Читать онлайн книгу «Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф» автора Яўген Аснарэўскі

Вялiкае княства Лiтоyскае i беларускi нацыянальны мiф
Яyген Аснарэyскi
У кнiзе расказваецца пра тое, хто такiя русiны, лiтвiны, лiтвiнiсты i iнцэптабеларусы, а таксама пра тое, хто насамрэч стварыy ВКЛ. Цi быy захоп лiтоyцамi гарадоy Панямоння? Цi з'яyляyся Навагрудак сталiцай краiны? Цi iснавала старабеларуская мова i цi маюць беларусы права на спадчыну Княства, i калi так, то як гэта пераканаyча даказаць? Гэтыя пытаннi, як i многiя iншыя, аyтар разглядае y дадзенай працы, абапiраючыся пры гэтым на дакладныя крынiцы.

Вялiкае княства Лiтоyскае i беларускi нацыянальны мiф

Яyген Аснарэyскi

© Яyген Аснарэyскi, 2024

ISBN 978-5-0059-0901-5
Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

З гiсторыi Княства

Пралог, або кароткi аповед пра гiстарычныя мiфы
Мiфы атачаюць аматараy гiсторыi з усiх бакоy, бо нават цалкам адданыя акадэмiчнай навуцы, сур'ёзныя аyтары, нярэдка выкладаюць на старонках сваiх кнiг самыя натуральныя байкi, запушчаныя кiмсьцi з калег, прычым часам тымi з iх, хто тварыy дзясяткi, а y асобных выпадках i сотнi, гадоy таму. Гэта паказвае, што некаторыя гiстарычныя мiфы надзвычай жывучыя.
Зразумела, у дадзенай кнiзе мы сканцэнтруемся на мiфах, звязаных з Вялiкiм княствам Лiтоyскiм, бо паказаныя y гiстарычных працах карцiны жыцця гэтай даyно знiшчанай, але yсё яшчэ такой важнай, дзяржавы, утрымлiваюць шмат выдумак, пералiк якiх можна пачаць ад уяyных партрэтаy уладцаy (цi ведалi вы, што вядомыя партрэты  Вiтаyта толькi выдумка мастакоy, якiя не бачылi яго) i скончыць прычынай смерцi апошняга вялiкага князя.
Зрэшты, у кнiзе мы y асноyным засяродзiмся на самым раннiм перыядзе iснавання дзяржавы, якi, у той жа час, з'яyляецца i самым загадкавым, як i самым мiфалагiзаваным.
Аyтар не пазiцыянуе дадзеную кнiгу навуковым адкравеннем. У ёй не прадстаyлены сенсацыйныя матэрыялы Полацкага летапiсу, знайсцi якi мараць многiя спецыялiсты па гiсторыi ВКЛ, цi iншыя неверагодныя знаходкi. Тут мы разгледзiм больш-менш вядомыя звесткi, але затое разгледзiм максiмальна непрадузята.
У дадзенай кнiжцы, напiсанай дастаткова лёгкай мовай, мы паспрабуем абыйсцiся без дэманстрацыi фантазiй пад маскай навуковых фактаy, а замест гэтага зоймемся разбурэннем звыклых, але непраyдзiвых клiшэ, якiя даyно yжо сталi вельмi шырока вядомымi нават у асяроддзi людзей далёкiх ад гiсторыi.
Разбурацца будуць як мiфы лiтоyскай гiстарыяграфii, так i беларускай, ды i yвогуле yсе, што трапiлi пад гарачую руку аyтара дадзенай кнiгi.
Вядома, крушэнне стэрэатыпаy можа выклiкаць непрыемныя адчуваннi y некаторых чытачоy, але ж, мабыць, лепш бачыць факты y святле рэальнасцi… Цi yсё ж не?
Так цi iнакш, кнiга пiсалася дзеля стварэння аб'ектыyнай карцiны, i аyтар не дазволiy сабе «перацягваць коyдру» на чый-небудзь бок, кiруючыся пры гэтым, скажам так, нацыянальнымi сiмпатыямi, а y такiм «сiмпатыйным» ключы часцяком працуюць аyтары публiкацый пра раннюю гiсторыю ВКЛ.
Яшчэ адной важнай задачай, пасля разбурэння гiстарычных мiфаy, будзе асэнсаванне праблемы нацыянальнага мiфа беларусаy i нават, у пэyным сэнсе, яго канструяванне.
Так-так, дарагiя чытачы, мы разбурым адны мiфы, каб стварыць iншы – як жа iнакш.
Такiм чынам, у кнiзе расказваецца пра тое, хто такiя русiны, лiтвiны, лiтвiнiсты i iнцэптабеларусы, а таксама пра тое, хто насамрэч стварыy ВКЛ.
Цi быy захоп лiтоyцамi гарадоy Панямоння? Цi з'яyляyся Навагрудак сталiцай краiны? Цi iснавала старабеларуская мова i цi маюць беларусы права на спадчыну Княства, i калi так, то як гэта пераканаyча даказаць? Гэтыя пытаннi, як i многiя iншыя, аyтар разглядае y дадзенай працы, абапiраючыся пры гэтым на дакладныя крынiцы.


Цаглiна з гродзенскага замка Вiтаyта з геральдычным знакам Калюмны.

Аб некаторых перадумовах стварэння ВКЛ i першых этапах яго iснавання
Першапачаткова Вялiкае княства Лiтоyскае будавалася па прынцыпе аб'яднання старажытнарускiх княстваy Панямоння з землямi лiтоyскiх уладароy. Станаyленне княстваy Русi адносна нядрэнна прасочваецца па пэyных крынiцах, дзякуючы захаванасцi (хай i y выглядзе копiй) старажытнарускiх летапiсаy.
Дзяржаyтваральныя працэсы y лiтоyскiх землях, з-за адсутнасцi yласна лiтоyскiх летапiсаy перыяду X—XIII стагоддзяy, пакрытыя цемрай i фактычна апiсваюцца на падставе yрыyкавых, скупых згадак, якiя дапаyняюцца дадзенымi ад спецыялiстаy дапаможных гiстарычных дысцыплiн.
Часцяком лiтоyскiя плямёны X – XII стагоддзяy, у межах беларускай гiстарыяграфii, малююцца вельмi адсталымi y сваiм развiццi y параyнаннi з жыхарамi мясцовых славянскiх гарадоy Кiеyскай Русi. Хоць гiсторыкi не могуць, на падставе вядомых крынiц, даказаць, на гэтым адрэзку развiцця старажытных лiтоyцаy, наяyнасць у iх каменнага дойлiдства i пiсьменства, тым не менш дадзеныя археалогii, атрыманыя y вынiку вывучэння аднаго з найцiкавейшых археалагiчных помнiкаy Лiтвы, Кернаyскага гарадзiшча, кажуць аб iснаваннi там дастаткова буйнога паселiшча, жыхары якога карысталiся немалым наборам найбольш патрэбных бытавых рэчаy i нават прадметамi раскошы.
Лiтоyскiя гiсторыкi нярэдка спрабуюць абвясцiць Кернаy першай сталiцай iх дзяржавы, цi нават сталiцай Мiндоyга, хоць якiя-небудзь неабвержныя цi хаця б важкiя доказы, для гэтага меркавання, адсутнiчаюць.
Так цi iнакш, варта падкрэслiць, што для таго, каб празмерна прымяншаць узровень развiцця лiтоyскiх плямёнаy насамрэч няма падстаy.


Упрыгожваннi y музеi Кернава.

Са старажытнарускiх летапiсаy вядома, што лiтоyскiя плямёны актыyна прыцягвалiся мясцовымi Рурыкавiчамi, якiя кiравалi на тэрыторыi будучай Беларусi, да ваенных аперацый падчас паходаy славянскiх дружын, у тым лiку i барацьбе старажытнарускiх князёy памiж сабой.
Уцягнутасць лiтоyцаy у ваенную справу iх больш высокаразвiтых суседзяy, як можна меркаваць, мела пазiтыyнае значэнне y плане развiцця баявых навыкаy балцкiх воiнаy i прыводзiла да павелiчэння ваеннага патэнцыялу лiтоyскiх уладароy.
З дакладных крынiц вядома, што y перыяд максiмальнай слабасцi i феадальнай раздробненасцi старажытнарускай дзяржавы лiтоyскi нобiль Мiндоyг змог засяродзiць у сваiх руках уладу над значнымi лiтоyскiмi тэрыторыямi, вiдавочна, атрымаyшы даволi сур'ёзныя ваенныя рэсурсы, дастатковыя нават для супрацьстаяння са славянскiмi гарадамi-дзяржавамi.
Менавiта Мiндоyг прыступае да актыyнай кансалiдацыi балцкiх i славянскiх земляy Панёмання.
Тэрыторыя, дзе здаyна адбывалiся балта-славянскiя кантакты з'яyлялася цалкам зручным плацдармам для стварэння балта-славянскай дзяржавы, хаця Мiндоyг, як слушна адзначае беларускi даследчык Алесь Краyцэвiч, аналагiчна iншым сярэднявечным валадарам, павiнен быy iмкнуцца y першую чаргу да пашырэння yласнай магутнасцi i замацавання кароны за сваiмi нашчадкамi.


Мiндоyг. Уяyны партрэт, XIX стагоддзе.

Мiндоyг, як вядома з дакладнага дакумента, булы Папы Рымскага Аляксандра IV, датаванай 6 сакавiка 1255 года, захапiy нейкiя землi «Рускага каралеyства», якiмi, тэарэтычна, маглi быць землi Навагародка. Дадзеныя звесткi, у спалучэннi з паведамленнямi старажытнарускiх летапiсаy, пацвярджаюць спробы лiтоyскай экспансii на Русь, але дакумент не называе прама, захопленыя землi, пакiдаючы прастору для самых розных гiпотэз.
У гэты ж перыяд дакладна вядомы прыклад мiрнага вакняжання лiтоyскага феадала Даyмонта y Пскове. Мiрны характар, як можна меркаваць, насiла i з'яyленне лiтоyскага князя Таyцiвiла y Полацку.
Скупыя летапiсныя сведчаннi не дазваляюць спецыялiстам дакладна растлумачыць, як менавiта Мiндоyг з'явiyся y Навагародку i асвяцiць пытанне стаyлення мясцовых жыхароy да балцкага князя.
У любым выпадку, у перыяд 40-х i 50-х гадоy XIII стагоддзя пад уладай балцкага yладара апынуyся Навагародак i iншыя старажытнарускiя гарады рэгiёна.
Галоyнымi ворагамi Мiндоyга, без усялякага сумнення, былi галiцка-валынскiя князi i крыжакi. Супрацьстаяння з другiмi Мiндоyг спрабаваy пазбегнуць, прыняyшы каталiцкае хрышчэнне, а з найболей, мабыць, сур'ёзным сваiм супернiкам, валынцамi, князь дамовiyся, аддаyшы землi Панямоння сыну галiцка-валынскага князя Данiiла, Раману Данiлавiчу.
Нават скупыя звесткi летапiсаy дазваляюць абмаляваць партрэт Мiндоyга, дзёрзкага i актыyнага кiраyнiка, не пазбаyленага здольнасцi думаць тактычна, а таксама здольнага, на шляху да yлады, распраyляцца нават з уласнымi сваякамi.
Адзiн з дзёрзкiх фiнтоy адзiнага лiтоyскага караля i стаy для яго фатальным. Мiндоyг забраy жонку y будучага пскоyскага князя Даyмонта, якi счакаy зручны момант i забiy Мiндоyга, разам з яго малодшымi дзецьмi.


Манета Пскова. Лiчыцца, што на ёй адлюстраваны князь Даyмонт.

Аднак створаная Мiндоyгам дзяржава, цi, хутчэй, нейкi яе волкi правобраз, не загiнула i змагла праiснаваць да самага канца XVIII стагоддзя.

Аб тым, якiя yладцы насамрэч стварылi ВКЛ
Зразумела, што найбольш часта згадваецца y якасцi заснавальнiка Вялiкага княства Лiтоyскага першы i апошнi лiтоyскi кароль Мiндоyг. Не варта адмаyляць ролю гэтага князя, якi заклаy вектар аб'яднання балцкiх i славянскiх паселiшчаy пад уладай балцкiх валадароy, якi, зрэшты, быy намечаны яшчэ раней, дзякуючы саюзу мясцовых Рурыкавiчаy i лiтоyскiх дружын.
Аднак адразу пасля гвалтоyнай смерцi Мiндоyга яго дзяржава яшчэ глыбей пагрузiлася y бездань усобiц.
Пасля yзыходжання на прастол сына Мiндоyга, Войшалка, той фактычна ператварыyся y васала (паводле iншага меркавання, роyнага па статусе суправiцеля) галiцка-валынскiх князёy.


Накладка на Лаyрышаyскае Евангелле. Мяркуецца, што гэта партрэт Войшалка.

У гэты смутны час валадаром ВКЛ паспеy пабываць нават адзiны за yсю гiсторыю iснавання дзяржавы Рурыкавiч, а менавiта Шварн, сын Данiлы Галiцкага, хаця роля Шварна i яго рэальная yлада служыць прадметам дыскусii, у якой князя часам аб'яyляюць «субманархам» i нейкiм фiктыyным вялiкiм князем, стаyленiкам Войшалка.
На думку аyтара, Шварн Данiлавiч, падчас свайго сумеснага з Войшалкам праyлення, можа быць названы суправiцелем, цi нават «субманархам», бо Войшалк, паводле паведамлення Галiцка-Валынскага летапiсу (далей ГВЛ) называе Шварна сынам, а сваiм бацькам i гаспадаром галiцка-валынскага князя Васiльку. Аднак пасля смерцi Войшалка, пра Шварна прама гаворыцца, у дакладнай ГВЛ, што ён пачаy уладарыць у Лiтве, што можна разумець, як указанне на яго аднаасобнае кiраванне i цалкам рэальны статус вялiкага князя.
Вядомыя дакументы не дазваляюць даследчыкам абсалютна дакладна высветлiць рэальны аб'ём улады Шварна Данiлавiча i дэталi яго княжання, але вядома, што яно было нядоyгiм.


М. Барвiцкi. Шварн. Уяyны партрэт, 1908 год.

З вялiкiм князем лiтоyскiм з дынастыi Рурыкавiчаy звязаны даволi вядомы мiф, якi iдзе ад лiтоyскiх даследчыкаy. Сцвярджаецца, што yлада пасля Шварна перайшла Тройдзеню, якi нават, верагодна, выгнаy Рурыкавiча, бо нейкiя «лiтоyскiя элiты» хацелi бачыць вялiкiм князем «этнiчнага лiтоyца». Як менавiта «лiтоyскiя элiты» данеслi, праз стагоддзi, дакладную iнфармацыю аб сваёй волi, да даследчыкаy, якiя стварылi мiф, застаецца загадкай, бо абставiны прыходу да yлады Тройдзеня, яго паходжанне i абставiны смерцi, дакладна не вядомыя з пэyных дакументаy. Акрамя таго, «шчыры лiтоyскi язычнiк» Тройдзень, прыхiльнiк «нацыянальных каштоyнасцяy», меy, паводле, пэyнага ГВЛ, праваслаyных братоy. Цалкам пераканаyчай гiпотэзай будзе тлумачэнне праваслаyнага хрышчэння братоy вялiкага князя тым, што яны кiравалi y славянскiх гарадах дзяржавы Тройдзеня.
Хоць Мiндоyг, Войшалк i Шварн ёсць у пералiку вялiкiх князёy лiтоyскiх, фактычна, для таго, каб казаць пра iснаванне нейкага маналiтнага дзяржаyнага апарата, на гэтым адрэзку гiсторыi ВКЛ, у даследчыкаy няма важкiх падстаy.
Дзяржава працягвала фармавацца i працэс гэты быy бурным i спалучаным з мноствам канфлiктаy.
На думку аyтара, уладная чахарда y землях Панямоння некалькi нагадвала сюжэт пацешнай савецкай камедыi «Вяселле y Малiнаyцы».
Цёмныя гады ранняга перыяду iснавання Княства так слаба прадстаyлены y вядомых крынiцах, што, па сутнасцi, канструююцца навукоyцамi па макулiнках, i гэта, зразумела, прыводзiць да моцнай варыябельнасцi гiстарычнай карцiны, што малюецца спецыялiстамi, якiя часта падключаюць да навуковага працэсу фантазiю i будуюць свае працы на дапушчэннях.
Вядома, што некаторыя даследчыкi выводзяць на першы план Войшалка, прадстаyляючы менавiта яго стваральнiкам дзяржавы. У падобнай ролi гэты князь фiгуруе, напрыклад, у Мiкалая Ермаловiча, для якога праваслаyны yладца, якi карыстаецца падтрымкай наваградцаy i пiнчукоy, быy больш хвацкi, у якасцi пачынальнiка дзяржавы, чым з'явiyшыся y Навагародку, пры смутных абставiнах, Мiндоyг.
Варта адзначыць, што падобны погляд на летапiсныя падзеi тых гадоy дэманструюць не толькi падобныя Ермаловiчу прадстаyнiкi рамантычнай гiстарыяграфii, схiльныя да творчасцi y духу фолк-хiсторы, але i некаторыя прадстаyнiкi стражэйшай, акадэмiчнай навукi.
Важную ролю y станаyленнi дзяржавы адыграy i вышэйзгаданы Тройдзень, якi з'яyляyся, на думку аyтара, выдатным палкаводцам, чые ваенныя поспехi дапамагалi yмацавацца ВКЛ, якое працягвала фармiравацца.


Тройдзень. Уяyны партрэт, XVI стагоддзе.

Нарэшце, не варта забываць пра Гедымiна, заснавальнiка адной з самых магутных кiруючых дынастый Усходняй Еyропы, пры якiм была выразна пазначана сталiца дзяржавы – Вiльня, а славянскiя i балцкiя гарады больш шчыльна зблiзiлiся y рамках дзяржаyнага утварэння, якое пачало быць падобным на федэрацыю з дастаткова шырокай аyтаномiяй суб'ектаy, але аднак жа з яшчэ недастаткова развiтым цэнтральным апаратам.


Гедымiн. Уяyны партрэт, XVII стагоддзе.

Аб тым, цi быy захоп продкамi лiтоyцаy земляy будучай Беларусi
Як вядома, тэза аб захопе земляy Навагародскага княства лiтоyскiм нобiлем Мiндоyгам з'яyлялася папулярнай канстантай у савецкай гiстарыяграфii, а пазней, у рамках работ беларускага гiсторыка-рамантыка, Мiкалая Ермаловiча, была перавернута з ног на галаву, у вынiку чаго Мiндоyг ператвараyся з захопнiка Навагародка, якi дзейнiчаy у iнтарэсах лiтоyскiх феадалаy, у захопнiка земляy лiтоyскiх феадалаy, якi дзейнiчаy у iнтарэсах навагародскага баярства.
Варта адзначыць, што акрамя работ Ермаловiча, iснавалi i iншыя публiкацыi аб утварэннi ВКЛ, якiя выводзiлi на першы план менавiта славянскi (чытай: беларускi) фактар. Гаворка тут пра працы гiсторыка-эмiгранта П. Урбана, якi прадэманстраваy беларускiм (i не толькi) аматарам гiсторыi yжо зусiм дзiкi, з пункту гледжання акадэмiчнай навукi, канцэпт лiтоyцаy-лютычаy, здатны для выкарыстання y рамках мастацкай лiтаратуры, але мала прыдатны для рэканструкцыi рэальных працэсаy утварэння ВКЛ.
Аднак менавiта працы Мiкалая Ермаловiча сталi адкрыццём для беларускiх аматараy гiсторыi i запусцiлi зерне, якое вырасла потым у цэлае буйное дрэва сучаснага лiтвiнiзму. Пра з'яву лiтвiнiзму, дарэчы, будзе падрабязна расказана y наступных главах.
Але як жа было насамрэч i што захапiy лiтоyскi yладар? Просты i кароткi адказ, на дадзеную «дылему Мiндоyга» будзе гучаць так: навукоyцам дакладна невядома, як Мiндоyг аказаyся y Навагародку. Таму, калi вы чытаеце катэгарычныя сцвярджэннi аб захопе Навагародка Мiндоyгам цi ж аб яго паступленнi на «пасаду служылага князя» па волi навагародскага баярства, будзьце yпэyненыя, што аyтар, нават калi ён валодае моцным навуковым аyтарытэтам i носiць мноства званняy, проста дае вам недастаткова абгрунтаваную версiю, якая, з той цi iншай прычыны, яму спадабалася.
Калi прыняць маладакладныя, як лiчыцца, звесткi аб праваслаyным хрышчэннi Мiндоyга, то можна цалкам абгрунтавана сцвярджаць, што валадар наyрад цi захоплiваy горад. Выпадак хрышчэння Даyмонта Пскоyскага, якi быy мiрна прыняты пскавiчамi на службу i сапраyды служыy гораду верай i праyдай, стаy бы аналагiчным выпадку Мiндоyга.
Аднак, як сказана вышэй, хрышчэнне Мiндоyга y праваслаyе выклiкае вялiкiя сумневы спецыялiстаy.
У прыхiльнiкаy тэорыi захопу Навагародка ёсць i адносна пераканаyчае пацвярджэнне падобнай пазiцыi. Гаворка пра yжо згаданную булу Папы Рымскага, дасланую да Мiндоyга. У ёй пантыфiк закранае пытанне захопленых Мiндоyгам земляy «Рускага каралеyства», пад якiм можна разумець Галiцка-Валынскае княства. Кiраваy гэтай дзяржавай, каранаваны папскiмi пасламi Данiiл Галiцкi. Папа, у сваiм пасланнi, не пярэчыць супраць таго, каб захопленыя землi былi замацаваны за Мiндоyгам. Аднак некаторыя даследнiкi жадаюць бачыць у гэтых землях маёмасць наyгародскага князя Аляксандра Неyскага, з якiм у Мiндоyга былi канфлiкты. Супраць разумення, пад загадкавым каралеyствам, Галiцка-Валынскай дзяржавы прыводзяць наступны аргумент: папа не мог ухвалiць захоп земляy аднаго каталiцкага караля, iншым каталiцкiм каралём. Існуе таксама версiя аб тым, што «Рускiм каралеyствам» з'яyляецца Полацкае княства. Такiм чынам, названыя без дакладнай прывязкi да якога-небудзь горада, землi, выклiкаюць вялiкiя пытаннi i yскладняюць лакацыю.


Папа Аляксандр IV. Партрэт XV стагоддзя.

Цi iдзе там гаворка пра саму Навагародскую зямлю, цi iншыя землi, да прыкладу, пра Слонiмшчыну, цi Полацкае княства, а можа быць землi аддаленага Вялiкага Ноyгарада?
Нават захоп некаторых земляy валынцаy, зразумела, не азначае, што гэтымi землямi былi менавiта землi Навагародскага княства.
Выклiкае пытаннi i пазiцыя жыхароy Навагародскай зямлi, якiя, у тэорыi, маглi падтрымаць знiшчэнне (або выгнанне) з Навагародка валынскага гарнiзона, бо y мясцовага насельнiцтва, якое жыло y полiэтнiчным Панямоннi, маглi быць свае матывы для збавення ад улады звязаных з татарамi валынцаy.
Абвешчаны Мiкалаем Ермаловiчам статус Мiндоyга, якi паказвае лiтоyскага нобiля толькi служылым князем, узятым, так бы мовiць, на працу, навагародскiм баярствам не знаходзiць прамога пацверджання y вядомых спецыялiстам, дакладных крынiцах. Аднак аналiз паводзiн мясцовай элiты дазваляе зрабiць некаторыя здагадкi аб яе стаyленнi да лiтоyскiх уладароy старажытнарускiх княстваy рэгiёна.
Цiкавае, у дадзеным кантэксце, наступнае паведамленне ГВЛ:
«У год 6755 (1247). Лiтоyцы з Лугвенам ваявалi каля Мельнiцы i yзялi шмат палонных. Данiiл i Васiлька гналiся за iмi да Пiнска. Мiхаiл Пiнскi папярэдзiy лiтоyцаy. Яны сядзелi y лесе за агароджай, а Мiхаiл паслаy iм вестку з Пiнска. А Данiiл i Васiлька праследавалi iх, i дворскi Якаy са сваiмi ваярамi. Лiтоyцы ж не паверылi Мiхаiлу i выйшлi з месцаy сваiх. Па лiтасцi Божай пабеглi лiтоyцы i былi разбiтыя, i палонныя былi адбiтыя, а сам Лугвен збег, паранены».
Такiм чынам, з паведамлення вынiкае, што пiнскi князь чамусьцi вырашыy падтрымаць лiтоyцаy, хаця тыя не паверылi яму. Прычым пiнскi Рурыкавiч падтрымлiвае лiтоyцаy нягледзячы на тое, што iх супернiкi – Рурыкавiчы з iншага княства Русi.
Цiкавае яшчэ адно паведамленне валынскай хронiкi:
«У год 6761 (1253). Таyцiвiл даслаy да Данiiла Рэyбу сказаць: „Пайдзi да Навагародка“. Данiiл пайшоy з братам Васiлькам, i з сынам Львом, i з полаyцамi, i са сватам сваiм Тэгакам, i прыйшоy да Пiнска. Князi пiнскiя затаiлi падман, iх узялi з сабою на вайну супраць iх волi».
І зноy вiдавочны сепаратызм пiнскiх князёy, якiя чамусьцi не жадаюць ваяваць з лiтоyцамi.
Дадзеныя эпiзоды паказваюць пэyныя лiтоyскацэнтрычныя iмкненнi размешчанага даволi блiзкага да Лiтвы старажытнарускага княства.
Зразумела, тлумачыць такiя факты можна па-рознаму, у тым лiку i страхам пiнскiх валадароy перад лiтоyцамi. Тым не менш, у дадзеным кантэксце, паведамленнi летапiсца малююць хутчэй добраахвотны выбар пiнскага князя, якi разыгрывае нейкую палiтычную камбiнацыю, часткай якой з'яyляецца пэyнага роду саюз з лiтоyскiмi феадаламi. Лёгка yявiць падобны саюз у выпадку наваградскiх элiтаy i Мiндоyга, хаця, канешне, гаварыць тут трэба толькi пра гiпотэзу.
З вышэйпададзенага можна зрабiць выснову, што само значэння меркаванага захопу Навагародскай зямлi Мiндоyгам празмерна перабольшана y рамках розных гiстарыяграфiй. Нават калi недаказаны дакументальна захоп меy месца, стаyленне да гэтага факту мясцовага насельнiцтва можа служыць прадметам дыскусii, як i сама форма захопу, якi наyрад цi меy характар татальных рэпрэсiй мясцовага насельнiцтва, а, як можна меркаваць, хутчэй заключаyся y лiквiдацыi валынскага гарнiзона i yвядзеннi на дзядзiнец падуладных Мiндоyгу воiнаy.
Дарэчы, можна вылучыць гiпотэзу аб тым, што князь выкарыстоyваy i славянскую ваенную сiлу. Адзiн з ягоных ваяводаy носiць славянскае па гучаннi iмя Хвал, хоць тут варта заyважыць, што iмёны лiтоyцаy, тэарэтычна, маглi набыць больш славянскiя формы дзякуючы славянскiм складальнiкам летапiсаy.
Пры гэтым вядома, што y лiку паплечнiкаy Мiндоyга знаходзiyся нейкi, згаданы y ГВЛ, Астафiй Канстанцiнавiч з Разанi, што yжо без усялякiх сумневаy супярэчыць тэзе аб нейкiм выключна «нацыянальна-лiтоyскiм» прынцыпе падбору асяроддзя лiтоyскага манарха.
Вядома, што Навагародкам кiраваy сын Мiндоyга, Войшалк. Укняжанне гэтага yладцы, на думку некаторых лiтоyскiх спецыялiстаy, суправаджалася рэпрэсiямi супраць мясцовых жыхароy. Заснавана падобнае сцвярджэнне на паведамленнi летапiсца, аб тым, што Войшалк, будучы язычнiкам, забiваy амаль кожны дзень некалькiх чалавек.
Як апавядае ГВЛ:
«Войшалк пачаy княжыць у Навагародку, i знаходзячыся y паганстве пачаy пралiваць шмат крывi. Забiваy ён кожны дзень трох-чатырох чалавек. А калi y нейкi дзень нiкога не заб'е, вельмi засмучаyся. Калi ж заб'е каго, тады весялiцца. Потым увайшоy страх Божы y яго сэрца, i ён думаy, жадаючы прыняць святое хрышчэнне. І хрысцiyся тут жа y Навагародку, i стаy хрысцiянiнам».
Аднак пра этнiчную прыналежнасць гэтых нiбыта забiтых людзей нiчога не сказана. Чаму новы князь не мог забiваць сваiх жа лiтоyскiх слуг, цi палiтычных супернiкаy, якiмi маглi быць i этнiчныя лiтоyцы i валынцы yзятыя y палон? Акрамя таго, само апавяданне вiдавочна мае рысы стандартнай хрысцiянскай легенды, заклiканай падкрэслiць ашаламляльную змену yладара язычнiка пасля прыняцця хрысцiянства.
Акрамя таго, аyтар прапануе тут звярнуць увагу на саму сутнасць летапiснага паведамлення ГВЛ у адрыве ад матываy Войшалка i гiсторыi з рэпрэсiямi. Летапiс прама кажа, што Войшалк хрысцiyся i стаy хрысцiянiнам. Такiм чынам, хоць хрышчэнне Мiндоyга па yсходне-хрысцiянскiм абрадзе, якое малюецца познiмi летапiсамi, не знаходзiць свайго пацверджання y дакладных крынiцах, хрышчэнне яго сына y Навагародку згадваецца y дакладнай ГВЛ. Гэта дазваляе абгрунтавана меркаваць наступнае развiццё падзей: Войшалк прыняy хрысцiянства менавiта дзеля праyлення y хрысцiянскiх гарадах Панямоння, а не проста з-за нейкага невытлумачальнага катарсiсу, як гэта паказвае ГВЛ. Сын манарха кiраваy з'яyляючыся пры гэтым свайго роду намеснiкам свайго бацькi на рускiх землях. Мiндоyг тым часам заставаyся язычнiкам. Такая сiстэма дазваляла задаволiць як язычнiцкiя, так i хрысцiянскiя часткi агульнай дзяржавы. ГВЛ паведамляе таксама аб хрысцiянскiх братах Трайдзеня, хрышчэнне якiх таксама можна дастаткова пераканаyча растлумачыць праyленнем у хрысцiянскiх гарадах. Такiм чынам, хоць абставiны пераходу Наваградка пад уладу Мiндоyга невядомыя, грунтуючыся на дакладнай ГВЛ, можна yпэyнена казаць, што там кiраваy князь Войшалк, якi хрысцiyся y гэтым горадзе. Аналагiчным чынам паступiy князь Даyмонт, мiрна прыняты пскавiчамi. Хрост уладцы можа сведчыць на карысць добраахвотнага прыняцця лiтоyскiх князёy у Навагародку.
Вядома, што наваградцы падтрымлiвалi Войшалка y яго барацьбе за yладу y Лiтве, бо пасля яго yцёкаy у Пiнск:
«Войшалк, пайшоy з пiнчукамi да Навагародка, i адтуль, узяyшы з сабою наваградцаy, пайшоy у Лiтву княжыць».
Гэтае найважнейшае паведамленне красамоyна сведчыць на карысць добраахвотнага прыняцця мясцовым насельнiцтвам лiтоyскага князя, i з'яyляецца yказаннем на yдзел продкаy беларусаy у палiтычных працэсах дзяржавы, якая толькi зараджалася.
Не варта забывацца на тое, што фармаванне ВКЛ не скончылася з момантам распаyсюджвання yлады лiтоyскiх князёy на гарады Панямоння.
Найважнейшымi для разумення сутнасцi дзяржаyна-yтваральных працэсаy Княства з'яyляюцца эпiзоды yваходжання y яго склад iншых зямель будучай Беларусi, у прыватнасцi, галоyнай калыбкi беларускай дзяржаyнасцi, Полацкага княства, далучэнне якога, як можна меркаваць на падставе дакладных крынiц, мела мiрны характар, а таксама i Вiцебскага княства, якое yвайшло y склад ВКЛ дзякуючы дынастычнаму шлюбу Альгерда i Марыi Вiцебскай.
Вядома ж, у межах лiтоyскай гiстарыяграфii, працэс стварэння ВКЛ усё яшчэ нярэдка паказваецца з дапамогай сцвярджэнняy аб заваёве продкамi лiтоyцаy земляy будучай Беларусi. Тут варта yлiчыць цалкам зразумелае жаданне зрабiць уласны нацыянальны мiф як мага больш яскравым. Жаданне адчуваць сябе спадчыннiкамi магутных заваёyнiкаy, тым больш, калi тэрыторыя тваёй дзяржавы з'яyляецца дастаткова сцiплай нават па еyрапейскiх мерках, цалкам зразумелае з пункту гледжання псiхалогii.
Для прыкладу лiтоyскiх «захопнiцкiх канцэпцый» можна разгледзець працу лiтоyскага гiсторыка, доктара Артуруса Дубонiса, пад назвай «Две модели литовской экспансии на Руси (XIII – начало XIV века). Овладение Полоцком и Новогрудком».

Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «Литрес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/book/yaugen-asnareuski/vyalikae-knyastva-litouskae-i-belaruski-nacyyanalny-mif-68432491/chitat-onlayn/) на Литрес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.