля Стася расказвала пра адну непрыемную прыгоду, якая здарылася з ёй падчас такога вiзiту. Яна yзяла з сабой любiмага коцiка i неяк разам з iм пайшла на шпацыр. Кот iшоy каля гаспадынi, калi яго раптоyна атакавалi iшчалнянскiя паляyнiчыя сабакi. Ратуючыся, кот кiнуyся да гаспадынi – ганчакi за iм. Бабуля таксама пабегла, але хутка заблыталася y крыналiнах i yпала. Тады кот, як у адчыненую браму, убег ёй пад спаднiцы i схаваyся. За катом палезлi i сабакi… Пачалася мiтусня, енкi, крыкi i yсё гэта закончылася валяр’янавымi кроплямi.

Бацька Леанард Іваноyскi
У памяцi дзяцей ён застаyся нешматмоyным i строгiм. Любiy i песцiy толькi сваю дачку Алену, да сыноy жа ставiyся сурова, i яны яго нават баялiся.
З дакументаy бачна, што Леанард Іваноyскi нарадзiyся 2 лiстапада 1845 г. (па старым стылi) у Лябёдцы. Яго мацi памерла y адносна маладым веку, i Леанард рос самастойна, бо бацька Станiслаy меy невялiкi yплыy на свайго нашчадка.
Пасля паyстання 1863 г., з-за матэрыяльных цяжкасцяy, большасць шляхты не магла паслаць сваiх дзяцей вучыцца, i таму трэба з павагай узгадаць старога Станiслава Іваноyскага: ён зрабiy усе, што мог, каб даць сыну сапраyдную адукацыю.
Напачатку Леанард Іваноyскi паступiy у Вiленскi шляхецкi iнстытут, пасля яго закрыцця y 1863 г. перавёyся i з добрымi адзнакамi закончыy гiмназiю №1 у Вiльнi (знаходзiлася на рагу вулiцы Вялiкай[11 - Цяпер – Didzioji gatve.] i Святога Яна[12 - Цяпер – ?ventojo Jono gatve.] – цяпер гмах унiверсiтэта). Пра яго жыццё y Вiльнi вядома не шмат. Здымаy пакой недзе па вулiцы Святога Яна, i потым, калi сын Тадас ужо сам быy студэнтам, паказаy яму вакно сваёй кватэры. Неяк праз тое вакно да яго заляцеy стрыж, Леанард злапаy птушку i зрабiy з яе экспанат, якi папоyнiy калекцыю y Лябёдцы.
У гiмназii Іваноyскi цiкавiyся прыродазнаyчымi навукамi i добра ведаy флору i фаyну Вiленшчыны. З гiмназiчных часоy i да першага прыходу бальшавiкоy у Лябёдцы захоyваyся яго вялiкi гербарый. Падчас паляванняy у ваколiцах Вiльнi ён вывучаy раслiнны i жывёльны свет. Але пасля паyстання 1863 г. у гiмназiста канфiскавалi паляyнiчую зброю, i Леанард страцiy магчымасць паляваць.
Улетку Іваноyскi прыязджаy да бацькi y Лябёдку i там аддаваyся сваiм захапленням – збiраy гербарый, паляваy, прэпараваy казурак i птушак. Цiкаyнасць да бiялогii засталася на yсё жыццё, але ён выбраy сабе iншую i, верагодна, больш перспектыyную прафесiю. Пасля гiмназii малады Іваноyскi працягнуy вучобу y Пецярбургскiм тэхналагiчным iнстытуце.
Пасля заканчэння вучобы, з дыпломам iнжынера-тэхнолага, ён паехаy у Сiбiр, якая прыцягвала сваiмi бясконцымi магчымасцямi, тым больш, што там мелiся сваякi. Адным з iх быy Юзаф Козел-Паклеyскi, ссыльны yдзельнiк паyстання, якi потым стаy у Сiбiры багатым чалавекам, ён меy вялiкi маёнтак, капальнi золата, заводы i шмат лесу. Каля самай мяжы з Кiтаем, у Маймачыне, стаяла яго дыстылярня спiрту. Хiмiк Леанард Іваноyскi атрымаy тут сваю першую пасаду, але доyга на ёй не затрымаyся, а дэталёва разабраyшыся з тэхналогiяй дыстылярнi, выехаy у Францыю i прадоyжыy там адукацыю. У Францыi працаваy i вывучаy новыя прамысловыя тэхналогii вырабу спiрту i пераканаyся пры гэтым, што y Расii справа вырабу спiрту знаходзiцца на вельмi нiзкiм узроyнi. Потым, праз укараненне еyрапейскiх тэхналогiй, малады iнжынер змог значна знiзiць сабекошт вырабу спiрту y Расii i зрабiць сабе на гэтым кар’еру.


Ганаровы грамадзянiн горада Лiда Леанард Іваноyскi (1845—1919). Фота з сайта: rogala-iwanowski.pl

Пасля вяртання дахаты Іваноyскi прымянiy веды на вялiкiм спiртзаводзе y Варонежскай губернi. Вынiкi былi выдатнымi, яму далi вялiкi заробак i запрасiлi y склад кiраyнiцтва завода. Аднак i тут Леанард Іваноyскi доyга не працаваy, бо яго iнжынерныя здольнасцi yжо атрымалi агульнае прызнанне, i яму прапанавалi дзяржаyную пасаду – на пачатку y Варшаве, а потым i y Пецярбургу. Працуючы y Варшаве, па просьбе Мiнiстэрства фiнансаy, Іваноyскi напiсаy працу па спецыяльнасцi («Устройство винокуренных заводов»). Быy вялiкiм i паважаным аyтарытэтам у сваёй сферы.
Неyзабаве Іваноyскi быy пераведзены y Мiнiстэрства фiнансаy у Пецярбург. Здаецца, iнжынер быy задаволены сваёй пасадай, бо дзякуючы ёй не быy прывязаны да аднаго месца. Шмат часу праводзiy у розных дэлегацыях, часам у самых аддаленых кутках Расii: у Сiбiры цi на Урале, дзе кiраваy пабудовай вялiкiх хiмiчных прадпрыемстваy. Быy чалавекам шырокай квалiфiкацыi, i неяк яму нават даручылi рэарганiзаваць чаканку манет у Пецярбургу, працу выканаy добра i быy узнагароджаны.
У 1874 г. Леанард Іваноyскi i яго сябар Вацлаy Карафа-Корбут (яны пасябравалi падчас перабудовы вiнакурнi y Рокiшаках) – пабралiся з сёстрамi Ядвiгай i Хэленай Райхель з ваколiц Пятркова. Сёстры былi выхаванкамi курсаy прафесара Баранэцкага y Кракаве i, як на тыя часы, мелi добрую адукацыю. Леанард атрымаy за жонку y пасаг частку маёнтка Райхеляy над ракой Вальборкай каля Вальбромя. Але чужая старонка яго не вабiла. Прадаy гэтую зямлю i за выручаныя грошы павялiчыy гаспадарку y Лябёдцы. Унук Леанарда Іваноyскага Казiмiр пiсаy: «Дзед Леанард, жадаючы выхаваць маладую жонку, цалкам iзаляваy яе ад сваякоy, перасялiyшы на 600 км у Лябёдку, дзе яна мела толькi яго аднаго».
З роду Райхеляy нам вядомы цесць Леанарда Іваноyскага (дзед Алены i Вацлава Іваноyскiх) – барон Амон фон Райхель. Ён паходзiy з Вялiкага Княства Пазнанскага i па сямейнай легендзе, служыy у прускiм войску ротмiстрам гусарскага палка. Гэты полк стаяy каля Гданьска, Райхель нейкiм чынам пакiнуy ваенную службу i, ажанiyшыся з паннай Хжаноyскай, асеy у Польскiм каралеyстве.
Ядвiга Іваноyская з Райхеляy мела сясцёр – Хэлену, Антанiну, Ванду Мамэрту, Хэлену Валерыю, i братоy – Уладзя, Бранiслава i Мечыслава. Уладзь меy слабасць да кабет i моцных напояy, i яшчэ яму заyсёды не шанцавала y карты. Канец свайго жыцця ён дажываy каля сястры y Лябёдцы. Брат Ядвiгi Бранiслаy меy сына Мечыслава, якi y ваколiцы Лябёдкi пазнаёмiyся з багатай паннай Марыяй (усе звалi яе Мануля) Кандраценка. Пасля паyстання 1863 г. рыма-католiкам нельга было набываць маёнткi, i канфiскаваны маёнтак Шайбакполе (раней належаy паyстанцам Александровiчам i Плятэрам) за заслугi быy прададзены казацкаму генералу Кандраценку (памёр у 1880 г.). Калi пляменнiк Ядвiгi Іваноyскай Мечыслаy ажанiyся з Марыяй (дачкой Кандраценка), гэты стары маёнтак перайшоy у рукi Райхеляy.
Як ужо адзначалася, Леанард Іваноyскi вельмi любiy падарожжы, ён часта атрымлiваy даручэннi за мяжой: прымаy удзел у мiжнародных выставах i стаy спецыялiстам у гэтай справе. Праца на выставах вымагала шмат часу праводзiць у Парыжы, Турыне, Вене цi Берлiне. Паyсюдна ён меy знаёмых i нiдзе не пачуваyся чужым. З падарожжаy Іваноyскi заyсёды вяртаyся задаволены i поyны энергii зноy прыступiць да сваёй звычайнай, штодзённай працы. Жыy у Пецярбургу i, здаецца, любiy гэты горад, бо прывязаyся да яго з часоy свайго студэнцтва. Жыy сцiпла, але бываy на прыёмах i наведваy абавязковыя, афiцыйныя банкеты. Меy некалькi старых знаёмых, з якiмi сябраваy яшчэ з часоy вiленскай гiмназii i Тэхналагiчнага iнстытута. Яго старымi сябрамi былi Ялавецкi, Златнiцкi, Навiцкi i iншыя. Сыны Леанарда падчас свайго студэнцтва жылi разам з бацькам у Пецярбургу.
Падчас жыцця y Пецярбургу Леанард Іваноyскi супрацоyнiчаy з хiмiкам Дзмiтрыем Мендзялеевым i перакладаy на ангельскую мову яго лекцыi y Лонданскiм каралеyскiм таварыстве аматараy прыроды. У 1898—1905 гг. займаy пасаду прэзiдэнта Варшаyскага садоyнiцкага таварыства i прымаy актыyны yдзел у яго працы. Як адзiн з заснавальнiкаy i фундатараy лiдскай гiмназii быy удастоены звання ганаровага грамадзянiна Лiды.
Паводле yспамiнаy, Леанард быy чалавекам працавiтым, любiy парадак i акрэслены рытм жыцця: уставаy рана, заyсёды y адзiн час. Напачатку трошкi працаваy у сваiм кабiнеце, а потым, хоць Мiнiстэрства фiнансаy у Пецярбургу было досыць далёка, заyсёды пешшу iшоy на працу. Вяртаyся з працы таксама пешшу. Жыy далёка ад бацькаyшчыны, але сэрцам быy заyсёды з ёй. Шляхi yсiх ягоных паездак праходзiлi праз Лябёдку. Вiдавочна, калi вяртаyся з Заходняй Еyропы, адведаць Лябёдку было проста. Але калi нават ён ехаy з усходу, заyсёды выкройваy дзень цi два, якiя абавязкова праводзiy дома. Пры гэтым аглядваy сваю гаспадарку i кантраляваy працы, асаблiва y садзе. Калi яго дзецi жылi y Лябёдцы, яны павiнны былi аглядаць гаспадарку разам з iм i слухаць яго заyвагi.
Восенню, звычайна y вераснi, Іваноyскi меy месяц адпачынку. Свядома выбiраy сабе гэты час, каб у маёнтку асабiста займацца yборкай ураджаю i асаблiва y яго любiмым садзе. Сад быy галоyным захапленнем iнжынера. Кожную восень часткова выконваyся план Леанарда Іваноyскага: садзiyся новы кавалак саду, новая алея, новая школка маладых дрэyцаy. У апошнiя часы перад Першай сусветнай вайной сад займаy ужо каля 20 гектараy. Падчас адпачынку гаспадар рана yставаy i сам кантраляваy працу. Бываy паyсюдна, усё бачыy, i не дзiва, што мучыy сваiх рабочых, служак i yсю сям’ю. Калi ён ад’язджаy, усе, нават жонка, уздыхалi свабадней.
Дзецi шанавалi бацьку за яго справядлiвасць, працавiтасць i мудрасць. Ім нават не прыходзiла y галаву казаць пра яго дрэнна, бо быy для iх вялiкiм аyтарытэтам. Аднак сын Тадас заyважыy, што яго бацька меy i недахоп: ён быy кепскiм псiхолагам i не бачыy таго, што робiцца y душы не толькi жонкi, але i дзяцей. Яго адносiны да дзяцей былi суровыя i бескампрамiсныя, з-за гэтага даходзiла да балючых канфлiктаy, у якiя, баронячы дзяцей, заyсёды yступала мацi. Дзецi вельмi баялiся гэтай рысы характару бацькi, i паступова памiж iмi з’явiлася мяжа, праз якую yжо немагчыма было перакрочыць. На жаль, гэтая мяжа не дазваляла мець больш блiзкiя, сардэчныя адносiны. Толькi для адной сваёй дачкi Алёны Іваноyскi быy iншым, больш лагодным i разважлiвым, а яна, дзякуючы сваёй жаночай iнтуiцыi, гэта рана зразумела i старалася залагодзiць жорсткасць бацькi.
Здаецца, Леанард Іваноyскi значна больш вольным быy з чужымi людзьмi, чым з сваiмi дзецьмi. Калi прыязджаy у Лябёдку, да яго па справах прыходзiлi самыя розныя людзi: суседняя шляхта, сяляне цi яyрэi з блiжнiх мястэчак. І яму прасцей было знайсцi агульную мову з сялянамi, асаблiва калi размова вялася пра сельскую гаспадарку. Дзецi памяталi свайго бацьку, якi падчас размовы з групай сялян у доyгiх авечых кажухах быy апрануты y кароткi гаспадарскi кажушок. Вось яны разам аглядаюць палi, сельскагаспадарчыя машыны цi быдла, i iнжынер вельмi доyга не развiтваецца з сялянамi. Уладальнiк маёнтка часта дарыy сялянам цi ёркшырскiх парасят, цi новыя гатункi бульбы, цi маладыя прывiтыя дрэyцы. Каб прыахвоцiць вяскоyцаy да паляпшэння гаспадаркi, Іваноyскi прыдумаy праводзiць выставы прадукцыi. У Мiнiстэрстве сельскай гаспадаркi ён дабiyся падтрымкi i невялiкай субсiдыi, афiцыйных пахвальных лiстоy i г. д. Выставы адбывалiся y вялiкай лябёдскай стадоле, мелi гучны поспех i добра yплывалi на мясцовых гаспадароy. Леанард Іваноyскi вельмi радаваyся, бо бачыy, з якiм шацункам удзельнiкi выставы атрымоyвалi грашовыя yзнагароды цi пахвальныя лiсты.
У вялiкiм артыкуле «Уражаннi ад выставы y Лябёдцы» вiленская газета «Кур’ер Лiтоyскi» yвосень 1910 г. пiсала пра адну з гэтакiх сельскагаспадарчых выстаy у Лябёдцы Іваноyскага. «На yсе бакi ад прыгожага, вельмi рацыянальна i па-сучаснаму пабудаванага двара y Лябёдцы цягнуцца yзорныя сады, гароды, купкi пладовых i дэкаратыyных дрэваy. Далей пачынаюцца добра апрацаваныя палi бульбы i збожжа… Гаспадарчыя пабудовы лёгкiя i танныя… У адной з такiх, высокай i добра пабудаванай шопе, усталяваны простыя, але спрытныя машыны для вырабу дахоyкi, цэглы i пустых знутры вялiкiх блокаy… У стайнях, аборах, хлявах, курнiках шмат жывёлы розных сартоy, падабраных для нашых умоy. Агароды i купкi пладовых дрэy дэманструюць шматгадовую працу былога прэзiдэнта Таварыства Садаводаy. Сады з-за вялiкай колькасцi сартоy дагледжаных тут дрэваy маюць музейную вартасць… Колькi смачнай i карыснай гароднiны стала вядома дзякуючы толькi таму, што сп. Леанард Іваноyскi купляy яе паyсюдна, а потым папулярызаваy сярод мясцовых гаспадароy. Сп. Іваноyскi ёсць найвялiкшы знаyца сваёй справы y Лiтве… На выставе дэманстравалiся цiкавыя вырабы з садавiны i гароднiны, вырабленыя пад кiраyнiцтвам гаспадынi сп. Ядвiгi Іваноyскай. Адборныя вiны, кансерваваныя ягады i грыбы y шкляных i бляшаных банках розных вiдаy: гароднiна па-кiеyску, гароднiна сушаная y адмысловых сушарнях, старасвецкiя канфiцюры i сокi, – усё надта смачнае i дасканала вырабленае. Бляшаныя банкi, распрацаваныя Вацлавам Іваноyскiм, – простыя, танныя i адначасова дасканалыя i герметычныя, абавязкова будуць выкарыстоyвацца y прамысловасцi… Выстава y Лябёдцы была арганiзаваная для суседнiх гмiн, i y ёй прымалi yдзел вырабы суседнiх маёнткаy… Але вырабы з Лябёдкi былi па-за канкурэнцыяй. …Лябёдка 400 гадоy знаходзiцца y руках Іваноyскiх…»[13 - Трэба заyважыць, што i насамрэч 400 гадоy, але «па кудзелi».]. А y вераснi 1913 г. Леанард Іваноyскi y сваiм маёнтку Лябёдка правеy выставу жывёлы.
У тагачаснай Беларусi не хапала добрых рамеснiкаy, i iнжынер здаyна хацеy арганiзаваць у Лябёдцы школу садаводства, i таму здабыy у адпаведным мiнiстэрстве дазвол на яе адкрыццё. Школа пачала працаваць перад Першай сусветнай вайной, i разам з садаводствам y Лябёдцы неафiцыйна выкладалася i польская мова. Гэтым займалiся жонка Леанарда Ядвiга i яе сястра Хэлена. З таго часу y сям’i памяталi амаль што анекдот, як падчас вывучэння назваy раслiн беларускiя дзецi на слых успрынялi фразу: «Дуб ёсць дрэва, а ляшчына куст» як «Дуб ёсць дрэва, але сцыць на куст». Маладых сялян прымалi y маёнтку для практыкi y галiне садоyнiцтва, пчалярства, жывёла- i раслiнаводства. У 1913 г. меркавалася адкрыць курсы малочнай вытворчасцi. Для будучай школы выбралi месца y блiзкiм суседстве з Лябёдкай, у вёсцы Банюкi. Будаyнiчы матэрыял даy дзяржаyны лес, але y 1914 г. пачалася Сусветная вайна, i будынак школы не быy пабудаваны.
У апошнiя гады перад Сусветнай вайной Лябёдка перажывала свой «залаты век». У гаспадарцы yсталяваyся добры парадак, палепшылася агратэхнiка, з’явiyся дрэнаж, усталявалi сучасныя машыны, купiлi статкi пародзiстага быдла, вырас добры сад. Гэта быy момант найвышэйшага yздыму маёнтка. Але выбухнула вайна, край агарнула гарачка мабiлiзацыi. Як i звычайна, увосень 1914 г. Іваноyскi меy чарговы адпачынак. Пасля заканчэння адпачынку ён вярнуyся y Пецярбург i адразу пайшоy у адстаyку. Пра адстаyку марыy даyно i бачыy сваё жыццё на пенсii y рамантычным свеце: будзе жыць у Лябёдцы, займацца гаспадаркай, мелiярацыяй цi iншымi добрымi рэчамi. Думаy, што яго высокi ранг сапраyднага дзяржаyнага дарадцы гарантуе аyтарытэт i павагу, акрамя таго перад пенсiяй спадзяваyся атрымаць ранг тайнага дарадцы[14 - Ранг тайнага дарадцы Леанарду Іваноyскаму быy нададзены 4 лютага 1916 г. калi ён жыy пад нямецкай акупацыяй.]. Усё змянiлася: знiкла старая yлада, яго чыны страцiлi значэнне, знiк капiтал, якi захоyваyся y пецярбургскiх банках. А y 1915 г. раскватараваныя y маёнтку рускiя войскi знiшчылi сады i школку маладых дрэy.
Хутка прыйшлi немцы. Начальнiкам павета (kreisu) быy прызначаны нейкi Фiкель, i y Лябёдцы пасялiлася група гвардзейскiх афiцэраy. Адстаyны iнжынер перастаy панаваць у сваiм доме, i яго нават на нейкi час пасадзiлi пад варту ва yласнай пiyнiцы за спробу аказваць супрацiy. Некаторыя суседзi, якiя раней не прапускалi нiводнага дня нараджэння цi iмянiн сапраyднага дзяржаyнага дарадцы, каб не выказаць сваю павагу, цалкам перасталi звяртаць на яго yвагу.
Пад канец Першай сусветнай вайны здароyе Іваноyскага пахiснулася. Новыя акалiчнасцi жыцця паламалi яго, i гэта быy ужо не той генерал (як любiлi яго называць суседзi), а звычайны yладальнiк спустошанага маёнтка. Памёр Леанард Іваноyскi y 1919 г.
Яго жонка, Ядвiга Іваноyская, расказвала дзецям, як у яго апошнiя днi яна вызвала для споведзi з Васiлiшак ксяндза Сакалоyскага, але бацька катэгарычна адмовiyся ад яго паслуг. Тады мацi пачала прасiць Іваноyскага хоць проста паразмаyляць з госцем – спадзявалася, што размова натуральным чынам перарасце y споведзь. Размова першапачаткова iшла цiха, але хутка iнжынер пачаy нешта гучна казаць. Жонка зразумела, што ён востра распякае ксяндза, i паспяшалася закончыць вiзiт.
Леанард Іваноyскi быy пахаваны y Лябёдцы. Яшчэ за некалькi гадоy да смерцi ён атрымаy дазвол на адкрыццё могiлак для сваёй сям’i y межах свайго маёнтка. Месца было выбрана y кiламетры ад дома i мела назву Буянаyшчына – сухi пагорак y сасновым лесе, абсаджаны дубамi. Да могiлак правялi дарогу.

Унук Леанарда Казiмiр Іваноyскi yспамiнаy: «Бабулю Ядвiгу памятаю па Лябёдцы i па Вiльнi, куды яна прыязджала штогод пагасцяваць у наш дом. Памятаю, як яна прыходзiла y наш пакой, каб пажадаць добрай ночы i прачытаць апавяданне Джэка Лондана. Памерла 11 верасня 1934 г. ва yзросце 83 года. Калi яна yжо цяжка хварэла, з Варшавы y Вiльню прыехаy Стэфан Іваноyскi (сын Вацлава Іваноyскага. – Л. Л.) i прывёз у Лябёдку доктара Умястоyскага. Гэты чалавек быy старым сябрам сям’i i пажыццёвым доктарам бабулi…
Добра памятаю пахаванне бабулi. Сабралася yся сям’я i ваколiчны народ. Жалобную iмшу правёy пробашч касцёла. …Памятаю кароткую жалобную прадмову сябра сям’i Абрама Гардона, яyрэя з Васiлiшак. Сваю прамову Абрам закончыy гэтак:
– Цi панi Іваноyская заслужыла неба?
– Так, – выдыхнулi yсе людзi.
– Голас народа – голас Бога, – закончыy Абрам. Быy ён ужо добра падпiты, бо пасля гэтага народнага рэферэндуму па прызначэннi неба для нашай бабулi, дадаy:
– Хай жыве панi Іваноyская! …у сэнсе… у нашай памяцi.
Якой вялiкай павагай карысталася бабуля сярод суседзяy, гэта бачна з таго, што было вырашана yзяць труну з катафалка i yсю дарогу да могiлак, даyжынёй больш за кiламетр, несцi на руках. Была пахавана y вялiкiм сямейным склепе, разам з дзедам Леанардам. Калi y 1939 г. прыйшла Савецкая yлада, удзячны народ павыцягваy труны, павыкiдваy парэшткi i гуляy чарапамi як мячыкамi. Калi прыйшлi немцы, мы пазбiралi косткi i там жа y склепе проста закапалi iх глыбока y зямлю».

Маёнтак Лябёдка
Лябёдка разам з фальваркамi мела 500 га зямлi. Знаходзiлася яна 40 км ад Лiды i 120 ад Вiльнi. Валасным (потым гмiнным) мястэчкам з’яyлялiся Васiлiшкi, да якiх было 6 км. Каля паловы жыхароy Васiлiшак складалi яyрэi. З Лябёдкi туды ездзiлi па пошту, на закупы, на кiрмашы, там жа быy i пастарунак палiцыi. Закупы рабiлi y краме спадарынi Фэйгус, якая гандлявала «i мылам i шылам». Там можна было купiць усё, ад шмаравiдла для воза i газы да селядца з галантарэяй. У мястэчку меyся яшчэ аптэчны склад Каyфмана, якi славiyся рэцэптурай мазi для росту валасоy.
З гэтай маззю адбылася такая справа. Падчас Першай сусветнай вайны мясцовы нямецкi камендант мястэчка паслаy свайго ардынарца да Каyфмана па гуталiн. Сапраyднага гуталiну y продажы не знайшлося, i Каyфман прадаy немцу саматужны выраб. Пасля чысткi ботаy гэтым саматужным гуталiнам прыгожы раней абутак каменданта стаy мець выгляд варты жалю. Каб пакараць гандляра, камендант загадаy вымазаць Каyфману галаву яго саматужным гуталiнам. І y раней лысага, як калена, гандляра выраслi валасы! Пасля гэтага Каyфман больш не гандляваy гуталiнам, а прадаваy толькi свой цудоyны элiксiр для валасоy.
Мястэчка Васiлiшкi мела барочны касцёл, у якiм шмат гадоy працаваy ксёндз-дэкан Цыраскi. Ксёндз быy вельмi энергiчным чалавекам i кожнаму казаy толькi праyду. Расказвалi пра яго такую байку. У яyрэйскiм аyтобусе, якi iшоy у Вiльню, ехаy знаны y акрузе дзялок, пан Вiславух. Каля яго сядзеy сцiплы ксёндз у старой сутане. Свецкi чалавек Вiславух пачаy расказваць вясковаму пробашчу пра цуды матарызацыi. Ксёндз падтакваy. Каб яшчэ больш узвысiцца над прастаком, Вiславух сказаy:
– Калi будзеце y Вiльнi, дык запытайце, дзе вулiца Вiленская. Там пад нумарам 4 ёсць кнiгарня Руцкога. Прашу туды зайсцi i спытаць кнiгу «Маё жыццё i справы» Генры Форда. Гэта такi спадар, якi першым пачаy вырабляць добрыя аyтамабiлi, ксёндз, пэyна, пра яго не чуy. У той кнiжцы Форд гэтак проста yсё патлумачыy пра аyтамабiлi, што нават i ксёндз зразумее.
На што святар адказаy:
– А калi вы будзеце y Вiльнi, дык прашу зайсцi y тую ж кнiгарню i папрасiць тую ж кнiгу, адгарнуць яе на тытульнай старонцы i yбачыць тое, што напiсана пад загалоyкам: «Пераклаy з англiйскай мовы А. Цыраскi». Дарэчы, Цыраскi – гэта я[15 - У другой версii гэтай байкi ксёндз ехаy у Варшаву.].
Аднак парафiяльным касцёлам Іваноyскiх быy касцёл пад вызнаннем св. Пятра i Паyла y Старых Васiлiшках – 2 км ад мястэчка Васiлiшкi y бок рэчкi Лябёдка. Гэты неагатычны касцёл быy пабудаваны амаль што y адзiн час з лябёдскiм домам, г. зн. каля 1904 г. Леанард Іваноyскi з’яyляyся адным з яго фундатараy, i таму па правы бок ад алтара стаяла лава калятараy Іваноyскiх (перад ёй мелася меншая лава сям’i Райхеляy). А вiтраж з гербамi Райхеляy i Іваноyскiх на адным з вокнаy касцёла быy фундаваны бабуляй Ядвiгай Іваноyскай. Гэты вiтраж зрабiлi y кракаyскай майстэрнi. Касцёл меy багаты роспiс на сценах i столi, па легендзе, мастак, якi гэта намаляваy, не меy рук i працаваy нагамi. Потым адукаваныя парафiяне казалi, што калi ацэньваць мастацкi yзровень роспiсаy, дык у гэта можна i паверыць…
Тадас Іванаyскас успамiнаy, што самымi набожнымi з яго родных быy дзед Станiслаy i яго жонка бабуля Стася. «А самым вялiкiм тэолагам з’яyляyся сталяр Казюк Пятачок. Пятачок – гэта не прозвiшча, а мянушка. Пятачок меy славу самага вядомага тэолага y Лябёдцы, бо прызвычаiyся каментаваць тэксты касцельных малiтваy. Напрыклад, ён быy глыбока перакананы, што Хрыстос меy вялiкiя сантыменты да палякаy i таму выбраy час i месца сваёй смерцi «за польскiм Пiлатам». На слых сталяр у касцёле yспрымаy слова «понскiм» як «польскiм».
Іванаyскас пiсаy, што яго бацька жыy сапраyдным вальнадумцам, якiм чалавека магло зрабiць толькi XІX стагоддзе. Мацi была веруючай, але вельмi талерантнай, i нiколi не прымушала сваiх дзяцей да рэлiгiйных практык. Пра веру y Бога яна казала, толькi калi хварэлi дзецi.

Ад пачатку двор у Лябёдцы складаyся з самой Лябёдкi i фальварка Тэрэспаль, якi Леанард Іваноyскi купiy у сваёй мачыхi, нейкiм чынам абмiнуyшы пры гэтым закон, якi забараняy продаж зямлi рыма-католiкам. У Тэрэспалi не было нiякiх будынкаy, i таму фальварак проста далучылi да Лябёдкi. Тут раслi толькi дзве вельмi старыя пiрамiдальныя таполi i мелася старая студня, якая патроху западала, покуль цалкам не знiкла. Каля 1900 г. таполяy ужо не было, не было yжо i назвы Тэрэспаль – месца пачало называцца Зязюлька. Потым да Лябёдкi далучылi яшчэ адзiн фальварак – частку Галавiчполя, якi Леанард Іваноyскi таксама купiy у бабулi Стасi, а яшчэ пазней – калi былi зняты абмежаваннi для католiкаy – у Франскевiчаy купiy двор Рагачоyшчына (некалькi кiламетраy на поyдзень ад Лябёдкi).
У канцы XІX ст. у Лябёдцы стаялi старыя, драyляныя гаспадарскiя будынкi. Леанард Іваноyскi па чарзе iх бурыy i замяняy новымi, з якiх частка была цалкам мураванымi, а частка – толькi на палову з цэглы. Самымi галоyнымi будынкамi лiчылiся: дом для службы – афiцына, дом дзеда Станiслава y садзе (у сям’i яго звалi дамок), вялiкая стадола, дзве стайнi, абора, два хлявы, млын з рухавiком i кузня каля яго, старая кузня каля лесу, чатыры шопы, тры хаты для парабкаy (у кожнай хаце па некалькi кватэр), птушнiк, шэсць малых стадол, свiран, тры будынкi пад садавiну, некалькi пiyнiц пад гароднiну ды iншыя малыя будынкi.
Акрамя гэтага фальваркi Галавiчполе i Рагачоyшчына мелi yласныя гаспадарскiя будынкi. Леанард Іваноyскi вельмi любiy свой маёнтак, увесь час прыдумляy нешта новае, развiваy i паляпшаy старое. Іваноyскiя мелi шмат лугоy, i ён, выкапаyшы асушальныя равы, паправiy усе свае лугi. Звазiy камянi з палёy i выкарыстоyваy iх для будаyнiцтва. Асушаy палi, выцiнаy хмызняк i малавартасныя дрэвы i на iх месцы пасадзiy ладны кавалак лесу. Іваноyскi клапацiyся пра сад i школку маладых дрэваy. Новы сад у Лябёдцы быy пасаджаны каля 1867 г., а школка маладых дрэy з’явiлася каля 1885 г. Школка i сад забяспечвалi мясцовы рынак, але хутка для збыту маладых дрэyцаy i садавiны iнжынер знайшоy новыя рынкi: такiя вялiкiя гарады, як Пецярбург, Масква i Варшава патрабавалi шмат садавiны. Хутка садавiна з Лябёдкi атрымала добрую рэпутацыю y гандляроy i пакупнiкоy, да таго ж яна неаднаразова yзнагароджвалася рознымi медалямi на выставах. Восенню маштабы працы y лябёдскiм садзе yражвалi: нанятыя працаyнiкi пад наглядам усiх мабiлiзаваных членаy сям’i збiралi садавiну i звозiлi яе y склады, тут ураджай перабiраyся, пакаваyся, пералiчваyся i потым грузiyся на вазы, пасля чаго яго везлi да блiжэйшай чыгункi. Раней гэта была Лiда (45 км), а з 1907 г., калi пабудавалi новую чыгуначную лiнiю, – станцыя Скрыбаyцы (каля 20 км ад Лябёдкi). Пасля гэтага пачыналi назапашваць садавiну на зiму y вялiкай пiyнiцы пад домам. Шмат пладоy вывозiлася для yласнага yжытку y Варшаву цi Пецярбург, бо yсе Іваноyскiя былi аматарамi садавiны – за час, калi дзецi вучылiся y гiмназiях, а потым набывалi вышэйшую адукацыю, яны самi i iх шматлiкiя сябры з’елi неверагодную колькасць лябёдскай садавiны.
У школцы маладых дрэy таксама было шмат працы, i працаваy там не толькi садоyнiк з 4—5 памочнiкамi, але яшчэ i практыканты, шмат нанятых працаyнiкоy i члены сям’i – часцей сыны Вацлаy i Тадас. Бацька даверыy iм лекаванне дрэyцаy, iх сарцiроyку, прышчапленне i г. д. Дзецi мелi шмат працы, i таму больш старшы i хiтры Вацлаy стараyся перакласцi яе на Тадаса, а той як мог iмкнуyся цалкам пазбегнуць працы. Але дзецi мелi строгага бацьку, i таму y iх нiчога не атрымлiвалася.
Гаспадарка y Лябёдцы адрознiвалася ад суседнiх. Яна патрабавала шмат служачых i яшчэ больш рабочых рук. Лябёдка насамрэч больш нагадвала прамысловае, а не аграрнае прадпрыемства, тым больш, што yвесь час будавалiся новыя спецыялiзаваныя будынкi, закупалiся машыны, бурылiся артэзiянскiя свiдравiны i г. д.

У Лябёдцы з былых часоy стаяy вялiкi, тыповы для старых двароy драyляны дом, крыты гонтай, з дужым ашклёным ганкам з боку падворка, з шырокiм балконам i мансардай уверсе. З боку сада знаходзiлася вялiкая веранда з дошак. Яе дах апiраyся на белыя, драyляныя слупы, а сходы з веранды вялi y парк. З другога боку дома быy «чорны» yваход у пякарню i кухню. У доме мелiся наступныя памяшканнi: слынны y сям’i «дамскi пакой», «пакой дзядулi», сталовая, дзiцячы пакой, спальня, «птушыны пакой», найбольшым быy гасцiнны пакой, альбо па-iншаму «салон», два кабiнеты, далей, каля пякарнi, меyся пакой ахмiстрынi, потым «цёмная iзба», кухня, вялiкая камора – «спiжарня» i нарэшце, наверсе, малая зала, у якой толькi yлетку жыла цётка – малая зала не мела печкi.
Гэты дом, з якiм звязаныя найлепшыя yспамiны yсiх дзяцей Леанарда Іваноyскага, быy пабураны y 1901 г., i на яго месцы пабудаваны вялiкi, мураваны, двухпавярховы з чырвонай цэглы сапраyдны палац у стылi мадэрн з элементамi неаготыкi. У плане ён нагадваy лiтару «L» (Lebiodka) i меy вялiкую колькасць пакояy.
Ад старога дома захавалася толькi частка з верандай. Трохi пераробленая, яна была перанесена y сад. Потым, пасля Першай сусветнай вайны, Алена Іваноyская перанесла гэты дом у вёску Капцюхi, дзе ён згарэy падчас пажару.
Трэба сказаць яшчэ некалькi слоy пра гэты стары дом, якi, каб адрознiць яго ад «палаца», усе звалi «дамком». Казiмiр Іваноyскi yспамiнаy, што дамок быy вельмi мiлай, драyлянай, аднапавярховай халупкай памерам 22 на 15 м. Уваходзiлi y яго праз зашклёны ганак. Летам там прыемна было пасядзець на лавах, а зiмой ганак з’яyляyся добрай заслонай ад халоднага ветру, снегу i марозу. Менавiта тут у свой час зладзiлi алтар i хрысцiлi малога Казiмiра.
З ганку yваходзiлi y вялiкi перадпакой, адтуль двое дзвярэй вялi yнутр дома. За левымi дзвярыма была вялiкая сталовая, адначасова яна з’яyлялася i салонам. За правымi дзвярыма мелася вялiкая кухня з вялiкай хлебнай печчу. Каля печы стаяла вялiкая кухонная плiта на чатыры фаеркi. У ёй заyсёды гарэy агонь. Тут гатавалася ежа для сям’i малодшага з братоy – Станiслава Іваноyскага, а y вялiзным чыгунным сагане варылася бульба для парсюкоy. Часта, прагаладаyшыся, дзецi кралi тую вараную бульбачку. На yскрайку плiты заyсёды стаялi вялiкiя чорныя гладышы – глiняныя збаны з сквашаным малаком, якое адстойвалася на тварог. За печчу меyся yмураваны y яе 100-лiтровы кацёл, у iм грэлася вада для мыцця i прання бялiзны. Кухня была цёплай, утульнай, пахла малаком i свежым хлебам. Не шкодзiла ёй нават вялiкая колькасць мух улетку. За кухняй меyся яшчэ адзiн жылы i адзiн службовы пакой, у якiм у 1930-я гг. жыла ахмiстрыня Мяланья. Мяланья кiравала хатняй гаспадаркай – кухняй, хатняй птушкай i свiнкамi. Страцiла сваю сям’ю i y Іваноyскiх знайшла другую.
Усе пакоi, за выняткам кухнi, былi высланы карычневым лiнолеумам, што дазваляла, нават маючы дзяцей i сабак, утрымлiваць чысцiню.
Дамок стаяy у 30 метрах ад палацу i аддзяляyся ад яго парканам. Вокны дамка мелi невялiкi памер i yлетку заyсёды адчынялiся, што вечарам значна палягчала хлопцам вяртанне дахаты. Узiмку мароз маляваy прыгожыя yзоры на двайным шкле, з-за чаго не патрэбны былi фiранкi. А yлетку, калi глядзець вонкi, заyсёды быy бачны дзiкi вiнаград, якi аплятаy увесь дамок.


Дом у Лябёдцы, 1930-я гг. Фота з сайта: rogala-iwanowski.pl

Калi будаваyся Лябёдскi палац (у сям’i яго называлi проста домам) разам з рознымi прысядзiбнымi гаспадарчымi пабудовамi, Леанард Іваноyскi, як iнжынер, задзейнiчаy на будаyнiцтве шмат розных машын, якiя на месцы выраблялi бетон, цэглу, дахоyку, трубы i iншыя будаyнiчыя матэрыялы. Дзеля yсяго гэтага выкарыстоyваyся жвiр i пясок з ямаy недалёка ад будоyлi. Потым жвiр здабываyся для будаyнiцтва дарог у ваколiцы i y вынiку недалёка ад палаца паyсталi жвiровыя ямы y 6 метраy глыбiнi i каля 20 даyжынi. Заслоненыя ад ветру, ямы мелi свой мiкраклiмат i yвесь год мелi на сваiм дне ваду. Але адмысловую цэглу для будаyнiцтва старавасiлiшкаyскага касцёла i лябёдскага палаца прывозiлi з польскага Влацлавека.
Як выглядаy Лябёдскi палац у 1930-я гг.? Увайсцi y палац можна было праз вялiкiя зашклёныя дзверы. Адразу ад увахода меyся невялiкi зашклёны перадпакой, а за iм другi, больш вялiкi. Па левым баку тут стаяла вешалка для вопраткi, а далей вялiкi стэлаж з поручамi, на якiм спачывалi прыгожыя конскiя прылады Алены Іваноyскай: лёгкiя англiйскiя сёдлы з светлай скуры, далiкатныя аброцi з кольцамi, спражкi i цуглi, упрыгожаныя слановай косткай. Насупраць стаяла вялiкая зашклёная вiтрына на ножках з выразанымi на ёй птушкамi. У гэтай вiтрыне захоyвалiся рэчы, якiя нагадвалi пра захапленне паляваннем як мiнiмум чатырох пакаленняy Іваноyскiх.
Дзесьцi з другой паловы 1930-х гг. сям’я малодшага брата Вацлава i Алены – Станiслава Іваноyскага – атрымала y палацы тры пакоi на першым паверсе, гэтую частку дома раней займаy Леанард Іваноyскi, а на сценах пакоя, у якi пасялiлiся дзецi Станiслава – Лех i Казiмiр, да канца 1930-х гг. тут вiселi дыпломы дзеда Леанарда, гэты пакой раней быy яго кабiнетам. На найбольшым, каляровым, у салiднай дубовай раме дыпломе, быy намаляваны чалавек, якi трымаy у руцэ iтальянскi сцяг, а каля сцяга меyся надпiс: «Esposizione Іnternazionale dell’Undustria e del Lavoro. DІPLOMA DІ BENEMERENZA. Signore Leonardo Іwanowski. Torino 1911». Гэта была yзнагарода за прадстаyленае дзедам Леанардам абсталяванне для вiнакурнi, у гэтай справе дзед быy выбiтным адмыслоyцам. Каля першага вiсеy другi, менш прыгожы дыплом з нейкай выставы y Вене, арганiзаванай аyстрыйскай манаполiяй алкаголю i тытуню. Апошнi дыплом на французскай мове быy дадзены за выгадаваную y Лябёдцы гароднiну. У гэтым жа пакоi стаяy жалезны yмывальнiк з тазам – зiмняя лазня для дзяцей. Улетку ролю лазнi выконвалi малыя сенцы каля былога кабiнета Леанарда, яны вялi на заднi, малы ганак. У сенцах мелася ладная кафляная падлога з фiрмовым надпiсам пасярэдзiне: «Дзявульскi i Ланге, Апочна». Каб не паслiзнуцца, на гладкай паверхнi кафлi мелiся аб’ёмныя малюнкi кветак. Уся падлога была аблямавана бронзава-жоyтым плiнтусам.
На другiм паверсе палаца некалькi пакояy займала жонка Леанарда Іваноyскага, бабуля Ядвiга, той жа Казiмiр помнiy, што «У бабулiных пакоях заyсёды цёпла i yтульна, на сценах вiсяць фотаздымкi яе пецярых дзяцей i yнукаy. Дзядзька Ежы трымае на каленях сваю малую дачушку Ванду, каля яго – фотаздымкi Стэфана, Вацака, Юркi, Ганкi (фотаздымкi yнукаy, – Л. Л.), таксама i маёй сям’i. Каля свайго вялiкага ложка бабця мае лiхтар, у якiм заyсёды гарыць свечка. Пад свечкай стаiць талерка, у якую сцякае парафiн. У бабулi мы нядоyга, дамаyляемся пра сустрэчу на заyтра i ляцiм аглядзець гаспадарку. Па дарозе сустракаем цёцю Алену, як заyсёды, яна мае для нас шырокую yсмешку, пахне коньмi i хартамi».

Суседнi маёнтак Шайбакполе
Лябёдка знаходзiцца y старажытным месцы гiстарычнай Лiтвы. Пра мiфiчную гiсторыю суседняга Шайбакполя[16 - Паходжанне назвы вёскi звязана з паданнем, паводле якога y 13 ст. на гэтым месцы былi разгромлены войскi мангольскага хана Шайбака. Адпаведна iншаму паданню, на месцы сучаснай вёскi размяшчаyся ваенны лагер хана, а бiтва адбылася каля вёскi Галавiчполе. Згодна з пiсьмовымi крынiцамi, у 1567 г. Шайбакполе – вёска Лiдскага павета, уладанне Александровiчаy. У 1690 г. на тэрыторыi Васiлiшкаyскай парафii знаходзiлiся Шайбакiшкi – уладанне Гурыновiча (4 дымы). У 1770 г. каля вёскi дзейнiчаy Шайбакпольскi францысканскi кляштар.], у свой час расказалi Тэадор Нарбут i Адам Кiркор. І насамрэч на палях гэтага суседняга з Іваноyскiмi маёнтка стаялi курганы i Алена з Іваноyскiх, мела знойдзены y адным з тых курганоy мела цяжкi, масiyны i досыць прымiтыyны пярсцёнак якi меy выгляд быццам двух сплеценых вужоy. Алена любiла i часта насiла гэтую рэч.
Ня дзiва, што людзi з ваколiц Лябёдкi лiчылi, што старажытныя духi yпадабалi сабе руiны палацу y Шайбакполi. У 1930-я гг. ад палаца засталiся толькi фрагменты сцен з гнёздамi бацяноy, але навакольныя людзi ведалi, што каля руiн павiнны былi з’яyляцца 7 паненак у белых кашулях са свечкамi y руках цi рыцар на белым канi. Пляменнiкi Алены спрабавалi спраyдзiць гэту легенду i неяк прасядзелi yсю ноч, але, акрамя гукання савы, палётаy кажана, пiску шчуроy, крокаy вожыка, нiчога не yбачылi i не пачулi. Таксама, у Лябёдцы расказвалi зiмовай ноччу конна вяртаyся з мястэчка. Стаялi моцныя маразы, i, зразумела, эканом добра «пагрэyся» y карчме. На мяжы Лябёдкi пры дарозе стаяy стары трухлявы драyляны крыж, цалкам сiвы ад марозу. Калi эканом ехаy каля крыжа, той упаy на яго. Эканом адразу працверазеy i, непрытомны ад страху, памчаyся галопам на падворак. За той вечар адразу стаy поyнасцю сiвы.

Думаю, трэба трошкi падрабязней расказаць пра суседнi з Лябёдкай маёнтак Шайбакполе. Пачну з дарогi на Шайбакполе з Лябёдкi, раскажу якой яна была y 1930-х гг. – менавiта тады па ёй ездзiлi Алена, Вацлаy i yсе iншыя Іваноyскiя. Зараз жа наваколле там моцна змянiлася.
Шайбакполе палягала на адлегласцi трох кiламетраy на паyночны захад ад Лябёдкi. У залежнасцi ад транспорту i yзросту падарожнiка, патрапiць туды можна было рознымi дарогамi. Калi ехаць коньмi, трэба было рушыць ад галоyнага ганка лябёдскага дома праз шырокую выязную алею, з аднаго боку агароджаную жывым плотам з глогу, а з другога боку – ляшчыннiкам. Па левым баку меyся сад Пяскi – у iм раслi пераважна грушы. Па правым баку быy стары сад, ад дарогi яго аддзяляла падвойная алея з ляшчыннiку, у якiм жылi вавёркi. Выязная дарога даyжынёй каля 200 метраy вяла на yсход i даходзiла да гасцiнца, якi iшоy улева на Васiлiшкi, а yправа праз Галавiчполе дарога iшла на Верх-Лябёдку. Але да гасцiнца можна было прайсцi сцежкай праз сад i там дзе сцежка праз сад выходзiла на гасцiнец, раслi дзве стройныя высокiя бярозы. Мелi яны сваю гiсторыю, бо былi пасаджаны на «магiле» двух пальцаy дзядзькi Вацака, брата майго бацькi. Гэтыя пальцы ён страцiy у маладым веку, калi неасцярожна рабiy набоi для дубальтоyкi. З таго часу нiхто з сям’i не майстраваy у доме амунiцыi, усё куплялася y краме для паляyнiчых, i дзве бярозы раслi самотнымi. З-за таго, што на адной руцэ Вацлаy Іваноyскi меy толькi два пальца, потым ён узяy сабе псеyданiм «Вацюк Тройца».
Далей па трасе, за нейкiя 200 метраy управа ад тых бяроз, гасцiнец перасякаy ручай. Быy гэта маленькi струменьчык, якi цёк праз лугi. Але падчас паводак на лугах з’яyлялiся азёры, а ручай ператвараyся y рэчку, якая змывала мост на гасцiнцы.
Менавiта гэты ручай быy мяжой з фальваркам Галавiчполе. Калi на гэтым перакрыжаваннi, павярнуць управа, дык хутка на гарызонце yжо было бачна Шайбакполе. Тут, каля перакрыжавання, раслi дзве прысадзiстыя дзiкiя грушы, на якiя часта сядалi сокалы-каршачкi. За грушамi пачыналася багна Кятуркi (назва балцкага паходжання азначае «чацвёрка»). Кятуркi адвеку былi месцам паляyнiчых подзвiгаy роду Іваноyскiх. Гэта была група лугоy паверхняй каля 2 кв. км, тут было шмат вокнаy з вадой i глыбокiх багнiстых саджалак. Кятуркi нельга было прайсцi без рызыкi yтапiцца.
Але iдзём наперад, пераходзiм масток i бачым 30-метровы yзгорак. На iм старыя лiпы ствараюць вышчарбленую, непрыгожую алею. Адсюль пачынаецца Шайбакполе – ладны, 500-гектарны, маёнтак Райхеляy, блiзкiх сваякоy Іваноyскiх (як яны атрымалi гэту маёмасць, я пiсаy вышэй).
Сам падворак Шайбакполя меy каля гектара. З аднаго боку стаялi вялiкiя стадолы, стайнi, аборы. З другога – быy прыгожы драyляны свiран, руiны палаца i вялiкi сад. Жылога дома не было. Райхелi жылi y адрамантаваным старым лямусе. У наш неспакойны час, калi здаралiся yсялякiя наезды i напады, лямусы выконвалi ролю не толькi сямейнага архiва, але i крэпасцi. Гэтак было i y Шайбакполi. Лямус меy муры метровай таyшчынi, малыя ваконцы, замест печаy вялiкi камiн з напалову адкрытым вогнiшчам. Зiмой там было надзвычай холадна i y любы час года цесна, месца для жыцця не хапала.
Шайбакполе y 1930-я гг. славiлася вялiкай колькасцю сабак, якiх было каля 10. Гэтых сабак кармiлi рэдка, i яны вынiшчалi ваколiцы маёнтка. Калi на падворку з’яyляyся нехта чужы, уся зграя адразу з гучным лаем кiдалася на яго. Уязджаючы на ровары, перад брамай трэба было добра разагнацца i потым высока yздымаць ногi, ажно на руль, i малiцца, каб разгону хапiла даехаць да yваходных дзвярэй.
Калi госцi прыязджалi коньмi, частка сабак скакала да мордаy i горла коней, частка хапала iх за ногi, а частка кiдалася да воза, каб ухапiць гасцей. Пры гэтым з лямуса выбягаy нехта з гаспадароy i, вырваyшы пас з штаноy, адганяy сабак, прытрымлiваючы спадаючыя штаны. Госцi баранiлiся ад сабак усiм, што yхапiлi y рукi. На шчасце, праз нейкi час сабакам гэтая забава надакучвала, гаспадары заканчвалi свае «палавецкiя пляскi» i мiла сустракалi гасцей, пасля чаго яны сходзiлi з воза. Госцi yваходзiлi y дом, а там iм у ногi кiдалiся iншыя кудлатыя стварэннi!
З тымi сабакамi бывалi розныя гiсторыi. Казiмiр Іваноyскi yспамiнаy, як яго стрыечныя браты, сыны Вацлава Іваноyскага з фальварка Рагачоyшчына, знайшлi малога ваyчка з хворай нагой i выхавалi яго з шчанюкамi. Воyк атрымаy мянушку Акела. Гэта быy вельмi спакойны звер i толькi калi-нiкалi выy на месяц.. «Неяк у пошуках сукi дабег да Шайбакполя, дзе чарговая сука сабрала вакол сабе з ваколiц вяршкi сабачай моладзi. … Пасля гэтага жыy то y Рагачоyшчыне, то y Шайбакполi», – пiсаy Казiмiр, пляменнiк Вацлава i Алены Іваноyскiх.
Гэтак воyк знайшоy дарогу да Райхеляy. Дзядзька Іваноyскiх – Мечыслаy Райхель меy шмат неyжытковай зямлi i таму гадаваy на ёй некалькi сотняy авечак. Калi надыходзiлi халады, авечак заганялi y абору. Неяк, калi была поyня, Акела, гэтак звалi гэтага воyка, пачуy клiч продкаy. Падкапаyся пад абору i за душыy каля 20 авечак, яшчэ столькi ж пакалечыy. Мечыслаy Райхель, як суддзя, вырашыy, што за воyка адказвае яго гаспадар i таму адаслаy Сабiне Іваноyскай, першай жонке Вацлава, рахунак за задушаных авечак. Па меры таго як пакалечаныя авечкi здыхалi, адсылаy ёй наступныя рахункi. З таго часу сяброyскiя адносiны памiж домам Сабiны Іваноyскага i Райхеляy i Райхелямi вельмi астылi. Сям’я Сабiны да вайны не магла больш нават глядзець на баранiну, i пасля гэтага y сябе гадавала толькi таксаy.

Абшарнiкi i шляхта
Гэта быy вельмi неаднародны клас. Да яго належалi вышэйшыя, сярэднiя i дробныя yладальнiкi маёнткаy, якiя y матэрыяльным сэнсе маглi не надта адрознiвацца ад сялян (можа, толькi тым, што жылi не y вёсках, а y фальварках). Інтэлектуальны yзровень таксама моцна адрознiваyся, але збольшага адпавядаy матэрыяльнаму стану асобы.
Паyстанне 1863 г. зменшыла колькасць шляхты. Удзельнiкi паyстання былi цi забiтыя, цi сасланыя y Сiбiр, i лёс сасланых быy вельмi розны. Некаторыя прыжылiся y Сiбiры, сярод сасланых было шмат iнтэлiгентаy (лекары, навукоyцы), i праз нейкi час яны пачалi зарабляць грошы, а адзiнкi нават сталi мiльянерамi. Іншыя вярнулiся y Лiтву, але сваiх двароy не атрымалi, бо былi яны канфiскаваныя i пераважна па нiзкiм кошце альбо y растэрмiноyку аддадзеныя розным нiкчэмнiкам, у асноyным ваенным, якiя якраз i задушылi паyстанне. Другая частка yладальнiкаy двароy былi агаломшаныя, стэрарызаваныя i думалi толькi пра захаванне сваёй скуры i сваёй зямлi. Мелася забарона на набыццё зямлi католiкамi, таму тыя, хто меy зямлю, старалiся y любым выпадку захаваць яе, а не прадаць прышлым элементам. Цяжкiм цiскам для тутэйшай шляхты была гэтак званая кантрыбуцыя, цi грашовая кара, за паyстанне. Гэтыя грошы плацiла yся шляхта, але я не знайшоy Леанарда Іваноyскага y спiсе асоб, якiя плацiлi кантрыбуцыю, магчыма таму, што ён фармальна не жыy у Лябёдцы[17 - Гл: Виленские губернские ведомости. 1890. №81. С. 5.]. Да гэтага дадаваyся яшчэ нацыянальны i рэлiгiйны yцiск. Усе гэта абцяжарвала псiхiку i нараджала безнадзейны настрой, якi панаваy сярод нашых уладальнiкаy двароy у другой палове XIX ст. У гэткай атмасферы вырасла цэлае пакаленне, i толькi адзiнкi з моцным характарам маглi перамагчы прынiжэнне.
Большасць суседзяy Іваноyскiх мелi дрэннае выхаванне i адукацыю. Сярод шляхты цяжка было знайсцi чалавека з вышэйшай цi нават сярэдняй адукацыяй. Большасць з iх лiчылi, што y сельскай гаспадарцы навука непатрэбна. Трэба толькi гаспадарыць гэтак жа, як рабiлi бацькi. Аднак па-старому yжо было немагчыма, бо бацькi мелi яшчэ прыгонных сялян, а пасля адмены прыгону працаyнiкоy трэба было наймаць. Каб атрымаць грошы, тыя, хто меy лес, прадавалi яго. Пра дынамiчнае развiццё гаспадаркi размова не iшла. Усё рабiлася па-старому, павольна i прымiтыyна.
Пасля паyстаннi 1863 г. адбылася селекцыя, у вынiку якой край страцiy найлепшых людзей – сваю элiту. Ідэалы тых, хто застаyся, не выходзiлi за межы дасягнення дабрабыту, але такога дабрабыту, якога можна было асягнуць без вялiкiх высiлкаy. Тадас Іванаyскас пiсаy, што гэтыя людзi yнiкалi yсяго, што магло парушыць iх спакой, i вельмi баялiся yладаy – нават з’яyленне жандара y мундзiры yзбуджала y iх страх. «Урадник», а тым болей «пристав» былi iхнiм кашмарам, пры iх з’яyленнi яны станавiлiся лiслiвымi i падлыжнымi. А калi y правiнцыю прыязджаy функцыянер высокага рангу, дык яны, каб яму спадабацца, вылузвалiся са скуры.
Вялiкай страсцю нашай шляхты была гульня y карты. Для гасцей рыхтаваyся па частунак, пасля якога моладзь танцавала, а старыя, каб не трацiць часу, сядзелi за зялёным сталом i гулялi y карты. Пiсьменнiк Мельхiёр Ваньковiч, якi сам быy уладальнiкам двара y Лiтве, кпiy з недахопаy свайго грамадскага слоя. Ён неяк некалькiх сваiх суседзяy намовiy з’ездзiць у Парыж на Сусветную выставу. Пасля выставы яны яшчэ yсе разам планавалi наведаць некалькi знакамiтых гарадоy. Ваньковiч адправiy сваiх сяброy цягнiком, а сам павiнен быy выехаць праз некалькi дзён i сустрэцца з iмi y парыжскiм гатэлi. Гэтак i адбылося. Пiсьменнiк прыехаy у Парыж i y адпаведным гатэлi застаy сваiх суседзяy за зялёным сталом з картамi. Іх не цiкавiла сталiца Францыi – ужо два днi i дзве ночы яны не yставалi з-за картачнага стала.
Напрыканцы XIX ст. наша шляхта не вызначалася выбiтным iнтэлектам. Мала хто з паноy меy бiблiятэку цi нават выпiсваy нейкае перыядычнае выданне – усё замяняy каляндар. Рэдка пiсалi, i калi была такая патрэба, дык па yсiм доме шукалi атрамант i пяро. Мала хто меy замiлаванне да прыроды цi садоyнiцтва – усё замяняла паляванне. Некаторыя паны праз паляванне цалкам занядбалi свае гаспадаркi i таму з ахвотай бывалi y гасцях. Ездзiлi па суседзях з нагоды Божага Нараджэння, Вялiкадня, Зялёных святаy цi iмянiнаy, каб выпiць i пад’есцi yдосталь.
Іванаyскас пiша, што падчас святаy грошай не шкадавалi, нават калi iх i не было. Не важным было тое, што пасля святаy давядзецца доyгi час адмаyляць сабе ва yсiм. Падчас Божага Нараджэння цi Вялiкадня багатыя паны прымалi y сваiм доме шмат гасцей. Госцi прыязджалi з касцёла, i пачастункам не было канца: калi адны з’язджалi, другiя прыязджалi, i гэтак увесь дзень. Да велiкоднага стала не трэба было запрашаць – госцi самi знаходзiлi талеркi, нажы i вiдэльцы, наразалi сабе кусы, налiвалi трункi y кiлiшкi – адным словам, паводзiлi сабе вальней, чым у сваёй хаце. Падзялiyшыся на групы, размаyлялi пра гаспадарку, пра тое, колькi пашы яшчэ засталося, пра кароy, банкаyскiя пазыкi, новага пробашча. Можна было пачуць урыyкi сенсацыйных размоваy, напрыклад: «Цi чуy пан-сусед, што сын губернатара Аржэyскага, калi вучыyся y гiмназii, абрабаваy ахвярную скрынку y Вострай Браме, а на наступны дзень на коyзанцы зламаy нагу?» «То Божая кара», – быy адказ. У iншай групе размаyлялi пра новы гатунак бульбы. «Ён лепшы», – казаy першы. «Гэта праy да», – адказваy другi.
Адбывалiся танцавальныя вечарыны, нават вельмi гучныя, якiя пачыналiся зранку. Большасць паноy мелi фартэпiяна, i сама панi цi цёця альбо нехта з сваякоy маглi на iм iграць i таму iгралi да ранiцы. У Лябёдцы на важных вечарынах iграy аркестр з Васiлiшак, якiм кiраваy шавец Манчынскi. У аркестры акрамя шаyца звычайна быy яшчэ адзiн музыка. Яны yмелi iграць адзiн вальс, адну мазурку, адну польку, адзiн контрданс – здаецца, гэта быy увесь рэпертуар аркестра. Іванаyскас помнiць, што на yсiх вечарынах iгралi адно i тое, i нават праз шмат гадоy усе iхнiя матывы яшчэ жылi y яго памяцi. «Стаiць перад вачыма карцiна, як аркестрант Шмуль, дзьмуyшы y свой iнструмент, заснуy на хаду. Але вось галава яго тарганулася, i ён зноy энергiчна зайграy. Пачаyся перапынак, i аркестранты адразу засынаюць на крэслах, а моладзь парамi выбягае на падворак, каб падыхаць свежым паветрам i весела пагаманiць. Свiтанак ужо хутка, ветрык аслабеy, зараз узыдзе сонца, але y хаце пры свечках каля зялёнага стала старыя яшчэ гуляюць у карты. На падворку вазнiцы пачынаюць запрагаць коней».
Сярод уладальнiкаy двароy былi таксама i рускiя. Гэтыя новыя паны найчасцей атрымалi маёмасць рознымi нячыстымi спосабамi. Сярод iх было шмат ваенных – удзельнiкаy задушэння паyстання 1863 г. Менавiта гэтыя новыя yладальнiкi маёнткаy уваходзiлi y склад такiх нячыстых арганiзацый, як Саюз рускага народа цi Саюз Мiхаiла Арханёла.
Усё расказанае вышэй тычылася сярэднiх цi дробных землеyладальнiкаy, але апрача iх былi i вяльможныя паны. У суседстве Лябёдкi знаходзiyся вельмi вялiкi двор у Шчучыне – уласнасць князёy Друцкiх-Любецкiх, далей вялiкая маёмасць князя Святаполк-Мiрскага y Жалудку, а самым вялiкiм з магнацкiх быy двор графа Аyгуста Патоцкага y Гародне. Гэты апошнi са yсiмi фальваркамi i лясамi займаy некалькi дзясяткаy тысяч гектараy. Ва yласных маёнтках гэтыя багачы не жылi – праводзiлi час у Варшаве цi за мяжой. Мелi давер да сваiх эканомаy, чыiм абавязкам было выцiсканне з двароy i дасыланне yладальнiкам максiмальных даходаy. Пан з вiзiтам прыязджаy рэдка, заставаyся на некалькi дзён i зноy з’язджаy. Менавiта так рабiy знаны гуляка, уладальнiк Гародна Аyгуст Патоцкi, якi мог за адну ноч прайграць у карты свой найлепшы фальварак. Ня дзiва, што яго маёмасць растала, як вясновы снег: першымi былi прададзеныя лясы, а сапраyдную каралеyскую рэзiдэнцыю за малыя грошы купiy рускi генерал Асатураy[18 - Потым у генерала Асатурава маёнтак купiy беларускi генерал Кiпрыян Кандратовiч, жонка якога Ада стала апошнiм уладальнiкам гэтага маёнтка.]. Да 1944 г. y Гародне стаяy палац, якi пабудаваy уладальнiк маёнтка Людвiк Скумiн-Тышкевiч каб прыняць там караля Станiслава Аyгуста Панятоyскага, пабудаваy уладальнiк маёнтка Людвiк Скумiн-Тышкевiч (кароль быy стрыечным дзядзькам яго жонкi). Палац быy выдатна yпрыгожаны – ядвабы, габелены i iншыя рэчы для яго куплялiся y Парыжы. Кароль, аднак, гэтак i не наведаy Гародна.

Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «Литрес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/pages/biblio_book/?art=71140765) на Литрес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.

notes
Примечания

1
Аповесць грунтуецца на мемуарах Тадаса Іванаyскаса i яго сына Ежы Іваноyскага, Ганны Карнецкай з Іваноyскiх (дачкi Вацлава Іваноyскага) i Казiмiра Іваноyскага (сына малодшага брата Станiслава Іваноyскага).

2
Сын малодшага брата Вацлава Іваноyскага, адваката Станiслава i yнук Леанарда Іваноyскiх з маёнтка Лябёдка Лiдскага павета.

3
Пра Вацлава Іваноyскага гл: Туронак Ю. Вацлаy Іваноyскi i адраджэнне Беларусi. Мiнск, 2006.

4
Ежы Іваноyскi меy трох жонак: Казiмiру Зямецкаю (1880—1967), Мiлабедзка-Гарчынскую (1878—?), Зоф’ю Газдзенскую (1913—1979); Вацлаy Іваноyскi быy двойчы жанаты: з Сабiнай Яцыноyскай (1877—1954) i Лiгiяй Федаровiч (1890? —?); Тадас Іванаyскас меy трох жонак: Марыю Вольскую (1884—?), Ганарату Паскаyскайце (1891—1949) i Марыю Наткевiч (1905—1996).

5
Праyнук Станiслава Казiмiр Іваноyскi так падаy гэту гiсторыю: «Пасярод лесу быy крыж, каля якога малiлiся за паyстанцаy 1863 г. Тут казакi наскочылi на лагер iнсургентаy, у лагеры мелiся вазы з маёнтка Лябёдка з рэчамi для паyстанцаy. Следства так не yстанавiла, чые былi тыя вазы i конi – нiхто з суседзяy не выдаy Іваноyскiх (за дапамогу паyстанцам клады канфiскоyвалi маёнткi)».

6
Па-польску: «U panny Winсenty tylek wypiety».

7
Праyнук Станiслава Казiмiр Іваноyскi пiша, што любiмым прыслоyем Станiслава Іваноyскага было: «А каб ты абасраyся (лася)!», i y яго тэксце гэта лаянка запiсана па-беларуску.

8
Казiмiр Іваноyскi падаваy гэту гiсторыю трохi iнакш: «Расказваy мне дзядзька Тадэвуш, што, калi яшчэ быy хлопцам, неяк узiмку змучаныя разам з дзедам Станiславам вярталiся з палявання. Той жа дарогай ехала санямi баба. Дзед папрасiy, каб яна падвезла. Баба адмовiла, кажучы, што дарога цяжкая i кабылка yжо змучылася. Тады Станiслаy пачаy лаяцца: – А каб ты абасралася! Баба затрымала каня i саромеючыся адказала: – Прашу сядаць, падвязу. Я, дурная, адразу пана Іваноyскага не пазнала».

9
Генерал-маёр Палiкарп Лункевiч пахаваны на Варшаyскiх Павонзках.

10
Камiчнасць сiтуацыi y тым, што госць запытаy пра прыбiральню – «wyсhodek», а Іваноyскi напачатку падумаy, што справа iдзе пра «добрае месца» для палявання.

11
Цяпер – Didzioji gatve.

12
Цяпер – ?ventojo Jono gatve.

13
Трэба заyважыць, што i насамрэч 400 гадоy, але «па кудзелi».

14
Ранг тайнага дарадцы Леанарду Іваноyскаму быy нададзены 4 лютага 1916 г. калi ён жыy пад нямецкай акупацыяй.

15
У другой версii гэтай байкi ксёндз ехаy у Варшаву.

16
Паходжанне назвы вёскi звязана з паданнем, паводле якога y 13 ст. на гэтым месцы былi разгромлены войскi мангольскага хана Шайбака. Адпаведна iншаму паданню, на месцы сучаснай вёскi размяшчаyся ваенны лагер хана, а бiтва адбылася каля вёскi Галавiчполе. Згодна з пiсьмовымi крынiцамi, у 1567 г. Шайбакполе – вёска Лiдскага павета, уладанне Александровiчаy. У 1690 г. на тэрыторыi Васiлiшкаyскай парафii знаходзiлiся Шайбакiшкi – уладанне Гурыновiча (4 дымы). У 1770 г. каля вёскi дзейнiчаy Шайбакпольскi францысканскi кляштар.

17
Гл: Виленские губернские ведомости. 1890. №81. С. 5.

18
Потым у генерала Асатурава маёнтак купiy беларускi генерал Кiпрыян Кандратовiч, жонка якога Ада стала апошнiм уладальнiкам гэтага маёнтка.