Читать онлайн книгу «Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства» автора Лявон Карповіч

Апавяданьнi паштовых марак пра Вялiкае Княства
Лявон Карповiч
Кнiга «Апавяданьнi паштовых марак пра Вялiкае Княства» – незвычайнае падарожжа y гiсторыю нашай краiны. Незвычайнае, бо y ёй незвычайна многа iлюстрацый у выглядзе паштовых выданьняy. Незвычайнае, бо y ёй пра гiсторыю Вялiкага Княства апавядаюць паштовыя маркi. Таму y ёй можна сустрэць тое, чаго няма y навуковых выданьнях, але i адсутнiчаюць многiя падзеi, бо iх няма на марках. Кнiга для зацiкаyленых гiсторыяй Вялiкага Княства Лiтоyскага i для фiлятэлiстаy, як дапаможнiк па стварэньню калекцыi.

Апавяданьнi паштовых марак пра Вялiкае Княства

Лявон Карповiч

© Лявон Карповiч, 2023

ISBN 978-5-0060-6209-2
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

Незвычайнае акно y Гiсторыю
Для незаангажаванага чалавека паштовая марка-гэта маленькi кавалачак паперы, якi служыць для выкананьня паштовай аплаты, а для фiлятэлiста марка – гэта ня толькi прадмет для калекцыянаваньня, але крынiца ведаy. Маркi могуць ня толькi выклiкаць цiкаyнасьць, але быць нават мастацкiмi цудамi.
Паштовыя маркi адлюстроyваюць ня толькi развiцьцё сiстэм пiсьмовай пошты за апошнiя два стагодзьдзi, але яны таксама адлюстроyваюць увесь спэктр гiсторыi, мастацтва i культуры, пачынаючы з пачатку нашай глябальнай цывiлiзацыi, погляды i стылiстыку свайго часу.
Гэты маленькi кавалачак паперу – паштовая марка – ня толькi yводзiць краiну y каталёгi цэлага сьвету, робiць яе больш вядомай, але становiцца сымбалем трываласьцi народу, сьведчаньнем яго iснаваньня.


25 гадоy першай Беларускай паштовай марцы. Канвэрт пошты Беларусi, выдадзены y 2017

У гэтых апавяданьнях маркi становяцца незвычайным вакном у гiсторыю краiны, у якой мы жывем, запрашаюць нас паслухаць паданьнi пра таямнiчае i чароyнае Вялiкае Княства… Яны раскажуць пра багатую, шматслаёвую, захапляльную Гiсторыю праз займальныя, часта прыгожыя, а часам i эксцэнтрычныя знакi паштовай аплаты. У той жа час трэба yлiчыць, што паштовая марка не адлюстроyвае yвесь спэктр жыцьця. Яе зьмест залежыць найперш ад дзяржаyнага ладу краiны, ад самасьвядомасьцi яе грамадзян, бо праект маркi ствараецца чалавекам i друкуюць марку y дзяржаyных выдавецтвах. Таму тут дадзена слова ня толькi Беларускiм маркам, як было задумана, але i маркам iншых краiн, якiя апавядаюць пра Вялiкае Княства, бо адпаведных Беларускiх мрак няма… Паштовыя маркi Беларусi маюць вельмi кароткую гiсторыю i колькасьць выдадзеных паштовых марак малая, недастатковая, каб адлюстраваць усю гiсторыю Вялiкага Княства. У кнiзе ёсьць апавяданьнi пра малазначные падзеi i адсутнiчаюць некаторые вельмi значныя, бо yсё залежыць ад таго, цi былi гэтыя падзеi адлюстраваныя на паштовых марках цi не…
Яшчэ асаблiвасьць гэтых апавяданьняy такая, што яны бясконцыя, бо Гiсторыя Вялiкага Княства жывая, папаyняецца новымi зьвесткамi, новымi адкрыцьцямi, новымi выданьнямi марак… І новыя маркi будуць апавядаць новыя гiсторыi цi дапаyняць ужо расказаныя. І гэта будзе матэрыял для наступнай кнiгi апавяданьняy паштовых марак…

Папараць-кветка Гiсторыi Народу
Далёка тое, што ёсьць, i глыбока-глыбока: хто дастане яго?
(Эклезiяст 7:23)
Вялiкае Княства… Вялiкае Княства нарадзiлася на нашай зямлi y вынiку многавекавога падарожжа нашых продкаy па пакручастаму шляху Гiсторыi, дасягнула найвышэйшага росквiту, стаyшы yзорам для iншых, заняпала i зьнiкла, разадраная кiпцюрамi зайздросных i драпежных суседзяy. Але ня зьнiкла бясьсьледна, на што разьлiчвалi ворагi, а стала для сваiх нашчадкаy таямнiчай папараць-кветкай Гiсторыi Народу… І хто знаходзiць гэтую папараць-кветку, пачынае разумець мову сваiх продкаy, перад iм раскрываецца yся прыгажосьць роднай зямлi i сэрца напаyняецца любоy да Радзiмы…
Любоyю да Радзiмы напiсаны Палянэз Агiнскага Ля-мiнор…


Палянэз «Разьвiтаньне з Радзiмай». Блёк пошты Бенiну, выдадзены y 2015

У картушы надпiс на францускай мове: 250-годзьдзе з дня нараджэньня Мiхала Клеафаса Агiнскага, кампазытара, пiсьменьнiка i дыплямата (1765—1833). На полi блёку yверсе слова POLONEZ, нiжэй – ноты i фрагмэнт Рацлавiцкай панарамы (Бiтва пад Рацлавiцамi 4 красавiка 1794).
Словы да Палянэзу напiсаy Сокалаy-Воюш. Там ёсьць такiя радкi:
Сонца праменьне стужкай вузкай
Ператкала помны вечар.
Край бацькоyскi, край мой Беларускi,
Я табе кажу на разьвiтаньне:
«Да спатканьня, да сустрэчы».
Постаць на ростанях краiны.
Ранiць думкi шлях абраны.
Прагне сэрца y родныя мясьцiны
I Радзiмы вобраз ажывае
Растрывожанаю ранай.
Волi прагнуць волi,
Воля сьвет i доля.
Бронi звон ды конi,
Конi – клiч «Пагонi».
Крочым з багны ночы,
З ночы шлях прарочы.
Зноy залунае наш штандар,
Палыхне yначы пажар,
I паходнаю трубой
Зноy паклiча нас з табой
на мужны бой
Мая Радзiма
край адзiны.
Да яго з выгнаньня
Шлях вяртаньня шлях змаганьня.

Вясна. Зараджэньне, нараджэньне, дзяцiнства, юнацтва (ад пачатку па XIV стагодзьдзе)

Спачатку былi… шляхi-дарогi
Шляx – тaкcaмa вялiкaя дapoгa, aлe мae знaчэньне бoлeй шыpoкae i yжывaeццa y caмым paзнacтaйным cэнce. Мoжa пpaлягaць нe тoлькi пa зямлi, a i пa вaдзe – вoдны шляx, нaвaт пa нeбe – Млeчны Шляx, шляx дa iншыx плянeт – зopны шляx. Ёcць яшчэ жыцьцёвы шляx, бaявы шляx, гicтapычны шляx, a тaкcaмa – шляx як нaпpaмaк дзeйнacьцi, cпocaб i cpoдaк, якiмi дacягaeццa мэтa. Васiль Вiтка

Сонечны Падарунак з Глыбiнi Стагодзьдзяy
Звычайна гiсторыя краiны y кнiгах пачынаецца з датаy i падзеяy. Я пачну Гiсторыю нашай краiны з сонечнага каменя – Сонечнага Падарунку з Глыбiнi Стагодзьдзяy. Так называе бурштын старажытнарымскi вучоны Плiнi Старэйшы y сваёй «Натуральнай гiсторыi» згодна з легендай аб тым, што бурштын нараджаецца з сонечных прамянёy. Пра бурштын iснуе мноства легендаy у многiх народаy. Грэкi называлi бурштын электронам – па назве зоркi Электра з сям'i Плеяд y Сузор'i Цяляцi. У старажытных грэкаy бурштын выклiкаy асаблiвую цiкавасьць сваёй здольнасьцю электрызацыi.
Самае раньняе пiсьмовае yпамiнаньне пра бурштын – клiнапiс на абелiску Х стагодзьдзя да Р.Х., якi знаходзiцца y Брытанскiм музэi.
Бурштын – адзiн з першых каштоyных камянёy, што здабывалi i выкарыстоyвалi як упрыгожваньне i як лекавы сродак нашы продкi яшчэ y часы палеалiту (450—12 тыс. да Р.Х.).


Бурштын. Марка пошты Беларусi, выдадзеная y 2009. Марка Латвii, выдадзеная y 2020

У легендах бурштын найчасьцей узгадваецца як сьлёзы цi то з нагоды гора, цi то з нагоды радасьцi. Але насамрэч вучоныя кажуць, што бурштын – гэта сьлёзы дрэy у выглядзе смалы, што «плакалi» мiльёны гадоy таму i якiя застылi, утварыyшы сонечны камень.
Бурштын называлi золатам Поyначы, золатам Славянскiм або золатам Прыбалтыкi за яго лекавыя yласьцiвасьцi, за яго прыгажосьць i лёгкасьць у апрацоyцы i за легендарныя магiчныя yласьцiвасьцi. І з гэтай нагоды бурштын набыy яшчэ i уласьцiвасьць тавару.
Бурштынавы шлях упершыню згадвае «бацька гiсторыi» Герадот (484 – 425 да Р.Х.), хаця шлях дзейнiчаy за тысячагодзьдзi да яго нараджэньня: вырабы з балтыйскага бурштыну былi знойдзены y грабнiцы Тутанхамона. Напрыканцы I тысячагодзьдзя да Р.Х. з пашырэньнем гегемонii Рыма y Мiжземнамор’i найбольш важным стаy вываз бурштыну па Вiсьле – Бурштынавы шлях, якi меy адгалiнаваньне на Заходнi Буг, а з II стагодзьдзя да Р.Х. пралягаy гандлёвы Бурштынавы шлях або Вялiкi сонечны шлях i па Дзьвiне i па Нёмне, аб чым пiша Кулакоy Уладзiмiр у кнiзе «Нёманскi Бурштынавы шлях у эпоху вiкiнгаy». Заходняя Дзьвiна была добра вядомая старажытным грэкам i рымлянам i называлася Эрыдан, Рубон, Дуна або Дзiна.


Бурштынавы шлях паводле Абрагама Артэлiуcа з XVI стагодзьдзя. Блёк пошты Польшчы, выдадзены y 1993

Гiсторыкi выказваюць думку, што гэта Рымскi iмпэратар Нэрон (37—68) -неyтаймаваны тыран i неабмежаваны марнатраyца – загадаy нейкаму свайму цэнтурыёну наладзiць пастаyкi бурштыну з Балтыкi y Рым…

Камень з агнём у жылах
Бурштын i вырабы з бурштыну насельнiцтва нашых земляy атрымоyвала з Прыбалтыкi y абмен на крэмневыя прылады працы.


Першыя крэмневыя прылады працы. Марка пошты Джэрсi, выдадзеная y 2010

Крэмневыя прылады працы y вялiкай колькасьцi i высокай якасьцi вараблялiся, пачынаючы з ІІІ тысячагодзьдзя да Р.Х. у Краснасельскiм комплексе (цяпер Ваyкавыскi раён Гродзенскай вобласьцi) па здабычы i вырабу крэмневых вырабаy.


Крэмень. Марка пошты Беларусi, выдадзеная y 2009

Па падлiках археолягаy тут было выкапана да некалькi тысяч шахтаy. Шахты захавалiся да цяперашняга часу i y пасёлку Краснасельскiм створаны музэй пра жыцьцё нашых далёкiх продкаy. Ca здабытага з кожнай выпрацоyкi можна было змайстраваць да сотнi сякер i iншых прылад. Яны y асноyным прызначалiся для абмену.


Крэмневая шахта. Марка пошты Вялiкабрытанii, выдадзеная y 2017

Бурштынавы скарб у сонечнае Мiжземнамор'е перавозiлi спачатку на лодках, а цягам стагодзьдзяy па нашым рэкам ужэ плылi гандлёвыя снеккары i кнорры, часам ваенныя суровыя драккары скандынаваy з галовамi цмокаy на носе карабля ды рымскiя анерарыi, астаyляючы сьляды на шляху свайго падарожжа.


Драккар вiкiнгаy. Марка пошты Сьера Леонэ, выдадзеная y 2019

Многа такiх «сьлядоy» засталося y выглядзе манэт. Найбольш раньнiя знаходкi належаць да часоy Аляксандра Македонскага i яго нашчадкаy. На Ашмяншчыне вядомая нават знаходка тэтрадрахмы Пiлiпа Другога – бацькi Аляксандра. Гэта срэбраная манэта, адбiтая y IV стагодзьдзi да Р. Х. Трапляецца i Пталямееyскi Егiпет ІІІ стагодзьдзя да Р.Х., а таксама манэты рэспублiканскага Рыму ІІ стагодзьдзя, яшчэ да Цэзара. Зрэдку – манэты грэцкiх калонiяy на Чорным моры: Ольвii, Пантыкапею.


Тетрадрахм Пiлiпа Другога з галавой Зеyса. 359 – 336 да Р. Х. Марка пошты Грэцыi, выдадзеная y 1956

Бурштынавы шлях заняпаy толькi y сярэднявечча, калi зменшыyся попыт на бурштын i Прычэрнамор'е было захоплена мусульманскай Турцыяй. Але гандаль таварамi не прыпыняyся i на зьмену Бурштынаваму шляху прыйшоy Шлях «з варагаy у грэкi», якi праiснаваy па XII стагодзьдьдзе. На тэрыторыю нашай краiны прыпадала важная частка гэтага шляху праз балтыйска-чарнаморскi водападзел, якi трэба было пераадольваць па сушы. Караблi перацявалi, валаклi па напрамку, якi злучаy Дзьвiну з Дняпром. Валокi бралi пад кантроль ураднiкi, якiя займалiся зборам «валочнага» падатку-мыта. У такiх месцах yзьнiклi першыя гарады i дзяржавы на нашых землях: Полацкае княства на Заходняй Дзьвiне, Смаленскае-на Дняпры i Тураyскае-на Прыпяцi.


Старажытныя гандлёвыя шляхi. Счэпка «Шлях з варагаy у грэкi». Высадка скандынаyскiх маракоy. Славяне на баявой ладзьдзi. Сумесны выпуск Украiны i Эстонii y 2003

На верхняй марцы манэта дацкага караля Свэнда Эстрыдсена, а y нiзе маркi надпiс «Полоцьк». На нiжняй марцы срэбная манэта князя Уладзiмiра Сьвятаслававiча.
Апiсаньне маршруту ёсьць у «Аповесьцi часовых гадоy» i y творы бiзантыйскага iмпэратара Канстанцiна VII Чырвонага «De administrando imperio» («Аб кiраваньнi iмпэрыяй»; складзена y 943—953). Узьнiк у канцы IX – пачатку X стагодзьдзяy, заняпаy у 1204, пасьля разбурэньня крыжакамi Канстантынопалю, у вынiку чаго цэнтар сьветавога гандлю перамясьцiyся y Вэнэцыянскую рэспублiку, што вядзе да яе росквiту i страты Кiевам i Полацкам свайго стратэгiчнага значэньня. Купцы, якiя дабiралiся y Канстантынопаль за 40—50 дзён, везьлi y Бiзантыю хлеб, рамёствы, срэбра y манэтах, рабоy, футра, мёд, воск, а таксама тавары са Скандынавii i Прыбалтыкi (зброю, бурштын). З поyдня па Дняпры везьлi вiно, спэцыi, садавiну, дарагiя тканiны, ювэлiрныя вырабы, шкляны посуд. Дарэчы, нашы продкi пiсалi i на васковых таблiчках.


Байдак. Казацкая «Чайка». Маркi пошты Украiны, выдадзеныя y 1999

Бiзантыйскi iмпэратар Канстанцiн Багрянародны (905—959) расказвае: «Славяне, падуладныя Русi, iмёны крывiчы i лучаны, а iншыя славяне сякуць дрэвы на лодкi y зiмовы пэрыяд, апрацоyваюць iх, а калi надыходзiць час, калi растане лёд, апускаюць у блiжэйшыя азёры. І як толькi iх спускаюць у Дняпро, яны iдуць па гэтай рацэ, прыходзяць у Кiеy…».
Цiкава, цi могуць маркi расказаць, што адбывалася вакол нас y сьветавой гiсторыi?

P.S. Падарожжа y сьветавую гiсторыю

Мэсапатамiя – калыска чалавецтва
Ужо з пачатку 4 тысячагодзьдзя да Р.Х. на землях Мэсапатамii (Мiжрэчча) узьнiкла калыска, асяродак найбольш старажытнай цывiлiзацыi. Культура Мэсапатамii прынесла чалавецтву пiсьменнасьць, заканадаyства, эпiчную паэзiю, кола… Тут у Мэсапатамii магчыма быy райскi сад Эдэм, у якiм жылi першыя створаныя Богам людзi Адам i Ева, а каля 1850—1750 гадоy перад нараджэньнем Хрыста, цi каля 4000 тысяч гадоy таму, жыy Бiблейскi Абрам. Роднай мясьцiнай Абрама быy Ур на пагранiччы памiж сучаснымi Іракам i Кувэйтам на поyнач ад Пэрсiдзкай затокi. Адлюстравана гэта месца на марцы Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублiкi, прысьвечанай Мэсапатамскай цывiлiзацыi, дзе кругам вылучаны Ур.


Мэсапатамская цывiлiзацыя. Блёкi пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублiкi, выдадзеныя y 2012

Мэсапатамская цывiлiзацыя праiснавала па 12 кастрычнiка 539 да Р.Х., калi Пэрсiдзкае войска захапiла Бабiлён i настаy канец гiсторыi Старажытнай Мэсапатамii, як палiтычна самастойнага рэгiёну.
Перад стваральнiкамi падобных марак паyстала вельмi складанае заданьне, што адлюстраваць на марцы, каб найдасканалей перадаць сутнасьць цывiлiзацыi… Як у iх атрымалася, вырашайце самi.

Цывiлiзацыя фараонаy i пiрамiд
Старажытны Егiпет займаy тэрыторыю y далiне i дэльце Нiлу y Паyночна-Усходняй Афрыцы. Праiснавала Эгiпецкая цывiлiзацыя з канца 4 тысячагодзьдзя да Р.Х. да 332 да Р.Х., калi Егiпет заваяваy Аляксандр Македонскi.


Эгiпецкая цывiлiзацыя. Блёк пошты Сан-Тамэ i Прынсiпi, выдадзены y 2008 i блёк пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублiкi, выдадзены y 2012

Культура Эгiпецкай цывiлiзацыi застаецца адной з самых загадкавых i таямнiчых у сьвеце. У 1280 да Р. Х. Маiсей выводзiць свой народ з Эгiпту i каля 1280—1240 атрымлiвае Дзесяць Божых Запаведзей на гары Сiнай.
У 1995 у рамках 100-годзьдзя кiно y Танзанii была апублiкаваная сэрыя паштовых марак i блёк, якi паказвае амэрыканскага акцёра Тэадора Робертса y вобразе Майсея y фiльме «Дзесяць Запаведзяy», якi дэманстраваyся y 1923. Майсей назiрае, як Бог пiша Запаведзi на каменных плiтах.


Дзесяць Запаведзяy. Кадар з фiльму. Блёк пошты Танзанii, выдадзены y 1995

Краiна Арыяy
У наш час працягваюць сваё iснаваньне дзьве старажытныя цывiлiзацыi – iндыйская i кiтайская. Індыйская цывiлiзацыя yзьнiкла прыблiзна y 3 тысячагодзьдзi да Р.Х. i разьвiвалася y далiне рэк Інд i Ганг. Ужо y старажытнасьцi аб Індыi ведалi як пра «краiну мудрацоy». Яе жыхары першымi y сьвеце навучылiся вырошчваць рыс, бавоyнiк, цукровы трысьнёг, першымi пачалi разводзiць хатнюю птушку. Індыя падаравала сьвету лiчбы, вядомыя як «арабскiя», таму што перайшлi праз пасярэднiцтва арабаy, дзесятковую сыстэму рахунку, а таксама такую вялiкую гульню, як шахматы. Каставая сыстэма забясьпечвала захаваньне рэлiгii iндуiзму i на працягу стагодзьдзяy забясьпечвала стабiльнасьць iндыйскай цывiлiзацыi. Незвычайна важная асаблiвасьць Індыйскай цывiлiзацыi – вiдавочная зьвернутасьць да Сусьвету i адначасова да yнутранага сьвету чалавека, надзвычайную «прасякнутасьць» пачуцьцём каханьня…
На блёках адлюстравана Цывiлiзацыя далiны Інда, або Харапская цывiлiзацыя, названая y гонар старажытнага горада Харапа, – цывiлiзацыя бронзавага веку, тэрыторыя якой распасьцiралася вакол далiны ракi Інд (сучасны Пакiстан i яго навакольлi) прыкладна з 2600 да Р.Х. да 1900 да Р.Х.– першы пэрыяд Індыйскай цывiлiзацыi.


Цывiлiзацыя далiны Інда, або Харапская цывiлiзацыя. Блёкi пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублiкi, выдадзеныя y 2012

Паднябесная цывiлiзацыя
Цывiлiзацыя y Старажытным Кiтаi склалася прыблiзна на мяжы 3—2 тысячагодзьдзяy да Р.Х. i, захаваyшы пераемнасьць традыцый, адметных рыс духоyнай i матэрыяльнай культуры, працягвае iснаваць у сучасны пэрыяд. Кiтайскае грамадзтва сфармiравалася y басэйне ракi Хуанхэ (Жоyтай ракi). Найстаражытнейшым знойдзеным формам кiтайскага пiсьма 1600 гадоy. Падчас праyленьня першага iмпэратара y III стагодзьдзi да нашай эры пачалося будаyнiцтва Вялiкай сьцяны (фартыфiкацыйная сыстэма), якая праiснавала да 16 стагодзьдзя, асноyнай яе функцыяй была абарона дзяржавы ад набегаy iншых народаy. Кiтайцы лiчылi, што iх краiна знаходзiцца y цэнтры сьвету. Улада iмпэратара была рэлiгiйна санкцыянаваная, а яго называлi сынам неба.


Кiтайская цывiлiзацыя. Блёкi пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублiкi, выдадзеныя y 2012

Прадаючы паперу, шоyк i фарфор, Кiтай праславiyся на yвесь старажытны сьвет. Для гандлю кiтайцы выкарыстоyвалi Шаyковы шлях, заснаваны y II стагодзьдзi да Р. Х. Найважнейшым фiлязофска – этычным вучэньнем, якое стала пануючай рэлiгiяй у Старажытным Кiтаi, было канфуцыянства, стваральнiкам якога на мяжы VI i V стагодзьдзяy да Р.Х. быy мысьляр Канфуцый. Па глыбiнi эстэтычнага i паэтычнага пранiкненьня y быцьцё прыроды Кiтайская цывiлiзацыя, бадай, ня мае сабе роyных. Мае вялiзныя дасягненьнi y навуцы i тэхнiцы. Кнiгi y Кiтаi пачалi друкаваць у ІІ стагодзьдзi, а y Эyропе – у XV. Сучасны Кiтай займае 1-е месца y сьвеце паводле колькасьцi насельнiцтва (1,404 млрд) i па абсягу замежнага гандлю. Краiна характарызуецца i як патэнцыйная звышдзяржава.

Аснова Эyрапейскай культуры
Культура Старажытнай Грэцыi i старажытнага Рыму традыцыйна называецца «антычнай культурай», бо яна была самай старажытнай з усiх вядомых культур у Эyропе y эпоху Адраджэньня (15—16 стагодзьдзi).
Легендарная гiсторыя Старажытнагрэцкай цывiлiзацыi налiчвае амаль 30 стагодзьдзяy, пачынаючы з раньняй Мiнойскай цывiлiзацыi, якая yзьнiкла на Крыце 2800—1100 да Р.Х., заканчваючы Элiнiстычным пэрыядам (323—146 да Р.Х.), калi Грэцыя становiцца лёгкай здабычай для Рымлян, якiя цалкам заваявалi дзяржаву y 147—146 да Р.Х.


Эгейская цывiлiзацыя. Блёкi пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублiкi, выдадзеныя y 2012

Антычная Грэчаская культура стала асновай усёй Эyрапейскай культуры. Менавiта y старажытнагрэчаскай культуры сфармiравалiся адносiны да чалавека як да «меры yсяго iснага», вышэйшай каштоyнасьцi. Першы пераклад Бiблii Старога Запавету быy зроблены з габрэйскай мовы на грэчаскую. Гэты пераклад вядомы як Сэптуагiнта (ад лацiнскага «семдзесят», па легендзе пераклад выконвалi семдзесят вучоных) быy зроблены y Эгiпце для казачнай Александрыйскай бiблiятэкi.
Блёкi прысьвечаныя першаму пэрыяду Старажытнагрэцкай цывiлiзацыi – Эгейскай цывiлiзацыi бронзавага веку y 3000—1000 да Р.Х. на астравах Эгейскага мора, Крыце, у мацерыковай Грэцыi i Малой Азii (Анатолiя).

Рымская цывiлiзацыя
«Наyрад цi знойдзецца чалавек, настолькi легкадумны i абыякавы да навакольнага жыцьця, якi б не зацiкавiyся пытаньнем аб тым, якiмi сродкамi, якiмi прыёмамi палiтыкi рымляне y прамежак меншы 53 гадоy перамаглi амаль усе краiны населенага сьвету i падпарадкавалi iх сваёй адзiнай уладзе, – факт у гiсторыi бяспрыкладны», – адзначаy старажытнагрэцкi гiсторык Палiбiй i меy рацыю.
З невялiкага паселiшча на Тыбры за некалькi стагодзьдзяy вырас магутны горад, якi затым пабудаваy магутную i велiзарную iмпэрыю.
Рымляне былi выдатнымi будаyнiкамi i iнжынэрамi. Яны вынайшлi бэтон, дзякуючы якому маглi yзводзiць у сваiх гарадах велiзарныя будынкi – храмы, тэрмы, амфiтэатры або базылiкi. Ваду з крынiц у блiжэйшых гарах прыносiлi y гарады каменныя аквэдукi. Рымскае права стала yзорам цi правобразам прававых сыстэм многiх iншых дзяржаy.
Антычная Рымская цывiлiзацыя аказала надзвычайнае yзьдзеяньне на культурнае разьвiцьцё чалавецтва. Праiснавала яна каля 12 стагодзьдзяy – прыблiзна з 8 стагодзьдзя да Р.Х. да 476 па Р.Х., да заваяваньня варварамi. Старажытнарымская культура многае пераняла з культуры суседнiх народаy, найбольш у Грэкаy. Галоyнымi iдэаламi Рымскай цывiлiзацыi былi патрыятызм, вернасьць грамадзянскаму абавязку, ушанаваньне багоy, павага да продкаy, выкананьне законаy, перакананьне y богавыбранасьцi рымскага народу i што Рым цэнтар сьвету.


Рымская цывiлiзацыя. Блёкi пошты Гвiнэi-Бiсаy, выдадзеныя y 2003

За сотнi гадоy да нараджэньня Хрыста y Бiблii былi запiсаныя словы прарокаy Ізраiля, якiя прадказвалi Яго прышэсьце. У Старым Запавеце, якi пiсаyся многiмi людзьмi на працягу 1500 гадоy, зьмешчана больш за 300 прароцтваy гэтай падзеi. Першае зь iх выказана з вуснаy Бога y прысудзе зьмею. Гэта быy плян выратаваньня грэшнага чалавека i вяртаньня яму бесьсьмяротнасьцi: «І варожасьць пакладу памiж табою i памiж жанчынаю, i памiж семем тваiм i памiж семем яе: яно будзе бiць цябе y галаву, а ты будзеш джалiць яго y пяту». (Быцьцё 3:15). Прароцтва збылося y Рымскай iмпэрыi. Калi Марыя была yжо цяжарнай, выйшаy загад Рымскага кесара Аyгуста. Дзе хто не жыy, дзеля перапiсу павiнен прыйсьцi y тое месца, дзе жылi яго продкi. Язэп i Марыя паходзiлi з роду цара Давiда, таму павiнны былi iсьцi y Вiфлеем. Пакуль цяжарная Марыя змагла дабрацца да месца, усе дамы былi запоyнены прыйшоyшымi людзьмi. Свабоднай была толькi пячора, куды заганялi авечак у час непагоды. Тут у пячоры, уся мэбля якой складалася зь ясьляy з саломай, нараджаецца Збаyца.
Слова становiцца целам i пасяляецца мiж намi, Бог становiцца чалавекам. Многа разоy у розныя спосабы Бог прамаyляy да чалавека. Цяпер прамовiy да нас праз Свайго Сына!


Божае Нараджэньне з алтара Бад-Вiльдунгена. Конрад фон Зост (1370 – 1422). Марка пошты Парагваю, выдадзеная y 1971

У 386 вучоны Еранiм пасялiyся y Вiфлееме i пачаy перакладаць Бiблiю на лацiнскую мову. Праз 23 гады ён закончыy працу. Вульгата цi «народная» вэрсiя Бiблii Еранiма была адзiнай Бiблiяй да 1609, якой карысталася Рыма-каталiцкая царква.

Бiзантыйская цывiлiзацыя
Бiзантыйская цывiлiзацыя (Усходняя Рымская) паyстала не з Рымскай, нi y якасьцi яе адшчэпку, нi як супрацьлегласьць. Радавод яе на Ўсходзе i паходжаньне y Элiнiстычнай цывiлiзацыi. Можна сустрэць нават меркаваньне, што яна проста працяг Элiнiстычнай, уцiснутай у хрысьцiянства. Бiзантыйская цывiлiзацыя yтварылася y вынiку распаду Рымскай iмпэрыi y 395 i праiснавала каля тысячы гадоy да заваяваньня сталiцы горада Канстантынопаля туркамi y 1453. Назва цывiлiзацыi паходзiць ад назвы заснаванага грэчаскiмi калянiстамi месца Бiзантыя, якi пазьней быy названы y гонар iмпэратара Канстанцiна Канстантынопалем. Бiзантыйцы называлi сябе рамеямi (рымлянамi), а краiну Імпэрыяй рамеяy. У эпоху сярэдневякоyя Бiзантыйская цывiлiзацыя адагравала разам з Кiтайскай вядучую ролю y сусьветным культурным разьвiцьцi. Асновай Бiзантыйскай культуры было хрысьцiянства yсходняга веравызнаньня.


Бiзантыйская цывiлiзацыя. Блёкi пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублiкi, выдадзеныя y 2012

У 313 iмпэратар Канстанцiн выдаy Эдыкт (указ) аб наданьнi хрысьцiянам роyных правоy з усiмi iншымi рэлiгiямi, а y 324 афiцыйна абвясьцiy хрысьцiянства дзяржаyнай рэлiгiяй Рымскай iмпэрыi. Дзень Божага Нараджэньня ад IV веку, часу yстанаyленьня гэтага сьвята, стаy днём асаблiва yрачыстым у сьвеце хрысьцiянскiм.
Найбольш знакамiты помнiк Бiзантыйскай архiтэктуры – храм Сьвятой Сафii y Канстантынопалi (532—537).

Заварожваючая цывiлiзацыя
Майя зьявiлiся y Мезаамерыцы каля 1200 да Р.Х. на тэрыторыi сучасных Мэксыкi, Гандурасу, Гватэмалы, Сальвадору. Да нашых дзён захавалiся рэшткi звыш ста гарадоy Майя. Прыблiзна на мяжы Новай эры Майя стварылi гераглiфiчную пiсьменнасьць. Народы Майя пакiнулi пасьля сябе надзвычай багатую спадчыну y выглядзе yражлiвых будаyнiчых аб'ектаy i археалягiчных артэфактаy. Найбольш вядомы Храм Сонца y Паленке (другая палова 7 стагодзьдзя). Няма адзiнай думкi, па якой прычыне зьнiкла цывiлiзацыя Майя. Найчасьцей згадваюцца клiматычныя катастрофы i гiшпанскiя заваяваньнi. Зьмярканьне гэтай цывiлiзацыi наступiла y 1546 ад Р.Х. пасьля заваяваньня гiшпанцамi паyночнай часткi паyвыспы Юкатан.


Цывiлiзацыя Майя. Блёкi пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублiкi, выдадзеныя y 2012

Пасьля гэтага незалежнымi засталiся толькi майянскiя царствы Петэнскага басэйна. У 1697 Марцiн дэ Урсуа yзяy штурмам сталiцу мая – Таясаль, апошнi незалежны майянскi горад.

Цывiлiзацыя Ацтэкаy
Ацтэкамi называюць iндзейскi народ цэнтральнай Мэксыкi, якi здолеy стварыць адну з найбуйнейшых iмпэрый у дакалюмбавай Амэрыцы. Яны прыбылi y далiну Мэксыкi y XIII стагодзьдзi i заснавалi там горад Тэначтытлан, якi з часам стаy сталiцай. Цывiлiзацыя Ацтэкаy здолела стварыць велiзарную iмпэрыю, канец якой наступiy толькi з прыходам канкiстадораy.
Ацтэкi былi вельмi паэтычным народам. Фiлязофскiмi разважаньнямi аб прыгажосьцi чалавечага жыцьця i каханьня насычаная народная паэзiя y жанры «песьняy – кветак». Разам з гэтым Ацтэкi прыносiлi чалавечыя ахвяры сваiм багам i менавiта ацтэкская цывiлiзацыя yвайшла y гiсторыю як самая крывавая. Для мужчынскага насельнiцтва школьная вучоба была абавязковым заняткам. Гэты народ распрацаваy зорную карту неба.
Памiж 1519 i 1524 гадамi Эрнан Картэс з атрадам у 500 салдат заваяваy i авалодаy тэрыторыяй дзяржавы ацтэкаy. Гэта яму yдалося таму што, яго прынялi за бога Кецалькоатля, якi вярнуyся. Кецалькоатль – богастваральнiк Сусьвету, чалавека i культуры, уладар прыродных стыхiй, заступнiк жрацоy, ведаy i рамёстваy. У 1545 i 1576 гадах успыхнулi дзьве эпiдэмii меркаванага тыфу, якi прывёy да сьмерцi 80% Ацтэкаy.
У цяперашнi час, у вынiку канкiста, ад вялiкай iмпэрыi ацтэкаy засталiся толькi руiны, але y Мэксыцы да гэтага часу жывуць нашчадкi Ацтэкаy, якiя гавораць на старажытнай мове наyатль.


Цывiлiзацыя Ацтэкаy. Блёкi пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублiкi, выдадзеныя y 2012

Цывiлiзацыя «Дзяцей Сонца»
Інкi каля сярэдзiны XII стагодзьдзя стварылi дзяржаву, якая называлася Тавантiнсую – Дзяржава пчол, на тэрыторыi сучаснага Перу. Найбольшае разьвiцьцё iмпэрыi адбылося пасьля 1438, калi yладу атрымаy Інка Пачакуцi. Заняпад адной з самых магутных дакалюмбавых цывiлiзацый адбыyся менш чым праз 100 гадоy.


Крэпасьць Саксайуамана y Куска. Блёк пошты Мазамбiку, выдадзены y 2010

На полi блёку горад Мачу-Пiкчу – таямнiчы горад iнкаy, пабудаваны y сярэдзiне XV стагодзьдзя. У 2007 годзе 100 мiльёнаy чалавек прагаласавалi, каб уключыць Мачу-Пiкчу y сьпiс 7 новых цудаy сьвету.
Інкi лiчылi сонца сваiм галоyным бажаством. Кiраyнiк у iнкаy лiчыyся увасабленьнем бога Сонца на зямлi, таму yсё, да чаго ён дакранаyся, спальвалася. У сувязi з сонечным культам былi вельмi распаyсюджаныя розныя вырабы з золата. Сам тэрмiн «Інка» паходзiць ад слова «Сонца», таму iнкаy называюць «Дзецi Сонца». Інкi не ведалi пiсьменства, таму не iснуе запiсаy пра iх культуру. Амаль усё, што вядома, зьяyляецца заслугай працы археолягаy. Жыхары iмпэрыi, якiх на пiку разьвiцьця было каля 12 млн, займалiся y першую чаргу сельскай гаспадаркай. Яны вырошчвалi бульбу, кукурузу, бавоyну, коку y вельмi складаных клiматычных умовах: высокiя горы, джунглi, пустэчы. Таксама займалiся разьвядзеньнем жывёл – марскiх сьвiнак, лам i альпака – вiд маленькiх вярблюдаy. Найбольшай павагай у грамадзтве карысталiся сьвятары, паэты i фiлёзафы. Інкi былi вельмi добрымi будаyнiкамi. Галоyны храм Сонца y сталiцы Куска yпрыгожвалi залатыя i срэбныя пласьцiны, а y сьвяшчэнным садзе пры iм знаходзiлiся зробленыя з золата i срэбра жывёлы i птушкi y натуральную велiчыню.
Падзеньне гэтай магутнай цывiлiзацыi было вынiкам трох фактараy: уварваньня канкiстадораy, эпiдэмii воспы i грамадзянскай вайны. У 1533 гiшпанцы занялi сталiцу iмпэрыi горад Куска. У 1572 ад рук канкiстадораy загiнуy апошнi правiцель iнкаy. Самая магутная iмпэрыя y Амэрыцы перастала iснаваць.

Узьнiкненьне дзяржаyнасьцi. Полацкая гiсторыя

Гiстарычная дата нараджэньня
Археалягiныя знаходкi пацьвярджаюць, што пасяленьне людзей на месцы Полацкага гарадзiшча iснавала y VII стагодзьдзi да Р. Х. Датай жа першага yпамiну Полацку можна лiчыць 447 год. Пад гэтым годам ангельская беларусiстка Вера Рыч выявiла y скандынаyскiх сагах упамiн пра аблогу Полацку гунамi Атылы: «І прыйшоy конунг Атыла з усiм сваiм войскам да горада, якi завецца Полацкам (Pallteskiu у Сазе). Горад гэты так умацаваны, што яны не ведаюць, як яго yзяць. Была там моцная каменная сьцяна, вялiкiя вежы i шырокiя i глыбокiя равы, а y горадзе было вялiкае войска для яго абароны, i тыя, хто ахоyваy горад, мала баялiся войска конунга Атылы».


900 рокiв «Повiстi минулих лiт». Блёк пошты Украiны, выдадзены y 2013

На марцы намаляваны Нестар Летапiсец (аyтар Аповесьцi) за працай, на палях блёку – падзеi, апiсаныя y Аповесьцi.
У славянскiх летапiсах упершыню Полацак згадваецца y «Аповесьцi мiнулых часоy» пад 862 годам: «Пачаy Рурык раздаваць сваiм людзям гарады: таму – Полацк, таму – Растоy, а таму – Белавозера».

Трагiчны лёс Полацкага князя Рагвалода i яго дачкi Рагнеды
У «Аповесьцi мiнулых гадоy» яшчэ многа зьвестак зьмешчана пра Полацк i наступная пра нялюдзкую i трагiчную падзею пра першага вядомага Полацкага князя Рагвалода i яго дачку Рагнеду, якая атрымала назву «Крывавае вясельле» Ўладзiмiра з Рагнедай.


Рагвалод – князь Полацкi. Марка пошты Беларусi, выдадзеная y 1993

Трывалы хаyрус з маладой Полацкай дзяржаваю быy выгадны як Ноyгараду, так i Кiеву. Шлюб быy добрай падставай для гэтага. Першым заслаy сватоy Кiеyскi князь Яраполк. Рагвалод аддаy сваю прыхiльнасьць мацнейшаму, на ягоную думку, Кiеву. Па бацькавай волi дванаццацiгадовая Рагнеда (у такiм веку дзяyчынка yжо лiчылася тады нявестаю) дала Яраполкавым сватам згоду i пачала рыхтавацца да вясельля.


Рагнеда – князёyна Полацкая. Марка пошты Беларусi, выдадзеная y 1993

І тут заявiлiся сваты з Ноyгараду ад Уладзiмiра. Вось што апавядае пра гэта летапiс: «Запытаyся y дачкi Рагвалод: «Цi хочаш за Ўладзiмiра?» Яна ж адказала: «Не хачу разуцi рабынiча, а Яраполка хачу». «Не хачу разуцi» – бо iснаваy звычай, што маладая жонка перад першай шлюбнаю ноччу здымала з мужавых ног абутак. Аднак тут не проста адмова, але i зьнявага, бо Полацкая князёyна гучна абвясьцiла: жанiх – сын рабынi, а такi бязродны ёй не трэба. Гэта паслужыла падставай для варварскага нападу войскаy Уладзiмiра на Полацк, разбурэньня горада, забойства княжацкай сям’i Рагвалодаy, згвалтаваньня i паланеньня Рагнеды, якая y вынiку мусiла стаць жонкай Уладзiмiра, Наyгародзкага, а потым Кiеyскага князя.


Князь Уладзiмiр Вялiкi. Блёк пошты Украiны, выдадзены y 2000

У 2000 годзе Белпошта выпусьцiла сэрыю «Беларускi балет», аформленую мастаком Андрэем Гапiенка, якая складаецца з маркi i паштовага блёка. На блёку намаляваная сцэна з балету «Страсьцi» («Рагнеда») Андрэя Мдыванi, выкананая па фатаграфii, на якой адлюстраваны акцёры Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатру оперы i балету Рэспублiкi Беларусь.


Страсьцi Рагнеды. Беларускi балет. Блёк пошты Беларусi, выдадзены y 2000

Рагнеда нарадзiла ад Уладзiмiра сыноy Ізяслава, Яраслава (яго потым назавуць Мудрым), Мсьцiслава i дачок Прадславу i Прамiславу. «Аднаго разу, – сьведчыць летапiс, – калi Ўладзiмiр прыйшоy да яе i заснуy, яна наважылася зарэзаць яго. І надарылася яму y тую хвiлю прачнуцца, i схапiy ён яе за руку. І сказала яна з жалем: „Ты бацьку майго забiy i зямлю ягоную паланiy дзеля мяне, а цяпер не любiш мяне з гэтым дзiцем“. І загадаy ёй прыбрацца па-царску, як перад шлюбам, i сесьцi y хораме на белым ложы, а ён прыйдзе i заб'е яе. Яна па словах мужавых i зрабiла. І дала y рукi сыну свайму Ізяславу аголены меч i навучыла: „Як зойдзе твой бацька, скажы яму: не думай, што ты адзiн тут“. І yчынiy так Ізяслаy. Уладзiмiр жа прамовiy: „А хто ведаy, што ты тут“. І апусьцiy ён меч i, склiкаyшы баяраy, расказаy iм усё. Яны ж парадзiлi: „Не забiвай яе дзеля гэтага дзiцяцi, а аднавi яе бацькаyшчыну i дай ёй з сынам сваiм“. І пабудаваy Уладзiмiр горад, аддаy яго iм i назваy горад гэты Ізяслаyлем. І з таго часу yзьнiмаюць меч Рагвалодавы yнукi супраць унукаy Яраслававых».
На марцы, прысьвечанай Заслаyю, у левым нiжнiм куце адлюстраваны помнiк Ізяславу i Рагнедзе. Маленькi Ізяслаy мужна баронiць мацi ад разьюшанага Ўладзiмiра, засланяючы яе сабой.


Заслаyе. Марка пошты Беларусi, выдадзеная y 2014

Марка насычана iнфармацыяй. Фон левай часткi – гэта мiнiяцюры Радзiвiлаyскага летапiсу: замах Рагнеды на Вялiкага князя Кiеyскага Уладзiмiра i Уладзiмiр хоча пакараць Рагнеду, але на яе абарону паyстае Ізяслаy. Фон правай часткi – старажытнае гарадзiшча «Замэчак» з памятным крыжам. Паверх фонаy знаходзяцца вiдарысы: помнiк Ізяславу i Рагнедзе, касьцёл Найсьвяцейшай Дзевы Марыi, Герб Заслаyя, Кальвiнскi Збор i руiны Замкавай брамы з шыльдай.

Прамень хрысьцiянства
Ізяслаy (980—1001), не гледзячы на кароткае жыцьцё, вельмi многа зрабiy для Полаччыны. Менавiта яго летапiсцы называюць кнiжнiкам, бо ён увёy у Полацку пiсьменства i навучаньне грамаце. Пячатка з ягоным iмем лiчыцца сама даyнiм помнiкам беларускага пiсьменства i другiм па часе ва yсiх усходнiх Славянаy. Пачынаючы зь яго, усе нашчадкi Рагвалода нязьменна называлi сябе Рагвалодавiчамi. У 992 князь Ізяслаy заснаваy у Полацку эпархiю (вялiкую царкоyную акругу), чым засьведчыy самастойнасьць Полацкага княства. Рагнеда i Ізяслаy сталi першымi хрысьцiянамi y Полацкiм княстве. З часам Рагнеда вырашыла прысьвяцiць сябе Хрысту i стала першаю на yсходнеславянскiх землях манашкаю, прыняyшы iмя Анастасii.
Асабiстым знакам Ізяслава быy трызуб з крыжападобнай вяршыняй сярэдняга зубца. У сучаснай геральдыцы трызуб Ізяслава yвасоблены y гербе горада Заслаyя (Мiнскi раён, Мiнская вобласьць, Беларусь).


Герб Заслаyя. Марка пошты Беларусi, выдадзеная y 2004

Існуе легенда, што Торвальд Вандроyнiк (950, Ісьляндыя – 1002, Полацк, Беларусь) – легендарны хрысьцiянскi мiсiянэр, падарожнiк, чые паходы апiсваюцца y Ісьляндзкай «Сазе аб хрышчэньнi», у 986 разам са сваiм паплечнiкам Стэyнiрам Таргiльсанам, рухаючыся праз Кенугард (Кiеy) па Непры (Дняпры), прыбыy у Полацк. Ім была пабудавана царква i адкрыты манастыр Сьвятога Яна Хрысьцiцеля y Полацку, дзе Торвальд памёр, як мяркуецца, пасьля 1002. («?orvaldr anda?ist ? R?ss?a, skammt frа Palteskju. ?ar er hann grafinn ? fjalli einu, at kirkju Jоhannis baptist?, ok kalla ?eir hann helgan». Торвальд памёр у Русi, непадалёк ад Палтэск'я. Там ён пахаваны y адной гары, пры царкве Яна Прадцечы, i называюць яго Сьвятым).
25 верасьня 1992 года поштай Рэспублiкi Беларусь быy выпушчаны марачны блёк i канвэрт першага дня (КПД) у гонар 1000-годзьдзя Полацкай эпархii i Праваслаyнай царквы на Беларусi. Варта заyважыць, што падзел хрысьцiянства або Вялiкi раскол – распад да таго часу адзiнай хрысьцiянскай царквы на дзьве часткi адбыyся y 1054.
На канвэрце малюнак пляну Полацку, складзены па карце 1579 сакратаром Стэфана Баторыя Станiславам Паховiчам. На фоне пляну рэканструкцыя Полацкай Сафii. На полi блёку фрэска з Спаса-Перамяненскай царквы «Сьвяты, якi молiцца», i выява Спаса-Перамяненскай царквы. На марцы – Крыж Эyфрасiньнi Полацкай.


Канвэрт першага дня з блёкам y гонар 1000-годзьдзя Полацкай эпархii, выдадзены y 1992

Легендарны Усяслаy Чарадзей
Пасьля нечаканай i таямнiчай сьмерцi Ізяслава y 1001 Полацкi пасад заняy трынаццацiгадовы Брачыслаy Ізяславiч (990-я – 1044) – князь Полацкi (1001—1044), сын Ізяслава, унук Рагнеды. Яго княжаньне адзначылася бiтвай на Судоме з родным дзядзькам Кiеyскiм князем Яраславам, якi атрымаy прозьвiшча «Мудры». Вынiкi бiтвы супярэчлiва перадаюцца y летапiсах, але Яраслаy прызнаy самастойнасьць Полацку. У Ісландзкай «Сазе пра Эймунда» распавядаецца, што конунг Эймунд, якi yдзельнiчаy у бiтве, захапiy у палон жонку Яраслава Інгегерду. У якасьцi выкупу Полацк атрымаy у валоданьне Вiцебск i Усьвят, атрымаyшы магчымасьць кантраляваць валокi. Фактычна гэта была перамога.


Яраслаy Мудры на блёку, выдадзеным поштай Украiны y 1999

Існуе меркаваньне, што Брачыслаy заснаваy горад Браслаy, хоць археолягi лiчаць, што Браслаy iснаваy задоyга да гэтай даты.


Браслаy. Марка пошты Беларусi, выдадзеная y 2002

Браслаy упершыню згадваецца пад 1065 у «Хронiцы» Мацея Стрыйкоyскага.
З 1001 да 1044 у Полацку валадарыy Брачыслаy, а пасьля ягонай сьмерцi да 1101 найслаyнейшы з Полацкiх князёy сын Брачыслава Усяслаy, якога назвалi Чарадзеем.
Выкарыстаyшы мiрныя часы, Усяслаy узводзiць храм Сьвятой Сафii, каб аддаць пашану Богу i паказаць роyнасьць Полацку з Ноyгарадам i Кiевам. На малюнку канвэрта паказаны выгляд Сафii y тыя часы.
У Полацкай Сафii, пабудаванай у 1044 – 1066, увасобленая моц i yплывовасьць Полацкага княства. Сабор Сьвятой Сафii быy галоyным грамадзкiм будынкам у горадзе. Шмат разоy перабудоyваyся i дайшоy да нас у выглядзе, набытым у ХVІІІ стагодзьдзi.


Усяслаy Чарадзей. Марачны канвэрт, выдадзены поштай Беларусi y 2001

На паштовым блёку Рэспублiкi Беларусь на левай марцы адлюстраваны сучасны выгляд Полацкай Сафii. На полi блёку зьлева выгляд Полацкай Сафii y часы Усяслава Чарадзея; каменны абразок 12 стагодзьдзя з Сьвятымi Канстанцiнам i Аленай, знойдзены археолягамi y Полацку; плян Полацкай Сафii.


Архiтэктура Беларусi. Праваслаyныя храмы. У абарачэньнi з 22 лютага 2012

Белпошта зьдзейсьнiла некалькi выданьняy паштовых марак з выяваю Полацкай Сафii. У тым лiку маляyнiчы блёк, выдадзены y 2016.


Сафiйскi Сабор у Полацку. Блёк пошты Беларусi, выдадзены y 2016

У 1065 мiрнае жыцьцё закончылася. Князь з дружынаю зьдзейсьнiy паходы на Пскоy i Ноyгарад, вёy шматлiкiя бiтвы з Кiеyскiм княствам. 3 сакавiка 1067 адбылася Бiтва на Нямiзе, адна з самых крывавых у нашай старажытнасьцi. З гэтым зьвязана першае yпамiнаньне пра Менск, як пра горад Полацкага княства. Летапiсны збор «Русь» i «Аповесьць мiнулых гадоy» апавядаюць пра разгром горада падчас ваеннага паходу трох Кiеyскiх князёy Яраславiчаy на землi Полацкага князя Усяслава i пра Бiтву на рацэ Нямiзе памiж Кiеyскiмi i Полацкiмi дружынамi.
3 сакавiка 2017 года Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь выпусьцiла y абарачэньне паштовы блёк «950 гадоy з часу першага пiсьмовага yпамiнаньня Менску». У аснове маркi – мiнiяцюра Радзiвiлаyскага летапiсу «Бiтва на рацэ Нямiзе». У аснове спэцштэмпэля – пячатка першага Менскага князя Глеба Усяславiча.
Нямiгская бiтва глыбока yразiла не толькi сваiх суайчыньнiкаy. Рэха яе праз 120 гадоy адбiлася y «Слове пра паход Ігараy» вобразам жудаснай крывавай малацьбы:
«На Нямiзе голавы сьцелюць снапамi,
харалужнымi малоцяць цапамi,
жыцьцё кладуць на таку зьлюцела,
веюць галаву ад цела.
Нямiгi крывавыя берагi
не збожжам былi засеяны зноy —
засеяны косьцьмi рускiх сыноy» (Пераклад Рыгора Барадулiна).


950 гадоy з часу першага пiсьмовага yпамiнаньня Менску. Блёк пошты Беларусi, выдадзены y 2017

Ілюстрацыяй да радкоy з «Слова пра паход Ігараy» добра адпавядае карцiна Мiхася Фiлiповiча «Бiтва на Нямiзе».


Бiтва на Нямiзе (1922). Мiхась Фiлiповiч (1920—29). Нацыянальны мастацкi музэй Рэспублiкi Беларусь. Марка пошты Беларусi, выдадзеная y 2002

Вераломна захоплены y палон Усяслаy Чарадзей цудоyным чынам становiцца на чале Кiеyскага княства, але пакiдае высокую пасаду i вяртаецца y родны Полацк. Але i y родным Полацку спакою князь не знайшоy. У тым жа годзе Ізяслаy прымусiy яго зьбегчы з гораду. Толькi y 1071 вярнуy ён сваё княжаньне y Полацку i зноy стаy гаспадаром Полаччыны. Кiеyскiя князi не пакiдалi i далей Усяслава Чарадзея y спакоi, але сiл вярнуць Полацкiя землi y iх не хапала, а Усяслаy на Кiеyскi прастол не прэтэндаваy. Да самай сьмерцi yладарыy ён у родным княстве. Дзякуючы вайсковаму майстэрству i мудраму кiраyнiцтву Ўсяслава з 1084 да самай яго сьмерцi (1101) Полацкае княства iснавала бяз войнаy. Доyгае, больш чым паyвекавое, валадарства гэтага князя было пэрыядам эканамiчнага i палiтычнага росквiту Полацкiх зямель. Акрамя сталiцы Полацкая зямля налiчвала паyтара дзясятка гарадоy: Вiцебск, Менск, Орша, Заслаyе, Барысаy… Улада Усяслава i яго наступнiкаy, а ён пакiнуy пасьля сябе 6 сыноy, пашырылася ад Нiжняга Падзьвiньня да Балтыйскага мора.
У сярэднявечнай гiсторыi Ўсходняй Эyропы цяжка адшукаць больш велiчную, загадкавую i таямнiчую постаць, чым Полацкi князь Усяслаy Брачыславiч. Таму дата яго сьмерцi зафiксавана y «Слове (Песьнi) пра паход Ігаравы»:
«У год 6609 (1101) памёр Усяслаy, князь Полацкi, месяца красавiка y 14 дзень, у 9 гадзiн дня y сераду. Сумна стала на нашай зямлi. У гэты дзень яна разьвiталася з адным са сваiх лепшых сыноy». («В лето 6609 преставися Всеслав, Полоцкий князь, месяца априля, в 14 день, в 9 час дне, в среду»).
Сотню гадоy пазьней з захапленьнем пiсаy аyтар «Слова пра паход Ігараy» пра Ўсяслава Чарадзея:
«Усяслаy-князь людзям чынiy суды.
радзiy князям гарады,
а сам уночы ваyком рыскаy,
З Кiева пасьпяваy да пеyняy да Тмутараканя,
Хорсу вялiкаму шлях перацiнаy.
Яму y Полацку пазвоняць ютрань рана
y званы сьвятое Сафii.
а ён той звон чуе y Кiеве.
Хоць i вешчую меy душу y дзёрзкiм целе,
Ды часта ад бедаy цярпеy ён».
(Пераклад Рыгора Барадулiна).


800-годзьдзе Слова пра паход Ігараy. Марка пошты СССР, выдадзеная y1985

1 верасьня 2007 адбылося yрачыстае адкрыцьцё першай коннай статуi y Беларусi – помнiка Усяславу Брачыслававiчу (Чарадзею). Аyтары кампазыцыi – скульптары Аляксандр Прохараy, Сяргей Ігнацьеy, Леанiд Мiнкевiч i архiтэктар Андрэй Сакалоy.
Скульптура yяyляе сабой воiна на канi са скурай ваyка на сядле, а побач зь iм ляцiць паляyнiчы сокал. Гэтыя атрыбуты сымбалiзуюць старажытную легенду пра тое, што Усяслаy Брачыслававiч мог пераyвасабляцца то y ваyка, то y сокала, то y аленя. Адлiты помнiк з бронзы, а яго вышыня каля 3,5 мэтраy.
7 мая 2012 года Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь выпусьцiла y абарачэньне канвэрт з арыгiнальнай маркай «1150-годзьдзе першага летапiснага yпамiнаньня Полацку».


Канвэрт з арыгiнальнай маркай «1150-годзьдзе першага летапiснага yпамiнаньня Полацку», выдадзены y 2012

На марцы Крыжаyзьдвiжанскi Сабор Сьвятога-Эyфрасiньнеyскага манастыру. На канвэрце: помнiкi Усяславу Чарадзею, Эyфрасiньнi Полацкай, крывiчам; герб гораду, выгляд Сафiйскага Сабору y XI стагодзьдзi, фрагмэнт гравюры сярэднявечнага Полацку.

Змаганьне з Кiеyскiм княствам
Пасьля сьмерцi Усяслава Чарадзея Полацкае княства было падзелена на шэраг удзельных княстваy. У шасьцi зь iх княжылi сыны Усяслава, якiя вялi памiж сабой барацьбу. Пасад у Полацку ачолiy старэйшы сын Чарадзея Барыс Рагвалод.
У 2002 Пошта Рэспублiкi Беларусь выпусьцiла y абарачэньне марачны канвэрт «900 год. Барысаy». На марцы вiдарыс князя Барыса Усяславiча i год 1102, калi Полацкiм князем быy заснаваны горад Барысаy. На полю маркi знаходзiцца малюнак Рагвалодавага каменя, якi цяпер ляжыць ля Полацкай Сафii. На каменi каля шасьцiканцовага крыжа высечаны словы: «ХС. Нiка. Гi (Госпадзi) помозi рабю своему Борiсу».


«900 год. Барысаy». Марачны канвэрт пошты Беларусi, выдадзены y 2002

Паступова на ролю лiдэра на нашых землях пачало вылучацца Менскае княства. Менскi князь Глеб, паставiyшы мэту пашырэньня межаy сваiх зямель, уступае y супрацьстаяньне з Кiеyскiм князем Уладзiмiрам Манамахам.


Уладзiмiр Манамах (1053—1125). Блёк пошты Украiны, выдадзены y 2003

Падчас паходу на нашы землi y 1119 Манамах захапiy Менск. У вынiку гэтага горад быy далучаны да Кiеyскiх уладаньняy ажно да сярэдзiны ХІІ – пачатку ХІІІ стагодзьдзяy. Глеб Усяславiч, трапiyшы y палон, быy вывезены y Кiеy, дзе y палоне памёр.
Пасьля сьмерцi Манамаха y 1125 на Кiеyскi пасад заступiy старэйшы сын Мсьцiслаy Уладзiмiравiч (1076—1132). Змаганьне з Кiеyскiм княствам працягвалася. Асаблiва вызначыyся 1127 год, калi Кiеyскi князь з хаyрусьнiкамi вялi наступ з чатырох бакоy. Палачане прызналi вяршэнства Кiева. Але гэты акт замiрэньня i падпарадкаваньня так i не вырашыy дынастычных супярэчнасьцяy. Калi y 1229 Мсьцiслаy намерыyся выступiць супраць полаyцаy, то зьвярнуyся да палачанаy супольна выступiць у паход. Насуперак чаканага, Полацкiя князi «з лаянкай» адмовiлiся. У адказ пасьля пасьпяховага паходу супраць качэyнiкаy, Мсьцiслаy накiраваy на Полаччыну сваiх ваяроy. У гэты крытычны пэрыяд Полацкае веча не стала баранiць сваiх князёy i пагадзiлася на мiрнае вырашэньне канфлiкту. Практычна yвесь род Полацкiх князёy быy вывезены y Кiеy, дзе адбыyся сымбалiчны суд Рускiх князёy над Полацкiмi Ізяславiчамi. Паводле выраку, усе прадстаyнiкi дынастыi разам з сем'ямi, былi сасланыя y Бiзантыю, дзе былi прызначаныя на службу y войску.


Сьвятая Сафiя. Марка пошты Турцыi, выдадзеная y 2007

Пакараyшы Полацкiх князёy, Мсьцiслаy атрымаy магчымасьць падпарадкаваць Полацкае княства. Але яго сьмерць у 1132 зноy зьмянiла палiтычную сытуацыю на карысьць Полацку.

Сьвятло Эyфрасiньнi
У гэтым жа 1101, калi памёр Усяслаy Чарадзей, у Полацкiм княстве y сям'i малодшага сына Усяслава Чарадзея Сьвятаслава-Георгiя нарадзiлася дзяyчынка, якой наканавана было стаць знакавай постацьцю для yсяго сьвету. Праyда, гiсторыкi падаюць розныя даты нараджэньня yнучкi Чарадзея- i 1104, i 1110, i 1120… Дзяyчынку назвалi крывiцкiм iмем Прадслава. Калi ёй споyнiлася дванаццаць гадоy i сталi сватацца жанiхi, Прадслава таемна ад бацькоy прыйшла y манастыр i пад iмем Эyфрасiньнi прыняла пострыг, каб служыць Богу i свайму народу. І yсё жыцьцё яна выконвала гэтую службу. Вымольвала y Бога прабачэньне для яе народу, перапiсвала Бiблiю, перакладала кнiгi, адчыняла вучэльнi, манастыры, храмы, вучыла дзетак… У «Жыцii…» апавядаецца, што y сьне Эyфрасiньнi зьявiyся Анёл, як i за руку прывёy яе y прадмесьце Сяльцо i сказаy «Тут належыць быць табе». Эyфрасiньня перасялiлася y Сяльцо i заснавала y iм жаночы Спаса-Эyфрасiньеyскi манастыр.
Тут па даручэньню Эyфрасiньнi меркавана памiж 1152 i 1159 гадамi дойлiд Іаан за трыццаць тыдняy будуе Спаса-Перамяненскую царкву, якую лiчаць вяршыняй дойлiдзтва Полаччыны. У кельлi гэтай царквы прайшла значная частка жыцьця Эyфрасiньнi Полацкай i яе сястры.
Зьнешнi выгляд храма не захаваyся. У 1833 яго перабудавалi да непазнавальнасьцi. У 2015 годзе археолягi yстанавiлi, што храм у першапачатковым выглядзе быy значна большы. У свой час да яго былi прыбудаваны галерэi, а з боку yваходу знаходзiyся крыты ганак – экзанартэкс.


Спаса-Эyфрасiньнеyскi Полацкi манастыр. Сучасны выгляд. Марка пошты Расеi, выдадзеная y 2004

5 студзеня 2001 выйшаy у абарачэньне паштовы блёк «900 гадоy з дня нараджэньня Эyфрасiньнi Полацкай».


Блёк «900 гадоy з дня нараджэньня Эyфрасiньнi Полацкай», выдадзены поштай Беларусi y 2001

На адкрытай старонцы словы з кнiгi «Жыцiе Эyфрасiньнi Полацкай»: «Прыйдзiце yсе, хто жыве ангельскiм жыцьцём у пустэльнях…». Працяг гэтага сказу такi: «i y гарах: старыя – адкiнуyшы немач, маладыя – скачучы, быццам аленi, – сыдзiцеся yсе. Хачу бо даць вам трапэзу з такiх страваy, каб, паеyшы, узьвесялiлi вы свае душы. Бо гэтая трапэза ад страваy нятленных – не тая, што дае асалоду гартанi i чэрава насычае, але тая, што душу весялiць i розум умацоyвае на добрыя дзеi». «Жыцiе Эyфрасiньнi Полацкай» узьнiкла y канцы ХІІ цi y першай палове ХІІІ стагодзьдзя i зьяyляецца асноyнай крынiцай зьвестак пра дзейнасьць i лёс славутай Полацкай асьветнiцы, нябеснай заступнiцы Беларусi. Аyтар Жыцiя невядомы. Справа ад партрэту Эyфрасiньнi сучасны выгляд Спаса-Перамяненскай царквы.
Белпошта яшчэ двойчы прысьвяцiла свае маркi Спаса-Перамяненскай царкве.


Спаса-Перамяненская царква на марках пошты Беларусi, выдадзеных у1992 i 2000

Храм расьпiсаны yнiкальнымi фрэскамi, якiя на 90 працэнтаy захавалiся. Усе роспiсы выкананы y тэхнiцы па сырой вапнавай тынкоyцы, што забяспечыла захаванасць роспiсу. Дзякуючы фрэскам вядомы першапачатковы выгляд царквы i верагодны партрэт Эyфрасiньнi.
Пошта рэспублiкi Беларусь у 2000 сумесна з поштамi Украiны i Расеi выпусьцiла блёк «2000-годзьдзе Хрысьцiянства». На адной з трох марак блёка (пасярэдзiне) знаходзiцца рэпрадукцыя дэталi фрэскi Спаса-Перамяненскай царквы Дэiсус (Дээсiс або Дэiзiс) Хрыстос у Велiчы або Хрыстос Пантакратар на троне з кнiгай.


2000-годзьдзе хрысьцiянства. Блёк сумеснага выпуску поштаy Беларусi, Ураiны i Расеi y 2000

У кастрычнiку 2017 года поштай Рэспублiкi Беларусь быy выпушчаны марачны блёк у гонар 1025-годзьдзя Полацкай эпархii, якi заняy 6-е месца на сусьветным конкурсе марак у Аyстрыi, а яго yрачыстая прэзэнтацыя адбылася y Сафiйскiм саборы y Полацку. Блёк уключае тры маркi, на якiх намаляваны тры праваслаyныя храмы – Сафiйскi сабор i Спаса-Перамяненская царква y Полацку i Дабравешчанская царква y Вiцебску.
На полi блёку фрэскi з Спаса—Перамяненскай або Спаса-Эyфрасiньнеyскай царквы y Полацку, узьведзенай у XII стагодзьдзi. У нiжнiм левым куце Апосталы. Дэталь кампазыцыi Уваход Гасподнi y Іерусалiм. Уверсе – Дэiсус (Дээсiс або Дэiзiс, Хрыстос у Велiчы або Хрыстос Пантакратар на троне з кнiгай i побач Дзева Марыя i Сьвяты Ян Хрысьцiцель). Фрэска y кельлi прападобнай Эyфрасiньнi. Правы нiжнi кут – Сьвятая Эyхарыстыя, Прычашчэньне хлебам (дэталь).


1025-годзьдзе Полацкай эпархii. Блёк, выпушчаны поштай Рэспублiкi Беларусь у 2017

Для Спаса-Перамяненскай царквы свайго манастыру Эyфрасiньня заказала y полацкага ювэлiра Лазара Богшы Крыж-каyчэг. Крыж быy створаны y 1161 i стаy ня толькi прыкладам высокага ювэлiрнага мастацтва, але сымбалям Сьвятасьцi i Дзяржаyнасьцi старажытнай Беларусi.


Крыж Эyфрасiньнi Полацкай. Першая паштовая марка Незалежнай Рэспублiкi Беларусь, выпушчаная y абарачэньне 20 сакавiка 1992

АЛягiчна, што, калi пачала працаваць пошта Незалежнай Беларусi, першай выдадзенай маркай стала марка з выявай Крыжа Эyфрасiньнi Полацкай..
Крыж Эyфрасiньнi Полацкай зьяyляецца Крыжом-каyчэгам, бо y падпiсаных гнёздах Крыжа знаходзяцца найкаштоyнейшыя хрысьцiянскiя рэлiквii: кавалачак Крыжа, на якiм быy расьпяты Хрыстос, з кроплямi крывi Ісуса i драбок каменю ад дамавiны Божай Мацi.
Падчас знаходжаньня нашай краiны пад Расейскай акупацыяй у 1941 годзе, калi iшла Другая Сьветавая вайна, савецкiмi yладамi быy дадзены загад вывезьцi Крыж з Беларусi. У вынiку Крыж бясьсьледна зьнiк. Да гэтага часу пошукi Крыжа не далi плёну. У 1992 кiраyнiкi краiн СНД падпiсалi пагадненьне аб вяртаньнi гiстарычных каштоyнасьцяy дзяржавам iх паходжаньня. Гэта абудзiла надзею. Але Расея не прызнала гэтага пагадненьня, а y 1997 Дзярждума Расеi прыняла Закон аб рэстытуцыях, якi адмаyляе вяртаньне yкрадзеных каштоyнасьцяy iх уладальнiкам. Таму y 1992 па iнiцыятыве Згуртаваньня Беларусаy Сьвету (ЗБС) «Бацькаyшчына» прымаецца рашэньне аднавiць Сьвятыню, стварыць матэрыяльны вобраз.


Крыж Эyфрасiньнi Полацкай. Наддрукоyка тэксту «адноyлены i асьвечаны y верасьнi 1997» i новага намiналу «3000» на марцы №1. У звароце з 8 сьнежная 1997

Крыж, узноyлены па вобразу i падабенству yзьвiжальнага Крыжа Эyфрасiньнi Полацкай мастаком – ювэлiрам Мiколам Кузьмiчом, 6 сьнежня 1997 хросным ходам быy унесены на спрадвечнае месца Сьвятынi-у Спасаyскi храм.
«Сьвятынi сыходзяць, калi мы становiмся нявартымi iх, i вяртаюцца, калi Душы iмкнуцца да навяртаньня, сьвятла i волi…».
21 сакавiка 2011 года Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь выпускае y абарачэньне два паштовыя блёкi i КПД «850-годзьдзе стварэньня Крыжа Эyфрасiньнi Полацкай».
Уверсе блёку малюнак Эyфрасiньнi Полацкай з Крыжам у правай руцэ i храмам Спаса – у левай.


850-годдзьдзе стварэньня Крыжа Эyфрасiньнi Полацкай. Блёк пошты Беларусi, выдадзены y 2011

Беларускi блёк «850-годзьдзе стварэньня крыжа Эyфрасiньнi Полацкай» увайшоy у лiк дзесяцi лепшых марак сьвету на штогадовым мiжнародным конкурсе «Вялiкi прыз выставы WIPA».
Калi 8 лiпеня 1993 у Менску y будынку Тэатра опэры i балету пачаy сваю працу Першы зьезд Беларусаy сьвету, то Белпошта адгукнулася на гэту падзею выданьнем паштовай маркi з вiдарысам эмблемы зьезду з стылiзаванай фiгурай Эyфрасiньнi Полацкай. Акрамя маркi з эмблемай зьезду быy выдадзены канвэрт i картмаксiмум з адпаведным штэмпэлем.


Картмаксiмум, прысьвечаны Першаму зьезду Беларусаy Сьвету, выдадзены поштай Беларусi y 1993

Пра дзейнасьць Эyфрасiньнi Полацкай, пра яе заслугi перад нашай нацыяй i yзьдзеяньне на нашы душы лепш, чым напiсана y «Жыцii Эyфрасiньнi Полацкай», сказаць нельга: «Была яна дапамогай пакрыyджаным, суцяшэньнем смуткуючым, распранутым – адзеньнем, хворым – наведаньнем цi, проста кажучы, – для yсiх была yсiм. Эyфрасiньня сэрца сваё паiла Божаю мудрасьцю. Эyфрасiньня – незьвядальны квет райскага саду. Эyфрасiньня – арол, што, лунаючы y небе, праляцеy ад захаду i да yсходу, як промень сонечны, прасьвятлiy зямлю Полацкую».

Полацкае княства yваходзiць у склад Вялiкага Княства Лiтоyскага (1307)
На пачатку XIII стагодзьдзя y Полацку i Лiтвы зьявiyся агульны вораг – крыжакi. Крыжакi заснавалi крэпасьць Рыгу (1201), чым перакрылi палачанам гандлёвы шлях да Скандынаyскiх краiнаy. Адтуль пачалася экспансiя крыжакоy у сфэру yплыву Полацку. У 1208 крыжакi захапiлi Кукенойс, у 1209 разрабавалi i спалiлi Герцыке. Нiжняе Падзьвiньне перайшло да крыжакоy. У такiх умовах палачане yсё часьцей выступалi супраць крыжакоy разам з лiтоyцамi. У 1262 Полацкае веча запрасiла на княжаньне Лiтоyскага князя Таyцiвiла. Полацк уваходзiць у склад Вялiкага Княства Лiтоyскага.


Вялiкi Князь Лiтоyскi Вiцень (1295—1316). Марка пошты Летувы, выдадзеная y 2023

Датай уваходжаньня лiчыцца 1307 год, калi y Полацку пачаy княжыць брат Вiценя Воiн.
P.S.
Ваенны паход унука Чынгiсхана Батыя на захад пачаyся y 1235. Русь у першай палове трынаццатага стагодзьдзя не yяyляла такой ваеннай сiлы, як у папярэднiя стагодзьдзя. Падзел, зьдзейсьнены Яраславам Мудрым у 1054 годзе, прывёy да поyнага палiтычнага распаду рускiх зямель. Адсутнасьць адзiнства значна yскладняла сутыкненьне з пагрозай, якую прадстаyлялi манголы. Прайшоyшыся па Русi, спустошыyшы найбуйнейшыя цэнтры, манголы скрупулёзна зьбiралi зьвесткi аб Заходняй Эyропе: пра эканамiчнае, палiтычнае, сацыяльнае становiшча Эyропы таго часу. Да эyрапейцаy жа даходзiлi толькi чуткi пра манголаy, якiя распавядалiся бежанцамi.


Заваяваньнi манголаy. Блёк пошты Бенiну, выдадзены y 2018

У 1241 манголы захапiлi Польшчу, Вэнгрыю. Затым манголы yварвалiся y землi Букавiны, Малдавii i Румынii. Улетку 1241 года Субудай распрацоyваy пляны yварваньня y Італiю, Аyстрыю i Германiю. У канцы сьнежня перадавыя атрады манголаy перайшлi Юлiйскiе Альпы i накiравалiся y Паyночную Італiю, а разьведчыкi падышлi па Дунайскай раyнiне да Вены.
Правадыром усiх галоyных ваенных заваявальных заходнiх паходаy мангола – татараy ва Усходнюю Эyропу быy унук заснавальнiка Мангольскай iмпэрыi Цемучына (Чынгiсхана) хан Батый, заснавальнiк велiзарнай Залатой Арды, якая распасьцiралася ад Іртышу да Дунаю са сталiцай у Сарай-Бату на yсходнiм беразе Волгi.


Хан Батый. Блёк пошты Манголii, выдадзены y 2013

Раптам з сталiцы Вялiкай Мангольскай iмпэрыi з далёкага Каракаруму да Бату-хана прыбыy ганец i прынёс вестку пра тое, што памёр сын i пераемнiк Чынгiсхана Угэдэй. Закон абвяшчаy, што пасьля сьмерцi кiраyнiка yсе нашчадкi роду, дзе б яны нi знаходзiлiся, павiнны вярнуцца y Манголiю i прыняць удзел у выбарах новага хана. Так, у ваколiцах да сьмерцi перапалоханых Вэнэцыi i Вены мангольскiя тумены вымушаныя былi разгарнуцца i рушыць назад у Каракарум. Сьмерць Угедэя выратавала Эyропу. Ды перад сiламi манголаy першапачаткова была пастаyлена задача правесьцi выведвальны паход (падобна паходу на Русь 1223), а канчатковае заваяваньне меркавалася ажыцьцявiць пазьней.

Тураyскае княства

Паyднёвы камень нашай дзяржаyнасьцi
Тры пранароднасьцi – продкi сучасных Беларусаy крывiчы, дрыгавiчы i радзiмiчы заснавалi першыя дзяржаyныя yтварэньнi, якiя лiчацца Беларускiмi: Полацкае княства крывiчаy, Тураyскае княства дрыгавiчоy i Смаленскае княства крывiчаy. Радзiмiчам гэтага зрабiць не yдалося, бо яны yвайшлi y склад Чарнiгаyскага (украiнскага) княства. Тураyскае i Смаленскае княствы з 10 па 12 стагодзьдзi трапiлi y залежнасьць ад Кiеyскiх князёy. З сярэдзiны ХІІ стагодзьдзя Тураyскае княства становiцца самастойнай зямлёй-дзяржавай. Пры князю Гедымiну Турава-Пiнская зямля yвайшла y склад Вялiкага Княства Лiтоyскага (ВКЛ). І Тураyскае i Смаленскае княствы таксама наша спадчына. Цi паштовыя маркi могуць нешта паведамiць пра iх?
Тураy – сталiца княства yпершыню yзгаданы y «Аповесьцi мiнулых гадоy»: «А Рагвалод прыйшоy калiсь з-за мора, i меy уладу сваю y Полацку, а Туры – у Тураве, ад яго ж i тураyцы празвалiся». Да 980 Тураyскае княства яшчэ было самастойным. У яго склад уваходзiлi вядомыя па летапiсах гарады Пiнск, Берасьце, Слуцк, Клецк, Чартарыйск i Дубровiца. У 1005 у Тураве была заснавана эпiскапская катэдра. Аб адкрыцьцi катэдры паведамляецца y артыкуле (Устаyной грамаце), якая зьмяшчаецца y Кiеyскiм Патэрыку 17 стагодзьдзя рэдакцыi архiмандрыта Язэпа Трызны пад назвай «Тураyскай эпiскапii запавет блажэннага Уладзiмiра». Сярод гарадоy, якiя першапачаткова yваходзiлi y межы Тураyскай эпархii, называюцца: Пiнск, Берасьце, Гародня, Ваyкавыск, Зьдзiтаy, Навагародак, Слуцк…
Але маркi нам апавядаюць толькi пра Кiрыла Тураyскага (1110—1182). Менавiта вяршыняй культурнай спадчыны Тураyскай зямлi зьяyляецца шматграннае творчасьць гэтага вялiкага кнiжнiка, паэта i прамоyцы, выбiтнага царкоyнага дзеяча, рэлiгiйнага асьветнiка, набожнага прапаведнiка, якi заслужана названы «Златоустом, просиявшим паче всех на Руси».


Кiрыла Тураyскi. Марка пошты Беларусi, выдадзеная y 1996

Творы вялiкага мысьляра на працягу стагодзьдзяy перапiсвалiся, уваходзiлi y склад розных зборнiкаy i дзякуючы разьвiцьцю кнiгадрукаваньня сталi шырока распаyсюджвацца па yсёй Эyропе y другой палове XVI стагодзьдзя. Прапаведнiк быy дарадцам i настаyнiкам многiх выбiтных людзей свайго часу. У 1984 годзе выбiтны асьветнiк, фiлёзаф, мысьляр быy прылiчаны да Сабору Беларускiх Сьвятых i дзень яго памяцi адзначаецца штогод 11 траyня.
11 траyня 2013 года Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь выпускае y зварот паштовы блёк «Выдатныя асобы Беларусi. Кiрыл Тураyскi».


Канвэрт першага дня з блёкам «Выдатныя асобы Беларусi. Кiрыл Тураyскi», выдадзены поштай Беларусi y 2013

На канвэрце: Сьпiс «Слова на Ушэсьце Гасподняе» Кiрылы Тураyскага XIII стагодзьдзя, Паyсядзённыя малiтвы Кiрылы Тураyскага (Вiльня, 1596), старонкi з кнiгi «Штодзённыя малiтвы» з малiтвай Кiрыла Тураyскага (пачатак XVII стагодзьдзя).
Да 1000 годзьзя Тураyскай эпархii Белпошта прымеркавала марку. На марцы помнiк Кiрылу Тураyскаму. Сямiмэтровы помнiк (Аyтары – скульптар Мiхаiл Інькоy, архiтэктар – Мiкалай Лук'янчык) усталяваны y 1993 у Тураве. Яго магутны сылюэт, у аснове якога – Крыж бiзантыйскай формы, здалёку праглядаецца пры пад'езьдзе да Замкавай гары.


Картмаксiмум «1000 год Тураyскай эпархii». На марцы помнiк Кiрылу Тураyскаму. Марка выдадзена y 2005. На паштоyцы карцiна Аляксея Марачкiна «Кiрыла Тураyскi» (1987)

Помнiкi Кiрылу Тураyскаму пастаyленыя y Гомлi, Тураве, Менску. Цэрквы Сьвятога Кiрылы Тураyскага знаходзяцца y Лёндане, Таронта i Нью-Ёрку.
У 2004 Тураy прымаy гасьцей на Дзень Беларускага пiсьменства. Белпошта да гэтай даты выпусьцiла марачны канвэрт.


Дзень Беларускага пiсьменства. Тураy. Канвэрт пошты Беларусi, выдадзены y 2004

На марцы выгляд прыстанi старога Турава на рацэ Прыпяць у XIX стагодзьдзi. На канвэрце: партрэт Кiрылы Тураyскага i выява Тураyскага Эвангельля на фоне горада Турава y XIІ стагодзьдзi.

Амаль нiчога не раскажуць маркi пра Смаленскае княства…
Нiчога не раскажуць маркi пра Смаленскае княства, бо такiх марак няма… Смаленск належыць Расеi i, ня гледзячы на багатую гiсторыю, у фiлятэлii Расеi гэта гiсторыя не адлюстраваная. У ХІІІ стагодзьдзi y складзе Смаленскага княства знаходзiлiся такiя месцы сучаснай Беларусi, як Амсьцiслаy, Ворша, Копысь, Крычаy i Прапойск. Смаленск – старажытны горад крывiчоy i сталiца адной зь першых дзяржаваy на этнiчнай тэрыторыi Беларусаy, Магдэбурскае места i цэнтар гiстарычнага рэгiёну, першая сталiца Беларускай ССР (1—5 студзеня 1919).


1150 гадоy г. Смаленску. Марка пошты Расеi, выдадзеная y 2013

На марцы намаляваная Смаленская крапасная сьцяна (1595—1602) i герб Смаленску. На палях паштовага блёка – кампазыцыя, якая iлюструе асобныя пэрыяды гiсторыi Смаленску: залажэньне горада i фрагмэнт драyлянай сьцяны; Смаленская бiтва вайны 1812 года i сьцяг пяхотнай дывiзii Невяроyскага; Смаленская бiтва 1941 года i сьцяг 630 палку 107 стралковай дывiзii; дзяржаyны сьцяг Расейскай Фэдэрацыi i сьвяточнае шэсьце.
Да нашага часу тут захавалiся цэрквы Сьвятых Апосталаy Пятра i Паyла на Гарадзянцы, Яна Багаслова на Варажках i Сьвiрская Сьвятога Мiхала Арханёла, помнiкi архiтэктуры XII ст. з рысамi Полацкай i Смаленскай школаy дойлiдзтва, Прачысьценская саборная царква з элемэнтамi магiлёyскага барока i некалькi цэркваy XVII—XIX стагодзьдзяy, магутная фартэцыя з Каралеyскiм бастыёнам i палац унiяцкага япiскапа, помнiкi архiтэктуры XVI—XVII стагодзьдзяy.


Смаленск. Агульны выгляд. Картмаксiмум пошты Расеi, выдадзены y 1909

На картмаксiмуме вылучаецца Сабор Успеньня Найсьвяцейшай Багародзiцы – катэдральны шасьцiслупавы сабор Смаленскай эпархii Рускай праваслаyнай царквы. Знаходзiцца y цэнтральнай частцы горада Смаленску на Саборнай гары. Збудаваны на мяжы XVII i XVIII стагодзьдзяy у памяць аб абароне Смаленску y 1609—1611 на месцы сабору XII стагодзьдзя y стылi кiеyскага бароку.

Умелi будаваць, чытаць i пiсаць
У 12 стагодзьдзi y Заходняй Русi назiралася асаблiва iнтэнсiyнае будаyнiцтва праваслаyных храмаy. У Полацку y паказаны час было yзьведзена не менш 10-цi манумэнтальных каменных цэркваy. У Гароднi – 3 храмы. Царкоyнае каменнае дойлiдзтва разьвiвалася y Тураве, Менску, Вiцебску, Наваградку, Ваyкавыску. У многiх паселiшчах узводзiлiся драyляныя цэрквы. З таго часу да нашых дзён уцалелi храмы: Спаса-Перамяненскi y Полацку, Сьвятых Барыса i Глеба (Калёскi) у Гароднi, Благавешчаньня Прасьвятой Багародзiцы y Вiцебску.


Барысаглебская Калоская царква. Марка пошты Беларусi, выдадзеная y 1992

Гароднянская паэтка Данута Бiчэль так напiсала пра Каложу:
Цудны Каложы снапок:
Кветка i Крыж,
Цуд гэты звыш,
Цуд гэты вытварыy Бог,
Так чалавек
Бы ня змог…
У горадзе Камянец Брэсцкай вобласьцi знаходзiцца yнiкальны помнiк архiтэктуры i абарончага дойлiдзтва другой палавiны XIII стагодзьдзя – непераможная Камянецкая вежа. Непераможная, бо яе нi разу не захапiy вораг.


Камянецкая вежа. 12—13 стагодзьдзi. Марка пошты Беларусi, выдадзеная y 1992

Згодна з летапiсамi, Камянецкая вежа yзьведзена памiж 1276 i 1288 гадамi. Па загаду Галiцка-Валынскага князя Уладзiмiра Васiлькавiча дойлiд Алекса знайшоy месца, дзе y хуткiм часе зьявiлiся горад з драyляным замкам i пяцiярусная Вежа, вышынёй амаль 30 м, дыямэтрам 13,6 м i таyшчынёй сьцен 2,5 м.
Утварэньне княстваy, усталяваньне княжацкай улады, разьвiцьцё гаспадаркi i, асаблiва, прыняцьце хрысьцiянства выклiкалi патрэбу y ведах i пiсьменнасьцi. На нашых землях для рэлiгiйных патрэбаy асвойвацца Кiрылiчная азбука, складзеная y 863 Кiрылам i Мяфодзiем.
24 мая 2013 года Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь выпускае y абарачэньне паштовы блёк «1150-годдзе славянскай азбукi Сьвятых братоy Кiрыла i Мяфодзiя».


«1150-годдзьдзе славянскай азбукi Сьвятых братоy Кiрыла i Мяфодзiя». Блёк пошты Беларусi, выдадзены y 2013

Адным з самых старажытных сьведчаньняy засваеньня кiрылiчнага пiсьма крывiчамi лiчыцца надпiс «ГОРОУХША» на керамiчным посудзе першай паловы 10 стагодзьдзя. Аб наяyнасьцi пiсьменнасьцi сьведчаць надпiсы на Барысавых камянях, знойдзеных у рэчышчы Заходняй Дзьвiны, надпiс на Рагвалодавым камянi каля Оршы. Мэталiчныя пiсалы для пiсаньня на навошчаных дошчачках знойдзены y Менску, Друцку, Наваградку, Ваyкавыску, Браславе… У Берасьцi знойдзены драyляны грэбень з разьмешчанымi на iм лiтарамi славянскага алфавiту. Аб шырокiм распаyсюджваньнi пiсьменнасьцi пасьля прыняцьця хрысьцiянства, сьведчаць шматлiкiя знаходкi пiсал i асобных надпiсаy, знойдзеных на розных прадметах побытавага характару.
Выключную каштоyнасьць маюць берасьцяныя граматы – бярозавая кара з лiтарамi, надрапанымi на ёй. Граматы знойдзены y Вiцебску i Мсьцiслаyлi. Яны сьведчаць аб тым, што y гарадах пiсьменнай была частка простых гараджан, а iх дзецi навучалiся грамаце.


Берасьцяная пiсьмо. Берасьцяныя граматы i пiса?лы. Наyгародзкi музэй. Марка выдадзена поштай Беларусi y 2008

На прывесцы маркi выява Полацкай Сафii i найбольш раньняя берасьцяная грамата (XI стагодзьдзе), знойдзеная y Ноyгарадзе. Яе напiсаy Жыравiт, жыхар Полацку або Вiцебску.
Аyтары спэцыяльных дасьледваньняy сьцьвярджаюць, што ня меней 10% нашых продкаy у 12—13 стагодзьдзях умелi чытаць i пiсаць. Папулярнымi сталi кнiгi. Найстаражытнейшыя, што дайшлi да нас, Тураyскае Эвангельле i Песьня пра паход Ігараy (арыгiнал загiнуy у 1812 падчас маскоyскага пажару).


«Слова пра паход Ігараy». Марка пошты СССР, выдадзеная y 1957

Нашы продкi ня толькi yмелi чытаць i пiсаць, але бавiлi час гульнёй у шахматы. Падчас раскопак на нашай тэрыторыi знойдзена 31 шахматная фiгурка y 16 месцах. Самая старажытная з Менску 11 стагодзьдзя.
У 2018 вышлi y абарачэньне паштовыя маркi з сэрыi «Археалёгiя. Шахматныя фiгуры».


Археалёгiя. Шахматныя фiгуры. Маркi пошты Беларусi, выдадзеныя y 2018

На полi марачнага лiстка чытаем: «Шахматныя фiгуры XI—XIV стагодзьдзяy – унiкальныя знаходкi, якiя паказваюць ня толькi тое, што нашы продкi гулялi y iнтэлектуальныя гульнi, але i тое, што яны на высокiм узроyнi валодалi кастарэзным майстэрствам».
P.S.
У 10—13 стагодзьдзях пад уплывам традыцый старажытна-рымскага i бiзантыйскага мастацтва y Эyропе склаyся i быy распаyсюджаны Раманскi (ад лац. romanus – рымскi) стыль сярэднявечнага мастацтва. Архiтэктура Раманскага стылю вызначалася дакладнасьцю форм, суровай мужнай прыгажосьцю, унушальнасьцю памераy i yрачыстай сiлай. Найбольш вядомымi помнiкамi раманскай архiтэктуры былi царква y Клюнi (11 ст.), царква Нотр Дам дзю Пор у Клермон-Феране (12 ст.), саборны ансамбль – Сабор Санта-Марыя Маджорэ, баптыстэрый i званiца (знакамiтая Пiзанская вежа) у Пiзе (12—14 ст.).
У храме y Клюнi yстаноyлена некалькi скульптур Багародзiцы, у тым лiку статуя Чорнай Мадоны (XVII ст.) – копiя бiзантыйскай скульптуры.


Царква Нотр Дам дзю Пор у Клермон-Феране (12 ст.). Картмаксiмум пошты Францыi, выдадзены y 1947

Пьяца дэi Мiраколi (Плошча цудаy) – на ёй разьмясьцiлiся чатыры шэдэyры сярэднявечнай архiтэктуры: Пiзанскi сабор (1063—1118), Пiзанская вежа, Баптыстэрый i могiлкi Кампа-Санта.


Пiза. Картмаксiмум пошты Італii, выдадзены y 2012

Сэрца Плошчы Цудаy – сярэднявечны катэдральны сабор Санта-Марыя Асунта (Усьпеньня Найсьвяцейшай Панны Марыi).

Нараджэньне Вялiкага Княства
ВКЛ-матрыца беларускай пэрспэктывы. Вобраз максымальнага росквiту фармуе для наступных пакаленьняy iдэалы зьнешнепалiтычнага, эканамiчнага й культуровага разьвiцьця. Павал Севярынец

Пачатак 500-гадовай Гiсторыi Вялiкага Княства
У 13 стагодзьдзi для нашых продкаy узьнiклi дзьве найбольш небясьпечныя пагрозы: нашэсьце качэyнiкаy татара-манголаy з усходу i агрэсiyнасьць Тэyтонскага ордэну з захаду. Адказам на гэтыя пагрозы i ходам гiстарычнага разьвiцьця стала стварэньне y Панямоньнi на тэрыторыi з назвай Лiтва дзяржавы з доyгiм i слаyным i трагiчным лёсам. З гэтага часу пачынаецца новы пэрыяд у гiсторыi нашай радзiмы-пэрыяд Вялiкага Княства Лiтоyскага.
Назва «Лiтва» упершыню згадана y Кведлiнбургскiх аналах у 1009, калi хрысьцiянскi месiянер Брунон Банiфацый быy забiты язычнiкамi дзесьцi на мяжы Русi i Лiтвы. Ёсьць меркаваньне, што месца гiбелi Брунана Банiфацыя каля Пiнску. Такiм чынам, верагодна паyднёвая мяжа Лiтвы знаходзiлася каля Пiнску.
З нагоды 1000-годдзя яго пакутнiцкай сьмерцi польская Пошта выпусьцiла памятную паштовую марку з яго выявай – фрагмэнт карцiны М. Залускi 1860 «Мiсiя Сьвятога Брунона», разьмешчанай у саборы Сьвятога Мiхаiла Архангела y Ломжы.


1000-годдзьдзе пакутнiцкай сьмерцi Сьвятога Брунона з Квэрфурту. Марка пошты Польшчы, выдадзеная y 2009

Мiндоyг – адзiн з князёy Панямоньня-Лiтвы – пацярпеy у 1245 (1246) паразу ад крыжакоy i разам з баярамi yцёк у суседнi Наваградак, дзе быy запрошаны на княжаньне. Але становiшча Мiндоyга застаецца вельмi складаным. У яго мноства ворагаy: мясцовыя князi, Русь (Кiеyская) i крыжакi. Каб залагодзiць крыжакоy, Мiндоyг i яго жонка y 1251 прынялi каталiцтва, а 6 лiпеня 1253 у дзень Сьвятых Пятра i Паyла (або 29 лiпеня) па даручэньнi Папы Рымскага Інакенцiя IV Мiндоyг i яго жонка Марта былi каранаваныя як Кароль i Каралева Лiтвы.
«Лiтоyскае дзiцячае Таварыства» («Lietuvos Vaikos») – жаночая арганiзацыя, якая клапацiлася аб сiротах i зьнiклых без вестак, атрымала згоду прэм'ер-мiнiстра i Кабiнэта мiнiстраy на выпуск чатырох простых i чатырох выпускаy паветраных марак. Гэтыя маркi прадавалiся yсяго сем дзён, таму гэтыя сэрыi таксама называюць сямiдзённымi». Непрададзеныя знакi былi перададзеныя грамадзтву, якое прадало iх калекцыянэрам у ЗША, а атрыманыя грошы выкарыстоyвала y дабрачынных мэтах. Так быy зафiксаваны Дзень Нараджэньня Вялiкага Княства Лiтоyскага з сталiцай, верагодна, у Наваградку.


Каранацыя Мiндоyга (1253). Марка пошты Летувы. Другi авiяпаштовы нумар «Lietuvos Vaikos», 1932 год. Мастак Адамс Варнас

Пошта Беларусi y 2019 выпусьцiла марку «Навагрудак» з сэрыi «Гарады Беларусi».


Навагрудак. Марка пошты Беларусi, выдадзеная y 2019

На марцы скульптура Мiндоyга y Наваградку ля гары Мiндоyга, герб Наваградка, рэшткi абароннай цьвердзi 13—16 ст., Барысаглебаyская царква 17 ст., касьцёл Перамяненьня Пана 14—18 ст.
Гадавiна каранацыi караля Мiндоyга штогод 6 лiпеня адзначаецца y Летуве. Дзень таксама вядомы як Дзень Дзяржаyнасьцi i лiчыцца Нацыянальным сьвятам. У гэтае сьвята лiтоyцы yспамiнаюць свайго першага i адзiнага Караля Лiтвы Мiндоyга, чалавека, якi перасягнуy сваю эпоху палiтычнай стратэгiяй, менталiтэтам i духовай сiлай.


750-годзьдзе каранацыi Мiндоyга. Блёк пошты Летувы, выдадзены y 2003

У 1910 Вацлаy Ластоyскi намаляваy i апiсаy пячатку Мiндоyга з выяваю Пагонi, але рунiчны надпiс, якi азначае «СВАЮ ПЯЧАТКУ КНЯЗЬ МІНДАЎГ СТАВІЦЬ», быy прачытаны Алегам Сокалам-Кутылоyскiм толькi y 2006. І гэта сьведчыць пра сапраyднасьць пячаткi i гiстарычнасьць Гербу Пагоня.
Апавяданьнi пра Вялiкае Княства будуць працягваць маркi розных краiнаy, бо марак Рэспублiкi Беларусь пра Вялiкае Княства вельмi мала. Таму фiлятэлiсты-патрыёты з мэтай пашырэньня ведаy пра Вялiкае Княства i стварэньня магчымасьцi зрабiць фiлятэлiстычную выставу пра гiсторыю краiны рабiлi самвыдат – канвэрты з вiдарысамi Вялiкiх князёy ВКЛ i тэкстамi пра iх на адваротным баку канвэрту.
У 1263 годзе Мiндоyг быy забiты y вынiку змовы Нальшчанскага князя Даyмонта, Жамойцкага князя Траняты i полацкага князя Таyцiвiла.

Цяжкае закладаньне падмурка
Пасаду захапiy Транята (~1210 – 1264) – князь Жамойцкi (? -1264), Вялiкi Князь Лiтоyскi (1263—1264), пляменьнiк (сын сястры) Мiндоyга. Упершыню прыгадваецца y «Лiфляндцкай рыфмаванай хронiцы» у сувязi з падзеямi 1260—61, калi Жамойць пазбавiлася часовай залежнасьцi ад крыжакоy i перайшла пад уладу Мiндоyга.


Транята (уяyны партрэт, 1908). Мечыслаy Барвiцкi. Паштоyка, выдадзеная y 1935

Неyзабаве сам быy забiты замоyцамi на чале з сынам Мiндоyга Войшалкам, якi i абвясьцiy сябе князем. У 1270 Войшалк перадаy уладу Шварну (1230-я – 1270), якi быy сынам Галiцка-Валынскага князя Данiлы i зяцем Мiндоyга. У 1270 годзе памёр не пакiнуyшы нашчадкаy. Паводле iншых зьвестак, загiнуy у бiтве з войскамi брата Льва на рацэ Ясельдзе. Спачыy у Холме.


Вялiкi Князь ВКЛ Войшалк. Канвэрт самвыдату (пярэднi i адваротны бок), якi прайшоy пошту y 2002

Пасьля памерлага Шварна yладаром стаy Трайдзень (1269—1282).


Вялiкi Князь ВКЛ Трайдзень. Канвэрт самвыдату (пярэднi i адваротны бок), якi прайшоy пошту y 2003

Даyмонт (? – 5 жнiyня 1285) – меркаваны Вялiкi Князь Лiтоyскi (1282? – 1285). На думку гiсторыкаy, мог быць сынам i непасрэдным пераемнiкам Трайдзеня. Лiчыцца сынам Рамунта або Вiта. Загiнуy у бiтве з аб'яднаным войскам з Цверы, Масквы, Волака Ламскага, Таржка, Дзьмiтрава, Зубцова i Ржэвы. Але Васкрасенскi летапiс сьцьвярджае, што Даyмонта захапiлi y палон.
Польскi мастак Мечыслаy Барвiцкi y 1908 намаляваy выявы Вялiкiх князёy Лiтоyскiх. У 1935 з гэтымi выявамi была выдадзеная сэрыя паштовак.


Даyмонт (уяyны партрэт, 1908). Мечыслаy Барвiцкi. Паштоyка, выдадзеная y 1935

Пераемнiкам Даyмонта быy, магчыма, Будзiкiд.


Будзiкiд (уяyны партрэт, 1908). Мечыслаy Барвiцкi. Паштоyка, выдадзеная y 1935

На паштоyцы марка Мiрскага замку, выдадзеная поштай Польшчы y 1937
Будзiкi?д – Вялiкi Князь Лiтоyскi (1282—1292). Большасьць дасьледчыкаy лiчыць яго сынам вялiкага князя лiтоyскага Трайдзеня. Памёр перад 1292 годам, бо тады згадваецца yжо Pucuwerus rex Lethowie (Будзiвi?д, Пукувер, Путувер) – Вялiкi Князь Лiтоyскi (1291—1295?).


Вялiкi Князь ВКЛ Путувер або Лютувер (1291—1295?). Канвэрт самвыдату, якi прайшоy пошту y 2005 (пярэднi i адваротны бакi)

Герб Вялiкага Княства Лiтоyскага «Пагоня»
Вiцень (Vytenis;? – 1315/1316) – Вялiкi Князь Лiтоyскi (каля 1294—1315/1316). Заняy велiкакняжацкi сталец па сьмерцi свайго бацькi Будзiвiда (Путувера). Магчыма Вiцень, як i яго браты Гедымiн i Воiн, належаy да ваеннай кансорцыi, што абслугоyвала Нёманскi гандлёвы шлях i якую называлi y летапiсах Лiтва, як аналагiчная кансорцыя ваяроy i купцоy Русь. Ад 1300 да канца yладараньня Вiценя Ордэнскiя войскi зьдзейснiлi блiзу дваццацi паходаy на Лiтву, дасягаючы сталiчнага Наваградка. У 1284, 1295, 1305 i 1306 нямецкiя рыцары нападалi на Гародню. Аднак Княства yпарта баранiлася: у памежных замках стаялi моцныя залогi, разбураныя yмацаваньнi хутка аднаyлялi, а за ворагам наладжвалi пагоню.


Вялiкi Князь ВКЛ Вiцень (каля 1294—1315/1316). Канвэрт самвыдату, якi прайшоy пошту y 2001 (пярэднi i адваротны бакi)

На канвэрце Герб Рэспублiкi Беларусь «Пагоня» i Крыж Эyфрасiньнi Полацкай – маркi пошты Беларусi, выдадзеныя y 1992.
Паводле Густынскага летапiсу, Вiцень прыняy для сваёй дзяржавы герб «Пагоня»: «Витен нача княжити над Литвою, измысли себе герб и всему князству Литовскому печать: Рыцар збройны на коне з мечем, еже ныне наричут Погоня». На 500 гадоy «Пагоня» стала Гербам Вялiкага Княства Лiтоyскага i толькi пасьля захопу нашай краiны Расеяй y 1875 была заменена двухгаловай птушкай. У 1917 Максiм Багдановiч напiсаy верш «Пагоня», якi стаy песьняй i адным з кандыдатаy на Дзяржаyны Гiмн.
Праз 200 гадоy напрыканцы 1991, калi была абвешчана Незалежная Рэспублiка Беларусь, «Пагоня» вяртаецца на сваё месца. Але y 1995 забараняецца i той, хто яе асьмельваецца насiць, падвяргаецца суду i зьдзекам. Але, як напiсаy паэт:
«Ўсё лятуць i лятуць тыя конi,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаyняй Лiтоyскай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць».


«Пагоня». Максiм Багдановiч (1891—1917). Картмаксiмум з маркай Герб Рэспублiкi Беларусь Пагоня, выдадзенай поштай Беларусi y 1993

У 1307 Палачане зьвярнулiся да Вялiкага князя Лiтоyскага Вiценя за дапамогай у барацьбе з немцамi, якiя пачалi сялiцца на Полацкай зямлi i y самiм Полацку. Палачане i лiцьвiны прагналi немцаy з Полацку i яго навакольля. З таго часу Полацк канчаткова yвайшоy у склад ВКЛ i стаy яго буйнейшым горадам.
Вяртаючыся з паходу, Вiцень загiнуy ад удару маланкi.

Гедымiн. Вялiкае Княства Лiтоyскае i Рускае
На зьмену Вiценю стаy яго сын Гедымiн (~1275 – 1341) – Вялiкi Князь Лiтоyскi (~1316—1341).
Таленавiты палкаводзец, разважлiвы палiтык, выдатны дыплямат, ён зрабiy дзяржаву нашых продкаy моцнай, больш чым у два разы павялiчыy яе тэрыторыю, якая стала называцца Вялiкае Княства Лiтоyскае i Рускае. «Лiтоyскае», бо y склад Княства yваходзiлi Лiтва: Аyкштайцiя, Жамойць i гарады Панямоньня (ад Гароднi да Навагарадка). «Рускае», бо Княству належалi землi, што прынялi лiтоyскiх князёy па дагавору цi yвайшлi y васальную залежнасьць ад Лiтвы (Полацкае, Менскае, Вiцебскае, Сьвiслацкае, Пiнскае, магчыма, Кiеyскае княствы), так i астатнiя тэрыторыi былой Кiеyскай Русi, якiя Гедымiн спадзяваyся падпарадкаваць у далейшым.


Вялiкi Князь Гедымiн заваёyвае рускую крэпасьць. Марка пошты Летувы. Другi авiяпаштовы нумар «Lietuvos Vaikos», 1932

У Гедымiна было сем сыноy i ён заснаваy дынастыю, прадстаyнiкi якой былi yладарамi Польшчы, Чэхii i Вэнгрыi, займалi высокiя пасады y Маскоyскiм княстве, знаходзiлiся да 1572 на прастоле ВКЛ. Усе гэтыя гады прайшлi y цяжкiх вайсковых паходах супраць iншаземных ворагаy. Гедымiн баранiy свае yладаньнi ад ворагаy з Захаду – Ордэну Крыжаносцаy i пашыраy свае yладаньнi на Ўсход, трымаючы мiрныя адносiны з Залатой Ардой.
На поyначы княства не было нiводнага абарончага збудаваньня супраць крыжакоy. Менавiта для абароны быy створаны магутны абарончы пас, складзены з замкаy у Ваyкавыску, Гароднi, Наваградку, Слонiме, Лiдзе, Крэве, Меднiках, Вiльнi, Троках, Коyне, Берасьцi, y чым найбольшая заслуга y арганiзацыi будаyнiцтва новых, ужо мураваных, замкаy належыць Гедымiну.
Адразу па адзысканьню незалежнасьцi пошта Летувы выпусьцiла марку прысьвечаную Гедымiну.


Гедымiн – Вялiкi Князь Вялiкага Княства Лiтоyскага i Рускага. Марка пошты Летувы, выдадзеная y 1920

У 1323 Гедымiн на стала перанёс сталiцу y Вiльню. Аб гэтай падзеi засталася легенда.


Вялiкi Князь Гедымiн са сваiмi братамi па зброi. Марка пошты Летувы (1932)

Будучы на паляваньнi князь убачыy на вялiкiм дубе арлiнае гняздо, адтуль гучаy плач дзiцяцi. Гедымiн загадаy зняць з дрэва дзiця i аддаць хлопчыка на выхаваньне y княжацкi двор. Паколькi дзiця было знойдзена y гняздзе (па-балцку – lizdas), хлопчыка празвалi Лiздзейка. Лiздзейка стаy вярхоyным жрацом Вялiкага Княства Лiтоyскага.


Заснаваньне Вiльнi Гедымiнам у 1323. Марка пошты Летувы, выдадзеная y 1932

Аднойчы князь убачыy сон: на гары стаiць жалезны воyк i раве як сотня ваyкоy. Прачнуyшыся, Гедымiн звярнуyся да жраца растлумачыць сон. Лiздейка сказаy: «Воyк жалезны – значыць, быць гораду сталiцай, а тое, што ён раве як сто ваyкоy, – значыць, аб славе горада будзе ведаць увесь свет». Так паyстала ля ракi Вiльля новая сталiца Вялiкага Княства Лiтоyскага – Вiльня.


Лiтве 1000 гадоy. Блёк пошты Летувы, выдадзены y 2003

На полi блёку «Будаyнiцтва замка Гедымiна». Разьба па дрэве (1882), Мастак Мiкалас Эльвiрас Андрыёлiс, скульптар Баляслаy Пукас. На марках: 1323 г. Вiльня (Vilnia) дэталь гравюры Тамаша Макоyскага (1600); 1183 г. Лiтва правяла першы наступ на Рускую землю (Полацк i Пскоy); 1236 г. Шаyляйская бiтва. 1253 г. Каранацыя Мiндоyга).
Думаy Гедымiн, як падзякаваць Лiздзейцы, i вырашыy пабудаваць замак на там самым месцы, дзе знайшоy калiсьцi маленькага хлопчыка на дрэве y арлiным гняздзе.


Лiдзкi замак. Картмаксiмум. Марка пошты Беларусi, выдадзеная y 2005

Бронзавую конную скульптуру заснавальнiка Лiды Вялiкага Князя Гедымiна адкрылi y дзень горада 7 верасьня 2019 на 696 дзень нараджэньня.


Лiда – культурная сталiца Беларусi. Марачны канвэрт, выдадзены поштай Беларусi y 2020

Шасьцiмэтровая скульптура стаiць у цэнтры горада ля сцен Лiдзкага замку. На полi канвэрту малюнкi: скульптура Гедымiну (2019), Лiдзкi замак (1323), Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (1387), Царква Усiх Сьвятых (2006).

Давыд Гарадзенскi
Давыд Гарадзенскi (каля 1283—1326) – вайскавод i дзяржаyны дзяяч Вялiкага Княства Лiтоyскага, староста Гарадзенскi, кашталян Гарадзенскага замку, якi быy правай рукой Гедымiна i камандаваy войскам Вялiкага Княства, калi y паходах не yдзельнiчаy сам Гедымiн. У росквiце славы Давыд загiнуy. У 1326 у адным з паходаy здраднiцкiм ударам у спiну яго забiy падкуплены крыжакамi здраднiк. Паводле легенды, воiны на шчытах прынесьлi цела свайго правадыра y Гародню i пахавалi яго каля Калоскай царквы.


Канвэрт «Давыд Гарадзенскi», выдадзены поштай Беларусi y 2008

Упершыню Давыд Гарадзенскi yзгадваецца y хронiцы Пятра з Дусбургу пад 1314 годам, калi паспяхова абаранiy Наваградак ад крыжакоy. У 1314 крыжакi тройчы нападалi на Вялiкае Княства. Буйное рыцарскае войска вёy у паход сам маршал Тэyтонскага ордэну. Гарадзенцы на чале з Давыдам зрабiлi свой замак непрыступным. Расчараваныя адсутнасьцю здабычы, немцы рушылi далей на Наваградак. Тым часам Давыд Гарадзенскi захапiy зробленыя крыжакамi y пушчы харчовыя запасы i варожых коней. На зваротным шляху рыцары yбачылi на месцы сховаy толькi пабiтую варту. Рэшткi галоднага рыцарскага войска ахапiла роспач. Амаль нiхто з тэyтонцаy у Прусiю не вярнуyся.
Давыд Гарадзенскi не прайграy нiводнай бiтвы з крыжакамi.


Картмаксiмум. Камень Давыда Гарадзенскага ля Каложы. Каложа (1969). Вiталь Цвiрка (1913—1993). Марка пошты Беларусi, выдадзеная y 1998

20 верасьня 2003 ля Каложы быy адкрыты памятны знак у выглядзе каменя-валуна з выявай крыжа Эyфрасiньнi Полацкай i тэкстам: «Давыду Гарадзенскаму (каля 1287—1326г.г.), славутаму абаронцу Гродна ад крыжацкай навалы. Ад yдзячных нашчадкаy».
24 траyня 2018 у цэнтры Гродна yсталявалi помнiк Давыду Гарадзенскаму. Каля падножжа намаляваны Гарадзенскi замак, якi неаднаразова абараняy ваявода. З адваротнага боку – Каложская царква, каля сцен якой, паводле легенды, пахавалi Давыда Гарадзенскага. Фiгура наезьнiка прыкладна два з паловай мэтры вышынёй, яе вага – каля дзевяцi тон.
Апошнiя гады княжаньня Гедзiмiна прайшлi y барацьбе з крыжакамi. Ён узначальваy ваенныя паходы i заyсёды быy у першых радах войска. Загiнуy зiмой 1341 у баi падчас асады нямецкай крэпасьцi Баербург.


Гедымiн. Картмаксiмум пошты Летувы, выдадзеная y 1991

На картмаксiмуме помнiк заснавальнiку Вiльнi Вялiкаму Князю Лiтоyскаму Гедымiну, якi быy адкрыты на Катэдральнай плошчы y 1996 (скульптар Вiтаyтас Кашуба).
Усё яго жыцьцё было працяглай барацьбой з суседзямi, як на yсходзе, так i на захадзе з крыжакамi, якiх яму yдалося стрымаць, дзякуючы падтрымцы i гераiзму жыхароy Княства. Прыкладам такога гераiзму стала абарона замка Пiленай у 1336. Калi 4000 жыхароy Пiленай i яго ваколiц зразумелi, што будзе немагчыма абаранiць сябе ад значна большага па сiле ворага, яны прынялi рашэньне лепшае забiць сябе, але не здацца жывымi тэyтонскiм абложнiкам, а таксама спалiць замак, зьнiшчыyшы yсю сваю маёмасьць, каб нiчога каштоyнага не дасталася ворагу.
Сапраyднае мастацкае yвасабленьне гiсторыя замка Пiлены i яго абаронцы князя Маргiцiса атрымала y гiстарычным рамане «Кунiгас» Юзафа Крашэyскага.


Гiраiчная абарона Пiленай (1336). Марка пошты Летувы, выдадзеная y 2004

Падзел краiны
Яшчэ пры жыцьцi славуты Гедымiн падзялiy краiну памiж сваiмi сынамi. Больш за yсiх пашанцавала Яyнуцiю (Яyнуту), менавiта ён атрымаy вялiкакняскую пасаду, хоць у Густынскiм летапiсе yпамiнаецца, што ён быy недастаткова мужны, каб заняць гэта становiшча. Альгерд i Кейстут вырашылi ратаваць магутнае княства. Вось што пiша аб падзеях тых часоy «Летапiс Вялiкiх князёy Лiтоyскiх»: «Альгерд, бацька караля Ягайлы, i Кейстут, бацька Вялiкага Князя Вiтаyта, жылi y вялiкай дружбе i любовi. I не спадабалася iм, што Вялiкi Князь Яyнут так узвысiyся, i змовiлiся памiж сабою браты, Князь Вялiкi Альгерд i Князь Вялiкi Кейстут, як бы яго адтуль (з Вiльнi) выгнаць, яны выбралi пэyны час, калi б да Вiльнi прыгнаць i заняць горад пад братам, Вялiкiм Князем Яyнутам».


Яyнут (1308 – пасьля 1366) -Вялiкi Князь ВКЛ (1341—1345). Канвэрт самвыдату, якi прайшоy пошту y 2002

Адбылося гэта y 1345 годзе. Альгерд быy аб’яyлены Вялiкiм Князем, Кейстут захаваy папярэднiя пасады.


Вялiкiя Князi Вялiкага Княства Лiтоyскага i Рускага Альгерд (1345 – 1377) i Кейстут (1381—1382). Марка пошты Летувы, выдадзеная y 1932

Яyнуту далi y валоданьне Заслаyе. Але ён не пагадзiyся i стаy першым князем-уцекачом, якi шукаy падтрымку y Маскве. Праз два гады вярнуyся, памiрыyся з братами i стаy правiць Ізяслаyскiм княствам. Адышоy ад вялiкай палiтыкi i памiрае пасьля 1366.

Бiтва на Сiнiх Водах
Трацiну стагодзьдзя весь Усход – Захад, як раyнавагу на шалях, трымала сваiм вастрыём альгердава дзiда. Павал Севярынец
Альгерд (1296 – 1377) Вялiкi Князь Вялiкага Княства Лiтоyскага i Рускага (1345 – 1377) -адзiн з найвыдатнейшых палкаводцаy, правiцеляy, збiральнiкаy i ахоyнiкаy старажытнай Беларуска-Лiтоyскай дзяржавы, за што быy празваны Альгегдам Вялiкiм. Яму прыйшлося ваяваць з Польшчай, з Масквой, з крыжакамi, з Ноyгарадам, Псковам, Цьвер'ю… У 1362 у Вялiкай бiтве на рацэ Сiнiя воды Альгерд разграмiy войскi трох татарскiх ханаy.


Бiтва на Сiнiх Водах (1362). Канвэрт першага дня, выдадзены поштай Летувы y 2012 i марка пошты Украiны, выдадзеная y 2012

Перамога прынесла вызваленьне Кiеyскага княства ад татарскай няволi i Альгерд пасадзiy на чале княства свайго сына Уладзiмiра.
Бiтва на Сiнiх Водах – першае буйное паражэньне мангола-татараy ва Усходняй Эyропе. У вынiку yладаньнi ВКЛ вышлi на паyднёвы шлях мiжнароднага гандлю з Цэнтральнай Эyропай праз Падольле y Генуэзскiя калёнii на паyночным узьбярэжжы Чорнага мора.
Альгерд падчас Лiтоyска-Маскоyскай вайны 1368—1372 зьдзейсьнiy тры паходы y 1368, 1370 i 1372 на Маскву, але крэмль захапiць яму не yдалося. Толькi прыставiy дзiду да варот крамля.


Альгерд ля варот Маскоyскага крамля (1368). Марка пошты Летувы, выдадзеная y 1932

Не даваy спакою ён i крыжакам. Некалькi разоy нападаy на Лiвонiю, дайшоy аж да Юр’ева (сучасны Тарту), змог разьбiць Каралевац (Кёнiгсберг).


Лiтве 1000 гадоy. Блёк пошты Летувы, выдадзены y 2004

У цэнтры блёку марка «Альгерд. Бiтва на Сiнiх водах. 1362». Зьлева – «Гiраiчная абарона Пiленаy 1336». Справа – « Хрышчэньне Лiтвы 1387». Знiзу – «Вiтаyт у Грунвальдзкай бiтве 1410». На полi блёку: Грунвальдзкая бiтва (фрагмэнт). Ян Матэйка (1838 -1893).
Не жылi спакойна пры Альгердзе i yсходнiя суседзi. Спрабаваy падпарадкаваць сабе Ноyгарад i Пскоy.

Магутны Кейстут
Кейстут заyжды дапамагаy свайму брату Альгерду i той меy у яго асобе моцную падтрымку. На долю самого Кейстута выпала ахова заходняй мяжы Лiтоyскай дзяржавы ад нацiску крыжакоy i гэтую задачу ён выконваy каля паyстагодзьдзя з вялiкiм посьпехам.


Кароль Лiтвы Мiндоyг, Вялiкi Князь Лiтоyскi Гедымiн, Вялiкi Князь Лiтоyскi Кейстут. Маркi пошты Летувы, выдадзенгыя y 1920

Месцам свайго пасаду Кейстут абраy Трокi.
Нейдзе y 1355 разьнеслася па Княстве слава пра набожнасьць i незвычайную прыгажосьць жрыцы самага вядомага капiшча жамайткi Бiруты. Пачуy пра гэта i князь Кейстут. Ён падсьцярог жрыцу, калi тая гуляла па беразе мора i быy зачараваны прыгажосьцю дзяyчыны. Той жа ноччу разам са сваiмi людзьмi князь напаy на жытло вайдэлотак i выкраy Бiруту.


Тракайскi замак, пабудаваны Кейстутам. Марка пошты Летувы, выдадзеная y 1932

Кейстут таксама быy прыгожым ваяром. Захавалася апiсаньне знешнасьцi Кейстута, зробленая крыжакамi y 1361 годзе: «Кейстут быy высокi, статны, прамянiстыя вочы гарэлi на бледным твары, доyгiя валасы пакрывалi яго галаву, сiвая барада спадала на грудзi. Скупыя былi яго вусны, але кожнае слова шмат значыла. Калi ён пагражаy, то на iлбе yздувалiся жылы. Увесь выгляд яго будзiy страх». Бiрута згадзiлася на шлюб.


Бiрута i Кейстут. Марка пошты Летувы, выдадзеная y 1932

Адносна лёсу Бiруты меркаваньнi гiсторыкаy разьдзялiлiся. Напрыклад, Э. Гудавiчус i І. Баранаyскенэ, цвердзяць, што Бiрута была забiтая пасьля сьмерцi Кейстута. Іншыя цьвердзяць, што жыла яшчэ доyга i была акружаная павагай. Яны спасылаюцца на словы польскай дэлегацыi y час спрэчак з Ордэнам.
Сучасьнiкi пакiнулi сьведчаньнi пра Альгерда як пра загартаванага y паходах чалавека, якi вёy суровы лад жыцьця, быy непераборлiвы y ежы i зусiм не yжываy хмельных напояy. Адзiн з маскоyскiх летапiсцаy даy нашаму гаспадару такую характарыстыку: «Ён не пiy нi вiна, нi пiва, меy вялiкi розум i падпарадкаваy шмат земляy. Свае паходы рыхтаваy скрытна, ваяваy не колькасцю ваяроy, а розумам i yменьнем». За часы Альгерда Вялiкае Княства стала яшчэ больш моцным палiтычна i эканамiчна, у гарадах краiны развiваyся гандаль i рамёствы; беларускае праваслаyе займела сваю мэтраполiю; развiцьцё атрымала прабеларуская («руская» цi, другая назва, «лiтоyская») мова, лiтаратура i культура, наша мова выкарыстоyвалася y якасьцi дзяржаyнай. На прабеларускай пiсалiся акты, граматы, статуты, рабiлiся пераклады кнiг.
Альгерд з прыхiльнасьцю ставiyся да хрысьцiян. Ён сам паставiy дзьве царквы y Вiцебску. Абедзьве ягоныя жонкi Марыя i Юлiяна будавалi новыя хрысьцiянскiя храмы. Баярын Альгерда Гаштольд заснаваy колькi каталiцкiх касьцёлаy. У той час Вiльня займела францысканскi кляштар. Але, нягледзячы на гэта, былi выпадкi, пакутаy за хрысьцiянскую веру. Трое такiх пакутнiкаy Ян, Антонiй i Яyстахiй праваслаyнай царквой абвешчаны сьвятымi. Паводле летапiсаy, сам Вялiкi Князь Альгерд незадоyга да сьмерцi прыняy праваслаyную веру i быy пахаваны y царкве Прасьвятой Багародзiцы y Вiльнi.
У Альгерда было дванаццаць сыноy, у тым лiку Ягайла, Свiдрыгайла i Скiргайла, – асобы, якiя y будучым адыграюць значную ролю y гiсторыi краiны, i дзевяць дачок.
Супернiцтва памiж Альгердавiчамi за валоданьне вiленскiм тронам распачалося адразу пасьля сьмерцi Вялiкага князя y 1377. Згодна з воляй Альгерда y Вiльнi yвакняжыyся яго старэйшы сын ад другога шлюбу – Ягайла. У апазыцыю да новага валадара стаy старэйшы сын ад першага шлюбу Андрэй Полацкi. Пасьля ад'езду y Маскву Полацкага князя Андрэя, Ягайла перадае гэтую зямлю брату Скiргайлу. Але палачане не прымаюць стаyленiка Вiльнi. На працягу вясны – лета 1381 яны не дапускалi y горад Скiргайлу, а пасьля прынялi бок Кейстута. Распачалася Грамадзянская вайна 1381—1384 за yладу y ВКЛ. Кейстут, якi ваяваy на баку свайго сына Вiтаyта, паланiy Ягайлу, i быy прызнаны Вялiкiм Князем Лiтоyскiм (1381—82).


Бiрута (1317? – 1382 або 1389). Марка пошты Летувы, выдадзеная y 1932

Аднак, вызвалiyшы Ягайлу, надоyга прымiрыцца зь iм не yдалося. У ходзе мiрных перагавораy Кейстут з сынам Вiтаyтам былi запалонены i перавезены y радавы замак Ягайлы – Крэва i Ягайла пачаy помсту. Сярод прыхiльнiкаy Кейстута быy пакараны сьмерцю брат яго жонкi Вiдзiмонт i шмат iншых баяр. А затым i самога старога Кейстута задушылi y вежы Крэyскага замка па загаду Ягайлы. Вiтаyт ацалеy толькi таму, што пры наведваньнi яго жонкай Ганнай Смаленскай пераапрануyся y адзеньне яе служанкi i yцёк з затачэньня.


Вялiкi Князь Лiтоyскi Вiтаyт ззьбягаез Крэyскага замку 1382). Марка пошты Летувы, выдадзеная y 1932

Існуе легенда, што Вялiкi Князь Вiтаyт у падзяку за тое, што y мясцовых лясах ён уратаваyся ад пагонi Ягайлы, заснаваy Сынкавiцкую царкву.


Сынкавiцкая царква-крэпасьць. Картмаксiмум пошты Беларусi, выдадзены y 2007

З братамi i групай прыхiльнiкаy, князёy i yплывовых баяр, Вiтаyт аддаyся пад заступнiцтва нядаyняга ворага, Тэyтонскага ордэну. Ягайла зноy стаy Вялiкiм Князем, а свайго брата Скiргайлу yладкаваy замест Кейстута y Троках. Вялiкае Княства апынулася па сутнасьцi расшчэпленым на yдзелы, а y Ягайлы не было сродкаy пераадолець гэты стан. Аднак падзеi y суседняй Польшчы надалi гiсторыi Лiтоyскай дзяржавы другое разьвiцьцё падзей.
P.S.
У архiтэктуры Сынкавiцкай царквы – цьвердзi выяyляюцца рысы раманскага i гатычнага стыляy. У Вялiкiм Княстве Готыка набыла своеасаблiвыя рысы, прыладамi якой ёсьць касьцёл у Ішкальдзi, Барысаглебаyская царква y Наваградку, Стары Замак у Гароднi, Наваградзкi замак, Мiрскi замак.
Гатычны архiтэктурны стыль, як i раманскi, зарадзiyся y Францыi y XII стагодзьдзi i распаyсюдзiyся на iншыя рэгiёны да XVI стагодзьдзя. Гатычныя саборы зь iх вышынёй i накiраванасьцю yверх, у неба сымбалiчна паказвалi iмкненьне чалавека да Бога. Найбольш знакамiтыя yзоры Гатычнага стылю – Сабор Нотр-Дам, саборы y Рэймсе, Шартры, Сэн-Дэнi, Амьене.


Сувэнiрны аркуш прысьвечаны 850-годзьдзю Сабору Парыскай Божай Мацi, выдадзены поштай Францыi y 2013

На заднiм пляне аркуша паказаны агульны выгляд Сабору з боку Сены. Дзьве маркi вылучаюць дэталi вiтражу. У храме заключалiся каралеyскiя шлюбы, iмператарскiя каранацыi i пахаваньнi.
Шэдэyрам сталай готыкi i сапраyднай «Акадэмiяй мастацтваy» для сярэднявечных майстроy стаy сабор у Рэймсе. Нягледзячы на працяглыя тэрмiны будаyнiцтва (з 1211 па 1285) i розных архiтэктараy, сабор у Рэймсе захаваy адзiнства задумы: разнастайнасьць талентаy якiя будавалi сабор дойлiдаy зьлiлася y сапраyдную каменную сымфонiю.


Рэймскi сабор. Картмаксiмум пошты Францыi, выдадзены y 1938

Перад уваходным у сабор, адкрываецца велiчнае вiдовiшча. У глыбiню храма сыходзяць урачыстыя калянады, высока над галавой стульваюцца сьпiчастыя скляпеньнi, праз шматлiкiя вокны y сабор льюцца сонечныя прамянi. Велiзарная прастора храму свабодна iмкнецца y глыбiню. Грандыёзныя маштабы iнтэр'еру запатрабавалi ад дойлiдаy немалога тэхнiчнага мастацтва, каб утрымаць у раyнавазе yсю канструкцыю будынка. Але yся гэтая будаyнiчая «кухня» умела yтоена ад наведвальнiка, якому кiдаецца y вочы толькi нязмушаная лёгкасьць усiх архiтэктурных дэталяy сабору.

Ягайла
«…ён дасягнуy трох вялiкiх дароy, якiя яшчэ нi адзiн з сьмяротных не меy разам: хрышчэньне, шлюб i каралеyскае памазаньне». Старажытны Кракаyскi летапiс
У 1374 каралём Польшчы стала дзесяцiгадовая дзяyчынка Ядвiга – дачка Вэнгерскага i Польскага караля Людовiка I Анжуйскага i Лiзаветы Басьнiйскай. Ядвiга афiцыйна тытулявалася КАРАЛЁМ Польшчы, бо законы краiны забаранялi кiраваць краiнай каралеве.
Пад уплывам унутраных i зьнешнiх (сталай пагрозы з боку Тэyтонскага Ордэну i Маскоyскага княства) Кракаyскi двор i Ягайла палiчылi найлепшым выхадам заключыць Лiтоyска-Польскi саюз.


Кароль Польшчы Ядвiга (1906). Мэнцiна Кжэш (1860—1934). Музэй Варшаyскай Архiэпiскапii. Паштовая картка, выдадзеная поштай Польшчы y 2004

Найбольшае супадзеньне агульных iнтарэсаy Лiтвы i Польшчы прывяло да падпiсаньня Крэyскага дагавору (1385). Гэтым Дагаворам Ягайла, сярод iншых абавязацельстваy, абяцаy прыняць каталiцтва i ахрысьцiць Лiтву.
Крэyская Ўнiя азначала yзаемавыгадны хаyрус дзьвюх самастойных дзяржаваy. Ён значна павялiчваy iх вайсковую магутнасьць (найперш у барацьбе з Тэyтонскiм ордэнам), спрыяy пашырэньню эканамiчных i культурных сувязяy памiж нашым гаспадарствам i Польшчай, а таксама iншымi эyрапейскiмi краiнамi.
Ягайла прыбыy у Кракаy, дзе 15 лютага 1386 года прыняy хрышчэньне i прыняy iмя Уладзiслаy, а 18 лютага заключыy у Вавэльскiм саборы шлюб з Ядвiгай i быy каранаваны Каралём Польшчы. Ядвiзе на момант вясельля было трынаццаць гадоy, а Ягайлу каля 30.
Паданьне гаворыць, што Ядвiга, закаханая y другога, не згаджалася на прымусовы шлюб з Ягайлам. Нясчасная Ядвiга звярнулася y малiтве па параду да Хрыста i нiбыта пачула голас: «Ратуй Лiтву!». Каралева прымiрылася са сваiм лёсам дзеля звароту Лiтвы на хрысьцiянскую веру.


Ядвiга (1374—99), Сьвятая, Кароль Польскi (1384—86). Уладзiслаy ІІ Ягайла (1351—1434) Вялiкi Князь Лiтоyскi (1377—92), Кароль Польскi (1386—1434). Шэраг каралёй i князёy польскiх (1890—92). Ян Матэйка (1838—93). Маркi пошты Польшчы, выдадзеныя y 1996

Хрысьцiянiзацыя Лiтвы адбылася y 1387 па iнiцыятыве Караля Польскага i Вялiкага Князя Лiтоyскага Уладзiслава II Ягайлы i яго стрыечнага брата Вiтаyта.


Ягайла i Вiтаyт хрысьцяць Лiтву. Марка пошты Летувы, выдадзеная y 1932

Гэта азначала афiцыйнае прыняцьце хрысьцiянства Лiтвой, апошняй паганскай краiнай Эyропы. У лютым-сакавiку 1387 у Вiльнi была ахрышчана лiтоyская шляхта, потым мяшчане i iншыя жыхары горада.


600-годзьдзе хрышчэньня Лiтвы (1387—1987). Ядвiга з Гербам Польшчы i Ягайла з Гербам Лiтвы. Маркi пошты Салiдарнасьцi, выдадзеныя y 1987

У 1387 у Крэве на yзвышшы каля замка быy узведзены касьцёл пад тытулам Сьвятога Яна Хрысьцiцеля. Заснавальнiкам парафii i фундатарам касьцёла быy сам Кароль Уладзiслаy Ягайла. 7 кастрычнiка 1936 на тым самым узвышшы замест страчанага быy пабудаваны касьцёл Перамяненьня Пана i Мацi Божай Мiласэрнай (Ласкавай). У 1961 касьцёл быy зачынены i зьнiшчаны. Адрадзiyся y 1997 як мураваны пад тытулам Перамяненьня Пана.


Крэва. Касьцёл Перамяненьня Пана i Мацi Божай Мiласэрнай. Паштоyка, выдадзеная y 1936

Каралева Ядвiга yсе свае каштоyнасьцi ахвяравала на аднаyленьне Кракаyскай Акадэмii.


Ягайла, Ядвiга i рэктар Унiверсытэту Кракаyскага. Марка пошты Польшчы, выдадзеная y 1938

Рэктар Кракаyскага yнiверсытэту трымае y руках Акт дару i шкатулку з каштоyнасьцямi. Ля ног Ягайлы i Ядвiгi крыжацкi шлем i два легендарныя мячы з будучай Грунвальдзкай Бiтвы.
Кракаyскi yнiверсiтэт засноyваyся двойчы – спачатку паводле волi Караля Казiмiра Вялiкага ва Ўказе ад 12 траyня 1364, а затым рашэньнем Караля Уладзiслава II Ягайлы, якi выконваy волю Каралевы Ядвiгi, што i адбылося праз год Пасьля яе сьмерцi 26 лiпеня 1400.


Заснаваньне галоyнай школы пераездам у Кракаy (1888—1889 (?). Ян Матэйка (1838—1893). Нацыянальны музэй у Варшаве. На карцiне радам зь Ядвiгай Казiмiр Вялiкi i Уладзiслаy Ягайла. Марка пошты Польшчы, выдадзеная y 1997

За 4 днi пасьля сьмерцi каралеyская дачкi Альжбеты Банiфацыi 17 лiпеня 1399 у Кракаве ва yзросьце 25 гадоy закончылася жыцьцё незвычайнай Каралевы. Пахавана y Вавельскай катэдры. 8 чэрвеня 1997 Папа Рымскi Ян Павал II абвясьцiy Каралеву Ядвiгу Сьвятой.

Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/pages/biblio_book/?art=69759964) на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.