Читать онлайн книгу «Зграя» автора Андрэй Андрыеўскі

Зграя
Андрэй Андрыеyскi
Звычайны вечар, звычайная кавярня y Мiнску, звычайны хлопец на падпiтку, якi сядзiць у адзiноце. І зусiм незвычайнае знаёмства з дзяyчынай, якая расказвае яму гiсторыю пра ваyкоy. Пасля гэтага вечара yсё жыццё героя змяняецца – ён павiнен альбо ператварыцца y героя, альбо знiчтожыць iншы сусвет.

Андрэй Андрыеyскi
Зграя

1.
Гэта гiсторыя пачалася y звычайнай кавярнi на yскрайку горада. Максiм Строцаy, такi ж звычайны, як i кавярня, жыхар Мiнска, сядзеy за столiкам у цёмным кутку з келiхам светлага пiва i перапiсваyся з дзяyчынамi y сацыяльных сетках. Калi б не алкаголь, ён бы зараз не пiсаy нiкому. Але два прамiле разганялi кроy i галава не паспявала кантраляваць учынкi. Так ён праводзiy усе пятнiцы з тых часоy, як яго кiнула Наста. Да закрыцця заставалася сорак хвiлiн i хлопец не спяшаyся. Наперадзе былi доyгiя выхадныя, на якiя ён нiчога не планаваy. А насамрэч – не захацеy планаваць.
“Наста, я вельмi моцна сумую. Прабач за yсё, давай паспрабуем яшчэ раз. Я стану iншым. Абяцаю” – набраy ён паведамленне для былой. Але не паспещ адправiць – выратавала цёмнаскурая незнаёмка, якая села насупраць. Яе рукi падрыгвалi, з рукавоy курткi сцякала вада. Ад нечаканасцi хлопец толькi i вымавiy:
– Прывiтанне. Усё добра?
І адразу зразумеy сваю памылку: "Што за дурное пытанне? Вiдаць жа, што не yсё y парадку". Але незнаёмка не заyважыла пытання.
– Хочаш выпiць? Я пачастую…
Дзяyчына маyчала. Макс захацеy сысцi – такое знаёмства не наyрад цi гарантавала добры працяг вечара. Яго рука пацягнулася y кiшэню за гаманцом, калi яна загаварыла.
– Мяне завуць Лена i я распавяду табе гiсторыю пра ваyкоy.
Макс здзiвiyся добрай беларускай мове ад дзяyчыны замежнага выгляду. Хацеy сказаць камплiмент i не здолеy. Ён правалiyся y аповед.


Гiсторыя пра ваyкоy
Сусвет бясконцы, i iснуе бясконцая колькасць iншых бясконцых сусветаy. І y адным з iх, якi вельмi падобны на наш, самымi разумнымi жывёламi сталi ваyкi.
Яны жылi разам, палявалi, вырошчвалi и выхощвали шчанят. Аднойчы ваyкi зайшлi так далёка на поyнач, што ежы стала не хапаць. Тады yся зграя падзялiлiся на пары, ваyкоy i ваyчыц, якiя разышлiся па планеце. У iх з’явiлiся свае краiны – зграi. Ваyкi адной зграi паходзiлi ад двух агульных продкаy. Традыцыi забаранялi пераходзiць межы чужой тэрыторыi, нават калi ад гэтага залежыла жыццё. А калi нехта парушаy межы – пачыналася вайна.
Сусвет ваyкоy быy ня дрэнным i ня добрым. Яго гаспадары жылi, як yмелi. Але некалькi гадоy таму на поyначы iх света з’явiлiся ваyкi з белай поyсцю. Яны былi y два разы большымi па памерах, злымi i не yмелi размаyляць са звычайнымi ваyкамi. Белыя нападалi на зграi сваiх шэрых братоy, забiвалi yсiх да апошняга шчанюка i жэрлi iх мяса.
Белых было шмат. Яны лёгка перамагалi адну зграю за другой. А калi нехта з шэрых заставаyся жывы i шукаy выратавання на зямлi iншай зграi, яго альбо праганялi, альбо забiвалi свае ж.
Здавалася, рана цi позна белыя спыняцца. Заваююць столькi зямель, што там змогуць жыць мiльёны ваyкоy. Аднак яны iшлi далей на поyдзень. Зграi змагалiся i гiнулi, а на iх месцы пачыналi жыць белыя ваyкi. Яны нiчога не стваралi, не будавалi, не гадавалi шчанюкоy. Толькi разбуралi свет.
За чатыры гады белыя захапiлi палову планеты. І нiводаня зграя не магла перашкодзiць iм. Бо нiхто не ведаy, як з iмi бiцца i як перамагаць.
Наступнай на iх шляху на поyдзень была зграя Агыр-Санан. Яна жыла сярод высокiх лясоy, дзе вадзiлася шмат жывёл. Кожны год з поyначы на поyдзень праз iх землi мiгравалi зубры, а з захаду на yсход два разы на месяц перасоyвалiся антылопы. Ежы было шмат. Да таго ж ваyкi Агыр-Санан навучылiся захоyваць мяса так, каб яно не псавалася шмат месяцаy. Гэта сакрэт яны аберагалi ад iншых зграй i пазбягалi любых кантактаy з чужымi ваyкамi, жылi замкнёна i не цiкавiлiся – што робiцца за межамi iх тэрыторыi. І пра белых яны даведалiся, калi тыя прыйшлi i сталi забiваць iх ваyчанят.
Агыр-Санан бiлiся з жарсцю. Але што могуць зрабiць чатырыста ваyкоy супраць дзесяцi тысяч? Шэрыя схавалiся за сценамi горада. Са сваiмi запасамi ежы яны маглi вытрымлiваць асаду на працягу года. Але драyляная брама не спынiла белых. Яны грызлi яе, з разбегу кiдалiся целамi, бiлi галовамi нiбы таранам. І за гадзiну прабiлi дзiру. Як толькi першы воyк з белай поyсцю прабiyся y горад, лёс Агыр-Сану быy прадвызначаны. Выратавалася шэсць шэрых ваyкоy. Яны збеглi на поyдзень, на зямлю iншай зграi.
Белыя спынiлiся, каб адсвяткаваць перамогу – жэрцi целы шэрых ваyкоy. Гэтага хопiць iм на месяц, а потым яны пойдуць далей. На iх шляху ляжаць землi зграi Суу-Ардун. Іх тэрыторыя – вузкi перашэек, якi злучае два кантынента. Калi белыя пераадолеюць яго, то адкрыецца шлях да паyднёвых зямель. І яны заб’юць усiх, чый колер поyсцi адрознiваецца ад iхняга.
***
– Я не ведаю, што будзе далей. Даведайся працяг i раскажы наступнаму апавядальнiку.
Максiм сядзеy аслупянелы. У галаве пракручвалiся жудасныя сцэны – ваyкi разрываюць адно аднаго, усюды лiецца кроy, белая поyсць становiцца чырвонай. Гiсторыя дыяфiльмам пракручвалася перад iм.
Праз хвiлiну ён ачуняy. Цёмнаскурая незнаёмка сядзела на сваiм месцы. Ён успомнiy апошнiя яе словы.
– Працяг? Ну…
– Не, ты яшчэ не ведаеш. Пачакай крыху. І прабач мяне.
– Прабачыць? За што? Ты казала цябе Лена завуць? Можа, сустрэнемся на тыднi?
Дзяyчына паднялася i сышла. Максiм пасмiхнуyся i здзiвiyся сам сабе – з чаго б яго захапiла недарэчныя гiсторыя пра нейкiх ваyкоy. Дый дзяyчына не адпавядала ягоным густам. Ён дапiy пiва, пакiнуy грошы па рахунку i пайшоy дадому.


Воyчы сон
Грык са злосцю думаy пра будучыню. Белыя былi на самай мяжы i наyрад цi спыняцца. Калi верыць аповедам палонных, у iх не было мэты – толькi голад. Яны нiкога не шкадавалi, не шлi на перамовы – адразу кiдалiся y бойку.
На мiнулым тыднi шэсць ваyкоy са зграi Агыр-Санан перайшлi мяжу i расказалi yсё, што ведалi пра белых: яны y некалькi разоy большыя па памерах, б’юцца да смерцi, не адчуваюць боль, а iх поyсць i таyстую скуру немагчыма пракусiць. Белыя не проста забiвалi шэрых ваyкоy, а адразу ж iх жэрлi. І выратавання няма, бо нават самая вялiкая зграя y свеце налiчвае менш за восем соцен ваyкоy, а белых – тысячы.
Гнеy пазбавiy Грыка страха, але воyк ведаy, што гэта ненадоyга. “Адкуль яны yзялiся? Нават з трусавымi фермамi адзiн паляyнiчы надзел не можа пракармiць тысячу ваyкоy. А яны прыйшлi з поyначы, дзе па легендам немагчыма гадаваць жывёл, можна толькi паляваць. Ды й на каго? Паданнi гавораць, што там жывуць белыя мядзведзi, якiя самi каго хочаш з’ядуць”.
У хату зайшоy Аyк – былы важак зграi. Ён саступiy сваё месца Грыку, калi зразумеy, што састарэy i y чэснай бойцы за yладу не адолее свайго супернiка.
– Аyк, што нам рабiць? Праз месяц цi хутчэй белыя прыйдуць на нашу зямлю. Нас чатыры сотнi разам са старымi i шчанюкамi. А iх – тысячы. Мы не пераможам.
– Не ведаю. За yвесь час, што я кiраваy зграяй, галоyнай праблемай была мiграцыя зуброy. Мы шмат гадоy не ваявалi з iншымi зграямi, не пашыралi тэрыторыю i не галадалi. Трэба набiраць войска, хаця б невялiкае – сорак-пяцьдзясят моцных ваyкоy. Хай ахоyваюць мяжу. Яшчэ б трох-чатырох я адправiy на выведку. Трэба ведаць, калi белыя пойдуць на нас.
– Войска… Адкуль мне yзяць столькi вольных ваyкоy? Усе працуюць цi на фермах, цi y горадзе, цi палююць. Добра, калi дзесяць знайду. Ды й яны нават разам не адолеюць хаця б аднаго з тых…
– Пабудуем сцяну. Яна спынiць белых.
– Ведаю, ужо даy загад. Ды не паспеем. Ты ж чуy пра iх памеры. А значыцца i сцены павiнны быць вышынёй больш за чатыры галавы, iнакш пераскочуць. А за месяц мы добра калi паспеем палову ад такой вышынi збудаваць. Прасцей канал прарыць, якi б аб’яднаy заходняе i yсходняе мора.
– Хопiць вышынi y дзве галавы. Адразу yсе пераскочыць сцяну не паспеюць. І калi адны скокнуць на тэрыторыю горада, а iншыя будуць рыхтавацца, мы першых паспеем забiць. Потым адаб’ём другую хвалю, трэцюю… Пакуль не пераб’ем усiх.
– Нават калi так будзе i нiхто з нашых не загiне y першай бойцы, мы зморымся. Яны перамогуць колькасцю. А калi i паспеем сцены да канца збудаваць, ежы y горадзе хопiць на тыдзень. А потым што? Самiх сябе жэрцi будзем?
– А можа не yсё, што нам расказалi – праyда? Верыць ваyкам чужых зграй апошняя справа.
– Аyк, мы ж забiлi iх. Думаеш, яны б сталi iлгаць, ведаючы пра немiнучую смерць?
– Забiлi, бо гэтыя ваyкi прыйшлi на нашу зямлю без дазволу i парушылi yсе традыцыi. За такое альбо выгнанне, альбо смерць.
– Гэта мяне i пужае – яны пагадзiлiся памерцi, абы не трапляць у кiпцюры белых.
Аyк лёг на падлогу i паклаy галаву на лапы. Так ён паказваy – размова скончана.
– Грык, я не важак. Саветы мае ты пачуy. Вырашаць табе. Што ты лiчыш нам трэба зрабiць?
– Нiчога. Самае лепшае перайсцi на тэрыторыю iншай зграi i памерцi. Так нас хаця б пасля смерцi не з’ядуць, а пахаваюць.
– Ты не зробiш гэтага.
– Чаму ж? Мы y любым выпадку загiнем. Якая рознiца, хто нас заб’е – свае цi чужыя?
– Ты yладар, аднак мой савет – склiкай агульны сход зграi. Трэба yсiм паведамiць, што нас чакае.
– Добра, Аyк. Склiкай усiх.
Стары воyк выйшаy з будкi i праз хвiлiну пачуyся вой. Ён разнясецца на дзясяткi кiламетраy i кожны воyк са зграi паyторыць яго. За yсю тысячагадовую гiсторыю гэты гук застаyся нязменным i азначае адно – час збiрацца разам, вырашаць агульныя праблемы i ратавацца ад ворагаy. Кожны воyк Суу-Ардун, чым бы ён не займаyся, прыйдзе y горад каб слухаць важака.
А Грык слухаy працяжны гук, ад якога поyсць уздымалася нават на хвасце i не ведаy, аб чым будзе гаварыць са сваёй зграяй, як падрыхтуе iх да немiнучай смерцi.
***
Гаyл адным з першых ваyкоy пачуy заклiк на сход. Апошнiя тры днi ён без сэнсу бадзяyся y пошуках ежы. Паляваy воyк дрэнна, таму шукаy падлу, слабых цi старых жывёл. Прайшоy праз увесь лес ад паyднёвай мяжы да горада i нiчога не знайшоy.
Сход у гэты перыяд году мог адзначаць альбо перадзел паляyнiчых надзелаy, альбо што яго выганяюць са зграi. Таму воyк вырашыy прыйсцi апошнiм, сесцi як мага далей i не вытыркацца. А калi яго сапраyды захочуць прагнаць, ён хутка збяжыць.
“Няyжо гэта з-за таго, што y апошнi раз збяжаy ад павiннасцi?”, – гадаy Гаyл. За сваё жыццё ён усяго сем цi восем раз пагаджаyся yдзельнiчаць у нейкiх справах зграi. Спрабаваy паляваць разам з усiмi, але толькi перашкаджаy усiм. Будаваy фермы ды хаты, але праз гадзiну працы зморана валiyся на зямлю.
Нават ахоyнiк межаy з яго выйшаy дрэнны. Было так сумна, што замест таго, каб сачыць за варожым лесам i слухаць, ён завальваyся спаць. Аднойчы яго злавiлi на гэтым i пагрызлi. Той раз стаy апошнiм. Ён паабяцаy самому сабе, што больш нiколi не будзе працаваць са зграяй. Лепш галадаць i жыць пад небам, чым цярпець пабоi ад сваiх жа.
Былi y яго i iншыя правiны – паляванне на чужой тэрыторыi, адмова ад удзелу y сходах, крадзеж ежы. Нiхто y зграi не любiy Гаyла. Мiнулым летам Аyчылак нават падымаy пытанне аб яго выгнаннi – помсцiy за сцягнуты кавалак мяса. На шчасце, нiхто яго не падтрымаy. І не дзiва – праганяць свайго, хай i такога дурнога ваyка, значыцца прысудзiць яго на смерць.
“Калi yспомнiць, то мiнулым разам я адмовiyся збiраць дровы y лесе. Наyрад цi за гэта мяне прагоняць. Падчас палявання мяне нiхто не лавiy, дый не краy я нiчога. А таму… Не ведаю, з-за чаго yсiх збiраюць. Хiба толькi гэта звязана з чуткамi пра белых ваyкоy”.
Адзiнец чакаy каля горада да самага пачатку. А калi здалёк пабачыy, што да ваyкоy выйшлi Грык з Аyкам, стаy прабiрацца блiжэй.


2.
Макс прачнуyся з галаyным болем i дрэнным настроем. Пайшоy на кухню, адкрыy лядоyню i мацюкнуyся – засталося адно яйцо i алей. Глянуy на вулiцу, дзе трэцi дзень запар палiла сонца i уздыхнуy. На небе не было нiводнай хмары, а значыць у кватэры цэлы дзень будзе стаяць спякота. А цяпер трэба было iсцi y краму.
“Цiкава, чаму y яе было мокрае адзенне, калi дажджу з аyторка не было?” – праскочыла y галаве Макса думка пра дзяoxsye з кавярнi. Ад нечаканасцi ён застыy у адной шкарпэтке. “У каго гэта была адзежа мокрая? А… Цёмнаскурая незнаёмка з недарэчнай гiсторыяй пра ваyкоy. Нядзiва, што яны мне ноччу снiлiся. Аyкi, Грыкi…”.
Узнiклыя вобразы у галаве хлопца былi такiмi выразнымi i яркiмi, быццам ён у кiно yчора схадзiy. Макс пасмiхнуyся, бо звычайна не запамiнаy сны. А гэтым разам нават ваyчыныя iмёны y галаве засталiся.
“Чорт з iм, можа сапраyды y дзяцiнстве падобны фiльм глядзеy”.
Ён нацягнуy красоyкi i пайшоy у краму, дзе yзяy дзве бутэлькi цёмнага пiва, каyбасу, яек ды каву. Разлiчыyся на касе i рушыy дадому.
Каля пад’езда Макса спынiлi трое маладзёнаy, якiя паходзiлi на герояy гумарыстычнага апавядання цi анекдота. Адзiн – малога роста, белабрысы, на выгляд – гадоy шаснаццаць. Другi – чарнявы i высокi, з вусамi i шчацiннем. Яго лоб пераразалi глыбокiя зморшчыны. Трэцi меy твар без узросту, лысую галаву, а яго вочы глядзелi быццам не на Максiма, а праз яго.
Гэткай жа дзiyнай была iх адзежа. На малым – шыкоyны гарнiтур, у якiм ён паходзiy на навучэнца элiтнай гiмназii. На чарнявым была спартыyная форма сiне-зялёнага колеру i красоyкi – звычайны беларускi гопнiк, не iнакш. Лысы – панк у скуранай куртцы, падраных джынсах, з металiчнымi перснямi i ланцугом на шыi.
– Добры дзень, – пачаy чарнявы, якi выглядаy за галоyнага.
Макс спынiyся, бо не мог паскорыць шаг i збяжаць ад непрыемнай кампанii. Троiца падрыхтавалася – малы стаяy каля yваходу y пад’езд, а лысы зайшоy ззаду. “З такiмi лепш не сварыцца” – вырашыy хлопец.
– І вам прывiтанне.
– Мы цябе чакалi.
– Мяне? Навошта? Цыгарэт няма, бо не палю. Грошай таксама – усё на банкаyскай картцы.
– Грошы нам не патрэбны. Мы хочам пачуць гiсторыю.
– Што? Якую яшчэ гiсторыю?
– Гiсторыю пра ваyкоy.
– Што за глупства, якiя ваyкi?
– Учора ты сустракаyся з дзяyчынай. Яна расказала пра ваyкоy. Нам патрэбны працяг.
– Вы з глузду з’ехалi? Нiчога я расказваць не буду. Самi прыдумвайце.
– Мы не можам. Гiсторыя належыць табе. І мы хацелi б яе… арэндаваць.
– Прабачце, не разумею. Як можна “арэндаваць” гiсторыю.
– Што тут незразумелага? – iнiцыятыву перахапiy белабрысы. – Ты гаворыш нам працяг, а мы за гэта пакiдаем цябе y спакоi.
– Не пужай, – прамовiy лысы. – Вас Максiмам клiчуць? Дык вось, Максiм, калi зробiце як мы прапануем, то атрымаеце грашовую падзяку. Скажам, сто тысяч. Падумайце над нашай прапановай. Заyтра прыйдзем за вашай згодай.
***
Макс зайшоy у кватэру i зачынiy дзверы на yсе замкi. Нават на верхнi, якiм не карыстаyся з самага пераезду.
“Што гэта за хрэнь? Глупства нейкае. Ваyкi, гiсторыi, грошы… Зразумела, што справа y той дзяyчыне. Можа, нехта са знаёмых вырашыy паздзеквацца, цi блогеры флэшмоб ладзяць? Ды й сама троiца – нешта неверагоднае. Нiколi не бачыy такiх розных людзей разам. І што мне рабiць з гэтым? Ай, пайшло яно yсё. Дзе пiва? Не выйду заyтра нiкуды з хаты. Паглядзiм, што яны зробяць. О, учора ж новая серыя “Вядзьмара” выйшла, трэба глянуць”.
***
Троiца сядзiць каля пад’езда. Яны не размаyляюць, не варушацца, не дыхаюць i не мiргаюць. Васкавыя твары замерлi, а вочы глядзяць y адну кропку. Быццам мадам Цюсо выкiнула тры экспанаты са сваёй вялiкай калекцыi i цяпер яны чакаюць свайго калекцыянера.


Воyчы сон
Грык сядзеy на yзвышэннi, побач ляжаy Аyк. Тры сотнi ваyкоy зграi Суу-Ардун – усе дарослыя, хто мог хадзiць – стаялi насупраць i моyчкi чакалi. Бо закон зграi – пакуль важак гаворыць, астатнiя сядзяць цiха.
– Браты i сёстры, думаю вы yсе чулi навiны з поyначы, якiя прынеслi ваyкi зграi Агыр-Санан. Тысячы белых ваyкоy, якiя не разумеюць мовы i лiчуць нас ворагамi, праз месяц прыйдуць на нашу зямлю, – Грык адразу перайшоy да галоyнага. – Я склiкаy сход, каб вырашыць – што нам рабiць. Белыя мацней, iх больш i з iмi немагчыма паразумецца. Мабыць яны як i дзiкiя звяры не маюць розуму. Таму трэба вырашыць – будзем змагацца з iмi, прайграем i нас з’ядуць, альбо пойдзем на поyдзень, на землi iншай зграi, дзе нас таксама заб’юць, але пахаваюць па ваyчыных звычаях. Я сказаy.
Пасля апошнiх слоy шэрая маса пачала падвываць i перагаворвацца. А грамчэй за yсiх – маладыя ваyкi, кожны з якiх марыy заняць месца Грыка. Зараз ён iх не баяyся, бо y чэснай бойцы мог перамагчы любога са сваёй зграi.
– Цiха, цяпер я хачу слухаць вас.
Зграя супакоiлася. Кожны, хто хацеy выказацца, мог выйсцi наперад i гаварыць. Першым да Грыка падышоy Аyчылак, малады высокi воyк з шэра-зялёнымi вачамi.
– Уладар, мы разумеем, што навала з поyначы можа скончыць зямны век нашай зграi. Але бяжаць ад небяспекi як трусы нельга. Любы воyк лепш загiне y бойцы, чым будзе чакаць, каб воyк iншай зграi перагрыз яму глотку. Таму лiчу, што мы павiнны змагацца.
– Я цябе пачуy, Аyчылак. Хто яшчэ хоча гаварыць?
Астатнiя маyчалi. Нiкому не хацелася бегчы са сваёй зямлi.
– Калi yсе маyчаць, то скажыце, як нам змагацца з белымi. Аyчалык, кажы ты.
–Мы павiнны чакаць iх у лесе i y чэснай бойцы забiць усiх.
– Аyчалык, чэсная бойка – гэта калi воyк б’ецца з ваyком сам насам. А тут кожнаму прыйдзецца бiцца з дзясяткам ворагаy. Хто яшчэ хоча гаварыць?
– Я хачу, – да yзвышэння выйшла Сурта, старая ваyчыца з сiвой поyсцю, мацi Грыка. Яна заyсёды агучвала пазiцыю yсiх ваyчыц зграi.
– Мы слухаем цябе, Сурта.
– Аyчалык малады гарачы воyк. Ён хоча бiцца i памерцi. Кроy гонiць яго yперад, а мазгi не працуюць. Калi i бiцца з белымi, то рабiць гэта трэба за сценамi, якiя мы зараз будуем. І чым вышэй яны будуць, тым лепш. Трэба падумаць над тактыкай. Я ведаю, што мы загiнем, аднак жыццё трэба аддаць як мага даражэй. І яшчэ…
– Я хачу гаварыць!
Сурта змоyкла. Усе паглядзелi y бок нахабнiка, якi перарваy гаворачага на сходзе. Гаyл – малады, але слабы воyк, якi не цанiy традыцыi i трымаyся асобна ад астатнiх. Ён не працаваy разам са зграяй, самастойна паляваy i жыy у сваё задавальненне. Такiя як ён былi y кожнай зграi. Астатнiя рабiлi выгляд, што iх не iснуе. За вочы такiх ваyкоy абразлiва называлi “адзiнцамi” цi “самотнiкамi”.
– Вiтаю цябе на сходзе, Гаyл. Калi не памыляюся, гэта твой першы сход за жыццё. Ты спынiy слова паважанай Сурты i лiчыш, што мы будзем цябе слухаць?
– Грык. Нашто мне было хадзiць на iншыя сходы, Грык? Каб вырашыць, колькi зуброy трэба з’есцi? Цi y якiм лесе спынiць паляванне, каб цалкам не знiчтожыць усiх жывёл? А можа, каб выбiраць ваyкоy на будоyлю фермы? Я прыйшоy на сход, калi yсёй зграi, не, нават усiм ваyкам пагражае небяспека. І вы павiнны мяне слухаць. Бо я ведаю, як выратавацца.
– Добра, Гаyл. Мы выслухаем цябе. Аднак ведай, калi ты перарваy Сутру з-за нейкiх глупстваy, то пасля сходу табе прыйдзецца бяжаць як мага хутчэй, iнакш застанешся без хваста i вушэй.
– Я згодны. Але гаварыць буду толькi з табой i Аyкам. Усё роyна рашэнне прынятае – мы будзем змагацца з белымi. І не y лесе, як таго хоча Аyчылак, а за сценамi, як сказала мудрая Сурта. Таму дазволь размаyляць асабiста.
– Калi так, то Сурта можа працягваць.
– Мне больш няма чаго казаць, Грык.
– Ёсць у каго што сказаць? Калi не, то сход скончаны.


3.
Максiм прачнуyся i закрычаy. Вялiкая ванючая рука накрыла яго рот.
– Мы прыйшлi, як дамаyлялiся.
Над хлопцам навiсаy учарашнi знаёмы з чорнымi валасамi.
– Змоyкнi, а то будзе горш.
Максiм замаyчаy.
– Так лепш, – чарнявы прыбраy руку i сеy на стул каля ложка. Бялявы i лысы былi побач з iм. – Не трэба пужацца. Мы прыйшлi дамаyляцца. Зараз усё вырашым i будзеш вольны.
– Што ты цягнеш? Дай па зубам i yсё, – белы быy самым нецярплiвым з траiх.
– Не трэба. Куды спяшацца. Ды й здаецца мне гэты хлопец добра yсё разумее. Так, Максiм?
– Што вам трэба? Забiрайце што хочаце. Толькi не забiвайце.
– Пашанцавала гэтым разам, – замычэy лысы. – Добра, што ты iдзеш на кантакт. Аднак мы не забойцы. Нам патрэбна толькi гiсторыя. Аддай яе i yсё.
– Я перакажу гiсторыю дзяyчыны, калi трэба…
– Не. Мы ведаем, што яна сказала. Нам патрэбны працяг.
– Але ж я не ведаю…
– Дай згоду i yсё.
– Я згодны.
Лысы падыйшоy блiжэй i прыклаy свае вялiкiя пальцы да скронь хлопца. Перад вачамi хлопца панеслiся каляровыя выявы, быццам нехта паставiy кiно на перамотванне. Калi ён ачухаyся, троiцы y кватэры не было, а галава расколвалася ад болю. Макс памацаy скронi i аддзёрнуy пальцы ад болю. Устаць з ложка i пайсцi y ванну ён не змог – ногi не слухалiся. Розум правалiyся y сон.


Воyчы сон
Гаyл стаяy перад Грыкам i Аyкам нiзка схiлiyшы галаву. Не з-за пашаны да прысутных – пры нараджэннi яму пашкодзiлi хрыбет. І таму ён не мог доyга трымаць галаву высока.
– Гаyл, уся зграя трывае твае выбрыкi. З дзяцiнства ты быy дурным ваyком. Не гуляyся з iншымi шчанюкамi, не паляваy з дарослымi, а калi лавiy труса, то не дзялiyся з iншымi. Мы маглi пакараць цi выгнаць цябе, але ж ты наш брат па крывi. Аднак сёння ты пераyзышоy сябе. Яшчэ адна памылка – станеш выгнаннiкам. Як дзiкi драпежнiк будзеш хавацца ад сваiх i чужых. Таму добра падумай перш чым пачаць гаварыць.
– Зразумеy, Грык. Не буду апраyдваць свае паводзiны, бо не за гэтым прыйшоy. Я хачу гаварыць пра белых.
– Мы не на сходзе, не трэба пытаць дазволу, каб нешта сказаць.
Гаyл нахiлiy галаву яшчэ нiжэй у знак згоды.
– Бiцца з белымi – самагубства. Аyчылак i яму падобныя з лёгкасцю пойдуць на гэта. Аднак мне хочацца жыць далей, паляваць, а y будучынi выхоyваць сваiх ваyчанят.
Аyк цiха рыкнуy. Нiхто з ваyчыц не пагодзiцца мець агульных шчанюкоy з Гаyлам – адзiнцом i вырадкам.
– Я не хачу бiцца дзеля бойкi. Я хачу перамагчы. Колькi б там нi было белых, якiмi б моцнымi яны нам не здавалiся, iх можна забiць.
– Якiм жа чынам ты хочаш перамагчы?
– Колькi ваyкоy зграi могуць бiцца? Дзвесце, трыста? Нас павiнна быць больш, чым зараз.
– І гэта твая прапанова? Прымусiць ваyчыц нараджаць шчанюкоy? У нас не хопiць ежы, каб iх пракармiць. Ды й белыя не стануць чакаць некалькi гадоy, каб малыя выраслi.
– Не. Нашай зграi не патрэбны лiшнiя пашчы. Я хачу дамовiцца з iншай зграяй i запрасiць дапамогу.
Аyк зарычэy i падняyся на ногi. Тое, што прапанаваy Гаyл, было непрымальна.
– Гэта немагчыма, дурань. Нiколi адна згаря не будзе дапамагаць iншай. Нi y якiм разе. Такога не было за yсю гiсторыю. Мы не кантактуем, а калi бачым iншых ваyкоy на мяжы – iгнаруем iх. Аб чым ты гаворыш, якiя перамовы?
– Свет змяняецца. Нам не выжыць адным.
– І гэта кажаш ты, воyк-самотнiк? Калi не выжывем самастойна – загiнем, як зрабiлi сотнi зграй да нас.
– Я не хачу памiраць. Нам трэба аб’яднацца.
– Як толькi воyк Суу-Ардун пяройдзе мяжу – пачнецца вайна. Хочаш, каб з поyначы нас давiлi белыя, а з поyдня – шэрыя?
– Чакай, Аyк. – Грык выглядаy зацiкаyленым. – Гаyл, ты сапраyды лiчыш, што iншыя зграi захочуць дапамагчы?
– Так. На поyднi мы мяжуем з трыма зграямi. У кожнай па трыста-чатырыста ваyкоy, якiя могуць бiцца. Калi аб’яднаць сiлы можна выставiць армiю y больш за тысячу ваyкоy. І хай нас усё роyна будзе менш, з’явiцца шанец на перамогу. А калi паспяшацца i запрасiць iх на дапамогу y будоyлi сцяны шанцы стануць роyнымi.
– А навошта iм гэта трэба?
– У iх, як i y нас, няма выйсця. Яны альбо загiнуць, альбо будуць ваяваць разам з намi.
– Не будзе гэтага! – Поyсць на спiне Аyка yздыбiлася, хвост напрогся, нiбы стары воyк рыхтаваyся да атакi. Нягледзячы на свой сталы yзрост, ён быy у паyтары разы большым за Гаyла i лёгка б яго перамог.
– Супакойся, Аyк. Ты не важак, не табе вырашаць. А ты, Гаyл, калi выказаy такую iдэю, то сам i пойдзеш на перамовы. Аднак папярэджваю – мяжу не перасякаць. Рабi yсё згодна традыцыям. Мы маем права пайсцi на iх тэрыторыю толькi па запрашэннi. Нам не трэба яшчэ адной вайны.
– Я згодны, уладар. Дазволь iсцi?
– Ідзi.
Як толькi Гаyл выйшаy на вулiцу, Аyк рыкнуy на Грыка.
– Што ты робiш? Навошта слухаеш гэтага адзiнца. Усё жыццё пляваy на зграю. Чаму ты вырашыy, што зараз нешта змянiлася. Ён хоча зацвердiцца на нашым горы.
– Аyк, я раблю тое, што павiнен. Шукаю лепшае выйсце для зграi. Прапанова Гаyла дае нам шанец на выратаванне.
– Я заyсёды стаяy побач з табой. Скажы, раiy я калi-небудзь дурное?
– Не, ты быy добрым саветнiкам.
– Дык i зараз паслухай мяне. Адмоyся ад глупства. Паклiч баламута назад i выганi са зграi. Ты што, не бачыш небяспекi y яго паводзiнах?
– Я yсё разумею, Аyк. Зразумей i ты – традыцыi знiклi са з’яyленнем белых. З дапамогай Гаyла я зразумеy, што таксама не хачу гiнуць. Хай ён iдзе да iншых зграй, размаyляе з iмi. Калi пашэнцiць, нас стане шмат. А калi не – то яны самi заб’юць гэтага самотнiка.


4.
Макс разглядаy у люстэрке чырвоныя адметкi на скронях. Пасля yчарашняга здарэння ён праспаy больш дваццацi гадзiн. З самай ранiцы ён палез у сецiва, каб выстветлiць, што гэта за гiсторыя пра ваyкоy. І не знайшоy нiчога. Запыты “гiсторыя пра ваyкоy”, “белыя ваyкi” i нават “Суу-Ардун” нiчога не далi.
“Вiдаць, незнаёмка выдумала брыдоту пра разумных ваyкоy. Але навошта гэтая троiца хоча пачуць ад мяне працяг? І якi? І як яны зрабiлi гэта?”
Хлопец дакрануyся да адмецiн. Яны yжо не балелi, але выглядалi так, быццам ён перажыy электрашокавую тэрапiю.
За некалькi гадзiн у сецiве Максiм знайшоy толькi адну падказку – на форуме пра жывёл ананiм распытваy пра злых белых ваyкоy з поyначы. Хлопец напiсаy невядомаму паведамленне y прыват i яны дамовiлiся сустрэцца y цэнтры горада.
“Да чаго дайшоy – спатканнi незнаёмцам прызначаю”, – пасмяяyся сам з сябе Макс. На yсялякi выпадак паклаy у заплечнiк кухонны нож i выйшаy з кватэры.
***
Інтэрнэт-ананiмам аказалася чатырнаццацiгадовая дзяyчынка Ася са светлымi валасамi i блакiтнымi вачамi. Яна сама падсела за столiк Максiма.
– Ну прывiтанне, цi што?
Хлопец не ведаy што адказаць, таму y адказ кiyнуy галавой.
– Так i будзеш маyчаць? Калi так, то я пайду, –прамовiла яна з выклiкам.
– Чакай, я пра ваyкоy хачу пагаварыць.
– Ведаю, ты пiсаy. Інакш я б i не прыйшла да незнаёмага мужыка. Што хочаш ведаць?
– Ты пiсала пра белых ваyкоy з поyначы. І яны мяне вельмi цiкавяць.
– А я табе навошта? Ідзi да бiёлагаy.
– Слухай, мяне цiкавяць не звычайныя белыя ваyкi, а гiсторыя… Гiсторыя, як белыя ваyкi прыйшлi з поyначы i… І забiлi астатнiх ваyкоy.
Дзяyчына з палёгкай выдыхнула.
– Фух, дзякуй богу. А то мямлiш нешта, я нават напружылася. Табе таксама нехта расказаy гэту казку?
– Так, а пасля…
– А пасля прыйшлi трое – чарнявы, бялявы i лысы. Прапанавалi расказаць працяг.
– Усё так. Скажы, што гэта за ваyкi такiя i што мне рабiць? Як паводзiць сябе з гэтымi людзьмi.
– А я скуль ведаю, што гэта за ваyкi? Адно скажу – пагаджайся. Наконт грошай яны не падманваюць. Вось, глядзi, што я купiла, – Ася пакруцiла y руках новы айфон. – І яшчэ шмат чаго.
– І што трэба рабiць?
– Ды нiчога. Воyчыя сны бываюць у цябе? Гэта i ёсць гiсторыя. Не ведаю, пад гiпнозам яны бачацца, цi што… Мне снiлiся дзён дзесяць, потым спынiлiся. Тады троiца прыйшла. Сказалi, што я павiнна знайсцi незнаёмца i расказаць працяг маiх сненняy. Але не той, якi захачу, а той, якi яны скажуць.
– Каму ты расказала?
– Нейкай негрыцянцы з месяц таму. Яна сядзела на прыпынку, прыгожая. Я i вырашыла ёй дапамагчы. Упэyнена, пасля троiца i да яе прыходзiла.
– А далей?
– Далей не было нiчога. Сны скончылiся, гэтыя знiклi.
– І што будзе са зграяй Суу-Ардун у канцы? Што яны загадалi расказаць?
– Хто такiя Суу-Ардун? Я расказвала пра iншую зграю. Яна загiнула. Ааа, – Ася шчоyкнула сябе па лобе. – Ты вырашыy, што я тваю гiсторыю пераказваю? Усё не так – мы працягваем тое, што нам расказаy папярэднi апавядальнiк. Не ведаю, як гэта працуе. Мiстыка нейкая… О, бачу да цябе прыйшлi “сябры”. Прабач, не хачу яшчэ раз сустракацца з iмi. Бывай i памятай – з усiм пагаджайся i yсё будзе добра. І грошы атрымаеш, i сам цэлы застанешся.
Ася сышла i праз iмгненне на яе месца сеy чарнявы з троiцы. Макс адчуy, што белабрысы з лысым стаяць ззаду.
– Табе нельга сустракацца з мiнулымi апавядальнiкамi. Іх час прайшоy, а твая гiсторыя яшчэ не скончана. Вашы размовы могуць усё змянiць. А гэта дрэнна паyплывае на нашы дамоyленасцi.
– Я хачу зразумець, што адбываецца. І хто вы такiя…
– Не трэба нiчога разумець. Ты сам адчуеш, калi прыйдзе час. Атрымаеш свае грошы, мы – сваю гiсторыю. І yсё.
– Хопiць з iм неньчыцца, – другiм заyсёды пачынаy гаварыць бялявы. – Трэба правучыць, каб ведаy сваё месца. Тады i думкi дурныя y галаву не палезуць.
– Не. Ён разумны чалавек, – мычанне лысага Макс мог бы пазнаць сярод тысяч iншых галасоy. – Ён усё зразумеy, так? А зараз нам трэба пабачыць працяг. Ты дазволiш?
Максiм успомнiy, як ён у мiнулы раз пагадзiyся на такую прапанову i прачнуyся на наступны дзень.
– Не хачу!
Усхапiyся з месца i пабяжаy да блiжэйшага прыпынку. Троiца не кранулася з месца.
***
Максiм памятаy, як троiца лёгка адшукала i зайшла y яго кватэру з зачыненымi дзвярыма. А потым гэтак жа лёгка адтуль сышла, а дзверы так i не адчынiлiся. Яны ведалi дзе ён жыве, значыцца ехаць дадому было нельга. Макс вырашыy схавацца атм, дзе яго нiколi не стануць шукаць.
Наста засталася жыць у кватэры, якую раней яны здымалi разам – аднапакаёвая хрушчоyка y Серабранцы. Дзяyчына кiнула яго за “абыякавасць” i “адсутнасць планаy на будучыню”. Як потым расшыфравалi гэтыя словы сябры, гэта азначала, што яна хацела замуж. А ён, ёлупень, не здагадаyся.
Пасля расставання яны працягвалi мець зносiны. Тры-чатыры разы на месяц спiсвалiся y сацсетках, двойчы сустракалiся y кавярнях, а аднойчы y кiно пайшлi. Праyда, той раз скончыyся вялiкай сваркай, бо Максiм спрабаваy прасiць прабачэння i прапанаваy зноy сысцiся. На гэта Наста запыталася: “А як ты бачыш нашы адносiны”. Ён i выпалiy першае, што y галаву прыйшло.
– Будзем жыць так, як хочаш ты. Хочаш – ажэнiмся, хочаш – як раней жыць будзем. Мне yсё роyна.
– Значыцца, табе yсё роyна на нашыя адносiны. Абы б жанчына была пад бокам i ежа на стале. Ідзi ты y дупу!
Пасля яны два тыднi не спiсвалiся. Максiм думаy, што на гэтым iх адносiны канчаткова пахаваны. Але цяперашнiя абставiны вымушалi хапацца нават за такi варыянт.
Перад дамафонам Макс зразумеy, што не патэлефанаваy. І калi Насты не будзе дома, прыйдзецца бадзяцца па горадзе. На шчасце, праз два гудкi дзяyчына адказала.
– Слухаю, хто там?
– Наста, гэта я, Максiм.
– Што табе трэба?
– Мне вельмi патрэбна твая дапамога. Калi ласка. Абяцаю, буду паводзiць сябе добра.
Маyчанне. Хлопцу падалося, што дзяyчына кiнула слухаyку
– Добра, заходзь.
У пад’ездзе Макс адчуy, што вярнуyся дахаты – родны пах, знаёмыя зялёныя выцвiлыя сцены, сарваныя паштовыя скрынi. Падняyся на трэцi паверх, дзе y дзвярах чакала Наста – дзяyчына, якую ён кахаy настолькi, што пасварыyся з бацькамi, сябрамi i амаль не кiнуy вучобу. Здавалася, што цяпер ад тых пачуццяy нiчога не засталося.
Яна стаяла y хатнiм халаце, непрычосаная i без касметыкi. Менавiта такой Наста падабалася Максiму больш за yсё – сапраyднай i мiлай.
– Прывiтанне.
– Прывiтанне. Нашто прыйшоy?
“Груба, нават не пасмiхнулася. І глядзiць на мяне не са злосцю, як падчас сварак, а з абыякавасцю. Няyжо гэта i ёсць канчатак адносiн?”
– Наста, мне трэба некалькi дзён пажыць у цябе.
– Што?! Ты з глузду з’ехаy? Не хачу я з табой жыць. Гэта нейкая методыка пiкапераy, цi што?
– Калi ласка, мне пагражае небяспека. Ты – маё адзiнае выратаванне.
– Дык едзь да мацi y Навiнкi.
– У мацi ды бацькоy будуць шукаць у першую чаргу.
– Ты думаеш у былых каханак шукаць не будуць?
– Гэтыя не будуць. Напэyна. Прабач, што я так прыпёрся. Мне сапраyды патрэбна дапамога.
– А што ты нарабiy? Забiy каго? Цябе мiлiцыя шукае?
– Не, не мiлiцыя. Я не ведаю хто. Бандыты нейкiя, а чаму – не ведаю. Глядзi, што зрабiлi, – ён рукойзадраy валасы i паказаy свае скронi з чырвонымi плямамi.
– Чым гэта яны?
– Не ведаю. Не памятаю. Але калi зловяць наступным разам будзе горш.
Дзяyчына з хвiлiну глядзела на былога каханка.
– Добра. Сёння i заyтра. А y панядзелак пойдзеш на працу i не вернешся. Раскладанка y кладоyцы. Спаць будзеш на кухнi. Толькi абяцай, што не будзеш чапляцца.
– Абяцаю.
– Заходзь.
***

Воyчы сон
Гаyл стаяy на мяжы i чакаy. Згодна з традыцыямi зграi маглi размаyляць толькi так – стоячы на сваёй тэрыторыi. Воyк завываy тройчы, аднак дагэтуль нiхто не прыйшоy. Альбо yсе ваyкi iншай зграi далёка i не чуюць, альбо не хочуць размаyляць.
“Буду чакаць, колькi трэба. Хто-небудзь павiнны прыйсцi. Цi каб размаyляць, цi каб забiць. Шляху назад няма, iнакш Аyк з Грыкам з радасцю прагоняць мяне са зграi”.
Зграя Алык-Ачын, на мяжы якой сядзеy Гаyл, нiколi не была добрым суседам. За апошнiя сорак гадоy яна тройчы ваявала з суседзямi. Аднаго разу i з Суу-Ардун. Але вiнавацiць ваyкоy у гэтым нельга. Іх зямля – пустэльня, дзе няма ежы, вады i немагчыма збудаваць добрую ферму. З-за гэтага iншыя зграi не хацелi захоплiваць гэту тэрыторую – каму патрэбны камянi ды пыл? Цiкава, што апошнiя пятнаццаць гадоy Алык-Ачын не ваявалi.
Гаyл завыy яшчэ раз i y гэты ж момант з лесу выбеглi чатыры вялiкiх ваyка – тры маладыя ашчэрылi зубы. Чацвёрты, старэйшы, нiзка нахiлiyся, рыхтуючыся да скоку. Гаyл падцiснуy хвост, але не сышоy з месца. Секунды ператварылiся y хвiлiны, а потым адзiн з супернiкаy засмяяyся.
– Я вырашыy, што Суу-Ардун пайшлi на нас вайной. А яны нейкага калеку падаслалi. Што табе трэба, воyк? Спадзяюся, ты не па сваiм жаданнi сюды прыйшоy, а па yказаннi важака. Інакш жывым не сыдзеш.
– Мяне паслаy важак. Я хачу размаyляць з уладаром Алык-Ачын. А лепш выказацца на сходзе зграi.
Старэйшы воyк ашчэрыy зубы ва yсмешцы.
– Ты мне падабаешся. Мяне клiчуць Акiра. Скажы сваё iмя.
– Я – Гаyл.
Гаyл расслабiyся. Па традыцыi, калi воyк гаворыць сваё iмя, ён не будзе нападаць.
– Гаyл… Я ведаю цябе. Наша выведка добра працуе. Ты – адзiнец.
– Пад гэтай мянушкай мяне ведаюць у зграi.
– І ты хочаш, каб мы паверылi, што Грык накiруе y якасцi пасла такога, як ты?
– Яму не шкада, калi мяне заб’юць.
– Можа i так. І што хоча нам сказаць зграя Суу-Ардун?
– Я буду размаyляць альбо з важаком, альбо на сходзе.
– Калi так, то можаш гаварыць. Я – важак Алык-Ачын. І мне крыyдна, што y вас гэтага не ведаюць.
– Ты – важак? І прыйшоy на мяжу пад аховай трох ваyкоy? Гэта ж самагубства.
– Ты так лiчыш? Павер, нават калi б тут было дваццаць вашых ваyкоy, перамога была б на маiм баку. Гавары, не хачу вабiць з табой шмат часу.
– Белыя ваyкi падышлi да межаy нашай тэрыторыi. А праз месяц цi менш яны змятуць нас i прыйдуць да вас.
Акiра стаy сур’ёзным. З яго пысы знiкла yсмешка.
– Белыя. Мы чулi пра iх. Аднак не ведалi, што яны настолькi блiзка. Добра, Гаyл, праходзь на нашу тэрыторыю. Даю свой дазвол. Мiж iншым, ты станеш першым ваyком за дзвесце гадоy, якi прыйшоy да нас не з вайной.


5.
Макс прачнуyся ад кухонных гукаy – шкварчэнне алея, стук патэльнi, кiпенне iмбрыка. Ён раскрыy вочы i пабачыy Насту, якая гатавала блiны. Яна паглядзела на хлопца.
– Без мяне звыкся спаць да дванаццацi гадзiн?
– З табой я падымаyся раней, бо было чым ранiцай заняцца.
– Не хочаш расказаць, што y цябе здарылася i хто гэтыя бандыты? – Наста праiгнаравала яго словы.
– Хачу, ды не ведаю як. Сам яшчэ не yсё зразумеy.
– Я ноччу yставала. Ты y сне размаyляy. Нешта пра ваyкоy. Не памятаю за табой такога.
– Гэта так, прыснiлася нешта. Мабыць ад стрэсу.
– Сядай есцi. Так i быць, пакармлю цябе, а то з голаду памрэш.
– Яшчэ раз дзякуй, што дазволiла застацца.
– Няма за што. Не разлiчвай толькi, што гэта нешта мяняе y нашых адносiнах.
– Я i не разлiчваю.
Максiм сеy i стаy з апетытам есцi. Ён так i не навучыyся гатаваць блiнцы, асаблiва тонкiя. А за апошнiя месяцы наогул не частаваyся нармальнай ежай – адны ролтаны ды яечня з сасiскамi.
– Смачна есцi! – сказалi з дзвярэй кухнi.
Хлопец пазнаy голас, хацеy усхапiцца, ды не паспеy. Яго схапiлi за патылiцу i моцна yдарылi тварам аб стол, потым яшчэ раз. Максiм адчуy як з носа цячэ кроy. Наста закрычала i нязваны госць кiнуyся да яе, yдарыy дзяyчыну y жывот. Яна сагнулася папалам, усхлiпнула i села на карачкi.
Макс падняy твар i yбачыy белабрысага з троiцы. Астатнiх побач не было.
– Што, збяжаць надумаy? Лiчыш нас дурнямi? Думаy не знойдзем цябе? Ты належыш нам, запомнi. Мы можам даць усё, што хочаш, альбо зрабiць тваё жыццё невыносным! А гэта што за баба? Каханка?
Максiм хацеy падняцца ды кiнуцца на белабрысага. Аднак той быy хутчэй – падскочыy, схапiy хлопца за шыю i yзняy у паветра.
– Я лiчу, не трэба з табой лясы тачыць. Калi з першага разу не зразумеy, то yсе пытаннi вырашым па-даросламу. Некалькi маiх урокаy i ты да канца жыцця будзеш слухацца, што рабiць далей. А цяпер…
Наста ззаду засадзiла y шыю белабрысага нож. Яго пальцы аслаблi i Максiм павалiyся на зямлю, стаy хапаць ротам паветра. Малы лёгка выцягнуy нож i павярнуyся да дзяyчыны. Тая забiлася y вугал памiж падваконнем i халадзiльнiкам, рукамi захiлiла твар з галавой, закрычала. Белабрысы хуткiм рухам загнаy лязо y грудзь Насты.
– Сядзела б на месцы i не варушылася – засталася б жывой.
Дзяyчына yпала i захрыпела. Сэрца Максiма моцна забiлася, пераганяючы кроy насычанаю адрэналiнам, у вачах пацямнела. Ён адштурхнуyся нагамi, усёй вагай кiнуyся на забойцу i рукамi штурхануy яго y вакно. Белабрысы yзвыy i праз шкло паляцеy унiз.
Макс нахiлiyся над Настай. Яе вочы замерлi i не мiргалi. Кроy залiла падлогу маленькай кухнi. Дзяyчына памерла.
***
Мiлiцыя прыехала праз дваццаць хвiлiн – суседзi паскардзiлiся на шум i разбiтае шкло. На Максiма надзелi кайданкi i вывелi з пад’езду, нахiлiуyшы тварам у падлогу. Хлопец спытаyся – цi знайшлi яны труп забойцы. Яму нiчога не адказалi.


Воyчы сон
Горад Алык-Ачын месцiyся на кругавой пляцоyцы з усiх бакоy абкружанай каменнымi скаламi. Адзiны праход ахоyвалi два ваyка. Яны нiзка нахiлiлi галовы, калi пабачылi Акiру. Таксама yсе паводзiлi сябе i y горадзе.
– Бачу, цябе вельмi паважаюць.
– Яшчэ б. Я ж не звычайны важак, а каралева.
– У сэнсе – каралева?
“Каралева – значыцца ваyчыца. Ваyчыца кiруе зграяй ваyкоy. Гэта ж немагчыма!”. Гаyл здзiyлена паглядаy на свайго суправаджаючага. Па-першае, ён не адчуваy, што гэты воyк – жанчына. Па-другое – за yсю гiсторыю яго зграi нiколi ваyчыцы нават саветннiцамi не станавiлiся. Гэта было… немагчыма. Тое ж самае, каб важаком стаy, напрыклад, зубр.
Яны падышлi да вялiкай будынiны, якая yздымалася не менш чым на дзесяць галоy, а шырыня даходзiла да дваццацi хвастоy. Складзена яна была з невялiкiх прамакутных каменняy, якiя змацоyвалiся цэглай. Уваход ахоyваy стары вялiкi воyк са мноствам шнараy на пысе.
Гаyл упершыню бачыy такую пабудову. У горадзе iх зграi хата важака была менш разоy у пяць.
– Каралева – значыцца уладарыня. А гэта мой палац – заходзь.
Знутры пабудовы было вялiкае памяшканне, адкуль можна было прайсцi y iншыя пакоi. Па цэнтры месцiлася лесвiца на другi паверх.
– Вы будуеце шматпавярховыя хаты?
– Я ж сказала – гэта не хата, а палац. Пайшлi y маi пакоi.
Акiра пайшла на другi паверх, Гаyл паследаваy за ёй. На вяршынi лесвiцы сядзеy яшчэ адзiн стары воyк са шнарамi. Ён нiзка нахiлiy галаву i сказаy:
– Мая каралева, якiя будуць загады?
– Нiчога не трэба. Праз гадзiну прынясiце нам ежу.
– Слухаюся.
– Пайшлi, Гаyл.
Праз невялiкi праём яны апынулiся y доyгiм пакоi, пол якога быy засланы скурамi зуброy. У адным з кутоy месцiyся ложак са шкурак трусаy. Акiра прайшла да невялiкага драyлянага стала y цэнтры.
– Кажы, навошта Грык паслаy цябе сюды? Як вы хочаце змагацца з белымi?
– Ёсць толькi адзiны шанец перамагчы. Яны мацней нас i iх больш. Нiводная зграя y адзiночку не выстаiць. А таму трэба аб’яднацца.
– Прапануеш, каб две зграi бiлiся разам?
– Так.
– Хочаш сказаць, Суу-Ардун запросiць нашых ваyкоy на сваю тэрыторыю, падзелiцца ежай i вадой?
– На час бойкi. Потым усё будзе па-старому. Таму я i прапанаваy склiкаць сход, каб ваyкi вырашалi, цi пагадзiцца на нашу прапанову.
– Гаyл, ты так i не зразумеy? Я не важак, а каралева.
– Не ведаю, што гэта значыць. Я не чакаy, што кiраyнiком зграi можа стаць ваyчыца. Аднак калi вы пагадзiцеся на прапанову, то мне yсё роyна.
– Каралева – не тое ж самае, што важак-жанчына. Каралеве не патрэбна згода iншых ваyкоy. Любое маё рашэнне – закон для iншых.
Гаyл разгубiyся i апусцiy галаву нiжэй, чым звычайна.
– Як гэта? Такога не можа быць…
– Усё магчыма. І я не першая каралева Алык-Ачын. Да гэтага каралевай была мая мацi, якая забiла апошняга важака. пасля яе смерцi yлада перайшла да мяне y спадчыну.
– Не разумею. Гэта ж парушае yсе традыцыi. Мала таго, што ваyчыца стала уладаром над зграяй, дык i наступным важаком стала яе дачка, ды без бойкi…
– Традыцыi не каштуюць нiчога. У нашай зграi быy выбар – загiнуць у войнах з iншымi згарямi, цi цалкам змянiць тыя самыя традыцыi на новыя. Заставайся маiм госцем да заyтра i я yсё раскажу. Наконт тваёй прапановы – мы згодныя. Але каштаваць гэта будзе шмат.
***

Гiсторыя пра ваyчыную каралеву
Мяне клiчуць Акiра. Такое iмя было y маёй мацi. Таму ваyки мiжсобку гавораць Акiра Другая. Я не крыyджуся. Бо iмя нiчога не значыць без адносiн. А мяне паважаюць.
Не буду расказваць пра апошнюю вайну. Яна, напэyна, была падобнай да любой iншай вайны – ваyкi ды ваyчыцы без шкадавання забiваюць адно аднаго. Бо так павялося ад самага з’яyлення yсiх ваyкоy: твая зграя – гэта сям’я, а iншая – ворагi.
Я раскажу пра заканчэнне вайны. Тую гiсторыю, якую расказала мне мацi. Ворагi Алык-Ачын адпомсцiлi нам, пераможаным. Забралi yсю ежу ды спалiлi нешматлiкiя драyляныя пабудовы. Але не спынiлiся на гэтым. Вiдаць марылi, каб тут засталася мёртвая пустэльня. А таму забiлi yсiх ваyчанят. І наша згаря, дакладней тыя шэсць дзясяткаy ваyкоy якiя ад яе засталiся, стаялi i бездапаможна на гэта глядзелi. Інакш загiнулi б усе. Чужыя абшукалi кожную хату, нару ды дзiрку y зямлi i загрызлi yсiх шчанюкоy. Іх мёртвыя целы выцягнулi y сярэдзiну горада i сышлi.
Мы злiлiся, але не на ворагаy. Разумелi, што на iх месцы зрабiлi б тое ж самае. Нас не задавальняла становiшча галодных i слабых. Мы хацелi жыць, як астатнiя зграi, хацелi дабрабыту i мiру. І y гэты момант агульнай роспачы да мёртвых шчанюкоy выйшаy важак i стаy рычэць:
– Нiчога, ваyчыцы новых панараджаюць. А праз пяць гадоy мы зноy пойдзем на вайну i адпомсцiм.
Ваyкi i ваyчыцы глядзелi на яго i не разумелi – што ён кажа. Якi дурань пасля перажытога захоча ваяваць? А ён не спыняyся.
– Мы прыйдзем у iх горад, заб’ем шчанюкоy, а пасля згвалтуем ваyчыц. А iх тэрыторыi стануць нашымi. Бо мы знiшчым кожнага ваyка ня нашай зграi.
Мая мацi не вытрымала i кiнулася yперад. Схапiла важака за шыю, пракусiла скуру i павалiла на зямлю. Важак быy вялiкiм ваyком, самым моцны з тых, хто застаyся. Аднак на баку мацi былi нечаканасць i гнеy. Ён кiнуyся yбок i вырваyся з яе пашчы. Кроy лiлася ручаём, залiла мёртвых дзяцей. Важак стаяy над iмi i цяжка дыхаy. Нахiлiyся каб скокнуць i не здолеy падняцца на ногi.
Ваyкi i ваyчыцы, старыя i маладыя нiчога не сказалi маёй мацi y той дзень. І y наступны таксама. Усе працавалi – пахавалi целы мёртвых, адбудавалi жытло, паляyнiчыя здабывалi ежу каб пракармiць зграю. А потым нехта з ваyкоy падыйшоy да мацi i спытаy – як яна лiчыць, цi будзе бяспечным iсцi на паляванне да мяжы. Праз дзень iншы воyк спытаyся – дзе лепш трымаць параненых ваyкоy i што рабiць з калечанымi. А праз тыдзень мацi зразумела, што вырашае yсе пытаннi зграi. Яе прызналi уладаром.
Не, гэта не спужала, наадварот. Яна зразумела – так павiнна быць. І y хуткiм часе перабралася y будку былога важака i паклiкала сход. На iм яна абвесцiла, што наракае сябе каралевай. І з гэтага дня ваyкi больш не будуць кiраваць зграяй Алык-Ачын – толькi ваyчыцы.
Думаю табе цiкава, як мы дайшлi да традыцый, пра якiя ты сёння даведаyся. Мацi мне расказвала. Калi y нас засталося мала ваyкоy i зусiм не засталося шчанюкоy, згаря Алык-Ачын упершыню была сытая. Наша зямля, тэрыторыя, адведзеная лёсам, лёгка магла пракармiць шэсцьдзесят ваyкоy i пакiдала галоднымi чатырыста. Таму каб жыць сярод нас i быць нашым братам цi сястрой, мала нарадзiцца y зграi. З першага дня жыцця трэба даказваць сваю карысць.
Кожны нашай крывi вучыцца паляваць, будаваць i бiцца. У бойцы адзiн на адзiн мой воyк лёгка пераможа вашага. Нават калi з нашага боку будзе ваyчыца цi сямнаццацiгадовы стары.
Праyда, кошт такой моцы вялiкi. Не кожная зграя пагодзiцца яго плацiць. І не кожная зграя заключыць з намi дамову. Таму заyтра, калi сустрэнешся са сваiм уладаром, раскажы яму пра yсё, нiчога не хавай. Калi ён прыме нашу прапанову, мы станем хаyруснiкамi. Калi не, то праз месяц цi два мы будзем самастойна бiцца з белымi, якiя пройдуць праз вашу тэрыторыю так лёгка, як зубы маёй мацi прайшлi праз шыю нашага важака.


6.
Максiм чацвёрты раз адказваy на адны i тыя ж пытаннi – iмя, прозвiшча, у якiх стасунках знаходзiyся з памерлай, як апынуyся y кватэры, чаму адбылася сварка, цi yжываy алкаголь або псiхаактыyныя рэчы, цi меy судзiмасцi, навошта прынёс нож у заплечнiку. Змянялася толькi паслядоyнасць пытанняy. Следчыя з першага погляду прызначылi яго забойцам i хацелi, каб хлопец напiсаy “чiстосердечное”. Вiнавацiць iх за гэта было цяжка – цела белабрысага не знайшлi, у кватэры была кроy Насты i яго – парэзаyся, калi вытаскваy нож. Веб-камера, якую yсталяваy у пад’ездзе адзiн з суседзяy, не зафiксавала нiкога чужога.
“Напрошваецца адзiны вывад – губляю розум. Можа сапраyды я забiy Насту? А троiца, ваyкi, цёмнаскурая дзяyчына – мая хворая фантазiя”.
– Прапаную апошнi раз – напiшыце прызнанне. Вам жа лепш будзе, пазбегнiце вышэйшай меры пакарання.
У адказ Макс пахiстаy галавой. Адзiны, каму стане лепш ад яго “чiстосердечного” – гэта сам следчы.
– Ваша права. Потым не трэба бегаць i скаргi з апеляцыямi падаваць. Зараз да вас прыйдзе адвакат. Можа ён дасць вам правiльную параду.
– У мяне ёсць адвакат? Я ж не наймаy.
– Значыцца нехта iншы наняy.
Яго адвакатам быy дзiyнаваты бландзiн-альбiнос з зачэсанымi назад валасамi. На скуры снежнага колеру не было нiводнай зморшчынкi, а вочы свае ён хаваy за круглымi чорнымi шкельцамi акуляраy.
– Прывiтанне, Максiм. Мяне завуць Фiлiп Гаyл i я буду вашым адвакатам.
Максу падалося, што яго падманвае слых.
– Паyтарыце, калi ласка, ваша прозвiшча?
– Гаyл. Спадар следчы, дазвольце перамовiцца са сваiм клiентам сам насам?
Калi яны засталiся адны, Фiлiп нiзка нахiлiyся да Максiма i зашаптаy.
– А цяпер слухай – я ведаю yсё i пра цябе, i пра ваyкоy. Нам трэба збяжаць адсюль, iнакш тры твае блiзкiя сябры хутка прыйдуць у госцi. А з-за кратаy ты далёка не збяжыш. Таму выконвай усё, што я скажу.
Адвакат разарваy падкладку пiнжака, дастаy адтуль крэм, адкрыy i пачаy намазваць твар Максiма.
– Не варушыся, усё пашкодзiш.
Следам за тварам Фiлiп абмазаy рукi Максiма. Затым зняy з сябе валасы, якiя апынулiся парыком, i начапiy iх на галаву хлопца. Тое ж самае зрабiy з акулярамi i пачаy распранацца.
– Скiдай адзежу. Зараз ты ператворышся y мяне, а я некалькi гадзiн пабуду табой.
Пасля пераапранання адвакат зрабiy яшчэ некалькi мазкоy крэмам.
– Цяпер слухай, часу мала. На выхадзе пакажаш мой пропуск, на вулiцы чакае таксi. Кiроyца ведае куды ехаць. На месцы выходзь i iдзi y хату.
– А калi мяне зловяць? І што будзе з табой?
– Нi аб чым не хвалюйся.
***
Усё атрымалася, як i сказаy Фiлiп. Нiхто не спынiy Максiма, нiчога не спытаy. Мiлiцыянер нават на пропуск не глянуy. Таксi адвезла яго не за горад, як думаy хлопец, а да адной са старых, цудам не знесеных, хат на Грушаyцы. Знешне яна выглядала закiнутай, але знутры падавалася, што гаспадары сышлi хвiлiну назад. Пасярод адзiнага пакоя стаяy стол з нарэзаным мясам i гароднiнай. На iм жа ляжаy лiст:
"Максiм, частуйся, адпачывай, чакай мяне. Праз гадзiны тры сустрэнемся".
Макс сеy за стол i апусцiy галаву на рукi. Пасля смерцi Насты ён выцягнуy з яе грудзей нож i глядзеy на мёртвае цела да прыезду мiлiцыi. Толькi зараз, у пустой хаце, ён адчуy як накатвае гора, па шчаках палiлiся слёзы. Упершыню за дванаццаць гадоy ён плакаy i не мог спынiцца. Наста, цi сапраyды ён любiy яе, цi гэта было звычайнае юнацкае захапленне якое б нiколi не перарасло y нешта iншае? Ён пра гэта не даведаецца.
“Такое адчуванне, што гэтую троiцу нiхто не бачыць, акрамя мяне. Не, яшчэ бачыла Ася. І Наста таксама. Значыцца, яны не прывiды. Аднак i людзьмi iх назваць нельга. З шыi гэтага малога i кропля крывi не yпала. Што ж яны такое?”.


Воyчы сон
– Чакай, Гаyл. Вельмi шмат навiн для аднаго дня. Хочаш сказаць, iх важак – ваyчыца?
– Так. Толькi не важак, а каралева. Доyгi час кожны новы важак-воyк не мог вырашыць – як выратаваць зграю ад голада. Тэрыторыя, на якой яны жывуць – гэта сапраyдная пустэльня. Там практычна няма жывёл, а таму стагоддзi яны жылi y голадзе. Нават зубры, калi мiгруюць на поyдзень, мiнаюць iх землi. І пасля чарговай вайны, калi зграя Алык-Ачын пацярпела паразу i варожыя ваyкi забiлi yсiх iхных шчанюкоy, адна з ваyчыц забiла важака. І, згодна традыцыi, заняла яго месца. Яна змянiла зграю.
– Якiм чынам?
– Ваyчыца нараджае ад трох да васьмi шчанюкоy. Гэта немагчыма кантраляваць. З-за гэтага зграя Алык-Ачын не магла сябе пракармiць. А таму… Мне цяжка гэта гаварыць i яшчэ цяжэй у такое паверыць. З аднаго прыплоду, якiм бы вялiкiм ён нi быy, яны пакiдаюць двух ваyчанят, самых здаровых i моцных – астатнiх забiваюць. А калi yсе малыя ды кволыя, што часцяком бывае, калi ваyчыца нараджае восем шчанюкоy, могуць забiць усiх.
– Не разумею. Яны што, забiваюць сваiх жа?
– Забiваюць. З-за гэтага y iх зграi няма такiх, як я. Там усе вялiкiя i моцныя.
Грык засмяяyся.
– Хочаш сказаць, калi б ты нарадзiyся там, цябе б забiлi?
– Так.
– І yсё роyна хочаш, каб мы аб’ядналiся?
– Хачу. Бо iнакш не выжыць. Яны жывуць так, як дазваляе iм жыць навакольны свет. Калi б на iх тэрыторыi было багата ежы, нiхто б не стаy рабiць тое, што робяць яны.
– І што яны сказалi наконт аб’яднання?
– Акiра, каралева зграi, пагадзiлася. Аднак яны дапамогуць не за так. Яна просiць перадаць iм чатыры нашых паляyнiчых надзелы.
– Гэта немагчыма! Дзе мы будзем паляваць? Тады i нам самiм ежы не хопiць.
– Акiра сказала, што пасля бойкi з белымi нас застанецца так мала, што ежы хопiць тром зграям. Шмат каго заб’юць…
– Я разумею гэта. А што яна дасць узамен?
– Калi мы пагодзiмся, то заyтра да нас прыйдуць шэсцьдзесят яе лепшых ваyкоy i будуць выконваць вашы загады. Яшчэ трыццаць пойдуць на выведку на землi белых. А на саму бойку яна абяцае прывесцi yсiх дарослых ваyкоy, акрамя ваyчыц-кармiлiц.
Аyк ляжаy побач з Грыкам i слухаy моyчкi. Ён, як i важак, ацэньваy прапанову так званай “каралевы”. Чатыры паляyнiчыя надзелы – вялiкая тэрыторыя, якая можа пракармiць шмат ваyкоy. І калi пагадзiцца на гэта, то Суу-Ардун сама вымушана будзе y будучынi кантраляваць сваю колькасць. Хай i не такiмi метадамi.
– Гаyл, ты сказаy, што яна прывядзе з сабой усiх дарослых ваyкоy. Старых таксама?
Адзiнец апусцiy галаву.
– Калi я прыйшоy у iх горад, то заyважыy там шмат старых. Іх пысы i цела пакрывалi шнары, хаця Алык-Ачын не ваюе з iншымi згарямi пятнаццаць гадоy. Нiводны ветэран не пражыy бы столькi. Я спытаy пра гэта Акiру i яна сказала, што калi ваyку спаyняецца трынаццаь гадоy, ён штогод павiнен даказваць зграi сваю каштоyнасць у бойцы з ваyкамi такога ж узросту. Бойкi iдуць да смерцi. Іншымi словамi – усе ваyкi зграi, якiмi б старымi нi былi, могуць бiцца.
Аyк узняyся на ногi i зарычэy.
– Гэта немагчыма. Мы заyсёды паважалi старых. Яны пражылi сваё жыццё так, каб пасля iх маглi добра жыць мы. Хай iмi кiруе ваyчыца, хай яны забiваюць сваiх ваyчанят – з усiм можна пагадзiцца. Акрамя забойства старых. Я супраць аб’яднання з гэтай зграяй, Грык. І калi ты думаеш iнакш, то я не магу заставацца тваiм сябрам i саветнiкам. Бо, ты ж разумееш, у iх зграi я б даyно загiнуy.
Грык думаy. Не пра словы Аyка, а пра саму магчымасць аб’яднання двух зграй. Нiколi такога раней не было i, мабыць, калi iх з’ядуць белыя, нiколi не будзе. Гэта iдэя не проста парушае нейкiя там традыцыi. Усе зграi маюць падвойную назву – Суу-Ардун, Алык-Ачын, Агыр-Санан, Кер-Адына i iншыя. Першае слова – iмя ваyка-бацькi, першага важака. Другое слова – iмя ваyчыцы, якая нарадзiла ваyчанят, якiя i сталi зграяй. А калi яны аб’яднаюцца, што тады? Ператворацца, хай i часова, у Суу-Ардун-Алык-Ачын?
– Я пачуy цябе, Аyк. І цябе таксама, Гаyл. І, як важак, павiнен рабiць тое, што будзе лепш для зграi, нягледзячы на нашы традыцыi i забабоны. Прабач мяне, стары сябар – мы прымаем прапанову Акiры.
Аyк нiчога не сказаy i выйшаy з будкi Грыка.
– Цяпер, Гаyл, ты станеш маiм саветнiкам. Ідзi назад i раскажы пра yсё Алык-Ачын. А потым паспрабуй замацаваць свой поспех з iншымi згарямi.
– Дзякуй, уладар. Для мяне вялiкая пашана, быць тваiм саветнiкам. Зусiм запамятаваy – Акiра сказала, што цяпер iх згаря завецца проста Ачын.
– Ачын… Як цiкава. Яны адмовiлiся ад iмя бацькi-важака. Спадзяюся яны сапраyдытакiя добрыя воiны, як ты расказваеш. Інакш нядоyга мне быць важаком.


7.
Фiлiп прыйшоy з мiлiцыi праз чатыры гадзiны. На пытальны позiрк Максiма падмiргнуy i весела адказаy:
– Галоyнае для добрага адваката – самому мець добрага адваката. Цi шмат грошай.
На правах гаспадара ён зварыy бульбу, нарэзаy агуркоy з памiдорамi, разагрэy мяса з халадзiльнiка. І yвесь час балбатаy – пра вучобу y iнстытуце, пра бацькоy i бабулю, ад якой засталася хата, пра хуткi яе знос i пераезд у Шабаны, пра цётку Балеславу, якую y iх сям’е клiкалi Болька i шмат пра што iншае. Рот не затыкаyся. З карыснай iнфармацыi Макс даведаyся, што Фiлiп сапраyды адвакат i альбiнояс.
Размаyляць пра ваyкоy ды троiцу Фiлiп адмаyляyся не паеyшы, таму Максiм чакаy. У самога кавалак у рот не лез. Выпiy кавы i цярплiва глядзеy як хутка есць суразмоyца.
– Для мяне ежа – галоyнае задавальненне y жыццi. А калi перабiваць яе сур’ёзнымi размовамi, то i апетыт знiкне. Навошта тады жыць?
А пасля прыйшлося прыбiраць са стала – посуд памыць, у хаце падмесцi, смецце на вулiцу вынесцi. Пасля гэтага задаволены Фiлiп сеy насупраць Максiма.
– Цяпер пытай.
– Ты хто? Тваё прозвiшча Гаyл?
– Не, Гаyла я выкарыстаy, каб ты мне даверыyся. А так я сапраyды Фiлiп i адвакат. Калi ж ты пытаеш у сувязi з апошнiмi падзеямi i тваiмi сненнямi, то лiчы мяне наглядальнiкам.
– Што значыць – наглядальнiк?
– Я не yмешваюся i сачу, каб гiсторыя iшла так, як выбiраюць людзi. Без прымусаy, пагроз i iншага.
– А калi яны грошы даюць – гэта не прымус?
– Не, канечне. У цябе ж свабодная воля – браць iх цi не.
– А якое ты маеш дачыненне да гiсторыi? Табе таксама некалi расказалi пра ваyкоy?
– Не, нiхто мне нiчога не расказваy. І не ведаю, чаму я звязаны з вамi. Ёсць апавядальнiкi – такiя, як ты. Яны расказваюць гiсторыю. А ёсць я – чалавек, якi з дзяцiнства бачыць у сне iншых людзей i ваyкоy. Я да дваццацi гадоy не мог зразумець, чаму iншым кожную ноч сняцца розныя сны, а мне заyсёды аднолькавыя. Мацi таскала мяне i да псiхолага, i да псiхiятра, i да неyрапатолага, пакуль я не паразумнеy i сказаy, што незвычайныя сны скончылiся.
– Дык табе сняцца ваyкi?
– І ваyкi, i апавядальнiкi. Можа, я б нiколi не зразумеy сваё прызначэнне, каб не сустрэy аднаго з апавядальнiкаy у рэчаiснасцi. А потым пазнаёмiyся з троiцай.
Пры yпамiнаннi аб iх па целе Максiма прабеглi мурашы.
– Хто яны?
– Цяжка сказаць. Упэyнены y адным – яны не людзi. Для сябе я называю iх паляyнiчымi на гiсторыi.
– Ты iх не баiшся?
– Не. Яны намагалiся страшыць, ды я дзедаву дубальтоyку дастаy i yсё. З таго часу троiца мяне пазбягае.
– Лiчыш яны спужалiся? Мая дзяyчына…
Максiм змоyк. Ён назваy Насту сваёй дзяyчынай. І зразумеy: увесь час, што яны не жылi разам, працягваy так лiчыць. Гэта адкрыццё цунамi накрыла яго i хлопец заплакаy. Гора, насычанае чорнае гора затапiла пачуццi. Фiлiп не кiнуyся суцяшаць, сядзеy i чакаy.
– Прабач. Я…
– Не хвалюйся. Я ведаю што значыць губляць блiзкiх людзей. У сне я бачыy, што твая Наста зрабiла з белабрысым.
– На iм жа нават драпiны не засталося… Няyжо дубальтоyка iх спужае?
– Галоyнае, не як цi чым ты яго ранiш, а хто гэта робiць. Памiж намi – троiцай, мной i табой ёсць сувязь.
– Значыцца, я паранiy белабрысага, калi выпiхнуy яго з вакна?
– Упэyнены y гэтым.
– Тады наступным разам я заб’ю яго.
– Наyрад цi ты яго пабачыш. Павер, яны баяцца цябе не менш, чым ты iх.
– Раскажы мне пра ваyкоy i воyчыя сны.
– У свой час. Спачатку паслухай iншую гiсторыю.


Гiсторыя пра апавядальнiка
Хлопчык, назавем яго Іван, жыy у Беларусi на пачатку мiнулага стагоддзя. У тыя часы, калi дзяржава чамусьцi вырашыла, што чалавек можа пражыць без ежы. А таму сiлай забiрала yсё да апошняй бульбiны. Ды й зямля y тых мясцiнах была дрэнная – нiчога карыснага не расло на ёй. Адзiн бурyян. Ён i выратоyваy вёску. Бо траву елi козы ды авечкi, а пасля давалi людзям мяса i малако.
Трэба колькi слоy i пра самога Івана сказаць. Ён жыy з мацi i дзедам. Бацька яго некалi прыйшоy у iх вёску разам з польскiм войскам, згвалцiy мацi Ванi. І ад гэтай кароткай сувязi з’явiyся на свет хлопчык. І з дзяцiнства яго yсе ненавiдзелi.
Мама Ванi да яго нараджэння лiчылася першай прыгажуняй на вёсцы. Усе казалi, што яна пойдзе замуж за заможнага чалавека. Можа нават у горад паедзе. І дзяyчына таксама верыла y гэта. Аднак гвалт i нараджэнне хлопчыка yсё змянiла. А таму мацi ненавiдзела свайго сына больш за iншых вяскоyцаy. Адзiным чалавекам, якi любiy Ваню, быy дзед.
Колькi памятаy сябе, Іван працаваy пастухом у полi. Яму трэба было не столькi глядзець за жывёламi, колькi адпугаць ваyкоy. Рабiць гэта было няцяжка – бярэш дзве драyляныя, гладка выскубленыя пласцiны i моцна б’еш адна аб адну. Гук атрымоyваецца падобным на стрэл i ваyкi пужаюцца.
Кожную ранiцу Іван падымаyся да yсходу, а клаyся спаць пазней за yсiх у хаце. Не дзiва, што аднойчы хлопчык не вытрымаy i, выгнаyшы авечак у поле, заснуy. Ачуняy праз чатыры гадзiны ад мужчынскiх крыкаy. Вялiкая зграя галодных ваyкоy напала на статак i загрызла трыццаць авечак. Вяртанне дадому праз усю вёску стала для Ванi сапраyдным выпрабаваннем. Нехта пляваy у твар, iншы бiy смярдзючай анучай, а адна старуха вылiла на яго памыi. Дома на хлопца накiнулася мацi, узяла дубец i бiла яго па нагах i руках, прыгаворваючы:
– Лепш бы цябе ваyкi забралi i з’елi. Нам бы менш ртоy кармiць i вёска вольна б уздыхнула. Каб ты здох, нягоднiк. Скажу старасце – хай прагонiць цябе з вёскi.
Адступiла яна, калi ад гэтай працы рука знямела. Іван ляжаy на падлозе i плакаy. Не столькi ад болю, колькi ад невыносных слоy.
– Цiха, Ванечка, не трэба плакаць. Жыццё пераменлiвае. Сёння яна цябе б’е, а заyтра палюбiць. Хадзем лепш да мяне – раскажу казку.
Дзед пагладзiy хлопца па галаве, падняy на руках i аднёс у ложак.
– Не плач, Ванька. Во бяда – ваyкi авечак пагрызлi. Ды колькi я жыву года не было, каб шэрыя кагосьцi не загрызлi. Людзi галадаюць i ваyкi таксама. Мы хочам жыць i яны. Але калi малы ваyчонак не здолее забiць вялiкага зубра, нiхто з роднай зграi не будзе кусаць яго за гэта.
Слёзы высахлi на шчаках Ванi, ён уважлiва слухаy дзеда.
– А ты бачыy нашага старасту? Да кiраyнiцтва з горада лiслiвы, нiбы парасё y мацi цыцку выпрошвае. А як да сваiх адносiцца? Слова добрага не пачуеш! Ды й якi з яго кiраyнiк? У мiнулым годзе адмовiyся збожжа купляць, якое можа на нашых землях расцi. Сказаy: “І так пражывем”. Ён-та пражыве, а мы – не. Сярод ваyкоy жа y зграi важаком становiцца заyсёды самы моцны i разумны. Той, хто ведае як i дзе паляваць, куды iсцi, каб паляyнiчыя цябе не злавiлi. Такiм павiнен быць сапраyдны кiраyнiк. Не тое што y нас.
– Дзед, атрымоyваецца, ваyкi лепшыя за людзей? І жывецца iм лепш?
– Не ведаю, унучак. Я ж нiколi сярод ваyкоy не жыy.
– А што б яны зрабiлi з такiм, як я… “непажаданым”?
– “Непажаданым”… Мацi навучыла так казаць? У шэрых няма чужых цi сваiх ваyчанят. Калi ты нарадзiyся y зграi, то yся зграя – твая сям’я. Нiхто не будзе шукаць – хто твой бацька, а хто мацi. У ваyкоy усё проста – калi ты са зграяй, цябе будуць любiць.
Ваня працягваy працаваць пастухом i трываць здзекi аднавяскоyцаy. Аднак з таго дня ён не звяртаy на гэта yвагi, бо стаy уяyляць на месцы аднавяскоyцаy ваyкоy. Сядае y траве, трымае драyляныя пласцiны y руках i думае: “А што б было, калi б замест людзей паyсюль жылi ваyкi? Якiя б законы y iх былi? Як бы яны размаyлялi?”. І сам адказваy на гэтыя пытаннi. Так, павольна, у галаве хлопчыка ствараyся ваyчыны свет. Насамрэч, ваyкi Ванi мала паходзiлi на сапраyдных, жывых ваyкоy. Уяyленне хлопчыка пра iх было складзена з фантазiй i аповедаy дзеда.
Хутка y Івана з’явiyся i лепшы сябар – Антонi, мясцовы дурань, над якiм смяялася yся вёска. А любiмае захапленне старасты вёскi –падпальваць адзежу Антонiя i глядзець, як той весела бегае i збiвае агонь рукамi. Увесь час дурань пасмiхаyся, нават калi яго бiлi.
Аднаго разу Антонi прыйшоy на поле, дзе пасвiлiся авечкi i сеy каля Ванi. Той пабачыy ваyка i ляснуy пласцiнкамi. Дурны спужаyся i хацеy збяжаць, ды хлопчыку стала сорамна. Ён спынiy яго, пасадзiy каля сябе i расказаy гiсторыю пра ваyкоy. Так Антонi стаy прыходзiць кожны дзень i слухаць аповеды.
Чым старэйшы рабiyся Іван, тым больш часу праводзiy не y нашай рэчаiснасцi, а y сваiм уяyленнi. Не, ён не здурнеy, проста паверыy, што ваyчыны свет iснуе i туды можна збегчы. Таксама y гэта верыy i Антонi, якi yсё слухаy i запамiнаy.
Калi Ване споyнiлася сямнаццаць пачалася вайна, на якой ён i загiнуy. Але свет ваyкоy застаyся жыць у галаве Антонiя. Дурань мог дакладна yспомнiць кожную гiсторыю Івана нават праз дваццаць гадоy пасля смерцi свайго сябра.
Адной ноччу яму прыснiyся ваyчыны сон. Усё адбывалася y свеце, якi стварыy Іван. Толькi гiсторыi былi iншымi, новымi. І яны так захапiлi старога Антонiя, што ён iмi падзялiцца.
Так Іван стаy стваральнiкам сусвета Ваyкоy, а Антонi – першым апавядальнiкам.
***
– Ну, як табе казка пра хлопца, дурня i ваyкоy? Не, лепш назваць яе “Гiсторыя стваральнiка сусветаy”.
– Гэта праyда?
– Напэyна.
– Як гэта – “напэyна”? Ты што, усё выдумаy?
– Не. Я ж кажу – з дзяцiнства бачыy сны. Нешта запомнiy, дэталi дадумаy, частку выдумаy.
– А сам ты верыш у тое, што расказаy?
– Чаму б i не? Нашы думкi ствараюць сусветы, калi мы сапраyды паверым у свае фантазii. Пра астатняе даведаемся заyтра.
– Дзе?
– Не дзе, а y каго. Троiца прыйдзе y госцi.
– Што? Яны знайшлi твой дом?
Фiлiп пасмiхнуyся.
– Ты не зразумеy? Ад iх немагчыма схавацца. Яны заyсёды ведаюць дзе ты. Нават схавайся ты пад зямлёй у цынкавым бункеры, гэтыя лёгка да цябе прыйдуць. Таму я не стаy чакаць, а сам iх запрасiy.
– Яны прыйдуць сюды… Ты казаy, у цябе ёсць дубальтоyка…
– Не, зброю ты не атрымаеш. Аднаго можа i паспееш забiць, а астатнiя збягуць i лёгка зарэжуць у сне цябе цi тваiх родных. Трэба быць асцярожным з тым, што не да канца разумееш. Абяцай, што не yтворыш глупстваy заyтра.
– Буду старацца.
– Гэтага недастаткова. У мяне з iмi дамоyленасць – яны не чыняць шкоды людзям i дамаyляюцца з апавядальнiкамi. Да твайго з’яyлення yсё было добра. А цябе ад пачатку моцна прэсавалi, ды яшчэ забойства… Трэба зразумець, што здарылася. Таму абяцай, што калi яны прыйдцуь, ты будзеш сядзець i слухаць нашу размову моyчкi. Інакш сустрэчы не будзе. У мяне таксама ёсць сябры i родныя. Не хачу, каб iх жыццю нешта пагражала.
– Добра, я абяцаю.
***
Троiца сядзела y парку i чакала. Іх целы выглядалi такiмi ж мёртвымi, як i раней, а вочы свяцiлiся нецярплiвасцю, страхам i гневам.


Воyчы сон
Гаyл спадзяваyся, што пасля зграi Ачын яго нiчога не здзiвiць. І памылiyся. Мяжа са зграяй Вый-Кло была самай маленькай на поyднi зямель Суу-Ардун – менш за трыста хвастоy. Можа таму пра яе ваyкоy рэдка расказвалi. Ды й мала хто сустракаy iх з цяперашняга пакалення.
Гаyл чакаy з вечара yсю ноч. На yсходзе з’явiлiся проблiскi святла, калi ён пабачыy iх. Дванаццаць ваyкоy, на iх баках вiселi драyляныя дошкi, а на шыях – бранзалеты з маленькiх вострых костак. Яны падыйшлi да самай мяжы i Гаyл адчуy, што з лесу за iм сочаць яшчэ больш шэрых.
– Чаго трэба, воyк?
– Я прыйшоy размаyляць са сходам зграi. У мяне пасланне ад нашага важака, Грыка.
– Мы не будзем з табой размаyляць.
– Паслухайце, гэта вельмi важна. Ад нашай размовы залежыць бяспека зграi.
– Нам усё роyна, будзеце вы жыць, цi памрэце.
– Не толькi мы, але i вы таксама. Гэта агульная небяспека для yсiх ваyкоy.
– Мы не будзем з табой размаyляць. Бывай.
– Справа y белых ваyках. Яны да yсiх дабяруцца i yсiх з’ядуць.
Дэлегацыя павярнулася спiнамi да Гаyла i пайшла y свой лес. Саветнiк кiнуyся следам.
– Чакайце, вы не можаце прыйсцi сюды i адмовiцца размаyляць. Гэта няправiльна.
Ён хацеy дабегчы да ваyкоy, ды не паспеy – пачуyся глухi “шчоyк” i Гаyла рэзка падкiнула yверх. Ён трапiy у пастку i балтаyся y сетцы. Пад iм сабралося не менш за два дзясяткi ваyкоy, якiя перашэптвалiся мiж сабой: “Няверны парушыy мяжу”, “За такое – смерць”, “Заб’ем яго i выкiнем на чужую тэрыторыю, каб усе ведалi”.
– Калi зараз мяне заб’ёце, то y будучынi загiнеце самi.
Ваyкi сцiшылiся, агаломшаныя яго словамi. Галоyны паглядзеy на Гаyла i кiyнуy галавой.
– Забiраем яго.
***
Да горада Вый-Кло Гаyла неслi звязаным за ногi i падвешаным унiз галавой на длiннай палцы. Калi праз дзве гадзiны яны дайшлi да месца, яму невыносна балела галава, а ногi анямелi. Саветнiка не занеслi y хату, а кiнулi звязаным каля вогнiшча, вакол якога yтварылася кола з ваyкоy апранутых у незвычайную адзежу – скуры жывёл з намаляванымi на iх незразумелымi сiмваламi. Некаторыя насiлi на галаве чэрапы зуброy, а восем з адзiнаццацi былi без хвастоy.
– Развяжыце яго. Няверны, ты парушыy святую зямлю Вый-Кло. Нiколi такога не здаралася. Ваyкi, у што б яны не верылi, не дазвалялi сабе парушаць традыцыi. І цяпер мы ня ведаем, што з табой рабiць. Адны кажуць – забiць, iншыя – адрэзаць хвост, трэцiя – пусцiць з мiрам. Скажы нам, адзiнаццацi апосталам месяца, якi лёс для сябе хочаш.
Гаyл спрабаваy трымацца на нагах, але нiчога не атрымалася i ён лёг на зямлю.
– Ваyкi, мне трэба размаyляць цi з важаком, цi са сходам, цi з каралевай. У мяне навiна, якая патрабуе неадкладнага абмеркавання. Гэта пра белых ваyкоy.
– Няверны, ты не маеш права гаварыць, чаго хочаш. І мы не будзем слухаць казкi пра белых ваyкоy.
– Гэта не казкi. І калi нiчога не рабiць хутка пабачыце белых на свае вочы.
– Нас не пужае смерць. На месяцы нам будзе добра. Таму яшчэ раз пытаю – якi лёс для сябе хочаш?
– Паважаныя прарокi, – у кола yвайшоy адзiн з ваyкоy, якi нёс Гаyла да горада. – Мы б не неслi яго сюды, а забiлi на месцы. Аднак ён прамовiy: “Калi вы зараз мяне заб’ёце, то y будучынi загiнеце самi”. А гэта дакладныя словы прарока.
– Цiкавыя рэчы ты гаворыш, каб няверны… Хто можа пацвердзiць гэта?
– Усе вернiкi, што былi разам са мной.
Кола yстала i зрабiла крок у правы бок. Насупраць Гаyла цяпер стаяy iншы воyк.
– Адкуль ты ведаеш словы нашага прарока, чужак?
– Я не ведаю нiводнага ваyка з iмем Прарок.
– Прарок – не iмя, а прызначэнне. Раз ты не ведаеш гэтага, то альбо выпадкова прамовiy тыя словы, альбо сам месяц паслаy цябе да нас. Што ты думаеш пра гэта?
– Думаю, што пагаджуся з любой прапановай, калi выслухаеце мяне.
Кола зрабiла яшчэ адзiн крок у правы бок.
– Як цябе клiчуць, воyк? Адкуль ты i што хочаш расказаць?
– Я – Гаyл, саветнiк важака зграi Суу-Ардун, што знаходзiцца на поyнач ад вас. І я прыйшоy прасiць дапамогi y барацьбе з белымi ваyкамi.
– Мы чулi пра iх i думаем, што гэта казкi…
– Не, не казкi. Тыдзень таму яны былi на нашай мяжы. Яны не размаyляюць, а забiваюць шэрых ваyкоy. І нiхто не можа перашкодзiць iм. Бо яны большыя па памерах, мацнейшыя… Адзiны выхад – аб’яднацца. Я заручыyся дапамогай зграi Ачын. І калi вы будзеце ваяваць разам з намi, мы пераможам захопнiкаy.
Воyк-субяседнiк змянiyся y чарговы раз. Гаyла раздражнялi такiя перамовы. Ён не мог вызначыць, хто з iх галоyны.
– Дзякуй, што прыйшоy да нас, Гаyл. Мы можам дапамагчы, i не толькi войскам. У нас вялiкiя поспехi y вырабе прылад для забойства. Але… Мы не будзем дапамагаць нявернаму.
– Не разумею. Што значыць верны цi няверны, хто такi Прарок, чаму вы завяцеся апосталамi i дзе важак зграi? І чаму, урэшце, вы ходзiце вакол мяне i гаворыце па чарзе?
– Звычайна мы не распавядаем сваёй гiсторыi няверным. Аднак, улiчваючы, што цябе мог паслаць Месяц… Слухай.
Кола ваyкоy зрабiла крок у правы бок.


Гiсторыя пра прарока
Сто дванаццаць гадоy таму мы былi звычайнай зграяй. Мы палявалi на трусоy i птушак, будавалi фермы, адганялi ад межаy iншыя зграi. У нас былi важакi, якiя казалi што рабiць, судзiлi нас. А раз на пяць-шэсць гадоy яны бiлiся з маладымi ваyкамi, каб даказваць, што яшчэ маюць права займаць сваю пасаду. Не будзем доyга распавядаць пра былыя часы. Ты i сам ведаеш, як жывуць зграi.
Усё змянiлася сто адзiнаццаць гадоy таму – нарадзiyся вялiкi прарок. Гэты воyк быy непадобны да iншых. Як адарваyся ад матчынай цыцкi, ён днямi сядзеy у хаце i чытаy усё, што мог знайсцi. Разварушыy нашы скураныя скруткi з гiсторыяй зграi, схемамi пабудовы хат i ферм, запiсамi традыцый. Іншыя ваyкi смяялiся з яго, бо прарок нават не yмеy здабываць ежу. Выпраyляyся на паляванне, а вяртаyся з пустымi зубамi. А таму еy ягады ды яйкi птушак, якiя робяць гнёзды на зямлi. Часам шанцавала i ён ласаваyся аб’едкамi ад iншых ваyкоy.
Прарок схуднеy, вочы яго запалi глыбока y чэрап. Над iм перасталi смяяцца, а сталi пазбягаць, лiчыць дурным ваyком. І на кожным сходзе нехта прапаноyваy прагнаць яго са зграi. Утрымлiвалi традыцыi – нiколi яшчэ за гiсторыю не было ваyка, якога б мы выгналi.

Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/pages/biblio_book/?art=69467788) на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.