Сяргей Балахонаў
Жанр:современная зарубежная литература
Язык книги:Белорусский
Тип:Электронная книга
Издательство:ЭК
Дата публикации:21.03.2024
Просмотры:14
Отзывы:Пока нет Добавить отзыв
О книге: У адной са школаў, здавалася б, тыповага беларускага горада пачатку ХХІ ст. пяты год працуе малады настаўнік і літаратар Эрнест Скіргайлавіч Баластоўскі. За пару дзён да новага навучальнага года яго раптоўна прызначаюць класным кіраўніком у зусім няпросты выпускны клас. Настаўнік з неахвотай бярэцца за гэтую справу, паралельна адзначаючы цікавасць да сваёй асобы як з боку каляжанак ды старшакласніц, так і з боку загадкавай КНАКС – Камісіі па надзвычайнай ахове культурнай спадчыны, супрацоўнік якой папярэджвае яго пра верагоднасць сутыкнення са з’явамі звышнатуральнага парадку. Навучальны год робіцца для Баластоўскага сапраўдным выпрабаваннем, у якім вычварна пераплятаюцца педагагічныя нягоды, несупадзенні каханняў і нават цэлыя сусветы, куды фантастычным чынам рэгулярна «засмоктвае» настаўніка. Што страшней – настаўніцкая руціна ці ноч пры калінавым мосце? Што больш складана – выхоўваць праблемных выпускнікоў ці змагацца за каханне пад свінцовым дажджом Сталінграда? Ці здолее галоўны герой развязаць клубок праблем, каб знайсці галоўнае – разуменне і ўзаемнасць пачуцця? Адказы на гэтыя пытанні можна атрымаць, прачытаўшы новы раман Сяргея Балахонава «Інфанта і аднарог».